Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

54

Красота руками мастера

26.03.2017
26 сакавіка — Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Прафесійнае свята — гэта заўсёды нагода для таго, каб пагутарыць пра сутнасць той ці іншай прафесіі. Яе прадстаўнікі дакладна бачаць у гэты дзень абодва бакі аднаго медаля — і сваю напружаную працу, і нячастую, шчыра кажучы, даніну павагі ім за тое, наколькі эфектыўна яны спраўляюцца з няпростымі надзённымі задачамі. Сёння мы пазнаёмім нашых чытачоў з прадстаўнікамі дзвюх галін гаспадаркі — жыллёва-камунальнай і бытавога абслугоўвання — якія заўтра адзначаюць сваё прафесійнае свята. У прафесіі цырульніка мала рабіць стрыжкі або прычоскі — неабходна ўмець рабіць чалавека прыгожым. У гэтым упэўнена Марына Уладзіміраўна Імбра, якая вось ужо амаль тры дзясяткі гадоў займаецца любімай справай. IMG_3612 копия У Капыльскі камбінат бытавога абслугоўвання яна прыйшла адразу пасля заканчэння Слуцкага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 209. Менавіта там, а пазней пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў, сярод якіх у першую чаргу называе Наталлю Віктараўну Рудакоўскую, Марына зразумела, што кліенты заўсёды жадаюць выходзіць ад цырульніка прыгожымі, а значыць, стаіць задача — разгледзець прыродную прывабнасць кожнага чалавека і падкрэсліць яе. Да таго ж вельмі часта гэта работа патрабуе ўмення раіць і пераконваць людзей, без навязвання ім свайго меркавання. — Цырульнік — гэта прафесія, дзе нельга дасягнуць нейкай вышыні, — упэўнена Марына Уладзіміраўна. — Пастаянна з’яўляюцца новыя вяршыні, новыя тэндэнцыі, новыя тэхнікі, а таму ў прафесіі можна расці вечна. І тут добрым дарадцам з’яўляецца інтэрнэт. Менавіта з яго дапамогай можна сачыць, у якім напрамку рухаецца сучасная мода. Аднак не толькі імкненне ісці ў нагу з сучаснымі трэндамі робіць Марыну Імбра адным з самых запатрабаваных цырульнікаў у Капыльскім РКБА. Ёй уласціва нейкая асаблівая далікатнасць, цеплыня ў адносінах да кліентаў і адначасова ўпэўненасць у сваіх сілах. І гэта апраўдана, бо безадказныя адносіны да работы, некарэктнасць у словах і дзеяннях могуць толькі адштурхнуць наведвальніка: наўрад ці мы вернемся туды, дзе нам сапсавалі прычоску або настрой. — Я вельмі люблю людзей, нават з усімі іх недахопамі і маленькімі капрызамі, — адзначае наша гераіня. — Стараюся дакладна размяжоўваць дом і работу: зачыняючы за сабою дзверы, пакідаю за імі ўсе свае праблемы, нястачы, непрыемнасці. Мае кліенты павінны заўсёды бачыць на маіх вуснах усмешку і ведаць, што я рада іх прыходу. Работу цырульніка лёгкай не назавеш. Увесь дзень на нагах, пастаянна занятыя рукі — а гэта значная фізічная нагрузка. Да таго ж даводзіцца сутыкацца з рознымі хімічнымі злучэннямі, што можа выклікаць або абвастрыць алергію, хваробы дыхальных шляхоў. Ды і кліенты бываюць рознымі: нехта любіць пагаварыць у крэсле, і трэба ўмець падтрымаць размову на любую тэму, камусьці дастаткова лёгкай музыкі, каб адчуваць сябе камфортна. Асаблівая катэгорыя наведвальнікаў — дзеці, у якіх гук электрычнай машынкі або лязгат нажніц часта выклікаюць панічнае жаданне хутчэй уцячы з крэсла. І з імі таксама трэба знайсці агульную мову. Словам цырульнік — гэта своеасаблівы псіхолаг, і гэта ўменне прыходзіць да кожнага спецыяліста з вопытам. Марына Уладзіміраўна не толькі сама дакладна валодае ўсімі тонкасцямі сваёй справы, але з вялікім жаданнем дзеліцца імі з вучнямі. А іх у майстра за гады працы было нямала. — Я ўспамінаю тыя гады, калі сама вучылася азам прафесіі, — расказвае Марына Імбра, — таму ведаю, што тым дзяўчынкам, якія толькі робяць першыя крокі як цырульнікі, вельмі няпроста. Стараюся іх падтрымаць, паказаць, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі. Да таго ж у нас вельмі добры дружны калектыў: з Аленай Грыцкевіч, Галінай Камёнка, Аленай Сінькевіч і Святланай Матусевіч разам мы працуем не адзін год, і мне вельмі важна іх меркаванне. З цеплынёй расказвала Марына Уладзіміраўна пра сваіх родных — бацькоў, якія і сёння жывуць у вёсцы Карзуны. Яна стараецца як мага часцей наведвацца ў такі мілы яе сэрцу дом. Вельмі задаволена жанчына, як складваецца лёс яе любых сыноў Юрыя і Дзмітрыя, цешыцца маленькім унучкам Савеліем. У дзень прафесійнага свята яна, безумоўна, атрымае віншаванні ад самых дарагіх людзей разам з пажаданнямі дабра і цеплыні любячага сэрца. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
57

Березовый сок по правилам

25.03.2017
d23b99fc2a8deffee81441814f6f894a Знаете ли вы, что существуют особые правила его заготовки? В этом нам поможет разобраться государственный инспектор Несвижской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Максим Потоцкий. — Максим Иванович, имеют ли право граждане  самостоятельно заготавливать березовый сок? — Для удовлетворения собственных нужд граждане имеют право осуществлять заготовку древесного сока на участках лесного фонда, определяемых для этих целей юридическими лицами, ведущими лесное хозяйство. Для этого необходимо обратиться в учреждение, ведущее лесное хозяйство (лесхоз или лесничество) по месту жительства. Кстати, там же в сезон заготовки можно приобрести и заготовленный березовый сок. — В каких местах не стоит заготавливать сок? — Заготовка древесного сока на землях, не относящихся к землям лесного фонда, регламентируется Правилами заготовки древесных соков, сбора, заготовки или закупки дикорастущих растений и (или) их частей, утвержденными постановлением Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь и Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь № 37/36 от 31.08.2005 г. Запрещена заготовка древесных соков: в городских, курортных лесах и лесопарковых частях зеленых зон; в прибрежных полосах рек, озер, водохранилищ и других водных объектов, в полосах отвода железных и автомобильных дорог, иных транспортных и коммуникационных линий; в населенных пунктах, в дендрологических парках, ботанических садах; в местах обитания и произрастания диких животных и дикорастущих растений, отнесенных к видам, включенным в Красную книгу Республики Беларусь; в округах и зонах санитарной охраны курортов, в историко-культурных заповедниках, мемориальных парках, на территории археологических памятников; на территории санаториев, домов отдыха, курортов и учреждений здравоохранения, в местах массового отдыха населения. — Какое наказание предусмотрено за допущенные нарушения? — За заготовку сока на территории, где это запрещено, либо без разрешительного документа, когда его получение обязательно, или не в соответствии с ним предусмотрена административная ответственность по ч. 1 ст. 15.26 КоАП Республики Беларусь (предупреждение или наложение штрафа в размере до 20 базовых величин). При невозможности изъятия незаконно заготовленного древесного сока у юридических и физических лиц взыскивается его стоимость согласно таксам, утвержденным постановлением Совета Министров Республики Беларусь № 1073 от 20.07.2001 г. «О взыскании стоимости незаконно добытой древесины и иной лесной продукции при невозможности их изъятия у юридических и физических лиц» — 10 б.в. за каждую тонну древесного сока. — Какими способами должна производиться заготовка сока? — Конечно же, способами, обеспечивающими сохранение технических качеств древесины, в порядке, установленном Правилами заготовки второстепенных лесных ресурсов и осуществления побочного лесопользования. — Если использовать запрещенные средства и методы… — Тогда согласно части 2 статьи 15.26 КоАП Республики Беларусь гражданин  может  получить предупреждение или наложение штрафа в размере до 20 б.в. Подготовила Диана ТКАЧЕНКО
46

Прямые телефонные линии

25.03.2017
2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b8 Руководством Копыльского РОВД в марте будут проведены прямые телефонные линии: 29 марта с 10.00 до 12.00 по тел. 55-3-78 начальником РОВД подполковником милиции Виталием Ивановичем СИРОТКО; 28 марта с 10.00 до 12.00 по тел. 55-3-34 первым заместителем начальника РОВД — начальником криминальной милиции подполковником милиции Андреем Анатольевичем МАМЧИЦЕМ; 27 марта с 10.00 до 12.00 по тел. 55-2-28 заместителем начальника РОВД по идеологической работе и кадровому обеспечению подполковником милиции Владимиром Владимировичем РУДАКОВСКИМ; 30 марта с 10.00 до 12.00 по тел. 55-5-53 заместителем начальника РОВД — начальником милиции общественной безопасности майором милиции Виталием Александровичем КАЖУРО.
45

В полной готовности

25.03.2017
Гатоўнасць суб’ектаў гаспадарання Капыльшчыны да пажаранебяспечнага перыяду абмяркоўвалася падчас чарговага пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Капыльскім райвыканкаме. a0a62b1f-7f2e-4686-bafe-ceda0f966d18_540x350 Шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна атрымаў даручэнні. Так, сельгаспрадпрыемствам, Капыльскаму доследнаму лясгасу, Капыльскай ЖКГ, ПМК-11 неабходна да 1 красавіка адрамантаваць тэхніку, якая прыстасавана да тушэння пажараў. Асаблівую ўвагу неабходна надаваць выкананню норм супрацьпажарнай бяспекі на аб’ектах, дзе маюцца гаручыя матэрыялы, забараніць спальванне пожні, сухой расліннасці, развядзенне кастроў на тэрыторыях аб’ектаў. Да 1 мая трэба правесці работы па ўстройстве мінералізаваных палос на тарфяных масівах і ў іншых, небяспечных у пажарных адносінах месцах. Павінна быць арганізавана ахова падведамасных тэрыторый у пажаранебяспечны перыяд (згодна з рашэннем райвыканкама ён распачаўся з 13 сакавіка і прадоўжыцца да 1 лістапада бягучага года): патруляванне, аб’езды спецыяльна выдзеленымі работнікамі, для аператыўнай дзейнасці якіх неабходна прадугледзець гужавы або аўтамабільны транспарт і сродкі пажаратушэння (ёмістасці для вады, лапаты). Іх работа будзе фіксіравацца ў спецыяльных журналах. Дорожнікам (ДРБУ № 124 і ЛДД-653) даручана рэгулярна праводзіць абкошванне кюветаў і прыдарожных палос. Сярод запланаваных мерапрыемстваў — маніторынгі па выяўленні фактаў спальвання смецця, рэшткаў расліннасці, заняткі з выхаванцамі ўстаноў адукацыі раёна з мэтай навучання іх бяспечным паводзінам у лясах, месцах адпачынку, на вадаёмах. Інфармаванне насельніцтва раёна аб сітуацыі падчас пажаранебяспечнага перыяду ўскладзена на рэдакцыю газеты «Слава працы» і Капыльскі РАНС. Маргарыта САКОВІЧ
80

Вам помогут

25.03.2017
priemi-linii130sm Во исполнение поручения Главы государства, данного в ходе состоявшегося 9 марта 2017 года совещания по актуальным вопросам развития Республики Беларусь, а также в целях реализации  Декрета Президента Республики Беларусь № 3 от 2 апреля 2015 года «О предупреждении социального иждивенчества» председатель Копыльского райисполкома подписал распоряжение о создании комиссии по трудоустройству незанятых в экономике граждан. Возглавил ее председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич. В ее состав также вошли председатель районного Совета депутатов, заместители председателя райисполкома, начальник управления по труду, занятости и социальной защите, начальник отдела организационно-кадровой работы, начальник отдела внутренних дел райисполкома, прокурор Копыльского района, начальник инспекции Министерства по налогам и сборам по Копыльскому району, заведующий юридическим сектором райисполкома, председатель Копыльского районного объединения профсоюзов. К работе в комиссии привлечены руководители и специалисты кадровых служб организаций района. Заседания проводятся как в райисполкоме, так и выездные в сельисполкомах. Население о деятельности комиссии информируется через СМИ. Руководителям организаций, расположенных на территории района, необходимо ежедневно сообщать управлению по труду, занятости и социальной защите райисполкома о наличии вакансий. Сергей КОЗЕЛ
Прием граждан председателем райисполкома Анатолием Константиновичем ЛИНЕВИЧЕМ по вопросам трудоустройства незанятых в экономике граждан проводится ежедневно в рабочие дни с 14.00 до 16.00  по адресу: г. Копыль, пл. Ленина, д. 6, кабинет № 30. В случае отсутствия председателя райисполкома прием граждан проводит заместитель председателя райисполкома.
44

Притяжение земли

25.03.2017
— Я — «прыцягнутая» да зямлі. Без яе, роднай, і жыцця свайго не ўяўляю, — так гаворыць Ніна Сцяпанаўна Астрэйка, былы старшыня калгаса «Ленінец» (зараз — ААТ «Мажа-Агра»). І працягвае, нібы падводзячы нейкія асабістыя вынікі: [caption id="attachment_56272" align="aligncenter" width="580"]IMG_3527 Ніна Сцяпанаўна Астрэйка[/caption] — Ніколі б не прамяняла працу на зямлі на горад. Я часта думаю над тым, якое жыццё пражыла, як працавала. Можа, некаторыя пытанні вырашала б па-іншаму. Думаю, былі моманты, калі і паводзіла  сябе не так, як хацелася б цяпер. Але ні аб чым не шкадую. Кіраўніком быць наогул складана, ды і не кожны адолее: для гэтага чалавек унутры павінен мець стрыжань. Трэба добра адчуваць залатую сярэдзіну, каб не быць вельмі жорсткім, але і дабрыні многа не патрэбна. Што ж, Ніна Сцяпанаўна Астрэйка мае права даваць парады: за тыя 17 гадоў, на працягу якіх яна кіравала калгасам «Ленінец», змагла падняць гаспадарку на больш высокі ўзровень. За працоўныя дасягненні жанчына ўзнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета БССР, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За працоўную адзнаку», знакамі «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва», шматлікімі граматамі. Жыхары вёскі Мажа, дзе знаходзілася кантора названага калгаса, і зараз успамінаюць, што падчас кіравання Астрэйкі быў парадак, былі добрыя вынікі. У чым жа сакрэт поспеху? 3504 Колькі сябе памятае, Ніна Сцяпанаўна любіла жывёлу і расліны, любіла зямлю і ўмела на ёй працаваць. Гэта любоў перайшла ад таты Сцяпана Андрэевіча: ён працаваў ветэрынарным урачом у калгасе імя Сталіна, што знаходзіўся на тэрыторыі Пясочнага. Менавіта там і нарадзілася наша гераіня. Мама Настасся Васільеўна была бацьку добрым памочнікам, акрамя таго яна даглядала траіх дзетак: Васіля, Ніну і Маю. Але ціхае і размеранае жыццё парушыла Вялікая Айчынная. А ў апошнія дні вайны на тэрыторыі Польшчы загінуў тата. Сям’і прыйшлося вельмі няпроста. Як і многія ў той час, елі чорныя «блінцы», якія пяклі з перамерзлай бульбы. Але нягледзячы на шматлікія цяжкасці, Ніна добра скончыла школу. Хутка са службы ў арміі вярнуўся брат. Ён бачыў, што жыццё ў вёсцы нялёгкае, таму і прапанаваў дзяўчынцы ісці вучыцца на швачку. Але Ніна з нейкай патаеннай зайздрасцю глядзела на суседку-агранома, якая ўдала скакала на кані. «Вось і мне б так», — думала дзяўчына. А тут яшчэ і сама суседка падгаворвала: «Нінка, чаго думаеш? Аграном — самая лепшая прафесія. Заўсёды на зямельцы роднай працуеш». Доўга ўгаворваць і не прыйшлося: усё тое ж прыцяжэнне да зямлі ўзяло сваё. І ціхенька-ціхенька, каб не даведалася маці, Ніна сабрала свае рэчы і паехала паступаць у Мар’інагорскае сельскагаспадарчае вучылішча. Два з паловай гады вучобы выдаліся досыць складанымі: не было што есці, што апрануць. Але гэтыя цяжкасці яшчэ больш умацавалі характар, навучылі змагацца з абставінамі і атрымліваць перамогу над імі. Першае сваё сапраўднае паліто Ніне падарыла маці перад тым, як дзяўчына пайшла на працу ў рыбгаспадарку Браслаўскага раёна. Менавіта там Ніна Сцяпанаўна спасцігала на практыцы прамудрасці сапраўднага гаспадара. [caption id="attachment_56270" align="aligncenter" width="580"]Ніна Астрэйка (злева) з удзельнікамі ўрачыстасці ў РДК. Пачатак 80-х гадоў Ніна Астрэйка (злева) з удзельнікамі ўрачыстасці ў РДК. Пачатак 80-х гадоў[/caption] А яны вельмі ёй спатрэбіліся, калі праз тры гады вярнулася на Капыльшчыну. Працаваць давялося на палетках калгаса «Зара свабоды» ў Слабада-Кучынцы. Пачынала побач з аграномам Сяргеем Лінгам (з 1997 па 2000 гг.  прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. — Рэд.). Сёння Ніна Сцяпанаўна з усмешкай успамінае, як Сяргей Сцяпанавіч даваў ёй парады: «Ніна, ты не глядзі на мяне, што я хутка езджу верхам. Ты крыху цішэй паганяй свайго каня, бо не дай бог перавернецца павозка! А табе яшчэ сям’ю ствараць!» Як у ваду глядзеў! Вельмі хутка па прыездзе Ніна Сцяпанаўна пазнаёмілася з Леанідам Кандыбовічам, і праз пэўны час маладыя згулялі вяселле. Але ў Слабада-Кучынцы доўга не затрымалася: Ніне Астрэйцы прапанавалі пасаду галоўнага агранома ў калгасе «Інтэрнацыянал». Арганізатарскія здольнасці і апантанасць у рабоце хутка заўважыла кіраўніцтва раёна: Ніну Астрэйку паставілі ў рэзерв кіруючых кадраў і адправілі на курсы. На працягу года, калі Ніна Сцяпанаўна павышала кваліфікацыю, яе сына Ігарка  даглядала бабуля. Скончыўшы курсы, Ніна Астрэйка з новымі сіламі прынялася за работу. Але жанчына адчувала: патрэбна вышэйшая адукацыя. «Што ж я, горшая за іншых?» — задавалася яна пытаннем і сама сабе адказвала: «Не». У ліку 12 добраахвотнікаў Ніна Сцяпанаўна паехала ў Салігорск, куды прыбыла выязная прыёмная камісія з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Студэнтамі сталі сямёра, а атрымалі дыпломы і зусім пяцёра. Муж з разуменнем адносіўся да прафесійных імкненняў жонкі. Да таго моманту, калі ў 1974 годзе Ніна Сцяпанаўна закончыла вышэйшую ўстанову, яна ўжо два гады  займала пасаду старшыні калгаса «Ленінец», таму патрэбы сапраўднага гаспадара зямлі ведала не па чутках. Яна заўсёды была ўпэўнена: «Трэба ведаць больш, чым  ведаю я». І вучылася ўсё жыццё: у сялян, у калег, у кіраўнікоў. Кіраваць калгасам «Ленінец» было складана. Асаблівую цяжкасць выклікаў той факт, што гэта гаспадарка з’яўлялася прыгараднай і ў капылян былі свае погляды на тое, дзе і як ім можна пасвіць уласную жывёліну. Да таго ж асноўнымі відамі гаспадарання, якія вызначыла кіраўніцтва раёна, былі здача дзяржаве малака і мяса буйной рагатай жывёлы. Такога прыбытковага віду, як вырошчванне свіней, пры планаванні закладзена не было. Таму прыходзілася, як кажуць, круціцца. Працоўны дзень старшыні Астрэйкі пачынаўся ў 6 гадзін раніцы. Яна асабіста сачыла за тэхнічным станам трактароў і камбайнаў, за гатоўнасцю глебы. Да таго ж трэба было зацікавіць людзей: заставаліся працаваць у калгасе, бо многія ўладкоўваліся ў райцэнтр. Вельмі хутка Ніну Астрэйку калгаснікі пачалі зваць Мама. І для таго былі добрыя падставы: жанчына, як сапраўдная маці, знаходзіла індывідуальны падыход да кожнага работніка. Але і дысцыпліну трымала жалезную: за такія парушэнні, як, напрыклад, п’янства, каралі рублём. Аднак і зарабляць старанныя працаўнікі сталі болей, ім танна або зусім бясплатна давалі збожжа. Дапамагалі старшыні аднадумцы: аграном Шапашнікаў Анатолій Сямёнавіч, ветэрынарны ўрач Мірончык Андрэй Васільевіч, заатэхнік Балажынская Ганна Вікенцьеўна, брыгадзіры Лепяціла Леў Іванавіч і Данілевіч Міхаіл Іванавіч. Дзякуючы дасканалай арганізацыі працы хутка сталі расці асноўныя эканамічныя паказчыкі: да 3500 кг павялічыўся надой ад адной каровы, ураджайнасць збожжавых складала 31 ц/га. Для таго часу гэта быў добры вынік. — Павелічэнне надояў ад каровы залежыць, перш за ўсё, ад кармоў, — і зараз упэўнена Ніна Сцяпанаўна. — Мы змаглі расшырыць тэрыторыю сенакосаў, павялічылі кармавую базу. Ды і людзі ставіліся да сваёй працы вельмі адказна. Я ніколі не была абыякавай — усё, кожную падзею, кожную перамогу альбо, наадварот, паражэнне, прапускала праз сябе. І добра ведала душу чалавека. Калі быў дрэнны настрой, імкнулася не паказваць яго сваім працаўнікам, не вылівала эмоцыі на падначаленых. Але Ніне Сцяпанаўне не было спакою: хацелася зрабіць нешта адметнае, што было б толькі ў яе гаспадарцы. І такая ідэя знайшлася: было вырашана пабудаваць птушкаферму, каб здаваць дзяржаве мяса куранят-бройлераў. Дзяржптушкапрам даў згоду. Каб атрымаць ліміты на электраэнергію, ездзілі ажно ў Маскву. За кароткі тэрмін пабудавалі тры новыя памяшканні для ўтрымання птушкі, захавалі работу астатніх. Птушкагадоўлю ўзначаліла Чаркас Ядвіга Канстанцінаўна. Курынае мяса здавалі дзяржаве праз кожныя 60 дзён. У калгаса з’явілася дастаткова ўласных грошай. Як старшыня моцнай гаспадаркі ў 1975 годзе Ніна Сцяпанаўна Астрэйка прымала ўдзел у рабоце Усесаюзнага сходу прадстаўнікоў саветаў калгасаў саюзных рэспублік, пазней была дэлегатам 27 з’езда Камуністычнай партыі Беларусі. Старшыня Астрэйка таксама змагла пераканаць праўленне калгаса, каб  прыняць удзел у стварэнні на тэрыторыі Мажы прафесійна-тэхнічнага вучылішча, якое прыняло першых навучэнцаў у ліпені 1980 года. Няўрымслівы характар прывёў Ніну Сцяпанаўну Астрэйку і на грамадскую работу: на працягу 13 гадоў яна ўзначальвала раённы Савет жанчын. І тут ёй пашанцавала з аднадумцамі: побач была такая ж актыўная і ініцыятыўная Ідалія Канстанцінаўна Чаркас, дырэктар раённай бібліятэкі. Разам ім даводзілася вырашаць шматлікія жыццёвыя праблемы, дапамагаць жанчынам, якія трапілі ў цяжкія абставіны. Такое старанне не засталося незаўважаным: Ніна Астрэйка становіцца дэлегатам Усесаюзнага з’езда жанчын. Дарэчы, жанчынай-старшынёй калгаса ў той час Ніна Астрэйка была ў раёне адзінай, таму да яе з асаблівай павагай адносіліся калегі-мужчыны. Яна і зараз падтрымлівае сяброўскія адносіны з Іванам Якаўлевічам Малюжыцам, Віктарам Іванавічам Коласам, Анатолем Мікалаевічам Буцько. Па тэлефоне абмяркоўваюць не толькі праблемы здароўя, але і некаторыя сельскагаспадарчыя пытанні. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак застацца без справы зноў жа такі не змагла. З 1989 года Ніна Сцяпанаўна ўзначаліла прыродаахоўную інспекцыю. Дзякуючы ёй у раёне з’явіліся тры заказнікі: «Марачанскі», «Ракітнік», «Волка». Пры ёй пачаліся работы па добраўпарадкаванні капыльскай крынічкі. Яна магла не толькі знайсці недахопы ў рабоце таго ці іншага прадпрыемства або гаспадаркі, але і пераканаць кіраўнікоў хутка і якасна навесці парадак. Ды наогул, Ніна Сцяпанаўна Астрэйка і тут засталася сапраўдным прафесіяналам:  Капыльская прыродаахоўная інспекцыя была ў ліку лепшых у вобласці, тут праводзілася шмат семінараў. Калі была патрэба, на дапамогу прыходзіла старшыня камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і ліквідацыі наступстваў аварый Марыя Худая. Дзіяна ТКАЧЭНКА
127

Проба на доверчивость

24.03.2017
Предсказуемым оказался финал истории, главным героем которой стал тридцатипятилетний, шесть раз судимый Юрий Х. Он совершил кражу в крупном размере и теперь ближайшие несколько лет проведет в исправительной колонии строгого режима. Richterhammer und Österr. Fahne Толчком к совершению преступления стала банальная встреча между мужчиной и женщиной, которая сопровождалась распитием спиртных напитков. Разоткровенничавшись в ходе застолья, Татьяна К. решила показать своему гостю, насколько состоятельным является хозяин дома, где она проживает (собеседница осуществляла уход за жителем агрогородка Семежево Александром У., который на тот момент находился на стационарном лечении в больнице). В подтверждение своих слов женщина вынула из сундука, находившегося в комнате, дипломат, из него — барсетку, в которой была стопка долларов и евро. Затем спрятала деньги обратно в сундук и заперла его на ключ. На следующий день Татьяна ушла на работу, оставив своего гостя в доме. Немного погодя Юрий Х. куском арматуры выломал кусок доски в сундуке и вынул оттуда дипломат. На соседнем участке в зарослях травянистой растительности вскрыл его  прихваченным из дома кухонным ножом и рассмотрел свою добычу. С собой забрал только барсетку с деньгами (300 евро и 6600 долларов США), остальное имущество бросил. Вызвав такси, Юрий направился в Минск, откуда, также на такси, в Оршу, а затем в Смоленск, обменяв предварительно часть долларов на российские рубли. На железнодорожном вокзале приобрел билет до Москвы. По ходу следования пассажирского поезда преступник был задержан сотрудниками полиции России, а затем по запросу Генеральной прокуратуры Республики Беларусь выдан белорусской стороне для привлечения к ответственности за содеянное. Денежные средства, находившиеся при нем, были изъяты. В ходе разбирательства, которое проводилось судом Копыльского района, фигурант уголовного дела полностью признал себя виновным по предъявленному обвинению и подтвердил достоверность показаний, данных им в ходе предварительного следствия. Его виновность подтверждается другими собранными по делу и исследованными судом доказательствами, в том числе и показаниями свидетелей. Суд признал Юрия Х. виновным в тайном похищении имущества (краже), совершенной повторно, в крупном размере, и назначил ему по ч. 3 ст. 205 с применением ч. 2 ст. 65 УК наказание в виде лишения свободы сроком на четыре года шесть месяцев без конфискации имущества с отбыванием в исправительной колонии в условиях строгого режима. Вроде бы итог этой истории закономерен. Рецидивист без определенного места жительства, неработающий, а значит — не имеющий законных средств к существованию, в очередной раз получил по заслугам. А вот чувствует ли какие-либо угрызения совести Татьяна, с невольной подачи которой и было совершено описанное преступление? И стоит ли быть такими доверчивыми хозяевам, предоставляя свое жилье неразборчивым в связях людям? Алексей ЗАГОРЦЕВ, старший помощник прокурора Копыльского района; Маргарита САКОВИЧ, заместитель главного редактора «СП»
118

ЧП на границе

24.03.2017
11_compressed БелТВ уже рассказало, что у пограничников выдалась тревожная ночь. Два ЧП, буквально один за другим, показали, что нашу государственную границу кое-кто хотел бы пересечь отнюдь не с добрыми намерениями. Хроника событий. 20 марта на южной границе звучали выстрелы. Во втором часу ночи в пункте пропуска «Александровка» автомобиль «Джип» сбил шлагбаум и попытался прорваться через белорусско-украинскую границу. Нарушители проехали через средство принудительной остановки. Машина получила несколько повреждений, но продолжила движение. Пограничники вынуждены были открыть огонь. Началось преследование. Остановить машину удалось возле населенного пункта Габрилеевка Наровлянского района. Пограничники задержали двух граждан, личность которых устанавливается. Есть информация, что в машине находился и третий нарушитель, его сейчас разыскивают. Неожиданные результаты дал осмотр автомобиля. Были обнаружены пистолет марки ТТ и два магазина с патронами к нему, а также предметы, внешне похожие на тротиловые шашки, электродетонаторы, гранаты РГД-42, пластид и самодельное взрывное устройство. Управлением Следственного комитета по Гомельской области возбуждено уголовное дело. По всем предметам назначены экспертные исследования, в том числе взрывотехническая и баллистическая экспертизы. Другие детали в интересах следствия пока не разглашаются. Кстати, в Государственной пограничной службе Украины заявляют, что автомобиль, который пытался прорваться в пункте пропуска «Александровка», не пересекал госграницу Украины. При этом делают оговорку — «в рай-оне инцидента есть определенные территории, на которых находятся населенные пункты, и через них можно переехать с украинской на белорусскую территорию, минуя пограничные пункты пропуска». Хотя, понятно, кому хочется признавать, что такое в принципе возможно?.. Второй инцидент произошел вечером 19 марта в пункте пропуска «Варшавский мост» возле Бреста. В салоне автобуса, следовавшего из немецкого города Швайбург в Москву, военнослужащие Брестской пограничной группы во время досмотра обнаружили бесхозный предмет в виде гранаты осколочного действия Ф-1. Нашли его в перчаточном ящике, после чего приняли решение отвести людей на безопасное расстояние. В общей сложности с места ЧП эвакуировали 30 человек. О тревожной находке сообщили в оперативно-дежурную службу Брестского УВД. На место происшествия выехала саперно-пиротехническая группа войсковой части 5526. В итоге содержимое гранаты отправлено на экспертизу. Наркотики, составная часть взрывчатки — на эти вопросы ответит экспертиза. На время эвакуации людей и проверки автобуса движение на «Варшавском мосту» приостановили. Возобновили пропуск транспорта в обоих направлениях почти через час после инцидента. Вопрос: кто вез сомнительный груз и для чего? Этот же вопрос возникает после знакомства с уголовным делом, которое Брестской таможней возбуждено в отношении 58-летнего жителя Бреста. Гражданин за рулем автомобиля Citroen вместе с родственниками возвращался домой из Украины через пункт таможенного оформления «Олтуш». При досмотре его транспортного средства таможенники обнаружили 55 патронов калибра 9 мм. По заключению областного управления Государственного комитета судебных экспертиз, эти патроны подходят к пистолету Макарова и автоматическому пистолету Стечкина, а также иному ручному нарезному огнестрельному оружию и пригодны для стрельбы. Кому везли эти патроны? Инциденты на границе свидетельствуют: кое-кто очень хотел бы проверить бдительность пограничников... Александр КУРЕЦ, Ольга ВАЛЬЧЕНКО Статья размещена в № 53 газеты «СБ. Беларусь сегодня» от 21.03.2017 и на сайте sb.by.
80

Задержаны активисты «Белого легиона»

24.03.2017
Среди них профессиональные бойцы Начато расследование! Во время рабочей поездки в Могилевскую область Президент рассказал о задержании боевиков, готовящих провокацию с оружием: — Как показала действительность, они «не спали» (отдельные), они потихоньку готовились на случай, выбирали момент. Мы уже несколько десятков задержали (не тех, что в автобусах, анархистов с масками), которые тренировались в лагерях с оружием. Кстати, один из лагерей был в районе Бобруйска и Осиповичей. Остальные лагеря — в Украине.  Деньги шли через Польшу и Литву к нам. Мы буквально в эти часы задержали... боевиков, которые готовили провокацию с оружием. легион Вскоре стало известно о задержании руководителя так называемого «Белого легиона» Мирослава Лозовского и еще двух человек. Спустя несколько часов были задержаны еще несколько «легионеров». Обращает внимание, что среди них, как сообщает сайт nn.by, — военнослужащие, спецназовец, прапорщик МЧС. То есть люди, имеющие за плечами спецподготовку, владеющие специфическими навыками и умениями… Так что к появившимся несколько дней назад в соцсетях призывам от имени «Белого легиона» принять участие в дне воли 25 марта, информации, что «на помощь нам приехали наши боевые друзья из России и Украины и мы готовы с оружием в руках показать властям, кто настоящий хозяин в стране», следует относиться крайне серьезно. Сообщается, что у подозреваемых были проведены обыски, обнаружены гранаты, нарезное и автоматическое оружие. Напомним, что организация «Белый легион» активно заявляла о себе в начале 2000-х, потом ушла в тень. Но, как видим, актив и наработки остались — в полевых лагерях молодые люди под руководством опытных инструкторов учились стрельбе, рукопашному бою и иной военной науке. Ведутся иные следственные действия. «СБ. Беларусь сегодня»
98

В стране должен быть порядок

24.03.2017
Декрет № 3 «О предупреждении социального иждивенчества» не отменялся и не приостанавливался. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил во время общения в Могилеве с работниками предприятий компании «Кроноспан». 000001_912417 «Как бы ни было непопулярно: Декрет № 3 я не отменял и даже не приостанавливал. Это неправильно говорят. Декрет № 3 сегодня работает. Единственное, что я потребовал, коль власть виновата была (понаправляли эти «письма счастья» кому надо и кому не надо), — приостановить выплату на этот год. Но за это время мы выверим все списки. Крайний срок — 1 октября», — заявил Президент. Он подчеркнул, что считает ненормальной ситуацию, когда миллионы людей работают, а 300-350 тыс. шатаются непонятно где. «350 тысяч, которые должны работать и не работают. И не несут никакой нагрузки, — отметил Глава государства. — Вы должны знать, что я от этого не отступлю. Мы должны навести в стране порядок. Настало время, когда надо наводить порядок и с занятостью людей». Среди положительных результатов применения декрета Александр Лукашенко упомянул то, что люди начали больше дорожить рабочими местами, возросло количество обращений в службы занятости. «Этот декрет — лакмусовая бумажка в социальной сфере. Он высветил очень многие негативные вопросы. Мы от него отказываться не будем, но приведем все в порядок, чтобы люди не обижались», — резюмировал белорусский лидер. БелТА
46

Новости Копыльского района (CMigrator copy 8)

24.03.2017
135 Гутаркі з ідэолагамі Ідэалагічны актыў раёна гэтымі днямі здаваў своеасаблівы экзамен. Камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Ліпніцкім сустрэлася з кожным спецыялістам. Падчас гутарак звярталася ўвага на вядзенне неабходнай дакументацыі, выкананне нарматыўных і заканадаўчых актаў, работу з грамадскімі арганізацыямі і камісіямі, на навядзенне парадку на зямлі, на арганізацыю падпісной кампаніі і іншыя пытанні.   Кадравыя назначэнні Згодна з загадам генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці» на пасаду дырэктара раённага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Капыльская ЖКГ» з 21 лютага 2017 года прызначаны Раман Іванавіч Бандарык.   На дапамогу аграрыям Студэнты Капыльскага дзяржаўнага каледжа падчас праходжання вытворчай практыкі аказваюць дапамогу сельгаспрадпрыемствам раёна на вясенняй пасяўной. 16 навучэнцаў, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, ужо задзейнічаны на работах па сваіх профілях дзейнасці. Яшчэ 14 ураджэнцаў нашага раёна ў хуткім часе ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі будуць працаваць трактарыстамі і слесарамі ў мясцовых гаспадарках.   Правяраюць газавікі На тэрыторыі Капыля і ў аграгарадку Семежава гэтымі днямі супрацоўнікі Капыльскага раёна газазабеспячэння праводзяць поўнае тэхнічнае абслугоўванне газавага абсталявання ў шматкватэрных жылых дамах. У поле зроку спецыялістаў трапляе стан газавых пліт, газаправодаў, дымаходаў, магчымыя ўцечкі газу. Таксама вядзецца пазачарговая праверка ў шматкватэрных дамах, якія абсталяваны газавымі катламі і калонкамі.   Дыплом – у настаўніцы  з Капыльшчыны Ірына Вячаславаўна Паўлюшчык, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М.С. Высоцкага», атрымала Дыплом ІІІ ступені па выніках дыстанцыйнай алімпіяды для педагагічных работнікаў Мінскай вобласці. Алімпіяда па вучэбных прадметах «Інфарматыка», «Нямецкая мова», «Геаграфія», «Беларуская мова і літаратура» праходзіла ў студзені і лютым. Настаўнікі паказвалі веды на працягу першага і другога этапаў. Дарэчы, у другім этапе алімпіяды прынялі ўдзел 540 педагогаў.   ДТСААФ адзначыў юбілей Напярэдадні святкавання 90-годдзя са дня ўтварэння ДТСААФ у Палацы Рэспублікі адбыўся Пленум цэнтральнага Савета  ДТСААФ,  дзе рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне падвяло вынікі за мінулы год. 2976 Адным з актуальных пытанняў, разгледжаных на форуме, стала патрыятычнае выхаванне моладзі, з дакладам па якім выступіў старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі. IMG_1009 У сходзе прынялі ўдзел прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў, намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Міхаіл Пузікаў, міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, першы намеснік старшыні ДТСААФ Расіі генерал-лейтэнант Аляксандр Ускоў, прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў. У прывітальным слове прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова дадзена высокая адзнака праводзімай рабоце ДТСААФ, а яго дзейнасць удастоена Ганаровай граматы Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. На  абласным  савеце,  які  адбыўся  ў   Доме ДТСААФ, Аляксандр Касінскі адзначаны  юбілейным медалём «90 гадоў ДТСААФ» і Ганаровай граматай Цэнтральнага Савета ДТСААФ. Напярэдадні вышэйадзначаных падзей старшыня Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры атрымаў Грамату Прэзідыума аб’яднанага камітэта прафсаюзнай арганізацыі ДТСААФ г. Мінска і Мінскай вобласці за асабісты ўклад у развіццё структуры.   Мастацтва Міншчыны Работы мастакоў Капыльшчыны Уладзіміра і Святланы Швайбовіч змешчаны ў адзіным у краіне альбоме «Рукою майстра. Творчасць мастакоў Міншчыны». Уладзімір і Святлана Швайбовіч скончылі Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыліся ў А.М. Зінчука. З 1973 па 1995 год працавалі ў Капыльскім філіяле Мінскага мастацкага камбіната. Прыклалі шмат намаганняў для афармлення будынкаў у нашым горадзе. Прэзентацыя альбома «Рукою майстра. Творчасць мастакоў Міншчыны» адбылася ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці. Кніга выйшла ў выдавецтве «Звязда» пры падтрымцы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. У выданні сабраны рэпрадукцыі, фатаграфіі 50 мастакоў, якія нарадзіліся, жывуць або маюць іншыя адносіны да Мінскай вобласці. Мастакоў, прадстаўленых у альбоме, аб’ядноўвае неардынарнасць выяўленчых рашэнняў, складаная мастацка-пластычная форма і кампазіцыя работ, адмова ад апавядальнасці і выхад на новы ўзровень трактоўкі мастацкіх ідэй, любоў да фактурнай і пластычнай мовы, увага да тэхнічнага майстэрства і вытанчанасці лініі. У работах прадстаўленых аўтараў закладзены думкі пра складанасць і супярэчлівасць навакольнага свету, мінулае, сучаснасць і будучыню, якія звязаны ў адзіную апавядальную і выяўленчую лініі.   Турнір на прыз земляка У Семежаўскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М.С. Высоцкага прайшоў традыцыйны турнір па футзале на прыз М.С. Манака. Як паведаміла настаўнік Семежаўскай СШ Святлана Шчэрба, у  турніры па футзале ў гэтым го-дзе прыняло ўдзел пяць каманд з Семежаўскай, Навасёлкаўскай, Быстрыцкай, Слабадакучынскай і Песачанскай сярэдніх школ. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымалі хлопчыкі з Семежаўскай школы. Другое месца заваявала Слабадакучынская СШ, а бронзавымі прызёрамі сталі вучні з Быстрыцкай СШ. Трэба адзначыць, што на турніры заўсёды прысутнічае шмат балельшчыкаў і ў далейшым яго праграму плануецца пашырыць. Дарэчы, гэты турнір праводзіцца з 1998 года ў гонар выпускніка школы 1937 года Манака Міхаіла Сцяпанавіча, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў членам семежаўскага падполля, выяўленага немцамі і жорстка знішчанага. Міхаіл Сцяпанавіч быў адпраўлены ў Германію, дзе прайшоў праз усё пекла фашысцкіх канцлагераў. Ён выжыў, вярнуўся на Радзіму, працаваў доўгі час дырэктарам адной з мінскіх школ, праводзіў вялікую грамадскую работу па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. У 90-я і ў 2000-я гады часта прыязджаў у родную школу, сустракаўся з навучэнцамі, на памяць пакінуў свае ўспаміны пра гады ліхалецця.  Піянерская дружына школы ў цяперашні час носіць імя М.С. Манака.   Пацехі па-капыльску Установы культуры раёна прынялі ўдзел у адборачным туры абласнога фестывалю «Капыльскія пацехі». Як паведаміла метадыст раённага Цэнтра культуры Любоў Галубовіч, журы адзначыла лепшых самадзейных гумарыстаў. У іх лік увайшлі Грозаўскі сельскі дом культуры, Ляшнянскі клуб-бібліятэка, Лоцвінскі цэнтр аматарскай творчасці, Навасёлкаўскі сельскі дом культуры, Цімкавіцкі сельскі дом культуры, Новадоктаравіцкі сельскі клуб і Руднянскі клуб-бібліятэка. Менавіта гэтыя ўстановы прымуць удзел у абласным свяце «Капыльскія пацехі», якое адбу-дзецца 17 чэрвеня гэтага года.   Запрашаем на... квэсты Літаратурны музей Кузьмы Чорнага запрашае вучняў старэйшых класаў наведаць установу і разгадаць квэсты. Тэма інтэлектуальных спаборніцтваў — «Творчасць Кузьмы Чорнага перыяду 20-30 гадоў ХХ стагоддзя». Таму юнакі і дзяўчаты не толькі змогуць прадэманстраваць веды па адзначанай тэме, але і даведаюцца шмат новага і цікавага пра жыццё і творчасць славутага земляка. Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ, Сяргей ЛАЗОЎСКІ