Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 05 октября 2015 14:58

Наведем порядок вместе (CMigrator copy 1)

51 Месячнік па навядзенні парадку стартаваў на тэрыторыі Міншчыны 1 кастрычніка. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра. З 1 кастрычніка па 1 лістапада 2015 года самая пільная ўвага будзе надавацца тэрыторыям, замацаваным за гарадскімі і сельскімі арганізацыямі, прадпрыемствамі і ўстановамі, пустуючым сядзібам. Работа нацэлена на ліквідацыю несанкцыянаваных сметнікаў на землях ляснога фонду, у кантралюемых зонах дарог, зонах і месцах адпачынку і на тэрыторыях, што да іх прылягаюць. Да ўдзелу ў месячніку будуць прыцягваць насельніцтва і суб’екты гаспадарання, размешчаныя на падведамасных тэрыторыях. Маргарыта САКОВІЧ
Понедельник, 05 октября 2015 14:43

Почему вы пойдете на выборы?

Мы прадаўжаем вывучаць меркаванні нашых чытачоў наконт іх адносін да выбарчай кампаніі. IMG_6053 Іван САКАЛОЎСКІ, ветэран працы: — Выбары Прэзідэнта краіны — гэта адказная акцыя ў жыцці кожнага чалавека. Я ў гэтым упэўнены. Прэзідэнт — гарант жыцця ўсяго народа, гарант нашага дабрабыту, свабоды і незалежнасці. Выбары — гэта час, калі кожны грамадзянін павінен дэталёва прааналізаваць перадвыбарчую платформу кожнага кандыдата, ацаніць магчымасці і дасягненні. Мне здаецца, што кожны з нас у гэты час асэнсоўвае пражытыя гады і гады развіцця сваёй краіны, кожны чалавек напярэдадні выбараў будуе планы для сябе, для сям’і і з гэтай пазіцыі ацэньвае перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў. Адным словам, выбары Прэзідэнта — гэта галасаванне за свой дабрабыт, свабоду і мір. IMG_6408 Марына ІМБРА, брыгадзір змены цырульнікаў Капыльскага РКБА: — Абавязкова прыйду на выбарчы ўчастак! Лічу, што кожны грамадзянін павінен скарыстацца сваім правам голасу, бо тым самым мы выбіраем сваю будучыню. І вельмі хацелася б, каб выбары прайшлі ў адзін этап, каб не губляліся дзяржаўныя грошы. Мяне хвалюе мая будучыня, маіх дзяцей і маёй краіны. Я бачу, што ў Беларусі ствараюцца выдатныя ўмовы для станаўлення маладога чалавека як асобы, падтрымкі маладой сям’і, мацярынства і дзяцінства. Мае сыны атрымліваюць вышэйшую адукацыю, нявестка стала ўрачом. Створаны належныя ўмовы для працы і старэйшага пакалення (напрыклад, для ўдасканалення сваіх навыкаў групе нашых цырульнікаў пашчасціла прыняць удзел у Міжнародным фестывалі прыгажосці). 11 кастрычніка мы будзем выбіраць сваю будучыню, і якой яна стане, залежыць толькі ад нас. шахнович Алег ШАХНОВІЧ, дырэктар філіяла «Лакнея»: — Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — гэта адна з галоўных падзей у жыцці ўсяго народа. Менавіта нашым голасам вызначаецца тое, як мы будзем жыць далей, якой будзе наша дзяржава, яе эканамічная і палітычная сістэмы. Кожны павінен адказна падысці да гэтай падзеі, памятаючы пра тое, што наш голас вырашае ўсё. Упэўнены, ад выбару кожнага залежыць, якой будзе наша будучыня. Ці будуць у нас па-ранейшаму панаваць грамадзянскі мір і згода, ці будзе Беларусь квітнеючай, у поўным сэнсе слова незалежнай краінай. А пра тое, што наша жыццё змяняецца ў лепшы бок, можна прасачыць на прыкладзе нашага сельгаспрадпрыемства. У апошнія гады вытворчыя паказчыкі выраслі, нашы работнікі маюць пастаянную працу і заробак. Хацелася б, каб так было і надалей. Запісаў Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА і Маргарыты САКОВІЧ
Понедельник, 05 октября 2015 12:35

Прием граждан (CMigrator copy 47)

138475633972983-i0 6 кастрычніка 2015 года з 14.00 да 16.00 у кабінеце № 31 (ІІ паверх райвыканкама) правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сцяпанавіч БОЙКА.
Понедельник, 05 октября 2015 12:34

На прямой линии (CMigrator copy 20)

e543c0d937d3504e5a214da5b218dfc3 У аўторак, 6 кастрычніка 2015 года, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія са старшынёй раённага аб’яднання Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзімірам Аляксандравічам ЛУКАШЭВІЧАМ. Свае пытанні вы можаце задаць у вызначаны час па нумары 51-2-31.
Воскресенье, 04 октября 2015 10:49

Спрашивали - отвечаем

vybory_prez1 «Я живу в Копыле, но в день выборов вынуждена буду уехать по семейным делам в Витебск. Могу ли я проголосовать там? Наталья Бужинская, г. Копыль» Отвечает председатель Копыльской районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь Иван БОБКО: — Граждане включаются в списки для голосования по месту регистрации. Поэтому если Вы зарегистрированы в Копыле, получить бюллетень на одном из избирательных участков Витебска не получится. Для подобных случаев предусмотрено досрочное голосование. Отдать свой голос заранее может любой гражданин без объяснения причин. Это можно сделать на своем избирательном участке в любой день с 6 по 10 октября с 10.00 до 14.00 и с 16.00 до 19.00. Необходимо предъявить паспорт гражданина Республики Беларусь или иной документ, удостоверяющий личность. При получении бюллетеня нужно расписаться в списке и указать дату досрочного голосования.
Страница 4611 из 4834