Дэлегацыя Капыльшчыны яскрава прадставіла свой рэгіён на фестывалі «Вытокі. Крок да Алімпу», які ў гэтым годзе праходзіў у Салігорску.
Надзвычай разнастайная культурна-масавая праграма чакала гараджан і гасцей свята.

[caption id="attachment_103952" align="aligncenter" width="840"]
■ Шчыра сустракалі гасцей свята на капыльскім падворку і ўдзельніцы народнага клуба «Скарбонка» Бернарда Леаненка і Дзіна Брыль[/caption]
Фуд-корт, зона сямейнага адпачынку, выстава-продаж «Беларускія брэнды», спартыўныя і забаўляльна-пазнавальныя пляцоўкі. Дарэчы, актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын і Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Лукашэнка.
Кожны жадаючы змог прыняць удзел у спаборніцтвах і спартыўных конкурсах, праверыць свае магчымасці ў розных відах спорту, выканаць заданні і атрымаць за гэта каштоўныя прызы і падарункі.

[caption id="attachment_103971" align="aligncenter" width="840"]
■ Юныя капыляне прымаюць удзел у спартыўных конкурсах і спаборніцтвах[/caption]

У гэты дзень на сцэне фэсту свае здольнасці і таленты маглі прадэманстраваць прадстаўнікі розных гарадоў ва ўзроставых групах у рамках спаборніцтва вакалістаў. Адным з самых яркіх і запамінаючых стала выступленне нашага таленавітага земляка, інжынера РЦК, Дзяніса Сельвановіча. Пацвярджэнне таму – узнагарода, якую Дзяніс атрымаў. Гэта Дыплом I Рэспубліканскага творчага конкурсу «Вытокі» ў намінацыі «Вакал» – прыз глядацкіх сімпатый. Дарэчы, усе пераможцы атрымалі не толькі дыпломы і прызы, але і магчымасць далейшага творчага развіцця.
[caption id="attachment_103975" align="aligncenter" width="650"]
■ Узнагароду Дзянісу Сельвановічу ўручае знакаміты акцёр Руслан Чарнецкі[/caption]

Актыўны ўдзел у фестывалі прымала дэлегацыя Капыльскага раёна. Работнікамі раённага цэнтра культуры і цэнтра традыцыйнай культуры былі падрыхтаваны выдатныя выступленні творчых калектываў, праводзіліся розныя майстар-класы, усіх жадаючых прымала пляцоўка аквагрыму, на якой плённа працавала Алена Сямёнава. А каля выставы «Горад майстроў» – роставыя лялькі, якія забаўлялі жыхароў і гасцей горада, з імі з радасцю фатаграфаваліся і весяліліся.
[caption id="attachment_103974" align="aligncenter" width="650"]
■ Аквагрым ад Алены Сямёнавай[/caption]
Падвор’е Капыльскага раёна вызначалася разнастайнасцю дэгустацыйных страў беларускай кухні, а таксама фірменнай прадукцыяй уласнай вытворчасці. Кожнае блюда можна было паспрабаваць, а таксама даведацца рэцэпт стравы, якая спадабалася жадаючым. У падрыхтоўцы розных дэгустацыйных страў прымалі актыўны ўдзел ААТ «Семежава», «Капыльскае», Капыльскі кааппрам і Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».

Капыльскі падворак быў адным з самых ажыўленых і каларытных. І ўсё гэта дзякуючы выдатным калектывам – Грозаўскага сельскага дома культуры «Весялухі» і Лоцвінскага цэнтра культуры і вольнага часу «Лоцвінскія ўдалухі». Артысты адпрацавалі на ўсе сто балаў. Ніводзін прахожы не мінуў падворак, каб не патанчыць і не сфатаграфавацца, і, канешне, паспяваць разам. Акрамя гэтага маляўніча і асабліва незвычайна была аформлена зона «Капыльшчына турыстычная», дзе аб прыгажосці раёна сведчылі фотаздымкі, зробленыя карэспандэнтамі рэдакцыі газеты «Слава працы».
[caption id="attachment_103973" align="aligncenter" width="840"]
■ Гасцям свята спадабаліся «Весялухі»[/caption]

Уся тэрыторыя Капыльскага падворка – вясковы домік, лавачкі з набіўнымі лялькамі ў нацыянальных касцюмах, дэкаратыўныя хаткі, тачанкі і іншы інвентар – была падрыхтавана дзякуючы філіялам «Лакнея» і «Вялікая Раёўка».
Надзвычай цікавым стаў участак майстроў раённага цэнтра ткацтва. Так, напрыклад, Таццяна Волкава разам з сынам Раманам прадстаўляла свае творчыя ўзоры, а Бернарда Леаненка і Дзіна Брыль, майстры народнага клуба «Скарбонка», парадавалі гасцей і жыхароў горада сваімі творчымі работамі. А гэта ў сваю чаргу выклікала асаблівую цікавасць.

[caption id="attachment_103972" align="aligncenter" width="650"]
■ Таццяна Волкава за кроснамі[/caption]
Завяршэнне фестывалю адбылося з удзелам папулярных артыстаў: арт-групы «Беларусы», Жанэт, Валерыя Шмат, Гюнеш, Зіны Купрыяновіч, Вікторыі Алешкі, гурта «Jazz City Band», групы «Байсіці», Аляксандра Варанішчы, групы «Дразды» і, канешне, маляўнічым і незабыўным феерверкам.

Фестываль «Вытокі» аб’ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў, таму вельмі прыемна бачыць на тварах людзей усмешкі і задавальненне ад праведзенага мерапрыемства.
Наталля ДАВЫДЗЕНКА