Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

30

Копыльские журналисты презентовали газету «Слава працы» на XXII Международной выставке «СМІ ў Беларусі»

11.05.2018
У першыя дні мая традыцыйна наша раёнка становіцца ўдзельнікам буйнейшага медыяфоруму краіны — Міжнароднай выставы «СМІ ў Беларусі». Гэта была ўжо дваццаць другая выстава, якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» ў Мінску. [caption id="attachment_66522" align="aligncenter" width="580"]■ Гледачы з захапленнем слухаюць Аляксандра Булакевіча ■ Гледачы з захапленнем слухаюць Аляксандра Булакевіча[/caption] Напярэдадні, у перыяд падрыхтоўкі, заўсёды ўстаюць пытанні: чым здзівіць наведвальнікаў і прыцягнуць увагу гасцей да сябе? Кожнае рэспубліканскае або рэгіянальнае выданне імкнецца прэзентаваць сябе як мага цікавей і яскравей. І фантазіі журналістаў няма межаў: тут табе і смачныя пачастункі, і музыка самых розных кірункаў, і шматлікія падарункі. Словам, з кожным годам зацікавіць гасцей выставы становіцца ўсё больш цяжка. Вось ля стэнда Агульнанацыянальнага тэлебачання праводзіць конкурсную праграму вядомы вядучы Яўген Булка. Побач рок-група прэзентуе СМІ Гомельскай вобласці. Право-дзяць розныя майстар-класы калегі з Расіі і Кітая.   [caption id="attachment_66519" align="aligncenter" width="400"]■ Аляксандр Булакевіч ■ Аляксандр Булакевіч[/caption] Але і мы без ілжывай сціпласці можам адзначыць: да стэнда газеты «Слава працы» завітала шмат  тых, хто гэтымі днямі прыйшоў у «БелЭкспа». А зацікавіцца і на самай справе было чым. Мы прывезлі найбольш цікавыя выпускі нашай газеты, прыгожыя календары, магніты, блакноты, якія вырабляюць у вытворчым аддзеле рэдакцыі. Адзначым, што газета наша звяртала на сябе ўвагу разнастайнасцю матэрыялаў, прыгожымі фотаздымкамі, цікавай вёрсткай. І гэта не дзіва: «Слава працы» — двойчы лаўрэат Нацыянальнага конкурсу  друкаваных СМІ «Залатая Літара», неаднаразовы прызёр абласнога конкурсу сярод СМІ ў намінацыі «Лепшае выданне Мінскай вобласці». [caption id="attachment_66520" align="aligncenter" width="580"]■ Святлана Кісель — начальнік аддзела па рабоце са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама — знаёміцца з капыльскай раёнкай ■ Святлана Кісель — начальнік аддзела па рабоце са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама — знаёміцца з капыльскай раёнкай[/caption] Галоўнай тэмай прэзентацыі нашай газеты ў Год малой радзімы стала тэма чароўнасці і таямнічасці, якую захоўвае Капыльшчына. Уважліва слухалі нашы госці пра веліч Замкавай гары, пра тое, што Капылю — ужо больш за тысячу гадоў, пра крынічку, якая знаходзіцца ля самай гары і чые воды валодаюць жыццёвай сілаю. Сапраўдным сюрпрызам прэзентацыі стала капыльская крынічная вадзічка. І вельмі прыемна адзначыць: тыя, хто завітаў да нашага стэнда, з вялікай асалодай частаваліся гэтым эксклюзіўным напоем. Але галоўным падарункам з’яўлялася музыка, якую выконваў самадзейны артыст з Капыля, кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі «Капыляне» Аляксандр Булакевіч. На гэты раз прагучалі як творы уласнага сачынення, так і кампазіцыі прафесійных аўтараў. Загадчык аддзела радыё і інфармацыі Сяргей Козел так расказаў пра родную Капыльшчыну: [caption id="attachment_66521" align="aligncenter" width="400"]■ Ля стэнда «СП»  - Валянціна Муратава і Зоя Іванова ■ Ля стэнда «СП» - Валянціна Муратава і Зоя Іванова[/caption] — У Капыля ёсць свой герб: на залатым полі — паляўнічы рог. Рог — гэта адзін са старажытных музычных інструментаў, а яго стрыечнай сястрой мы называем беларускую дудку. Дарэчы, дудка — інструмент, які гучаў у нас паўсюль: пры нараджэнні, на вяселлі, на танцах. А дудар спрадвеку лічыўся чалавекам незвычайным — не толькі музыкам, але і чалавекам, які валодаў магічнымі здольнасцямі. Напрыклад, калі трэба было выклікаць дождж, то дудар граў пэўныя мелодыі. І людзі верылі, што ён і яго музыка могуць змяніць свет. І зараз вы можаце ў гэтым пераканацца, калі паслухаеце таленавітага самабытнага музыку Аляксандра Булакевіча. У гуках яго дудкі — уся прыгажосць любімай Беларусі і нашай малой радзімы. — Гэтая дудачка зроблена з клёну ўручную больш як  40 гадоў таму, — звяртаецца да слухачоў Аляксандр. — Імя майстра Аляксандр Еўдакімаў, які, на жаль, ужо пайшоў з жыцця, але яго майстэрства жыве і дорыць асалоду. За час існавання дудачкі з яе сышоў не адзін пласт лаку, але сіла мілагучнасці не знікла. Гэтая дудачка суправаджала мяне і ў замежных вандроўках, напрыклад, у далёкую Венесуэлу, дзе мне давялося пабываць разам з кіраўніком нашай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. А сёння і вы, дарагія сябры, маеце магчымасць паслухаць яе чароўны голас. [caption id="attachment_66518" align="aligncenter" width="580"]■ Вядучыя прэзентацыі Сяргей Козел і Дзіяна Ткачэнка ■ Вядучыя прэзентацыі Сяргей Козел і Дзіяна Ткачэнка[/caption] Маладыя і не вельмі, мужчыны і жанчыны — усе з задавальненнем слухалі гукі дудачкі з Капыля. Калі гучала музыка павольная і сумная, на іх вочы набягалі слёзы. Калі ж гукі пачыналі зіхацець вяселлем, ногі самі пускаліся ў скокі. Як шчырая падзяка артысту гучалі апладысменты, некаторыя запісвалі выступленне Аляксандра Булакевіча на тэлефоны ці планшэты. — Так, капыльская зямля на самай справе валодае чараўніцтвам, — дзеліцца ўражаннямі адзін з гледачоў Валянціна Васільеўна Муратава. Але сёння мы ўбачылі яшчэ і сапраўдны яе дыямент. І гэта — ваш цудоўны музыка Аляксандр Булакевіч. Ведаеце, я адчула сапраўдную асалоду, змагла і пасумаваць крыху, і павесяліцца. Такую музыку, на жаль, рэдка можна пачуць па тэлебачанні ці радыё. Дарэчы, з Капыльшчынай мяне звязваюць сваяцкія вузы: мае сваты Лазаравы жывуць на гэтай зямлі. Да такога прыемнага водгуку далучаецца і супрацоўніца адной са школ-інтэрнатаў г. Мінска Зоя Іванаўна Іванова:  — Музычныя кампазіцыі, якія я пачула сёння, — гэта проста нейкі цуд. Іх нельга забыць: яны насычаны цеплынёй роднай зямлі і талентам выканаўцы. А яшчэ мне спадабаліся нумары вашай газеты і друкаваная прадукцыя. Выявы Капыля, якія змешчаны на блакнотах і каляндарыках, сведчаць аб сапраўднай прыгажосці вашай роднай зямлі. Аднак праслаўляюць родны край не толькі прафесійныя журналісты. Членаў гуртка «Проба пяра» пры рэдакцыі «СП», вучняў  СШ № 3 г. Капыля, таксама запрасілі на форум. Так, юнкары з гэтай установы адукацыі атрымалі ад Інстытута журналістыкі БДУ Дыплом за прафесіяналізм, творчую актыўнасць і шматгадовыя традыцыі папулярызацыі цікавасці навучэнцаў да журналістыкі. Таксама ў рамках фестывалю «Пунсовыя ветразі», які праводзіць выдавецтва «Народная асвета», яны сталі ўладальнікамі Дыплома за актуальнасць тэматыкі і актыўную жыццёвую пазіцыю. А Кацярына Уласавец ад газеты «Переходный возраст» узнагароджана яшчэ і Граматай «Юнкар года» як самы актыўны аўтар. Такая плённая работа — вынік рэалізацыі ў школе педагагічнага праекта абласнога ўзроўню «Фарміраванне медыйнай і інфармацыйнай пісьменнасці навучэнцаў у інфармацыйным адукацыйным асяроддзі». Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота  аўтара і Марыі ШЭІНАЙ
36

9 мая жители Копыльщины отметили День Победы. Фоторепортаж

11.05.2018
Утро 9 мая как всегда было особенным: в воздухе витал дух победы, а ощущение праздника как будто осязаемо. Яркие шары и флажки в руках взрослых, детей и колонна марширующих по улице Партизанской в Копыле добавляли особенную торжественность. IMG_0233 Еще задолго до основного действа на площади Ленина начался радиоконцерт, состоящий из песен военной тематики. Значимость этого дня понимает каждый копылянин — от мала до велика, поэтому в центре города постепенно становилось многолюдно. На площади выстраивались участники парада — представители трудовых коллективов. [caption id="attachment_66471" align="aligncenter" width="580"]■ Анатолий Линевич и Людмила Нижевич с ветеранами и участниками митинга ■ Анатолий Линевич и Людмила Нижевич с ветеранами и участниками митинга[/caption] А в это время в здании райисполкома депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Людмила Нижевич и глава района Анатолий Линевич приветствовали ветеранов Великой Отечественной  войны  и  узников фашистских концлагерей. [caption id="attachment_66475" align="aligncenter" width="580"]■ «Беларусь помнит» ■ «Беларусь помнит»[/caption] IMG_0218 IMG_0319 IMG_0306 IMG_0309 IMG_0310 IMG_0314 Sheina PASSPORT 24.06 IMG_0296 000019_990310_big IMG_0414 [caption id="attachment_66485" align="aligncenter" width="580"]■ Ветеран войны Александр Татаринчик возлагает цветы к памятнику ■ Ветеран войны Александр Татаринчик возлагает цветы к памятнику[/caption] IMG_0396 [caption id="attachment_66482" align="aligncenter" width="580"]■ Ветеранам - цветы от молодежи ■ Ветеранам - цветы от молодежи[/caption] Открыл праздничные мероприятия митинг, поводом которому послужил День Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь. А после праздничная колонна во главе со знаменной группой, через «живой коридор», созданный учениками гимназии № 1 г. Копыля и средних школ города, направилась к памятнику воинам-освободителям Копыля. К сожалению, те немногие оставшиеся в живых ветераны уже не в состоянии самостоятельно пройти этот путь по крутым горкам Копыля, поэтому они, самые почетные участники митинга, к памятнику приехали на автомобилях в сопровождении патрульной машины Госавтоинспекции и байкеров. [caption id="attachment_66489" align="aligncenter" width="580"]■ Свои изделия предлагают народные умельцы ■ Свои изделия предлагают народные умельцы[/caption] IMG_0535 IMG_0500 IMG_0591 IMG_0623 Митинг открыл Анатолий Линевич, затем слово взяла Людмила Нижевич. Представители власти поздравили ветеранов и копылян с Великим Днем Победы и отметили, что вот уже 73 года наша страна живет в мире и спокойствии. Участников торжества также приветствовал бывший узник фашистского концлагеря Евгений Сивец. В оригинальной форме слова благодарности за победу высказала и молодежь района: с помощью небольшой театральной постановки, которая никого не оставила равнодушным. Каждый из выступающих говорил о том, что мы, благодарные потомки, всегда должны помнить о войне — трагедии, которую белорусы пережили мужественно, сражаясь на фронтах и в тылу, приближая долгожданную победу. [caption id="attachment_66492" align="aligncenter" width="580"]■ Зрителям очень нравится праздничный концерт ■ Зрителям очень нравится праздничный концерт[/caption] IMG_0648 IMG_0654 IMG_0661 [caption id="attachment_66497" align="aligncenter" width="580"]■ На сцене - образцовый эстрадный оркестр под руководством Льва Конопляника ■ На сцене - образцовый эстрадный оркестр под руководством Льва Конопляника[/caption] Свои поздравления высказал начальник обособленной группы Копыльского района военного комиссариата Несвижского и Копыльского районов Сергей Маргалик. В честь 73-й годовщины Победы прозвучал праздничный залп. По традиции после митинга к памятнику воинам-освободителям были возложены венки и живые цветы. IMG_0794 [caption id="attachment_66499" align="aligncenter" width="580"]■ Группа «Сяброўкі» порадовала песнями копылян во время вечернего концерта ■ Группа «Сяброўкі» порадовала песнями копылян во время вечернего концерта[/caption] А потом праздничное действо перешло в зону отдыха, где состоялась концертная программа «Живи, цвети, победный май!». IMG_0840 IMG_0859 Самые лучшие номера художественной самодеятельности, подготовленные работниками культуры, сотрудниками и воспитанниками центра творчества детей и молодежи Копыльского района и Детской школы искусств, создали по-настоящему праздничное настроение. С большим удовольствием зрители слушали музыкальные композиции в исполнении народных и образцовых коллективов. Работали торговые точки Копыльского райпо, где можно было приобрести всякие вкусности, игровые зоны. Интересными оказались беспроигрышная лотерея от Копыльского ТЦСОН, на выставках изделия декоративно-прикладного творчества, сделанные руками народных умельцев, и много других развлечений. IMG_0886 IMG_0960 Были организованы мероприятия и для любителей спорта, которые прошли в физкультурно-оздоровительном центре. Вечером копылян ждали еще одна концертная программа и праздничная дискотека, состоявшиеся на центральной площади города. А ровно в 23.00 небо озарили вспышки красивого праздничного салюта, который сопровождался аккордами легендарной песни «День Победы». Кристина ЖОГОЛЬ
67

Давление под контролем

11.05.2018
В связи со Всемирным днем борьбы с артериальной гипертензией 12 мая в Копыльском районе пройдет акция «Контролируем давление — продлеваем жизнь!». 59e24e47 В ходе проведения акции будет возможность измерить артериальное давление (пункты измерения АД организованы в участковых больницах, амбулаториях, поликлинике ЦРБ), получить информационно-образовательные материалы и задать интересующие вопросы по проблеме артериальной гипертензии. Сергей ПОТЕЙКОВИЧ, главный врач Копыльской ЦРБ
39

Автомотопробег в честь Дня Победы состоялся в Копыльском районе 5 мая

11.05.2018
Па самых памятных месцах для кожнага жыхара нашага раёна праехалі аўтамабілі, аўтобусы, упрыгожаныя флагамі. Асаблівы каларыт мерапрыемству надавалі байкі (матацыклы), што следавалі ў пачатку калоны, прыцягваючы ўвагу мясцовых жыхароў, якія імкнуліся сфатаграфаваць убачанае на свае мабільныя тэлефоны. 2489-1 У прабегу прынялі ўдзел не толькі прадстаўнікі грамадскіх і маладзёжных арганізацый Капыльскага раёна. Яшчэ больш шматлюднай і прадстаўнічай была дэлегацыя суседняга Уздзенскага. Разам яны наведалі месцы пахаванняў, а таксама помнікі землякам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. [caption id="attachment_66460" align="aligncenter" width="580"]■ Дэлегацыя Уздзенскага раёна накіроўваецца да брацкай магілы воінаў і партызан (в. Харытонаўка) ■ Дэлегацыя Уздзенскага раёна накіроўваецца да брацкай магілы воінаў і партызан (в. Харытонаўка)[/caption] Аўтапрабег праходзіў у рамках месячніка абаронна-спартыўнай і патрыятычнай работы і ў гонар адкрыцця рэспубліканскай акцыі «Сэрцам дакраніся да подзвігу», прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,  якое  мы будзем адзначаць у ліпені 2019 года. Арганізатарамі выступілі Капыльскі і Уздзенскі раённыя выканаўчыя камітэты, раённыя арганізацыйныя структуры ДТСААФ, раённыя арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў абодвух раёнаў. [caption id="attachment_66464" align="aligncenter" width="580"]■ На прывале ў Лавах з салдацкай кашай ■ На прывале ў Лавах з салдацкай кашай[/caption] Былі наведаны памятныя месцы ў Харытонаўцы, Сл.-Кучынцы, Старыцы, Дусаеўшчыне, Лясным, Клецішчы, Лавах, Пясочным, у г. Капылі. Падчас мітынгаў, дзе  акрамя ўдзельнікаў прабегу прымалі ўдзел мясцовыя жыхары, гучалі ўспаміны аб падзеях, якія адбываліся ў гэтых мясцінах у гады Вялікай Айчыннай вайны, вёўся расказ пра нашых землякоў Герояў Савецкага Саюза. Выступалі прадстаўнікі ўлады, ветэраны, моладзь, члены грамадскіх арганізацый, былі ўручаны членскія білеты ДТСААФ. Глыбокае веданне гісторыі роднага краю прадэманстравалі ўдзельнікі клуба «Патрыёты Айчыны», які працуе пад кіраўніцтвам Барыса Дзенісюка ў Слабадакучынскай сярэдняй школе. [caption id="attachment_66463" align="aligncenter" width="580"]■ Падчас мітынгу ў аграгарадку Старыца ■ Падчас мітынгу ў аграгарадку Старыца[/caption] Прывал зрабілі ў Лавах, на абсталяваным Капыльскім вопытным лясгасам «Месцы адпачынку паляўнічых». Тут удзельнікаў аўта-мотапрабегу чакалі смачная салдацкая каша і духмяны чай. Прагучаў невялікі канцэрт. Старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Віктар Белавусаў уручыў медалі «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» і кнігу ўласных вершаў. Сярод удастоеных юбілейнай узнагароды і наша зямлячка — старшыня ветэранскай арганізацыі ААТ «Старыца-Агра» (участак «Слабада-Кучынка») Святлана Іванаўна  Астрэйка. [caption id="attachment_66462" align="aligncenter" width="580"]■ Удзел у аўтамотапрабегу прынялі і байкеры ■ Удзел у аўтамотапрабегу прынялі і байкеры[/caption] Сваімі ўражаннямі дзеляцца некаторыя ўдзельнікі аўтамотапрабегу: Ігар ПЯТРОВІЧ, старшыня Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў: Пятрович — Ужо дзясяты раз такі аўтапрабег стартуе з Уздзенскай зямлі: раней мы пабывалі на тэрыторыі Дзяржынскага, Пухавіцкага раёнаў, былі і ў вашым. На жаль, рады ветэранаў радзеюць з кожным днём. І цяпер ужо мы павінны перадаваць нашым дзецям і ўнукам усё тое, што ведаем пра гэту страшную вайну. Вось з гэтай мэтай мы і праводзім такія аўтапрабегі па тэрыторыі нашай Бацькаўшчыны. Іван ФОНАЎ, палкоўнік у адстаўцы, член ваенна-навуковага таварыства, жыхар г. Мар’іна Горка: 2952 — Арганізацыя гэтага мерапрыемства проста выключная. Усё прадумана да дробязей. Гэта вельмі імпануе. Парадавала, што ўдзел у ім прынялі маладыя людзі, школьнікі. Гэта вялікая справа, якая паслужыць патрыятычнаму выхаванню. Таццяна БУРАК, намеснік дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна: 2958 — Мой дзядуля быў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, і многае з таго, што сёння гучала, я чула раней ад яго. Таму ўдвая было прыемна — як памяць пра майго дзядулю, якога ўжо з намі няма пяць гадоў. Сённяшняя моладзь успрымае падзеі тых далёкіх гадоў крыху па-іншаму, чым мы, прадстаўнікі больш старэйшага пакалення. Аднак, назіраючы за іх рэакцыяй на ўбачанае і пачутае, было відаць, што ўсё для іх было вельмі цікавым. Думаю, што гэтыя юнакі і дзяўчаты атрымалі вельмі пазітыўны ўрок. Маргарыта САКОВІЧ
54

Память не знает границ

11.05.2018
Мінулае, калі яно звязана з памяццю пра самых родных людзей, заўсёды застаецца з намі. Мая Міхайлаўна Маскалькова ўсё сваё сумленнае жыццё імкнулася даведацца пра лёс свайго бацькі Міхаіла Фёдаравіча, якога яна бачыла ў апошні раз у чэрвені 1941 года перад тым, як яго мабілізавалі ў Чырвоную Армію. [caption id="attachment_66402" align="alignleft" width="225"]Мая Міхайлаўна Маскалькова Мая Міхайлаўна Маскалькова[/caption] …Ішлі першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Горад Глуск, дзе жыла сям’я Маскальковых, бамбілі варожыя самалёты. Маці, на руках якой засталіся трое дзяцей (шасцігадовая Мая і два яе малодшыя браты — аднаму споўнілася два гады, а другому толькі шэсць месяцаў), разам з іншымі бежанцамі імкнулася ўцячы ад ворага. Хаваліся ў лесе, натрапілі нават на партызан і нейкі час знаходзіліся ў іх лагеры. Затым бежанцаў прытуліла сям’я Гаўрыленкаў. Маці тайком збірала напалову спаленую збажыну і з яе гатавала ежу для дзяцей. Але доўгі час заставацца ў гасцінных гаспадароў не было магчымасці. Таму сям’я рушыла далей. — Памятаю, як мы патрапілі на нейкі хутар, — узгадвае Мая Міхайлаўна. — Там гаспадыня накарміла нас. Я і цяпер адчуваю пах і смак таго ператопленага масла, якім нас частавалі. Нічога больш смачнага, здавалася, няма. Паблукаўшы па наваколлі, маці вырашыла вярнуцца ў Глуск. Там ужо гаспадарылі фашысты. Памятае Мая Міхайлаўна, як іх разам з іншымі гараджанамі зганялі на плошчу, як расстрэльвалі яўрэяў… А пасля прыехаў дзядуля з Капыля і забраў сям’ю да сябе. Тут яны і жылі да заканчэння вайны. Ад бацькі вестак ніякіх не было. Не вярнуўся ён дамоў і пасля Перамогі. Спрабавалі знайсці хоць якую-небудзь інфармацыю пра яго, звярталіся ў ваенкамат, архівы. Але безвынікова. — Не магу перадаць тую радасць, якая перапоўніла маё сэрца, — са слязьмі на вачах гаворыць Мая Міхайлаўна, — калі некалькі тыдняў таму Барыс Мікалаевіч Дзенісюк, якому я неяк расказала пра свайго бацьку, патэлефанаваў мне і паведаміў, што ён знайшоў яго імя ў спісах тых, хто згінуў без вестак. На жаль, інфармацыі, дзе ён ваяваў і пры якіх абставінах загінуў, няма. Тым не менш такая навіна напярэдадні святкавання Дня Вялікай Перамогі вельмі парадавала. А яшчэ больш парадавала, што побач з намі ёсць такія неабыякавыя людзі, як Барыс Мікалаевіч, якія імкнуцца вярнуць сем’ям іх родных. Маргарыта САКОВІЧ
30

Прямая линия (CMigrator copy 258)

10.05.2018
Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 1440502476_pryamaya-liniya-2 12 мая 2018 года: Леонид Михайлович БУРАК, заместитель председателя Копыльского районного исполнительного комитета, по телефону 55-5-66.
39

Белорусские школьники провели презентацию проекта на Международной специализированной выставки «СМІ ў Беларусі»

10.05.2018
Белорусские школьники, ставшие победителями отборочных для участия в Международной детской социальной программе «Футбол для дружбы» провели презентацию проекта на Международной специализированной выставки «СМІ ў Беларусі». image001 В проекте от Беларуси принимают участие 12-летняя Ксения Яцынович из Молодечно и Лозюк Иван, ученик Боровлянской средней школы. Ксения занимается в местной футбольной школе уже 3 года в статусе защитника. Юная участница от Беларуси будет играть на позиции защитника в одной из 32 интернациональных сборных – команде «ОРАНГУТАНГИ». Компанию Ксении составят сверстники из Грузии, Лесото, Индии, Папуа-Новая Гвинея, Сейшельских островов Иван Лозюк воспитанник школы юнкоров детской газеты «Зорька», примет участие в проекте в качестве юного журналиста и будет работать в Международном пресс-центре во время мероприятий чемпионата в июне 2018 года. Иван также активно занимается футболом с 6 лет в детско-юношеской спортивной школе «Ислочь» в статусе вратаря, успешно совмещая два главных увлечения в своей жизни - футбол и журналистику Юные участники проекта рассказали посетителям выставки о проекте «Футбол для дружбы» и о своей роли в нем. В начале мероприятия по традиции состоялся обмен браслетами, состоящими из переплетения нитей синего и зеленого цветов. Синяя нить браслета символизирует мирное небо, а зеленая – футбольное поле, доступное каждому. «Вам предстоит принять участие в интереснейшем международном проекте в качестве юных послов спорта и дружбы. Уверен, что вы достойно представите Беларусь на «Футболе для дружбы и станете настоящими проводниками идей равенства и взаимопонимания. Я уверен, после проекта вы навсегда запомните, что футбол – это не просто игра, а целая культура, которая объединяет людей вне зависимости от страны, традиций, языка и по-настоящему показывает, что такое дружба. Популярность любого вида спорта обусловлена не только любовью болельщиков, рекордами, медалями и именами. Она определяется во многом тем, как умно, красиво и просто журналист рассказывает о нем. Проект «Футбол для дружбы» поддерживает не только юных футболистов, но и юных журналистов, давая им возможность попробовать свои силы в журналистике вместе с известными спортивными журналистами» - отметил заместитель Министра информации Павел Легкий, общаясь с белорусскими участниками проекта на выставке «СМИ в Беларуси». С 2013 года ПАО «Газпром» организует Международную детскую социальную программу «Футбол для дружбы». Ключевыми ценностями, которые пропагандируют участники программы, являются дружба, равенство, справедливость, здоровье, мир, преданность, победа, традиции и честь. Участниками являются молодые футболисты (девочки и мальчики, в том числе дети с особенностями), а также молодые журналисты, освещающие события F4F в рамках Международного детского пресс-центра. Географическое распространение программы расширяется ежегодно: из 8 стран в 2013 году до 211 страны в 2018 году. За последние пять лет в программе участвовало более 3700 человек. «Футбол для дружбы» поддерживает ФИФА, УЕФА, Международный олимпийский комитет, футбольные федерации разных стран, международные детские благотворительные фонды и ведущие футбольные клубы мира. Основные события 6-го сезона программы F4F пройдут 8-15 июня. В мероприятиях примут участие более 1400 детей и их спутников из 211 стран и регионов мира. В рамках финальных мероприятий программы «Футбол для дружбы» в Москве будут организованы: Международный лагерь дружбы, объединяющий спортивную, гуманитарную и образовательную программы для ребят со всего мира;  Первый чемпионат мира по футболу для дружбы с участием юных спортсменов разных стран; Международный детский футбольный Форум с участием юных послов программы, звезд мирового футбола, российских и зарубежных общественных деятелей, журналистов ведущих мировых СМИ. Программа завершится с посещением участников F4F матча открытия Кубка мира 2018 года на стадионе «Лужники».
113

В школьном музее Слободокучинской СШ хранится комсомольский билет Владимира Леонардовича Шейна

10.05.2018
Яго ўладальнік пранёс каштоўную рэліквію праз дзве вайны: савецка-фінскую і Вялікую Айчынную. Адзін з першых дэсантнікаў Савецкага Саюза за свае баявыя подзвігі ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За абарону Сталінграда», «За абарону Каўказа» і іншымі. Яго імя памылкова выбіта на брацкай магіле ў Наўгародскай вобласці пад № 1024, але ён застаўся ў жывых, каб  несці ідэалы дабрыні і міру. У 1980 годзе ветэран перадаў свой камсамольскі білет як часцінку жыцця і маладосці на захаванне ў родную школу. -1 Нарадзіўся У.Л. Шэйн у вёсцы Астрэйкі Капыльскага раёна ў 1919 годзе. Вучыўся ў сямігодцы, працаваў у калгасе імя Дзяржынскага. З 1939 года ў Чырвонай Арміі, служыў у Прыволжскай ваеннай акрузе (239-ы  стралковы полк). Запомніліся на ўсё жыццё простаму сялянскаму хлопцу скачкі з парашутам. Затым была вайна з Фінляндыяй. У час моцных маразоў і глыбокага снегу штурмаваў лінію Маннергейма, хадзіў урукапашную на Карэльскім перашыйку. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — ён на Заходнім фронце.  Першае раненне і шпіталь ў Казані. Далей змагаецца з ворагам на Паўднёва-Заходнім і Данскім франтах. У час Сталінградскай бітвы старшына-разведчык Уладзімір Шэйн вызначыўся пры знішчэнні фашысцкага аэрадрома ў станіцы Тацынская. З роты дэсантнікаў засталося менш за палову чалавек, і ўсе былі прадстаўлены да ўрадавых узнагарод, а паветрана-дэсантны полк становіцца 12-м гвардзейскім. Гэта на яго вачах здаваліся ў палон нямецкія генералы. [caption id="attachment_66407" align="alignleft" width="217"]■ Уладзімір Леанардавіч Шэйн ■ Уладзімір Леанардавіч Шэйн[/caption] У сакавіку 1943 года баявое падраздзяленне перакінулі на прарыў блакады Ленінграда. Уладзімір вынес з поля бою параненага сябра, але і сам быў цяжка паранены. Лічыўся загінуўшым. Трапіў у шпіталь у горад Поці Грузінскай ССР, дзе і атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі за Сталінград. Праз чатыры месяцы зноў у арміі, удзельнічае ў выгнанні акупантаў з Каўказа. Калі даведаўся аб вызваленні першых пасёлкаў Беларусі, напісаў некалькі рапартаў камандаванню, каб накіравалі вызваляць родны край. Але прыйшла адмова, паколькі Турцыя на граніцы з СССР трымала войскі. Самым радасным стаў Дзень Перамогі, які сустрэў са слязамі навачах, салютаваў з аўтамата ППШ. У арміі паспеў атрымаць спецыяльнасць тэхніка-будаўніка. Доўгі час шчыраваў у родным саўгасе «Крыніца» брыгадзірам, намеснікам дырэктара па гаспадарчай частцы. Старэйшае пакаленне памятае Уладзіміра Леанардавіча як сціплага, добразычлівага і адказнага чалавека (памёр у 1996 г.). Ён ніколі не выстаўляў свае подзвігі і ўзнагароды напаказ, лічыў, што ваяваў як і ўсе. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
61

Ветеран из деревни Лютовичи, который пишет пейзажи…

10.05.2018
Ужо адно тое, што ён ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, вартае нашай увагі і падзякі. Але Павел Адамавіч Германовіч (а гаворка ідзе менавіта пра яго) мае асаблівасць: ён — самадзейны мастак. Пасябраваў з мастацтвам Паша яшчэ падчас вучобы ў Бучацінскай сямігодцы, дзе да вайны паспеў скончыць 6 класаў. Аднак тады яго малюнкі былі чорна-белымі, бо працаваў ён простым алоўкам. Да фарбаў звярнуўся шмат пазней. [caption id="attachment_66401" align="aligncenter" width="560"]■ Павел Адамавіч Германовіч дэманструе карціны, на якіх выявы роднай прыроды ■ Павел Адамавіч Германовіч дэманструе карціны, на якіх выявы роднай прыроды[/caption] Аб тым, што пачалася вайна, 15-гадовы Паша даведаўся ў Чырвонаслабадской бальніцы, дзе ў той час лячыўся. Вокны лячэбніцы свяціліся ў цемры, таму па будынку страляла нямецкая авіяцыя. Хуценька хлопчык пабег дамоў. Страшную карціну ўбачыў юнак: вось праз родную вёску ідуць параненыя савецкія салдаты — яны адступаюць. Мясцовыя жыхары шкадавалі салдацікаў, таму і імкнуліся іх накарміць.   — Мы, мясцовая пацанва, выбягалі на дарогу, каб толькі паглядзець на вайскоўцаў, — успамінае ветэран. — Мой бацька Адам Цярэнцьевіч быў сувязным у партызан, хадзіў разам з імі на розныя заданні. У 43-м годзе немцы разам з іншымі спалілі і нашу хату. Гэта ворагі так адпомсцілі. І вось чаму нямецкі гарнізон стаяў у Семежаве. Адтуль яны часта ездзілі ў Смалічы на аблавы. Аднойчы ўсе іх машыны накіраваліся на Жыліхава, а адна пайшла на Лютовічы. За ёй сачылі партызаны і расстралялі яе. Вадзіцель выратаваўся ды пабег у паліцыю. Праз нейкі час прыйшлі немцы і спалілі паўвёскі. А дахі былі саламяныя, таму агонь хутка перакідваўся з аднае хаты на другую. Вяскоўцы пахаваліся ў лесе. Шмат жыхароў з Лютовічаў забралі ворагі на работы ў Германію.   У 44-м годзе ў рады Чырвонай Арміі прызвалі спачатку тату і брата. Дарэчы, бацька мой загінуў у тым жа 44-м пад Варшавай. 10 снежня 1944 года прызвалі і мяне. Тры месяцы я знаходзіўся ў 23-м запасным стралковым палку. Гэта быў па-свойму цяжкі час: амаль не было ежы. Недзе ў красавіку-маі нас накіравалі на фронт. Але замест заходняга кірунку мяне чакаў усходні — на Далёкі Усход. Мы не ведалі, куды нас вязуць. Дарэчы, пра Перамогу даведаліся па дарозе ў цягніку. Калі прыбылі ва Улан-Удэ, цэлы месяц яшчэ нас вучылі, адаптавалі да мясцовых умоў. А яны, скажу я вам, вельмі цяжкія! Спякота 40 оС, вады зусім мала, да таго ж яшчэ і флягі шкляныя часта біліся. Ішлі пешшу, а побач — мангольскія салдаты: на аднаго ваяку — тры кані. На адным едзе, на другім — вязе амуніцыю, а трэці ідзе адпачывае. Вось як! Неяк мы пераадолелі горны хрыбет Вялікі Хінган. Пайшлі ў першую атаку амаль без падрыхтоўкі. Але яна захлынулася, японцы аказаліся мацнейшымі: супраць нас была Квантунская армія — самая шматлікая і магутная групоўка сухапутных войскаў Імператарскіх узброеных сіл Японіі. Ды і наогул японцы — бясстрашныя салдаты: здаралася, яны з мінай на плячах кідаліся пад танкі. Мы былі на перадавой з 9 жніўня па 2 верасня. За гэты, здавалася б, зусім невялікі час людзей загінула шмат. У атакі хадзілі не аднойчы. Нарэшце мы разбілі абарону Квантунскай арміі, і 2 верасня было аб’яўлена аб капітуляцыі Японіі. Вярталіся мы зноў праз Хінган. Увесь час ішлі пехатою. Да Порт-Артура дайшлі ў лістападзе 45-га. У Кітаі я праходзіў службу да 1951 года. Вярнуўся ў родныя Лютовічы Павел Адамавіч у жніўні 52-га года і адразу ўладкаваўся працаваць у Бучацінскую школу. Спачатку бухгалтарам, а крыху пазней, скончыўшы педвучылішча ў Оршы, настаўнікам выяўленчага мастацтва, працы і чарчэння. На працягу 46 гадоў Бучацінская школа заставалася для Германовіча родным домам. Дарэчы, і жонка яго Сыраквашына Ніна Мікалаеўна працавала побач — вучыла шкаляроў нямецкай мове. У сям’і вырасла чацвёра дзяцей. Але вернемся да захаплення Паўла Адамавіча. Так, маляваць ён пачаў яшчэ хлопчыкам. Пазней, калі служыў ва Узброеных Сілах СССР, афармляў розныя плакаты. А маляваць па-сапраўднаму пачаў недзе ў пачатку 50-х гадоў. З тае пары ўласная галерэя паступова папаўнялася новымі карцінамі. Але зараз на сценах яго хаты засталося зусім няшмат твораў: мастак не шкадуе іх і з радасцю дорыць знаёмым. Яго пейзажы знайшлі свае месцы ў Маскве, Мінску, Капылі. На жаль, у апошні час Павел Адамавіч усё радзей бярэцца за пэндзлік: стала крыху падводзіць здароўе. Аднак ён не здаецца і лічыць, што натхненне яшчэ не аднойчы завітае да яго, бо душа застаецца па-ранейшаму маладой. Дзіяна ТКАЧЭНКА Р.S. Павел Адамавіч Германовіч паабяцаў напісаць карціну спецыяльна для раёнкі. Што ж, будзем спадзявацца: работа лютовіцкага ветэрана з’явіцца і ў нас.
66

Напряженной и азартной была встреча по мини-футболу между командами Копыльского государственного колледжа и Копыльского РОВД

10.05.2018
Встреча состоялась в Копыльском физкультурно-оздоровительном центре. Организатор соревнований (а им выступил  райком ОО «БРСМ») ставил целью активизировать культурно-оздоровительную и спортивно-массовую работу и усилить пропаганду здорового образа жизни и популяризацию движения БРСМ.

IMG_3844

Подобные межведомственные мероприятия широко используются в практике работы и учебного заведения, и силовой структуры. В состав команды колледжа входили бойцы молодежного отряда охраны правопорядка и учащиеся, которые находятся на различных видах профилактического учета. Таким образом, у сотрудников милиции была возможность провести воспитательное мероприятие и посоревноваться со своими подопечными. В напряженной борьбе со счетом 8:5 победу одержала команда колледжа. Она награждена грамотой. А вот сладкие призы были вручены как учащимся колледжа, так и их соперникам. Диана ТКАЧЕНКО
89

В часть не вернулся

09.05.2018
На экране в сельском кинозале мелькали военные хроники. Кадр за кадром Владимир Николаевич Харитончик из Старицы  всматривался в лица солдат. Искал знакомые черты. 18 лет он проработал в Копыльской районной киносети. Сколько военных документальных фильмов, хроник промелькнуло перед его глазами, и ни одной зацепки об отце Харитончике Николае Степановиче. Отец был родом из Михалевцев, учился на учителя в Слуцке. С тех времен остался деревянный чемодан (сегодня он хранится в Копыльском районном краеведческом музее). В 1936 году женился на Рублевской Марии Адольфовне из Нового Двора. В 1937 – 1938 гг. работал учителем в школе в Куцевщине. И вот незадача. Один из учеников (сын председателя колхоза) хулиганил на уроках — стрелял спичками по одноклассникам. Наказал — дернул за ухо, за что и сам был наказан. Его «сослали» в Старицу поработать на спиртзаводе. Но ненадолго. В 1939 году он уже работал учителем в Осовце (помог бывший председатель колхоза им. Ленина И.М. Лаврукович, в то время он работал зав. роно в Греске). Началась война. И Николай Степанович вернулся в Старицу. На фронт его не призывали — на учителей была бронь. [caption id="attachment_66403" align="alignleft" width="184"]Харитончик Николай Степанович Харитончик Николай Степанович[/caption] В первые дни немецко-фашистской агрессии, в период хаоса и неразберихи, отсутствия всякой координации, советские войска оборонялись и отступали с боями, неся большие потери. Фронт стремительно откатывался на восток… Многочисленные советские части оказались в глубоком вражеском тылу. Уже с 3 на 4 июля в Старице воины 287-го артиллерийского полка 10-й стрелковой дивизии под командованием И.М. Устинова вели бой против немецко-фашистских захватчиков, в котором разгромили немецкую колонну и подбили четыре немецких танка. Память об этом бое,  мужество и стойкость советских воинов увековечены курганом, на вершине которого установлена участница боя — 122-миллиметровая гаубица. Николай Степанович вместе с односельчанами М. Пшеничным и А. Козелом похоронили погибших красноармейцев на краю деревни, около дороги Барановичи — Осиповичи. Вскоре начали появляться партизанские отряды. Николай Степанович сделал приемник, слушал сводки Совинформбюро, распространял листовки, переправлял продукты в партизанский отряд Дунаева (биклага, в которой носили молоко, прописалась в фондах музея). И все время рвался на фронт. После освобождения Белоруссии в 1944 году все-таки ушел вместе с М. Пшеничным и А. Козелом, но попали в разные части. Воевал. Был ранен 8 сентября 1944 года и попал в медсанбат (об этом свидетельствуют документы). А дальше его судьба неизвестна. Один из документов гласит: «В часть не вернулся». Родственники получили последнее письмо 28 августа 1944 года. IMG_5867 IMG_5877 IMG_5877 В 1946 году семья получила справку о том, что Харитончик Н.С. мужественно сражался за Родину и его семья может ходатайствовать о получении пенсии. А в 90-е годы прошлого столетия, благодаря Клюйко Л.С. (участник Великой Отечественной войны, возглавлявший ветеранскую организацию в хозяйстве), имя Харитончика Н.С. было добито на памятнике землякам, погибшим в Великой Отечественной войне, сооруженном по проекту скульптора С.И. Селиханова в Старице. Да, его имя не вошло в книгу «Память. Копыльский район». Районная комиссия по написанию историко-документальной хроники принесла извинения родным и близким тех, кто по каким-то причинам не попал на страницы книги, хотя этого и заслуживает. Это материал для второго тома хроники «Память». И.М. Устинов после войны часто приезжал в Копыль, активно участвовал в общественной жизни страны. Выступал, встречался с молодежью, передавал опыт и боролся за память, чтобы не фальсифицировали историю и помнили своих героев. Это он рассказал о затопленной гаубице в старицком озере. И еще о двух пушках, закопанных в саду. После войны их откопали, разобрали и сдали на металлолом, чтобы никогда не стреляли. Валентина ШУРАКОВА, директор районного краеведческого музея