Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Почему вы пойдете на выборы?

05.10.2015
Мы прадаўжаем вывучаць меркаванні нашых чытачоў наконт іх адносін да выбарчай кампаніі. IMG_6053 Іван САКАЛОЎСКІ, ветэран працы: — Выбары Прэзідэнта краіны — гэта адказная акцыя ў жыцці кожнага чалавека. Я ў гэтым упэўнены. Прэзідэнт — гарант жыцця ўсяго народа, гарант нашага дабрабыту, свабоды і незалежнасці. Выбары — гэта час, калі кожны грамадзянін павінен дэталёва прааналізаваць перадвыбарчую платформу кожнага кандыдата, ацаніць магчымасці і дасягненні. Мне здаецца, што кожны з нас у гэты час асэнсоўвае пражытыя гады і гады развіцця сваёй краіны, кожны чалавек напярэдадні выбараў будуе планы для сябе, для сям’і і з гэтай пазіцыі ацэньвае перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў. Адным словам, выбары Прэзідэнта — гэта галасаванне за свой дабрабыт, свабоду і мір. IMG_6408 Марына ІМБРА, брыгадзір змены цырульнікаў Капыльскага РКБА: — Абавязкова прыйду на выбарчы ўчастак! Лічу, што кожны грамадзянін павінен скарыстацца сваім правам голасу, бо тым самым мы выбіраем сваю будучыню. І вельмі хацелася б, каб выбары прайшлі ў адзін этап, каб не губляліся дзяржаўныя грошы. Мяне хвалюе мая будучыня, маіх дзяцей і маёй краіны. Я бачу, што ў Беларусі ствараюцца выдатныя ўмовы для станаўлення маладога чалавека як асобы, падтрымкі маладой сям’і, мацярынства і дзяцінства. Мае сыны атрымліваюць вышэйшую адукацыю, нявестка стала ўрачом. Створаны належныя ўмовы для працы і старэйшага пакалення (напрыклад, для ўдасканалення сваіх навыкаў групе нашых цырульнікаў пашчасціла прыняць удзел у Міжнародным фестывалі прыгажосці). 11 кастрычніка мы будзем выбіраць сваю будучыню, і якой яна стане, залежыць толькі ад нас. шахнович Алег ШАХНОВІЧ, дырэктар філіяла «Лакнея»: — Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — гэта адна з галоўных падзей у жыцці ўсяго народа. Менавіта нашым голасам вызначаецца тое, як мы будзем жыць далей, якой будзе наша дзяржава, яе эканамічная і палітычная сістэмы. Кожны павінен адказна падысці да гэтай падзеі, памятаючы пра тое, што наш голас вырашае ўсё. Упэўнены, ад выбару кожнага залежыць, якой будзе наша будучыня. Ці будуць у нас па-ранейшаму панаваць грамадзянскі мір і згода, ці будзе Беларусь квітнеючай, у поўным сэнсе слова незалежнай краінай. А пра тое, што наша жыццё змяняецца ў лепшы бок, можна прасачыць на прыкладзе нашага сельгаспрадпрыемства. У апошнія гады вытворчыя паказчыкі выраслі, нашы работнікі маюць пастаянную працу і заробак. Хацелася б, каб так было і надалей. Запісаў Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА і Маргарыты САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей