Упершыню ён выйшаў у свет у поўным колеры і надрукаваны ў РУП “Выдавецтва “Беларускі Дом друку”.

Гэты выпуск змяшчае мноства інфармацыі, якая будзе цікавай не толькі для гасцей свята, краязнаўцаў, але і для ўсіх жыхароў раёна.
У нумары раскрыты некаторыя таямніцы гісторыі нашага горада, змешчаны сусветнавядомыя брэнды Капыльшчыны. Вы даведаецеся пра тое, як цімкавіцкія дзеці збіраюцца каля самавара Кузьмы Чорнага, а Паліна Бохан з СШ № 3 радуецца таму, што яе даследчая работа аб магчымым правядзенні Дня беларускага пісьменства нарэшце збылася. Журналісты раёнкі звярнуліся да творчасці былога капыляніна Мендэле Мойхер-Сфорыма, так званага дзядулі яўрэйскай літаратуры, беларускай і польскай паэтэсы Зоф’і Манькоўскай з вёскі Дарагавіца, даследчыка творчасці Буніна Аляксандра Бабарэкі з вёскі Слабада-Кучынкі.

На паэтычнай старонцы – вершы членаў літаратурнага аб’яднання “Вясёлка” розных гадоў. Чым будуць частаваць гасцей “Лоцвінскія ўдалухі” і “Семяжовачка” – аб гэтым у спецпраекце “Смачна есці”. Для краязнаўцаў – крыжаванка “Капыльская радзімая зямля”.
Газету можна купіць ў кіёску “Белсаюздруку”, магазінах райспажыўтаварыства, гасцініцы.
Марыя ШЭІНА
Комментарии