Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

«Калгаснік Копыльшчыны»: пра што пісалі ў першым ваенным нумары. Гэтымі ліпеньскімі днямі адзначаем 80-годдзе першага ваеннага выпуску папярэдніка «Слава працы» – «Калгасніка Копыльшчыны». Калі зазірнуць у гісторыю, то мы ўбачым, што з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны многія журналісты пайшлі змагацца з ворагам не толькі пяром, але і з аўтаматам. Не вярнуліся з фронту Малевіч Аляксандр, які быў адзначаны ордэнам Леніна, Гаўрук Васіль, Коршак Аляксей, Ясючэня Уладзімір, Жылко Яўген і іншыя. У перыяд акупацыі на Капыльшчыне выпускаліся падпольныя друкаваныя выданні. Напрыклад, са жніўня 1942 года выходзілі лістоўкі. Выдаваліся лісты «Весткі з фронту», звароты падпольнага райкама партыі да насельніцтва і партызан. Тэкст лістовак набіраў радыст Уладзімір Шаршнёў. А друкаваліся яны прымітыўным спосабам: на набраныя з літар тэксты намазвалі фарбу, клалі паперу і пракатвалі валікам. Друкаванае слова заклікала насельніцтва раёна да барацьбы з гітлераўскімі акупантамі, а праўдзівыя зводкі Саўінфармбюро паведамлялі, што Чырвоная Армія штодзённа адваёўвала ў ворага акупіраваныя тэрыторыі. Гэта ўзнімала патрыятычны дух капылян, усяляла ўпэўненасць у перамозе. Неўзабаве на падмогу з Мінска прыбыла вопытная наборшчыца Ядвіга Міхайлаўна Савіцкая, а з Узды — машыністка Алена Георгіеўна Левановіч. У немцаў адбілі добры прыёмнік, і радыст Марозаў прымаў зводкі. А 12 ліпеня 1943-га выйшаў першы нумар падпольнага «Калгасніка Копыльшчыны». За час акупацыі ў цяжкіх умовах у невялікіх і халодных зямлянках было выпушчана 63 нумары названай падпольнай райгазеты, усяго распаўсюджана 56 700 экзэмпляраў газет і лістовак. Адказнымі рэдактарамі ваеннай газеты былі Клюйка К.М., Ліннік І.І., Дарашэвіч М.К., а набірала газету камсамолка Гурыновіч А., друкаваў Плюта Я. Пра што ж пісаў той першы ваенны нумар «Калгасніка Копыльшчыны»? Большую частку першай паласы заняў артыкул «На помсту нямецкім акупантам», галоўнай тэмай якога стаў заклік да жыхароў Капыльшчыны падняць «сцяг барацьбы супроць ненавістных акупантаў». У ім жа расказвалася пра тое, што «ад багатых і квітнеючых савецкіх сёл – Старыцы, Вялікай Раёўкі, Прус, Руднага, Жавалак, Калодзезнага, Масявіч з іх школамі, клубамі, бальніцамі і сельмагамі – засталіся толькі папялішчы… Руіны, віселіцы, магілы – вось сляды двухгадовага разбойніцкага гаспадарання і жортскага тэрору нямецка-фашысцкіх людаедаў у нашым раёне… Кожны дзень павялічваецца ў Капылі колькасць магіл нямецкіх салдат і афіцэраў, жандармаў і паліцэйскіх, які сведчыць пра ўсё ўзрастаючую народную помсту». «Магілы і папялішчы» – гэта назва другога матэрыялу, змешчанага ў газеце. І прысвечаны ён трагедыі вёскі Жавулкі. «Прыгожая была вёска Жавалкі. Заможна і культурна жылі калгаснікі. Вечарамі на шырокай калгаснай вуліцы ярка гарэлі электрычныя фанары. Весела свяціла лампачка Ільіча ў кожнай сялянскай хаце. Багаты быў калгас «Чырвонаармеец». Чатыры фермы давалі прыбытак. На СТФ было 700 свіней. МТФ налічвала 400 галоў буйной рагатай жывёлы і маладняка, 160 добрых коней, шмат авец, кролікаў, вялікую пчолапасеку. 850 гектараў добрай, урадлівай зямлі, 25 гектараў саду мелі калгаснікі. На калгасным полі працавалі трактары, камбайны, іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Весела і культурна праводзілі калгаснікі час адпачынку. У вялікім прыгожым клубе часта бывала гукавое кіно. У хаце-чытальні слухалі радыё, чыталі газеты і кніжкі. А колькі радасці было на вечарах самадзейнасці калгаснай моладзі. У прыгожым будынку змяшчалася школа. Далёка чутны былі звонкія, жыццярадасныя песні дзяцей… І вось прыйшла дзікая арда фашысцкіх разбойнікаў і душагубаў. Нястала радасці і вяселля. У першыя месяцы нямецкія акупанты аграбілі калгас, забралі жывёлу і хлеб. Зімою гэтага года (1943-га – Рэд.) гітлераўскія разбойнікі ўчынілі ў Жавалках страшэннае злачынства. Раніцаю, калі ўсе сяляне былі дома, нямецкія бандыты расстралялі ў хатах усіх лю-дзей, у тым ліку старыкоў, жанчын і дзяцей, а хаты з трупамі забітых запалілі. Так гітлераўскія палачы забілі амаль 600 чалавек нявіннага мірнага насельніцтва і спалілі ўсю вёску. Некалькі дзён абгарэлыя трупы і косці спаленых людзей валяліся на папялішчах і толькі былі пахаваны сялянамі суседніх вёсак. Квітнеючую савецкую вёску фашысцкія людаеды ператварылі ў могілкі. Вось які новы парадак прынеслі нам гітлераўскія «вызваліцелі». Сыны і дочкі беларускага народу, помсціце за спаленыя вёскі, за тысячы растраляных, павешаных, спаленых і замучаных нашых братоў і сясцёр, бацькоў і мацярэй, жонак і дзяцей». «Зверствы нямецкіх акупантаў» – так называўся яшчэ адзін артыкул, змешчаны на другой старонцы, размова ў якім ішла пра зверствы немцаў у саўгасе імя Дзяржынскага: «Гэта было зімою ў дзень 25-й гадавіны Чырвонай Арміі. На світанні саўгас імя Дзяржынскага быў акружаны немцамі і паліцаямі. Як бы з мэтаю праверкі дакументаў, усіх рабочых гітлераўцы сагналі ў адзін барак. Калі ўсе з сем’ямі былі сабраны, гітлераўскія людаеды ўчынілі нечуванае злачынства. Яны падпалілі барак з жывымі людзьмі, каб апошнія не ўцяклі, бандыты безупынна стралялі па вокнах з кулямётаў. Дванаццацігадоваму хлопцу Кясенка Леаніду ўдалося выскачыць з агню. Жандарм злавіў яго і жывым кінуў у агонь. Страшэннай смерцю загінулі 64 чалавекі. Паміраючы ў полымі агню, у жудасных муках, бязвінныя ахвяры фашысцкіх бандытаў прасілі адпомсціць за іх». Акрамя мясцовых навін чытачоў таксама праінфармавалі пра падзеі на франтах Айчыннай вайны і па-за межамі краіны. Артыкулы падпісаны сціпла: «Сцяпан Д., Рэдкалегія». Фотаздымкаў, вядома, не было. Але ў некаторых іншых ваенных экзэмплярах надрукаваны партрэт Сталіна або патрыятычныя малюнкі. Сёння ў музеі рэдакцыі захоўваюцца электронныя (ёсць і папяровыя) экзэмпляры «Калгасніка Копыльшчыны» і таго самага першага ваеннага, і пераможнага за 9 мая 1945 года. Іх даслалі па нашым запыце з Нацыянальнай бібліятэкі. Мы беражліва ставімся да сваёй гісторыі. Таму, калі ў вас, паважаныя чытачы, ёсць што-небудзь цікавае з гісторыі друкаванай справы на Капыльшчыне, звяртайцеся або проста заходзьце ў госці! Мы будзем вам вельмі ўдзячны. Дзіяна ТКАЧЭНКА P.S. Арфаграфія, пунктуацыя і стыль колішніх публікацый захаваны.  
Эпізод II. Ёсць «Зажынкі», будуць і «Дажынкі» Наступіла самая адказная пара для хлебаробаў. Трэба ўбраць ураджай якасна, своечасова і без страт. Ад гэтага будзе залежаць уклад раёна ў агульны каравай вобласці і краіны ў цэлым. Па шматгадовай традыцыі гэты час пачынаецца са старажытнага абрадавага свята «Зажынкі». Сёлета раённае мерапрыемства прайшло ў ААТ «Капыльскае». У пасляабедзенны час серады на полі каля вёскі Кіявічы сталі збірацца госці з усяго раёна. Хлебная ніва цешыла не толькі паспелымі каласамі. На ўскрайку стаялі дзяўчынкі-прыгажуні ў нацыянальных касцюмах і мясцовыя жнеі. Вакол разляталіся мілагучныя матывы беларускіх песень. У святкаванні прыняў удзел намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска Аляксандр Яўсееў. — Для працаўнікоў сельскай гаспадаркі наступіў самы адказны этап — уборачная кампанія, — адзначыў старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык. — З даўніх часоў сімвалам дабрабыту любой краіны лічыўся хлеб. Свята «Зажынкі» — добрая традыцыя, якая дасталася нам ад продкаў. Абрад сімвалізуе пачатак уборачнай кампаніі і падводзіць вынікі шматдзённай працы сялян, якія нямала зрабілі для фарміравання добрага ўраджаю. Укладзены вялікія матэрыяльна-тэхнічныя і чалавечыя рэсурсы. Уборка ніколі не была лёгкай, а цяпер задачу яшчэ больш ускладніла моцная засуха. Сёлета ў гаспадарках раёна трэба будзе правесці жніво на вялікіх плошчах — збожжавыя і зернебабовыя культуры займаюць больш за 33 000 гектараў. Неабходна рэалізаваць дзяржзаказ у аб’ёме больш за 19 000 тон збожжа. Для паспяховага правядзення ўборачнай кампаніі ёсць 124 камбайны, сярэдняя нагрузка на адну адзінку — 310 га. Сяргей Пілішчык акцэнтаваў, што гэтая лічба сур’ёзная, аднак пры добрай арганізацыі працы паспяховае выкананне пастаўленых задач магчыма. Цалкам убраць хлеб з палёў плануецца за 25 дзён. А каб у працы Бог дапамагаў, благачынны Капыльскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподняга г. Капыля іерэй Андрэй Еўшаль памаліўся і асвяціў механізатараў, камбайны і іншую тэхніку перад выхадам у поле. Самы хвалюючы момант свята — зажынанне першага снапа. Жнеі падышлі да спелай нівы, перахрысціліся і прамовілі: — Дапамажы, Божа, у добрую гадзіну пачаць і ў добрым здароўі скончыць. Каб лёгка жылося, каб машыны не ламаліся, каб надвор’е дапамагала, а наш хлеб дожджык не заліваў. З гэтымі словамі зжалі першыя каласы і звязалі ў снапы. Па традыцыі іх некалькі разоў падкідвалі: на добрае надвор’е, багаты ўраджай, добрае здароўе. А пасля снапы ўручылі ганаровым гасцям і кіраўніку ААТ «Капыльскае» Дзмітрыю Палевікову, пажадаўшы ўсім здароўя і сіл вытрымаць будучую гарачую пару. Затым усе погляды звярнуліся на камбайнераў і тых, хто будзе перавозіць ураджай. Ім дзяўчынкі ў нацыянальных касцюмах уручылі караваі са старога ўраджаю, а таксама снапы са свежых каласоў, якія механізатары часцей за ўсё пакідаюць у камбайнах як сімвал добрага ўраджаю і лёгкай уборкі. — Галоўнае, каб у поле ўсе выходзілі ў добрым настроі, — звярнуўся да прысутных Дзмітрый Палевікоў. — Та-ды ўсё ў нас атрымаецца. Ну і, вядома, каб не забывалі пра асцярожнасць у працы з тэхнікай. Памяталі, што ўсіх вас чакаюць дома, дзе рады бачыць не толькі здаровымі, але і з добрымі даходамі. А для гэтага трэба працаваць старанна, не пакладаючы рук, часта не лічачыся з часам. Пры такім стаўленні да справы заўсёды будзем з хлебам. Усялякае дзеянне на свяце, як і належыць, суправа-джалася песнямі. Добры настрой стваралі самадзейныя артысты Капыльскага раённага цэнтра культуры. Нялёгка прыйдзецца земляробам у бліжэйшыя некалькі тыдняў. Праца ад світання да світання, павышаная адказнасць, неспакой за тэхніку, хваляванне за надвор’е і за кожны каласок... Але калі ёсць «Зажынкі», то абавязкова будуць і «Дажынкі»! А пакуль для механізатараў раздаецца доўгачаканае: «Экіпажы! Па машынах!». Дзмітрый Палевікоў дае каманду, пасля чаго магутныя камбайны адзін за адным выстройваюцца перад спелай нівай. Яшчэ імгненне і жаткі апусціліся ў залатыя каласы, а ў бункеры пацяклі першыя зярняты. Крысціна ЖОГАЛЬ Фота аўтара
