Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

14-04-2017

19.06.2025
[embed]http://kopyl.by/audio/14.04.2017.mp3[/embed]

11-04-2017

19.06.2025
[embed]http://kopyl.by/audio/11.04.2017.mp3[/embed]

Умей сберечь заработанное

19.06.2025
Как важно уметь распоряжаться собственным бюджетом, знать о самых современных банковских услугах, владеть основными понятиями финансовой сферы. IMG_4532 Все это и многое другое изучали учащиеся копыльских и Тимковичской средних школ в рамках Недели финансовой грамотности детей и молодежи, которая в этом году прошла под девизом «Изучай. Сберегай. Зарабатывай». Работники ЦБУ № 609 ОАО «АСБ Беларусбанк» провели для школьников начальных и старших классов мероприятия, направленные на формирование у учащихся знаний о значении сбережений, планировании персонального бюджета, рациональном финансовом  поведении и др. Для детей были организованы экскурсии по центру банковских услуг, где они узнали, как пользоваться инфокиоском, изучили работу отделов. Так, заместитель директора-начальник отдела розничного бизнеса ЦБУ № 609 ОАО «АСБ Беларусбанк» Светлана Побоко встретилась с учащимися гимназии № 1 г. Копыля. Она рассказала ребятам много интересного и полезного. Например, о банковских профессиях и о необходимом уровне образования для банковского служащего. Светлана  Владимировна отметила качества, какими должен обладать работник, и «почему обслуживание клиента проходит через стекло». Также было подробно рассказано о банковских картах различных платежных систем, в том числе и нашей отечественной БЕЛКАРТ. Во время урока финансовой грамотности дети смогли задать интересующие их вопросы. После познавательной беседы Светлана Побоко вместе со специалистом по ОРБУ операционной службы Оксаной Емельянчик провела экскурсию по подразделению Беларусбанка (на снимке). Для укрепления знаний, усвоенных во время урока, дети получили книги и брошюры о денежной азбуке и банкнотах и монетах Республики Беларусь. Надеемся, что такие мероприятия, прошедшие для учащихся, будут иметь важность и практическую пользу. Этим самым дети научатся самостоятельно распоряжаться своими деньгами. В будущем это поможет вырастить из них ответственных людей. Павел ШЕИН Фото автора

Дойти до каждой фермы

19.06.2025
Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь праводзіў рэспубліканскую акцыю «Наш жывёлавод». На Капыльшчыне ў рамках названай акцыі наведаны 53 фермы, матэрыяльныя заахвочванні атрымалі 119 чалавек. [caption id="attachment_56692" align="aligncenter" width="580"]Віншаванні прымае жывёлавод МТФ «Цэнтр-2» Аксана Хмель (справа) Віншаванні прымае жывёлавод МТФ «Цэнтр-2» Аксана Хмель (справа)[/caption] — Рэспубліканская акцыя праводзілася на працягу зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы і ставіла задачу, незалежна ад паказчыкаў, дайсці да кожнай малочнатаварнай фермы, — адзначыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура. — Людзі павінны ведаць, што іх паўсядзённая нялёгкая праца не застаецца незаўважанай. З нагоды правядзення акцыі раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК арганізоўваў сустрэчы з калектывамі жывёлаводаў ферм раёна, падчас якіх у адрас лепшых работнікаў гучалі словы ўдзячнасці за працу і ўручаліся каштоўныя падарункі. [caption id="attachment_56691" align="aligncenter" width="580"]Калектыў МТФ «Вуглы» Калектыў МТФ «Вуглы»[/caption] Аднымі з апошніх у рамках акцыі былі ўшанаваны жывёлаводы КСУП «Доктаравічы». Адміністрацыя і прафкам сельгаспрадпрыемства ў ліку лепшых вылучылі жывёлавода Валерыя Уласаўца і аператара машыннага даення Валянціну Захарык з МТФ «Вуглы», а таксама жывёлавода Аксану Хмель і аператара машыннага даення Анжэлу Пруняну з МТФ «Цэнтр-2». — Гэта вы сваім адказным стаўленнем да справы, штодзённымі клопатамі і стараннямі ўмацоўваеце эканоміку гаспадаркі, паляпшаеце дабрабыт вяскоўцаў. За гэта вам шчырая падзяка, пашана і павага, — адзначыла падчас ушанавання старшыня прафкама КСУП «Доктаравічы» Ларыса Прахарэня. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура таксама зачытала словы са звароту Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і Мінсельгасхарчу Беларусі, у якім арганізатары акцыі выказалі ўдзячнасць за эфектыўнае выкарыстанне кармоў для павелічэння вытворчасці прадукцыі, праяўленую высокую адказнасць за яе якасць, арганізаванае правядзенне зімоўкі жывёлы, захаванне патрабаванняў тэхналагічных працэсаў, працоўнай дысцыпліны і аховы працы. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Все дружно - толокой

19.06.2025
Работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі на тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета не спыняюцца практычна круглы год. Але асабліва яны актывізуюцца ўвесну. IMG_7164 Вось і гэтымі днямі мясцовыя жыхары, супрацоўнікі сельвыканкама на чале з яго старшынёй Міхаілам Валуевічам наводзяць парадак у цэнтры аграгарадка Новыя Доктаравічы (на здымку). Ім давядзецца прыбраць каля 30 закінутых гаспадарчых пабудоў, стыхійныя сметнікі, спілаваць старыя дрэвы. У перспектыве тут павінна з’явіцца новая вуліца. Падчас суботнікаў таксама наводзіцца парадак каля маста на пойме рэчкі пры ўездзе ў населены пункт. — Работы па добраўпарадкаванні праводзім што-дзённа з прыцягненнем рознай колькасці людзей, — расказвае старшыня сельвыканкама Міхаіл Валуевіч. — У сельвыканкаме пакідаем аднаго чалавека, кідаем заклік мясцоваму насельніцтву і — талакой працаваць. Адзначу, што жыхары аграгарадка вельмі актыўна адгукаюцца. Некаторыя нават не глядзяць на свой узрост і прыходзяць на дапамогу. Вядома ж, усім хочацца, каб побач былі чысціня і парадак. Не застаецца ўбаку і мясцовае сельгаспрадпрыемства. Яшчэ ў планах сельвыканкама — закончыць у бліжэйшы час добраўпарадкаванне могілак у Новых Доктаравічах, крыху пазней у Гарнастайлаве і  Астраўку. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Страница 4075 из 4904