Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Память не знает границ

11.05.2018
Мінулае, калі яно звязана з памяццю пра самых родных людзей, заўсёды застаецца з намі. Мая Міхайлаўна Маскалькова ўсё сваё сумленнае жыццё імкнулася даведацца пра лёс свайго бацькі Міхаіла Фёдаравіча, якога яна бачыла ў апошні раз у чэрвені 1941 года перад тым, як яго мабілізавалі ў Чырвоную Армію. [caption id="attachment_66402" align="alignleft" width="225"]Мая Міхайлаўна Маскалькова Мая Міхайлаўна Маскалькова[/caption] …Ішлі першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Горад Глуск, дзе жыла сям’я Маскальковых, бамбілі варожыя самалёты. Маці, на руках якой засталіся трое дзяцей (шасцігадовая Мая і два яе малодшыя браты — аднаму споўнілася два гады, а другому толькі шэсць месяцаў), разам з іншымі бежанцамі імкнулася ўцячы ад ворага. Хаваліся ў лесе, натрапілі нават на партызан і нейкі час знаходзіліся ў іх лагеры. Затым бежанцаў прытуліла сям’я Гаўрыленкаў. Маці тайком збірала напалову спаленую збажыну і з яе гатавала ежу для дзяцей. Але доўгі час заставацца ў гасцінных гаспадароў не было магчымасці. Таму сям’я рушыла далей. — Памятаю, як мы патрапілі на нейкі хутар, — узгадвае Мая Міхайлаўна. — Там гаспадыня накарміла нас. Я і цяпер адчуваю пах і смак таго ператопленага масла, якім нас частавалі. Нічога больш смачнага, здавалася, няма. Паблукаўшы па наваколлі, маці вырашыла вярнуцца ў Глуск. Там ужо гаспадарылі фашысты. Памятае Мая Міхайлаўна, як іх разам з іншымі гараджанамі зганялі на плошчу, як расстрэльвалі яўрэяў… А пасля прыехаў дзядуля з Капыля і забраў сям’ю да сябе. Тут яны і жылі да заканчэння вайны. Ад бацькі вестак ніякіх не было. Не вярнуўся ён дамоў і пасля Перамогі. Спрабавалі знайсці хоць якую-небудзь інфармацыю пра яго, звярталіся ў ваенкамат, архівы. Але безвынікова. — Не магу перадаць тую радасць, якая перапоўніла маё сэрца, — са слязьмі на вачах гаворыць Мая Міхайлаўна, — калі некалькі тыдняў таму Барыс Мікалаевіч Дзенісюк, якому я неяк расказала пра свайго бацьку, патэлефанаваў мне і паведаміў, што ён знайшоў яго імя ў спісах тых, хто згінуў без вестак. На жаль, інфармацыі, дзе ён ваяваў і пры якіх абставінах загінуў, няма. Тым не менш такая навіна напярэдадні святкавання Дня Вялікай Перамогі вельмі парадавала. А яшчэ больш парадавала, што побач з намі ёсць такія неабыякавыя людзі, як Барыс Мікалаевіч, якія імкнуцца вярнуць сем’ям іх родных. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей