— Лічу, што ў цяперашні час трэнер павінен быць не толькі выдатным тэарэтыкам і практыкам, але і валодаць нейкай універсальнай формулай, што дазваляе выхоўваць у дзіцяці любоў да спорту.
Як трэнер-выкладчык Капыльскай СДЮШАР аддзялення біятлону і адначасова настаўнік СШ № 2 г. Капыля маю магчымасць прыкмеціць здольных выхаванцаў. Сістэматычныя трэніроўкі, мяркую, дапамагаюць ім не толькі быць у добрай фізічнай форме, але і дасягаць высокіх вынікаў на раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Галоўнае — развіваць іх таленты, паступова выводзячы на пік формы. Ганаруся сваімі выхаванцамі, якія звязалі сваё жыццё са спортам. А дасягненні былых вучняў, членаў Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па біятлоне Дар’і Юркевіч і Антона Смольскага, з’яўляюцца добрым прыкладам і арыенцірам нашым юным спартсменам.
Комментарии