Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Наш земляк Антон Смольский был лучшим среди белорусских биатлонистов в гонке на 20 км в Кубке мира в шведском Эстерсунде. Спринтерскую гонку выиграл шведский биатлонист Себастьян Самуэльссон. Итоговый результат победителя на дистанции 10 км с двумя огневыми рубежами - 22 мин. 33,5 сек. Копылянин Антон Смольский допустил два промаха и отстал от победителя на 1 мин. 15,8 сек, а это девятнадцатое место. Всего же стартовали 117 биатлонистов.
Более 3 млн 651 тыс. белорусов получили первую дозу вакцины против COVID-19, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Минздрава. При этом уточняется, что более 2 млн 898 тыс. прошли полный курс вакцинации. https://www.youtube.com/watch?v=zs61ek_Jz2Q
Для бойцов Молодежного отряда охраны правопорядка «Шанс», созданного при Копыльском РОЧС, на базе ПАСЧ № 1 г. Копыля прошло мероприятие «МЧС. БРСМ. БЕЗОПАСНОСТЬ». Инспектор сектора пропаганды и взаимодействия с общественностью Копыльского РОЧС Татьяна Шестакова напомнила о правилах пожарной безопасности и обращения с электроприборами, рассказала о проблемах неосторожного обращения с огнем. С большим интересом молодежь слушала и помощника врача по амбулаторно-поликлинической помощи центральной районной больницы, волонтера районной организации Белорусского общества Красного креста Вячеслава Матусевича, который поведал ребятам о правилах оказания первой медицинской помощи. [caption id="attachment_108843" align="aligncenter" width="840"] ■ Первую медицинскую помощь подростку оказывает медицинский работник Вячеслав Матусевич[/caption] В завершение мероприятия для бойцов МООП была организована экскурсия, где молодым людям были продемонстрированы инструменты и оборудование спасателей. По словам первого секретаря РК ОО «БРСМ»  Анастасии Збирухович, сегодня в состав Молодежного отряда охраны правопорядка «Шанс» входит 13 человек — это учащиеся общеобразовательных школ района. Совместно со спасателями они занимаются профилактической работой по безопасности жизнедеятельности. В числе различных совместных мероприятий — акции «Не прожигай свою жизнь», «За безопасность вместе», «В центре внимания — дети», «Брось сигарету — получи конфету!», «Один день с МЧС», «Зимний и летний патруль», «Безопасный Новый год» и «112 добрых дел». [caption id="attachment_108841" align="aligncenter" width="840"] ■ Бойцы Молодежного отряда охраны правопорядка «Шанс»[/caption] — Прием в отряд производится на добровольной основе в индивидуальном порядке на основании личного заявления, — говорит Анастасия Збирухович. — Решение о принятии в отряд утверждается общим собранием членов МООП. Бойцы молодежных отрядов имеют возможность принимать участие в военно-спортивных и военно-патриотических мероприятиях, профилактической работе по безопасности жизнедеятельности, обучении, поддержании общественного порядка при проведении мероприятий в первичных организациях ОО «БРСМ» учреждений образования. Отмечу также, что за время своего существования молодежные отряды охраны правопорядка зарекомендовали себя как надежные партнеры и незаменимые помощники РОЧС и РОВД. Татьяна БОХАН
Дырэктар Капыльскага раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава прыняла ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Нематэрыяльная спадчына — здабытак краіны». За плённую працу і высокі прафесіяналізм у справе выяўлення, вывучэння і захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, папулярызацыю традыцыйных духоўных каштоўнасцей наша зямлячка атрымала грамату ад Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. [caption id="attachment_108838" align="aligncenter" width="840"] ■ Дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава з узнагародамі[/caption] Навукова-практычная канферэнцыя адбылася ў рамках рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года» ў Барысаве. Гаворка ішла аб комплексным падыходзе ў працы з гісторыка- культурнай спадчынай як на тэрыторыі Міншчыны ў цэлым, так і на месцах – у раёнах і асобных населеных пунктах. – Капыльшчына мае свой непаўторны лакальны варыянт ткання ручнікоў, фарміраванне якога адбывалася пад уплывам спецыфічных для раёна фактараў, – падзялілася з удзельнікамі канферэнцыі Таццяна Волкава. – Выдатнымі ткачыхамі заўсёды славілася вёска Семежава, якая ўпершыню ўпамінаецца 1582 годам як уласнасць Радзівілаў. Да XIX стагоддзя Семежава вядома як буйны цэнтр народнага мастацкага ткацтва.  Вырабы семежаўскіх ткачых – ручнікі, абрусы, дываны, дарожкі, посцілкі, адзенне – увабралі лепшыя рысы традыцыйнага народнага ткацтва Капыльшчыны. Як адзначыла ў сваім выступленні Таццяна Волкава, сёння адсутнічае прамая перадача традыцыі ткацтва ад маці да дачкі, таму гэтую задачу на сябе ўзяў раённы цэнтр ткацтва, што пачаў  сваю працу ў верасні 2005 года.  Яго  супрацоўнікі зай-маюцца пошукавай, экскурсійнай, прапагандысцкай дзейнасцю, арганізацыяй работы гурткоў па навучанні моладзі ткацтву, выпускам сувенірнай прадукцыі. – За апошнія гады супрацоўнікі цэнтра ткацтва дасканала асвоілі тэхніку ткацтва закладных ручнікоў і свае навыкі перадаюць навучэнцам «Школы ткачоў», – гаворыць Таццяна Мікалаеўна. – Паколькі цэнтр працуе ў цеснай сувязі з мясцовай школай, адміністрацыя заахвочвае і развівае інтарэс дзяцей да заняткаў па ткацтве. Школьнікі з задавальненнем право-дзяць экскурсіі па экспазіцыі цэнтра ткацтва, расказваюць пра  асаблівасці семежаўскага закладнога ткацтва. Дарэчы, закладное ткацтва чырвона-белых ручнікоў пастаянна дэманструецца на розных абласных і рэспубліканскіх святах. Сярод іх – «Вясновы букет», «Купалле. Александрыя збірае сяброў», «Слуцкія паясы», «Матчыны кросны», фестываль-кірмаш «Дажынкі» і інш. Пазнаёміцца з закладнымі ручнікамі змаглі і ў г. Маскве падчас правядзення выставы-прэзентацыі Мінскай вобласці ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь «Гасціннае падвор’е», у г. Стамбуле (Турцыя) у рамках ХХ міжнароднага фестывалю мастацтваў «Бююкчэкмеджэ», а таксама ў г. Жытоміры (Украіна) на II форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны. – Навукова-практычная канферэнцыя прайшла цікава і змястоўна, – дзеліцца ўражаннямі Таццяна Волкава. – А тыя веды, якія атрымала падчас канферэнцыі, спатрэбяцца мне для далейшай працы. Кожны з нас павінен адчуваць сваю адказнасць за захаванне сваёй гісторыі. І каб не пазбавіцца сваіх каранёў, нам  патрэбна ведаць свае традыцыі, зберагаць іх і перадаваць малодшаму пакаленню. Таццяна БОХАН
Штогод 22 лістапада ў філіяле «Літаратурны музей Кузьмы Чорнага» ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» праводзяць дзень ушанавання памяці Кузьмы Чорнага – беларускага пісьменніка, класіка, празаіка, публіцыста, перакладчыка, драматурга, крытыка і стваральніка першага беларускага рамана. Кожны год выбіраецца новая тэма. І ў гэты раз была падрыхтавана літаратурна-музычная імпрэза пад назвай «Чытаючы Чорнага». Больш падрабязна аб праведзеным мерапрыемстве расказала загадчык філіяла Людміла Ніжэвіч – чалавек, цалкам прасякнуты сваёй працай. пра кожны момант жыцця беларускага пісьменніка яна расказвае з захапленнем. – Людміла Іосіфаўна, раскажыце, каго вы запрашалі на мерапрыемства? – Музей цесна супрацоўнічае з усімі школамі Капыльскага і суседніх раёнаў.  Таму на многіх мерапрыемствах, якія праходзяць у музеі, прысутнічаюць вучні, таксама мясцовыя жыхары з задавальненнем наведваюць наш музей. Ну і, канешне, у дзень ушанавання памяці пісьменніка да нас завітала шмат гасцей: вучні Навасёлкаўскага ВПК д/с-БШ і жыхары аграгарадка Цімкавічы. [caption id="attachment_108849" align="aligncenter" width="840"] ■ Людміла Ніжэвіч[/caption] – Ці рыхтаваліся Вы да правядзення мерапрыемства загадзя? – Творы Кузьмы Чорнага вельмі ўражваюць. Іх хочацца намаляваць. Таму напярэдадні быў праве-дзены музейна-педагагічны занятак для навучэнцаў Цімкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў «Мне захацелася намаляваць», на якім я чытала творы, а дзеці малявалі тое, што іх больш за ўсё ўразіла,  што хацелася перадаць на паперы. Усе мастацкія работы атрымаліся вельмі цікавымі, і ў музеі падчас літаратурна-музычнай імпрэзы адбылася прэзентацыя выставы гэтых малюнкаў. Таксама творы Кузьмы Чорнага выклікаюць у кожнага розныя эмоцыі – радасць, задуменнасць, смутак, суперажыванне, якія хочацца сфатаграфаваць. Фотаздымкі былі аб’яднаны ў цыкл «Чытаючы Чорнага» і размешчаны ў сацыяльных сетках   Аднакласнікі, Фэйсбук, Інстаграм, Укантакце на старонцы «Літаратурны музей Кузьмы Чорнага» на працягу трох месяцаў. А ў час правядзення мерапрыемства прайшла прэзентацыя гэтых фотаздымкаў. Удзельнікамі тэатральнай студыі «Іскрынка», якая працуе пры музеі з 1997 года, былі падрыхтаваны сцэнічна-біяграфічныя замалёўкі з жыцця класіка паводле нарысаў Сцяпана Александровіча. Увазе гледачоў былі прадстаўлены дзве замалёўкі «Гаючая вада» і «З дзедам у Скіп’ёва», якія вельмі добра выканалі старшы майстар вытворчага ўчастка «Клецкі камбікормавы завод» Валерый Булат і вучні 5 класа Цімкавіцкай СШ Сафія Калеснікава, Арцём Палавінкін і Сямён Дрозд. [caption id="attachment_108835" align="aligncenter" width="840"] ■ Сцэнічна-біяграфічная замалёўка «З дзедам у Скіп’ёва»[/caption] – Раскажыце больш падрабязна, як праходзіла мерапрыемства? – Музей заўжды супрацоўнічае з Цімкавіцкай сельскай бібліятэкай, таму ў дзень правядзення літаратурна-музычнай імпрэзы вядучай была Вольга Радкевіч. Кузьма Чорны вельмі любіў музыку, умеў спяваць, іграў на шматлікіх музычных інструментах. І каб мерапрыемству надаць адпаведны настрой, была запрошана настаўніца па класе цымбалаў Цімкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Вераніка Зянько, якая выканала беларускую народную песню «Янка», а таксама праспявала песню «Куточак Беларусі». Былы мастацкі кіраўнік Цімкавіцкага дома культуры Ксенія Валошына акапэльна выканала песню «Мой родны кут», чым усіх уразіла. Верш Кузьмы Чорнага «Роднае поле» напамяць прачытаў вучань 4 класа Яраслаў Валошын. [caption id="attachment_108848" align="aligncenter" width="600"] ■ Ксенія Валошына[/caption] – А што Вы лічыце самым цікавым на імпрэзе? – Музей жыве, калі ён папаўняецца экспанатамі. І якім здзіўленнем было для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства ўбачыць упершыню два новыя экспанаты. Гэта ліст Кузьмы Чорнага і паштоўка, адрасаваныя ў вёску Цімкавічы да сваёй роднай сястры Марыі Карлаўны. Яны напісаны ў далёкім 1944 годзе. Важна і тое, што пра гэтую паштоўку пісьменнік напісаў 2 ліпеня: «Учора паслаў у Цімкавічы паштоўку, хоць там, можа, яшчэ і немцы. Але пакуль паштоўка туды падпаўзе, то, напэўна, ужо берлінскага гадаўя не будзе». Экспанаты перадаў музею былы дырэктар Слуцкай гімназіі Мікалай Іванавіч Хілько, якому ў свой час даравала паштоўку і ліст сястра Кузьмы Чорнага Марыя Карлаўна Раманоўская, якая жыла ў Слуцку і сябравала з ім. Хочацца адзначыць і тое, што, нягледзячы на цэннасць гэтых рэчаў, Мікалай Хілько ні на хвіліну не засумняваўся ў перадачы іх у музей беларускага класіка. Таму, паважаныя чытачы, калі ў каго-небудзь ёсць рэчы, звязаныя з жыццём і творчасцю Кузьмы Чорнага, перадавайце іх у музей. супрацоўнікі будуць вельмі вам  удзячны. Творчы шлях Кузьмы Чорнага быў кароткім і складаным. Усяго за два дзесяцігоддзі ён прайшоў шлях ад пісьменніка-пачаткоўца да празаіка еўрапейскага маштабу. І калі сёння нашу літаратуру ведаюць у свеце, у гэтым ёсць і яго заслуга. Наталля Давыдзенка
Страница 1888 из 4904