Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Кормозаготовка - самый актуальный вопрос

12.06.2015
kor[1] Корманарыхтоўчая кампанія — на дадзены момант самае актуальнае пытанне для аграрыяў. Менавіта яму была прысвечана чарговая нарада ў Капыльскім райвыканкаме. Адказны ад вобласці, намеснік дырэктара Мінскай абласной ветэрынарнай лабараторыі Сяргей Бобрык гаварыў пра захаванне асноўных тэхналагічных патрабаванняў. Як адзначыў спецыяліст, нельга пачынаць закладку траншэі, калі не накошана 80% зялёнай масы ад ёмістасці траншэі, трэба, каб вышыня масы, што трамбуецца, кожныя суткі была не менш за 0,9 метра, закладка масы павінна праводзіцца на ўсю даўжыню траншэі. Аптымальная вільготнасць масы павінна складаць 45%, тэмпература — не перавышаць 37 градусаў. Вага тэхнікі, якая трамбуе, павінна быць не ніжэй за 12-14 тон, трамбоўка трактарамі са спаранымі коламі забаронена. Таксама катэгарычна забараняецца пры ўкрыцці траншэі выкарыстоўваць другасную поліэтыленавую плёнку. Яшчэ адзін важны момант: унясенне кансерванта павінна быць у рэжучы апарат корманарыхтоўчай тэхнікі. За незахаванне гэтых патрабаванняў асабістую адказнасць нясе кіраўнік сельгас-прадпрыемства. На тэхналагічных працэсах корманарыхтоўкі, у прыватнасці на нарыхтоўцы сенажу ў палімерную плёнку, а таксама на неабходнасці падкошвання пашаў спыніліся ў сваіх выступленнях старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Жданеня і яго першы намеснік начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ладыга. — Мы павінны добра разумець сітуацыю, — звяртаючыся да аграрыяў раёна, адзначыў Анатоль Жданеня. — Калі мы не нарыхтуем якасных кармоў, то не будзе добрых вынікаў і ў жывёлагадоўчай галіне. Таму да гэтай кампаніі трэба аднесціся вельмі адказна. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей