Два экіпажы з УП «ПІК-Лясное» дасягнулі чаканай лічбы. Адзін з іх — у складзе Аляксандра Рокача і яго дачкі Крысціны. У ліку тых, хто прыехаў павіншаваць першых тысячнікаў — старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і яго першы намеснік Віталь Ракевіч.
Экіпаж Рокачаў ужо другі год прыходзіць на дапамогу на лясноўскія палеткі з Гарадзейскага цукровага камбіната. Старшы камбайнер Сяргей Клочка з памочнікам Валерыем Душэўскім таксама намалацілі тысячу тон. Імя Сяргея Уладзіміравіча добра вядома чытачам нашай газеты. Летась ён дасягнуў трохтысячнага намалоту, ды і на іншых работах заўсёды паказвае высокія вынікі.
[caption id="attachment_103933" align="aligncenter" width="840"]
■ Крысціна і Аляксандр Рокач прымаюць віншаванні ад Сяргея Пілішчыка і Віталя Ракевіча[/caption]
Ушанаванне перадавікоў адбылося прама ў полі, бо, як гаворыцца, у жніво кожная хвіліна дарагая. Удзельнікаў гарачай пары з працоўнай перамогай прыехалі павіншаваць старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, дырэктар УП «ПІК-Лясное» Леанід Буцэвіч і спецыялісты сельгаспрадпрыемства. Пераможцам падзякавалі за самаадданую працу і высокі прафесіяналізм. Камбайнерам былі ўручаны грашовыя прэміі, каштоўныя падарункі і падзячныя лісты ад раённага выканаўчага камітэта, райсельгасхарчу, аграпрамысловага саюза, райкама галіновага прафсаюза.
[caption id="attachment_103934" align="aligncenter" width="840"]
Сяргей Пілішчык віншуе Валерыя Душэўскага і Сяргея Клочку[/caption]
Такая ўвага, як адзначылі пераможцы, толькі дадае сіл і жадання працаваць яшчэ лепш.
На наступны дзень быў ушанаваны яшчэ адзін экіпаж тысячнікаў у складзе Уладзіміра Вярбілы і Сяргея Карабейкі з КСУП «Доктаравічы».
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии