Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Кормозаготовка - самый актуальный вопрос

09.12.2025
kor[1] Корманарыхтоўчая кампанія — на дадзены момант самае актуальнае пытанне для аграрыяў. Менавіта яму была прысвечана чарговая нарада ў Капыльскім райвыканкаме. Адказны ад вобласці, намеснік дырэктара Мінскай абласной ветэрынарнай лабараторыі Сяргей Бобрык гаварыў пра захаванне асноўных тэхналагічных патрабаванняў. Як адзначыў спецыяліст, нельга пачынаць закладку траншэі, калі не накошана 80% зялёнай масы ад ёмістасці траншэі, трэба, каб вышыня масы, што трамбуецца, кожныя суткі была не менш за 0,9 метра, закладка масы павінна праводзіцца на ўсю даўжыню траншэі. Аптымальная вільготнасць масы павінна складаць 45%, тэмпература — не перавышаць 37 градусаў. Вага тэхнікі, якая трамбуе, павінна быць не ніжэй за 12-14 тон, трамбоўка трактарамі са спаранымі коламі забаронена. Таксама катэгарычна забараняецца пры ўкрыцці траншэі выкарыстоўваць другасную поліэтыленавую плёнку. Яшчэ адзін важны момант: унясенне кансерванта павінна быць у рэжучы апарат корманарыхтоўчай тэхнікі. За незахаванне гэтых патрабаванняў асабістую адказнасць нясе кіраўнік сельгас-прадпрыемства. На тэхналагічных працэсах корманарыхтоўкі, у прыватнасці на нарыхтоўцы сенажу ў палімерную плёнку, а таксама на неабходнасці падкошвання пашаў спыніліся ў сваіх выступленнях старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Жданеня і яго першы намеснік начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ладыга. — Мы павінны добра разумець сітуацыю, — звяртаючыся да аграрыяў раёна, адзначыў Анатоль Жданеня. — Калі мы не нарыхтуем якасных кармоў, то не будзе добрых вынікаў і ў жывёлагадоўчай галіне. Таму да гэтай кампаніі трэба аднесціся вельмі адказна. Сяргей КОЗЕЛ

В центре внимания СМИ – Крупки

09.12.2025
211 Выязная прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага аблвыканкама Сямёна Шапіры для рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі адбудзецца 12 чэрвеня на базе арганізацый Крупскага раёна. У рамках прэс-канферэнцыі ўдзельнікі, у тым ліку і прадстаўнікі «Слава працы», наведаюць прадпрыемства па перапрацоўцы аўтамабільных і  індустрыяльных масел ТАА «ДВЧ-менеджмент», прыватную базу адпачынку «Сялява-тур», цэх мясаперапрацоўкі ААТ «Кляновічы». Марыя ШЭІНА

Весомый вклад в сфере торговли

09.12.2025
У  раёне  ажыццяўляюць  дзейнасць  828  суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. На 1 красавіка 2015 г. імі ўплачана падаткаў у бюджэт 9,4 млрд рублёў, удзельная вага ў агульнай суме паступленняў складае 28,1%. Найбольшая колькасць суб’ектаў сканцэнтравана ў сферы гандлю – 190. Марыя ШЭІНА

