Працуючы на прадпрыемстве, малады хлопец асвоіў яшчэ некалькі прафесій. «Давялося рабіць і вальшчыкам, і сталяром, і сарціроўшчыкам, і нават стропальшчыкам, — адзначыў Віталь Пашкевіч. — У той час наша арганізацыя будавала два кааператывы па вуліцы Пралетарскай. Даводзілася, як і шматлікім маім калегам, выконваць розныя віды работ: класці падлогу, крыць дах, устанаўліваць вадасцёкавую сістэму, устаўляць вокны, дзверы і многае іншае».
Падчас рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі арганізацыя ўзводзіла катэджы для работнікаў сельскай гаспадаркі. «Будавалі дамы ў аграгарадках Старыца, Мажа, Ванелевічы, — расказвае Віталь Анатольевіч. — Акрамя жылля працавалі і на іншых сельскагаспадарчых аб’ектах. Напрыклад, у ААТ «Старыца-Агра», філіяле «В. Раёўка» дапамагалі ўзводзіць сучасныя жывёлагадоўчыя комплексы. Мне асабіста давялося выконваць бетонныя работы. Таксама займаліся рэканструкцыяй і будаўніцтвам сянажна-сіласных траншэй». Маючы пасведчанне вальшчыка лесу, зрабіў свой уклад Віталь Пашкевіч і ў добраўпарадкаванне аграгарадкоў, праводзячы абрэзку дзікарослага кустоўя і аварыйна-небяспечных дрэў.
Апошнім часам вопытны сталяр займаецца апрацоўкай драўніны на пілараме і чатырохбаковым дрэваапрацоўчым станку, рыхтуючы вагонку, дошкі для падлогі і іншы будаўнічы матэрыял.
Вольны час Віталь Пашкевіч любіць праводзіць з сям’ёй — сынам Мікітам і жонкай Юліяй. Часта разам выязджаюць адпачыць на прыроду. Асабліва памятнымі становяцца сумесныя паездкі па гістарычных мясцінах роднай Беларусі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
А дадатковыя адукацыйныя паслугі ў гэтым дзіцячым садзіку і на самой справе даволі разнастайныя: па харэаграфіі працуе «Музыкальная капель», для маленькіх інтэлектуалаў — «Абвгдейка» і «Ведай-ка», па вывучэнні фальклору — «Лявоніха». Адукацыйная прастора прадстаўлена спартыўнай і тэматычнымі пляцоўкамі: «Вясковы падворак», «Метэапляцоўка», «Лясная паляна», экалагічная сцяжынка.
Другі момант, які адзначае Таццяна Францаўна, гэта прафесіяналізм, высокі кваліфікацыйны ўзровень і майстэрства ўсіх дзесяці педагогаў. Яны прымаюць удзел не толькі ў раённых метадычных аб’яднаннях, але і ў майстар-класах, вебінарах і семінарах, што праходзяць на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
І трэці сакрэт кіраўніка — гэта традыцыі ўстановы, якія спрыяюць злучэнню ў адзінае цэлае трох складальнікаў адукацыйнага працэсу — дзіцяці, сям’і і педагогаў. Таму ў садзіку яскрава праходзяць агульныя бацькоўскія сходы з удзелам цікавых людзей, сумесныя святы і забавы з бацькамі, педагагічныя вячоркі.
Зараз калектыў працуе над рэалізацыяй інавацыйнага рэспубліканскага праекта «Укараненне мадэлі педагагічнага суправаджэння гульнёвай дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту». І гэта таксама вынік кіраўніка і калектыву.
І хоць на пасадзе загадчыка Таццяна Сташэўская з кастрычніка 2014 года, за гэты зусім непрацяглы час, па словах калег, яна праявіла сябе адказным і творчым кіраўніком. Змагла стварыць у калектыве даверлівую рабочую абстаноўку, даць творчым думкам, ініцыятыве і дзеянням педагогаў свабоду, дазволіла вольнае выказванне ідэй, накіраваных на стварэнне нечага новага. Як вынік правільнасці выбранага шляху — дыпломы ў шматлікіх конкурсах. Самы адметны — у абласным конкурсе «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі-2016», дзе Цімкавіцкі дзіцячы яслі-сад стаў лаўрэатам.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Яскравым прыкладам такой працавітасці можна назваць брыгадзіра-кандытара пятага разраду УП «Капыльскі кааппрам» Іну Чарнушэвіч, якая каля дваццаці гадоў таму прысвяціла сябе гэтай справе.
Адміністрацыя прадпрыемства лічыць Іну Мікалаеўну адным з лепшых супрацоўнікаў — яна заўсёды шчыра зацікаўлена ў якасным выкананні сваіх абавязкаў. І дарэчы, такія поспехі пацвярджаюцца рознымі конкурсамі — напрыклад, у лістападзе мінулага года ў Мінску ў рамках Міжнароднага хлебнага салона прадукцыю Капыльскага кааппрама адзначылі высокімі ўзнагародамі. Гран-пры прысудзілі пляцёнцы «Малышка», залаты медаль — пірагу з макам «Каханай», бронза дасталася кексу «Разыначка». Іна Чарнушэвіч была галоўнай у той змене, якая выпякала вырабы для конкурсу.
На дадзены момант на прадпрыемстве пачалі выпуск новага вырабу — здоба «Паўлінка» са смачным крэмам унутры.
Разам з брыгадзірам-кандытарам працуе машыніст цестараздзелачнай машыны Кацярына Жук, якая раней з’яўлялася вучаніцай Іны Чарнушэвіч. Дарэчы, за вялікі працоўны стаж Іны Мікалаеўны праз яе рукі прайшло шмат вучняў, якія набралі неацэннага вопыту.
— я ў асноўным працую на вырабе белабулачнай прадукцыі, — распавядае кандытар. — У маёй брыгадзе сем чалавек. План пастаянна выконваем, стараемся, каб вырабы паступалі на прылавак у тэрмін.
Родам Іна Мікалаеўна з Баранавіцкага раёна, скончыла Баранавіцкае прафтэхвучылішча па спецыяльнасці «кандытар», выйшла замуж у Капылі. Мае дарослага сына, які служыць па кантракце ў адной з вайсковых часцей.
Павел ШЭІН
Зараз сельгаспрадпрыемства перажывае нібы новы віток у сваім развіцці: напрыканцы мінулага года згодна з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь яно было перададзена як вытворча-гаспадарчы комплекс ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». А спадарожнічала гэтаму двухмесячная нястомная праца членаў невялікага калектыву бухгалтэрыі, практычна без выхадных.
— Я вельмі ўдзячна сваім калегам за разуменне і падтрымку, — адзначае Алена Уладзіміраўна. — Усім было няпроста, але мы справіліся задачай. Спадзяёмся, што з дапамогай інвестара наша гаспадарка вый-дзе на новы ўзровень, і самае галоўнае — гэта будзе на карысць працаўнікам УП «Бабоўня». Гарадзейскі цукровы камбінат дапамагае нам фінансава, бясплатна перадае будаўнічыя матэрыялы, тэхніку. Пачалася рэканструкцыя былой свінатаварнай фермы ў в. Лоцвіны — яе плануем пераабсталяваць пад комплекс на 800 галоў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы. На МТФ «Рымашы» з’явіцца новы кароўнік у дадатак да даільна-малочнага блока, які там ужо пабудаваны. Словам, планы ў нас ёсць, самае галоўнае іх паспяхова рэалізаваць і апраўдаць давер, які нам аказваюць.
Родам Алена з Лаваў. Саўгас «Бабоўня», куды яна прыехала пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава — першае і адзінае месца яе працы. Бухгалтар, намеснік галоўнага бухгалтара, галоўны бухгалтар — паступова яна ўздымалася па службовай лесвіцы. Працуе майстарам у будаўнічай брыгадзе гаспадаркі муж Алены — Валерый Эдуардавіч. Не так даўно вярнуўся дамоў пасля сталічнага жыцця сын і ўладкаваўся механізатарам, а вось дачка стала медыкам і працуе ў Мінску фельчарам-лабарантам. Менавіта ў сям’і адчувае Алена Уладзіміраўна падтрымку і чэрпае сілы на новыя працоўныя дасягненні.
Маргарыта САКОВІЧ
У камунальную гаспадарку Аляксандр Мікалаевіч прыйшоў адразу пасля службы ў арміі. Вось ужо на працягу 28 гадоў старанна працуе на карысць роднага прадпрыемства. «Адслужыў у пагранвойсках і вярнуўся на радзіму. У тадышнім СПТВ-211 скончыў курсы вадзіцеляў і ўладкаваўся ў ЖКГ, — расказвае Аляксандр Гірко. — Спачатку атрымаў КамАЗ з бочкай, на якім даводзілася перавозіць мазут са Слуцка. Тады кацельні працавалі яшчэ на гэтым паліве. Аўтамабіль быў хоць і не новы, але на-дзейны ў рабоце. Бывала, здараліся паломкі, і трэба было хутка рамантаваць, каб своечасова выйсці ў рэйс».
Калі ў Капыль правялі газ, на грузавік паставілі кузаў, і Аляксандр Мікалаевіч пачаў перавозіць разнастайную сыравіну, будаўнічыя матэрыялы, камплектуючыя і абсталяванне для прадпрыемства. Пасля Аляксандр Гірко перасеў на лесавоз. На працягу сямі гадоў вопытны вадзіцель рабіў па некалькі рэйсаў у дзень, дастаўляючы дровы для кацельняў.
Зусім нядаўна Аляксандр Мікалаевіч атрымаў новенькі МАЗ-6422, які таксама часта запатрабаваны на грузаперавозках. Зімой даводзілася дастаўляць дранку са Старобіна для гарадской кацельні №5, соль для прыгатавання пясчана-солевай сумесі, каб падсыпаць дарогі і вуліцы. Часта Гірко адпраўляюць у камандзіроўку ў Смалявічы, дзе ідуць работы па ачыстцы лесу ад буралому, што застаўся пасля моцнага ліпеньскага ўрагану. Адтуль вадзіцель дастаўляе драўніну ў асноўным для школьных кацельняў, якія знаходзяцца на абслугоўванні Капыльскай ЖКГ.
У вольны час Аляксандр Гірко разам з жонкай Валянцінай Мікалаеўнай любіць займацца ўладкаваннем свайго дома, які знаходзіцца ў аграгарадку Пацейкі. На яго прысядзібным участку заўсёды чысціня і парадак — як і павінна быць у добрага гаспадара
Сяргей ЛАЗОЎСКІ