Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

54

Коллектив Тимковичской сельской библиотеки занимает лидирующие позиции среди сельских учреждений культуры

02.03.2018
Инициативность и активность позволяют коллективу Тимковичской сельской библиотеки (заведующий Ольга Радкевич) занимать лидирующие позиции среди сельских учреждений культуры. image1 В своей деятельности, кроме высокоорганизованной работы с читателями, сотрудники отдают предпочтение развитию краеведческого направления и духовно-нравственному аспекту. Так, при библиотеке организован клуб «Чистый свет», реализуется целевая программа «Строим храм в душах».
73

Основная задача Старицкой участковой больницы — повышение качества и эффективности лечебно-профилактической помощи, диагностика и лечение пациентов

02.03.2018
Участковая бальніца з’яўляецца асноўнай медыцынскай установай на сельскім урачэбным участку, на тэрыторыі якога пражывае 2738 чалавек, з якіх 498 дзяцей. IMG_0453 Амбулаторыя ўчастковай бальніцы разлічана на 30 наведванняў у змену, стаматалагічная дапамога — на 12, стацыянарная — на 21 ложак. Калектыў бальніцы складаецца з 34 супрацоўнікаў. Узначальвае яго ўрач агульнай практыкі (загадчыца) Вераніка Тароцька.
27

Конкурс на замещение вакантной должности начальника ЗАГС

02.03.2018
cfe47a45e740a9c59c2b773d7a3d7eb4 Копыльский районный исполнительный комитет объявляет конкурс на замещение вакантной должности начальника отдела записи актов гражданского состояния (ЗАГС). Требования к кандидатам: высшее юридическое образование, опыт работы с документами. Обращаться по телефонам: 55-3-99 и 55-2-74. Отдел организационно-кадровой работы
62

Формула успеха от Елены Улащик, животновода на доращивании молодняка крупного рогатого скота КРС ПУП «ПИК-Лесное»

02.03.2018
— На малочнатаварнай ферме «Пясочнае» вось ужо год мы працуем разам з мужам Валерыем, прычым у адным жывёлагадоўчым памяшканні. Праўда, у мяне свая група — 119 галоў, у яго — свая. Вядома ж, праца разам з блізкім чалавекам, які гатовы падставіць плячо і аказаць падтрымку, заўсёды настройвае на плённы вынік. Дваццацігадовы вопыт ў жывёлагадоўлі таксама дапамагае дасягаць пэўных поспехаў. 6804 У нас чацвёра дзяцей — сыны Дзяніс і Дзмітрый і дзве дачкі Вераніка і Дар’я. Усе яны ўжо дарослыя, таму гатовы падтрымаць бацькоў у любую хвіліну.
78

Формула успеха от Алексея Демчука, командира отделения ПАСЧ № 1 г. Копыля Копыльского РОЧС

02.03.2018
— Жыццё работнікаў Капыльскага РАНС, як і іншых выратавальнікаў, цяжка назваць спакойным і малапраблемным. 03 Працуючы ў раённым аддзеле, асабіста неаднаразова выязджаў на розныя здарэнні. За гады службы, а працую я выратавальнікам ужо больш за 10 гадоў, сфарміраваліся навыкі, склаўся пэўны вопыт. Для выканання абавязкаў пажарнага-выратавальніка ў нашым падраздзяленнi неабходна быць фізічна моцным і маральна ўстойлівым чалавекам. У гэтым вельмі дапамагаюць заняткі спортам. Неаднаразова даводзілася адстойваць гонар аддзела на раённых і абласных спаборніцтвах. Калі гаварыць пра сваю прафесію, то асаблівую адказнасць заўсёды адчуваеш у той момант, калі людзі трапляюць у надзвычайныя сітуацыі. Усведамляеш, што калі ты ім не можаш дапамагчы, то ніхто не дапаможа. Гэты фактар з’яўляецца рухаючай сілай для мяне і маіх калег.
55

Формула успеха от Инны Храмцевич, главного зоотехника КСУП «Докторовичи»

02.03.2018
— Мой сакрэт поспеху вельмі просты: я даўно працую ў сферы жывёлагадоўлі, таму назапашаны гадамі вопыт сёння мне вельмі дапамагае пры выкананні пастаўленых задач. Я добра ведаю іншых работнікаў, разумею, як і чым іх можна зацікавіць, каб праца ішла хутчэй. Разам з калегамі — загадчыцамі малочнатаварных ферм, іншымі жывёлаводамі і ветэрынарнымі ўрачамі — мы робім агульную справу, працуем у адной звязцы. Правільна кажуць, адзін у полі не воін. 6783 Дома мяне чакае сын Данііл, які вучыцца ў сёмым класе. Ён — мая добрая апора і падтрымка. А што тычыцца ненарміраванага графіка — да яго ён ужо прывык.
58

Формула успеха от Виктора Дробова, инженера-электроника Копыльского районного узла почтовой связи

02.03.2018
— На пасадзе інжынера-электроніка ў галіне паштовай сувязі адлік майго працоўнага стажу пачаўся з 2006 года. 0371 Век лічбавых тэхналогій патрабуе развіцця і самаўдасканалення. Успамінаю, як яшчэ гадоў 10 таму ў нас не было прамой сувязі з аддзяленнямі, зараз жа ўсё камп’ютарызавана. У нас працуе адзіная глабальная сістэма. Даводзіцца ўкараняць у практыку перадавую камп’ютарную тэхніку, суправаджаць праграмнае забеспячэнне для аўтаматызацыі вытворчасці, ствараць базу даных і падтрымліваць яе ў рабочым стане. Работнікам аддзяленняў паштовай сувязі аказваю неабходную метадычную і практычную дапамогу. Для таго, каб ісці ў нагу з часам, стараюся інтэлектуальна развівацца: з’яўляюся пастаянным удзельнікам каманды па брэйн-рынгу абласнога філіяла «Белпошты».
116

Формула успеха от Татьяны Ясюченя, медицинской сестры (старшей) хирургического отделения Копыльской ЦРБ

02.03.2018
— Усё пачалося ў дзяцінстве, калі мой тата (муляр па прафесіі) рабіў рамонт у бальніцы. Ён прынёс нам з сястрой нейкія шкляначкі, колбачкі. Менавіта з тае пары, калі мы з сястрой уяўлялі сябе медыцынскімі работнікамі, і пачаўся шлях майго прафесійнага станаўлення. 9491 Прайшло шмат гадоў. Цяпер я — сапраўдны медык і ўжо магу адзначыць, што ў нашай прафесіі патрэбна ўмець суперажываць, свое-часова прыйсці на дапамогу. Трэба праяўляць свае і чалавечыя якасці, і прафесійныя. Я заўсёды імкнуся ісці насустрач калегам і пацыентам. Ды і наогул, працаваць у нашым хірургічным аддзяленні цікава, бо ў нас склаўся дружны калектыў, тон работы якога задае загадчык Андрэй Мельнікаў. У яго мы вучымся цярпенню, стойкасці і вытрымцы.
97

Формула успеха от Анатолия Сенюка, тренера-преподавателя по биатлону ГУ «Копыльская СДЮШОР»

02.03.2018
— Лічу, што ў цяперашні час трэнер павінен быць не толькі выдатным тэарэтыкам і практыкам, але і валодаць нейкай універсальнай формулай, што дазваляе выхоўваць у дзіцяці любоў да спорту. 8849 Як трэнер-выкладчык Капыльскай СДЮШАР аддзялення біятлону і адначасова настаўнік СШ № 2 г. Капыля маю магчымасць прыкмеціць здольных выхаванцаў. Сістэматычныя трэніроўкі, мяркую, дапамагаюць ім не толькі быць у добрай фізічнай форме, але і дасягаць высокіх вынікаў на раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Галоўнае — развіваць іх таленты, паступова выводзячы на пік формы.  Ганаруся сваімі выхаванцамі, якія звязалі сваё жыццё са спортам. А дасягненні былых вучняў, членаў Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па біятлоне Дар’і Юркевіч і Антона Смольскага, з’яўляюцца добрым прыкладам і арыенцірам нашым юным спартсменам.
46

Формула успеха от Зинаиды Мысиной, заведующего ГУО «Дошкольный центр развития ребенка« Солнышко»

02.03.2018
— Для нашага калектыву (а працуе ва ўстанове адукацыі 37 чалавек) галоўнае слова — «трэба». IMG_6736 Гэта значыць, што, нягледзячы на нейкія асабістыя прычыны, мы павінны выканаць пастаўленую задачу. І не проста выканаць, а зрабіць усё на выдатна. Другога месца для нас проста не існуе, толькі — першае! Вельмі настойліва працуем над самаўдасканаленнем і самаадукацыяй. Гэта і метадычныя аб’яднанні, і семінары, і курсы павышэння кваліфікацыі. Нашы педагогі пацвярджаюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Па вялікім рахунку ўсё гэта — патрабаванні часу. Сёння бацькам ужо мала, каб іх дзеткі былі накормленыя, дагледжаныя. Яны клапоцяцца і пра эстэтычнае, фізічнае, духоўнае развіццё сваіх сыноў і дочак. І мы ім гэта можам прапанаваць, паколькі ў «Сонейку» ёсць нямала дадатковых адукацыйных паслуг.
101

Формула успеха от Светланы Малиновской, директора ГУ «Копыльский ТЦСОН»

02.03.2018
— Трэба проста старанна працаваць і выконваць свае абавязкі. Нашы асабістыя дасягненні — гэта вынікі таго ўплыву, які аказвалі і аказваюць на нас зараз бацькі і настаўнікі, тыя, хто навучыў і дапамагае думаць, разважаць, дзейнічаць. IMG_9487 У маім жыцці значную ролю адыгралі дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця Ірына Гарэльская і на той час начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Козіч. Менавіта яны прымалі ўдзел у маім прафесійным станаўленні. Зараз побач у калектыве працуюць аднадумцы. Кожны, як кажуць, на сваім месцы. Ды і ўвогуле, у нашай справе абыякавы чалавек доўга не затрымаецца, бо трэба кожны дзень умець адчуваць боль іншага чалавека. Таму адзначу яшчэ такія складальнікі формулы поспеху, як калектыў моцных прафесіяналаў і, канешне, падтрымка сям’і.