В 2023 году в Беларуси проводится XXXII Международный фестиваль искусств "Славянский базар в Витебске". Сроки проведения: с 12 по 17 июля. Церемония открытия фестиваля - 13 июля. Церемония закрытия - 16 июля. Основные события фестиваля: XXXII Международный конкурс исполнителей эстрадной песни "Витебск-2023" и XXI Международный детский музыкальный конкурс "Витебск-2023". Беларусь на конкурсе исполнителей эстрадной песни представляет Самир Елчиев (SAMIR), на детском музыкальном конкурсе - София Рустамова. Факты о фестивале Впервые "Славянский базар в Витебске" прошел 18 июля 1992 года. В 2000 году фестиваль установил рекорд, собрав на сцене представителей абсолютно всех живущих на земле славянских народов. По решению Международной федерации организаторов фестивалей в 2000 и 2004 годах "Славянский базар в Витебске" был признан "Фестивалем года". В 2009 году состоялось открытие Аллеи лауреатов, удостоенных специальной награды Президента Республики Беларусь "Через искусство - к миру и взаимопониманию". С 2019 года гости форума имеют возможность приезжать на "Славянский базар" без визы, предъявляя в качестве пропуска на границе билет на фестиваль. На сцене Летнего амфитеатра за годы проведения фестиваля выступили представители более 80 стран и 5 континентов, здесь побывали около 60 тыс. артистов и участников. Источник: дирекция Международного фестиваля искусств "Славянский базар в Витебске".
В Минской области в I полугодии выявили 287 объектов неиспользуемого имущества всех форм собственности. Итоги выборочного обследования подвели в комитете "Минскоблимущество", сообщает БЕЛТА. Специалисты комитета с участием представителей местных органов власти посетили 25 сельсоветов в Крупском, Логойском, Смолевичском районах, Жодино. В числе неиспользуемых по назначению в основном бывшие молочно-товарные фермы, свинокомплексы и другие сельскохозяйственные постройки, магазины райпо, здания социальной сферы. "В отношении каждого выявленного объекта определены сроки и способы вовлечения в хозяйственный оборот либо целесообразность сноса", - отметили в "Минскоблимущество". Там напомнили, что с перечнями такого имущества можно ознакомиться на сайтах комитета, Минского облисполкома, Государственного комитета по имуществу. В случае заинтересованности могут быть рассмотрены разные варианты вовлечения в оборот.
Глава государства Александр Лукашенко подписал закон о присоединении Беларуси к международным договорам в рамках Шанхайской организации сотрудничества. Документ размещен 13 июля на Национальном правовом интернет-портале, сообщает БЕЛТА. В соответствии с законом Беларусь в рамках процесса получения статуса государства - члена ШОС присоединяется к 22 международным договорам. В их числе - Хартия ШОС, Шанхайская конвенция о борьбе с терроризмом, сепаратизмом и экстремизмом, соглашение о Региональной антитеррористической структуре, Конвенция о привилегиях и иммунитетах ШОС, соглашения о сотрудничестве в борьбе с незаконным оборотом наркотических средств, психотропных веществ и их прекурсоров, о сотрудничестве в области выявления и перекрытия каналов проникновения лиц, причастных к террористической, сепаратистской и экстремистской деятельности. В пакет документов вошли также соглашения о порядке организации и проведения совместных антитеррористических мероприятий и учений, о проведении совместных военных учений, о сотрудничестве в области обеспечения международной информационной безопасности, о взаимодействии при оказании помощи в ликвидации чрезвычайных ситуаций, а также конвенции ШОС против терроризма, по противодействию экстремизму, договор о долгосрочном добрососедстве, дружбе и сотрудничестве государств - членов ШОС.
Страница 922 из 4899