Работа районного штаба по наведению порядка и благоустройству продолжается

09.12.2025
001098_00000669718 Нагадаем, што створаны ён быў у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама ў сакавіку гэтага года. Узначаліў яго старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. У адпаведнасці з гэтым жа рашэннем былі створаны і пяць мабільных груп для каардынацыі і кантролю за работай па добраўпарадкаванні, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых структур. Яны працуюць і цяпер. За кожнай з іх замацаваны тэрыторыі двух сельсаветаў. У першую чаргу кантралюецца стан населеных пунктаў, дарог, жывёлагадоўчых аб’ектаў, вытворчых тэрыторый прадпрыемстваў і г. д. — Вядома, на Капыльшчыне право-дзіцца вялікая работа па навядзенні парадку, — падкрэслівае старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Напрыклад, вясной быў арганізаваны шэраг суботнікаў, не спыняюцца работы і зараз. Але зрабіць нам трэба яшчэ шмат. На жаль, многа сядзіб не абкошана, асабліва гэта датычыцца пустуючых участкаў. Навесці парадак усюды адным сельвыканкамам не заўсёды пад сілу, а нашчадкі не спяшаюцца на дапамогу. На тэрыторыі раёна больш за дзве тысячы пустуючых участкаў. Сёлета ўжо выдадзена 1544 прадпісанні, складзена 20 пратаколаў на асоб, якія не выконваюць правілы санітарнага ўтрымання падвор’яў, аднак і гэта пакуль дзейсных вынікаў не дае. Нягледзячы на тое, што ва ўсіх сельсаветах арганізаваны цэнтралізаваны збор камунальных адходаў, застаюцца запатрабаванымі і міні-палігоны. Іх стан таксама кантралюецца мабільнымі групамі. Але ж не ўсе грамадзяне выкідаюць туды смецце або купляюць талоны на вываз адходаў. У выніку — утвараюцца стыхійныя сметнікі. Працягваюцца работы па спілоўванні аварыйна-небяспечных дрэў. З пачатку года іх ужо ліквідавана 1849. Што датычыцца спілоўвання на прысядзібных участках, то гэта павінна рабіцца за кошт саміх гаспадароў. — Самая складаная задача — работа па Указе №100 Прэзідэнта Беларусі, — працягвае Ірына Кісляк. — За бягучы год захаваны 42 пустуючыя дамы і 52 фундаменты, да гэтага можна дадаць яшчэ 48 хлявоў. Знайсці спадчыннікаў старых пабудоў па-ранейшаму складана. Працягваецца знос непрыдатных агароджаў (ужо знесена 9480 м), устанаўліваюцца новыя, асабліва на могілках. Дзякуючы падтрымцы насельніцтва, старэйшынамі на гэтыя мэты ўжо сабрана 167 млн рублёў. Па меры магчымасці, з дапамогай дарожнай службы і сельгаспрадпрыемстваў абкошваюцца і рамантуюцца дарогі. Яшчэ адной сур’ёзнай праблемай з’яўляецца барацьба з баршчавіком Сасноўскага. Гэта расліна асабліва «аблюбавала» землі на тэрыторыі ААТ «Мажа-Агра», у в. Навасёлкі Цімкавіцкага сельсавета, у аграгарадках Грозава і Быстрыца. Змагацца з ёй даводзіцца з дапамогай як скошвання, так і прымянення гербіцыдаў. Не застаюцца ўбаку ад гэтай праблемы і сельгаспрадпрыемствы. Сяргей КОЗЕЛ

Команда Копыльского района заняла первое место на республиканском турнире по гандболу

09.12.2025
Команде Копыльского района не было равных на республиканском турнире по гандболу среди девочек 2004 года рождения и моложе, проходившем в г. Слуцке. Наши юные гандболистки, которые являются воспитанницами ДЮСШ Копыльской РПО БПС работников АПК, уверенно переиграли соперников из Жодино, Минска, Слуцка и Солигорска, практически не пропустив в свои ворота ни одного мяча. Победительницам были вручены грамоты и кубок от организаторов турнира. [caption id="attachment_40947" align="aligncenter" width="580"]Команда-победительница республиканского турнира с тренером Анатолием Астрейко Команда-победительница республиканского турнира с тренером Валерием Астрейко[/caption] Позже, 29-30 мая, в том же Слуцке девочки отстаивали честь района на первенстве области по гандболу, где также заняли первое место. Сейчас команда вместе с тренерами Валерием Астрейко и Александром Пилатом активно готовится выступить на республиканских соревнованиях по гандболу, которые пройдут в Минске с 12 по 15 июня. В качестве дополнительного бонуса девочки посетят отборочный  матч  Чемпионата мира-2016 по гандболу между национальными сборными Республики Беларусь и Литовской Республики. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора