Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

В Узденском Дворце культуры прошла 7-я отчетно-выборная конференция ОО «Белорусский союз офицеров» Минской области

10.06.2025
Сёлета адна з уплывовых грамадскіх арганізацый краіны адзначыла 25-гадовы юбілей. Найважнейшая мэта Беларускага саюза афіцэраў — забяспечыць кансалідацыю ўсіх патрыятычных сіл, аб’яднанне ветэранскіх арганізацый для ператварэння ў жыццё палітычнага курсу краіны, ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі. de776edfde3f5506f804e852dc2402e5_258.44930417495x261_CENTER_CENTER У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні рэспубліканскага Савета ГА «Беларускі саюз афіцэраў» палкоўнік у адстаўцы  В.С. Скрыннікаў, старшыня Уздзенскага раённага Савета ветэранаў Т.І. Лычкоўская, старшыні раённых арганізацый БСА, актывісты арганізацыі і ганаровыя госці. Сярод 58 дэлегатаў былі і тры прадстаўнікі Капыльшчыны. З дакладам аб дзейнасці выступіў старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Белавусаў. Далей прайшоў актыўны абмен думкамі аб праведзеных мерапрыемствах і кірунках працы грамадскага аб’яднання ў будучым. У дакладзе была адзначана дзейнасць Капыльскай раённай арганізацыі БСА пад кіраўніцтвам старшага прапаршчыка запасу Аляксандра Пякарскага (ён абраны ў склад мандатнай камісіі). Аб узаемадзеянні Беларускага саюза афіцэраў і ДТСААФ гаварыў старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ маёр запасу Аляксандр Касінскі: — З удзелам членаў БСА і ДТСААФ праведзены агітпрабегі і велапрабегі па Капыльскім раёне ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны воінаў, партызан і мірных жыхароў. Ля кожнага абеліска, брацкай магілы ўдзельнікі прабегаў сустракаліся з жыхарамі, навучэнскай моладдзю, ветэранамі вайны і працы, Узброеных Сіл, праводзіліся гутаркі, мітынгі, ушанаванне герояў. У сваім выступленні намеснік старшыні рэспубліканскага Савета ГА «Беларускі саюз афіцэраў» палкоўнік у адстаўцы Васілій Скрыннікаў адзначыў, што высокая ацэнка, дадзеная Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь да 25-годдзя ўтварэння саюза, абавязвае ўсіх членаў забяспечыць максімальную  кансалідацыю з усімі патрыятычнымі сіламі краіны для захавання і падтрымання стабільнасці ў грамадстве і дзяржаве. Васілій Савельевіч падкрэсліў, што БСА быў ініцыятарам і актыўным удзельнікам многіх патрыятычных акцый, якія праводзяцца ў цеснай ўзаемасувязі з органамі выканаўчай улады, з іншымі грамадскімі арганізацыямі. На канферэнцыі ўзнагародзілі лепшых актывістаў. Члены Капыльскай раённай арганізацыі БСА Аляксандр Пякарскі і Барыс Дзенісюк атрымалі нагрудныя знакі «За активную работу». Дарэчы, Аляксандр Уладзіміравіч і Барыс Мікалаевіч абраны дэлегатамі на Х з’езд ГА «Беларускі саюз афіцэраў» ад Мінскай вобласці. Наш карэспандэнт

В этом году исполнилось десять лет с того момента, как деревня Мажа стала агрогородком

10.06.2025
Гэтай даце было прысвечана свята населенага пункта «Мой родны кут — мая калыска!», якое ладзілася 14 кастрычніка на Пакровы і ў Дзень маці. Удзельнікаў і гасцей дзейства, а іх сабралася звыш паўтары сотні, каля раённага Цэнтра традыцыйнай культуры сустракалі выставы-дэгустацыі, падрыхтаваныя выкладчыкамі і навучэнцамі Капыльскага дзяржаўнага каледжа, а таксама выставы твораў мясцовых народных умельцаў. [caption id="attachment_61758" align="aligncenter" width="580"]■ На выставе-дэгустацыі Капыльскага каледжа ■ На выставе-дэгустацыі Капыльскага каледжа[/caption] Адкрываючы мерапрыемства, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк павіншавала прысутных з трайным святам і пажадала аграгарадку і яго жыхарам далейшага працвітання. Гістарычныя звесткі сведчаць, што вёска Мажа была вядома ўжо ў 1846 годзе. З таго часу адбылося шмат падзей, змянілася шмат пакаленняў. А вось сёння, як адзначыла старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, у аграгарадку пражывае 636 чалавек у 248 домаўладаннях. Тут знаходзяцца ўстановы адукацыі, культуры, аддзяленне ААТ «Піянер-Агра». Вольга Мікалаеўна падзякавала ўсім за плённую працу і павіншавала са святамі. [caption id="attachment_61759" align="aligncenter" width="580"]■ Танцуюць выхаванцы Мажскага ВПК д/с-СШ ■ Танцуюць выхаванцы Мажскага ВПК д/с-СШ[/caption] Па традыцыі адбылося ўшанаванне найбольш адметных жыхароў населенага пункта. Самымі старэйшымі, загартаванымі і горам, і радасцю, з багатым працоўным вопытам з’яўляюцца Марыя Аляксандраўна Паляшчук і Валянціна Іосіфаўна Чаркас. А вось самымі юнымі, якімі ў гэтым годзе папоўніўся аграгарадок, сталі Мікіта Мягкі і Аксана Дашкевіч. У Мажы пражываюць 12 мнагадзетных сем’яў. На свяце былі адзначаны сямейныя пары Марыны і Яўгена Косачаў, Юліі і Аляксандра Філіпавых, Вольгі і Валерыя Захарчэняў. Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас паважаных матуль — Таццяны Чумак, узнагаро-джанай ордэнам Маці, і Ірыны Бякешкі, маці Антона Смольскага, які падае вялікія надзеі ў спорце. Шмат слоў удзячнасці прагучала ў адрас ветэранаў працы. Педагогаў віталі дырэктар Капыльскага дзяржаўнага каледжа Анатоль Пяткевіч і былая настаўніца беларускай мовы Лілія Маргелава. [caption id="attachment_61760" align="aligncenter" width="580"]■ Можна было пачаставацца смачнай юшкай ■ Можна было пачаставацца смачнай юшкай[/caption] Сярод тых, хто не здрадзіў сельскай справе, былі адзначаны Алена Радаман, Міхаіл Данілевіч, Уладзімір Пупейка, дынастыя Кенік і іншыя. А вось сапраўдным упрыгажэннем свята стала выстава вырабаў народных майстроў. Сваім талентам і натхненнем вызначыліся Наталля Валога, Наталля Астрэйка, Роза Жукоўская, Яніна Ярмаліцкая, Галіна Жулкоўская, Мікалай Нагорны. Віншаванні прымалі Аляксандр і Марыя Лешчанок, якія разам пражылі 40 гадоў шчаслівага сямейнага жыцця. А таксама Валянціна Маісеенка і Уладзімір Мароцкі, якія ў гэты дзень адзначалі свае дні нараджэння. Да свята вёскі быў праведзены конкурс на лепшае падвор’е. Па яго выніках лепшымі прызнаны сядзібы Алены Сінькевіч, Фелікса Сапешкі, Людмілы Кульбіцкай і Мікалая Аўхімовіча. На працягу ўсяго свята-ўшанавання гучалі нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні выхаванцаў Мажскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-пачатковая школа, Капыльскага дзяржаўнага каледжа, Вячаслава Курчыка, Вольгі Даманскай. Сяргей КОЗЕЛ

Сотрудники Копыльского отделения Департамента охраны МВД Республики Беларусь отметили 65-летие со дня образования структуры

10.06.2025
Праздничный концерт прошел в средней школе № 3 г. Копыля. Начальник отделения майор милиции Александр Киселев выступил перед присутствующими, вспомнил бывших сотрудников, которых уже нет в живых. Весь зал почтил их память минутой молчания. Затем Александр Николаевич поздравил работников с праздником, пожелал здоровья и успехов в дальнейшей работе. К слову, было отмечено, что ровно пять лет назад сотрудники охраны «заселились» в новое здание. Александр Киселев вручил благодарности и грамоты лучшим работникам. IMG_2780 Также поздравить коллег с юбилейной датой пришли заместитель начальника Копыльского РОВД Виталий Кажуро и начальник Копыльского РОЧС Виталий Ильючик. За содействие и сотрудничество они вручили грамоты некоторым сотрудникам отделения. Позже состоялся концерт учащихся СШ № 3 г. Копыля. По окончании их выступления Александр Киселев поблагодарил юных исполнителей и вручил им сладкие подарки. Павел ШЕИН НА СНИМКЕ: Александр Киселев награждает охранника Ирину Шумскую.

Встреча талантливых

10.06.2025
Лета 1933 года. Цішка Гартны дома, у Капылі. Да яго завітаў у госці Янка Купала. Потым яны разам едуць у Цімкавічы да Кузьмы Чорнага, які ў гэты час знаходзіцца ў адпачынку. IMG_6865 А ўвечары ў клубе пагранічнікаў не было, як кажуць, дзе яблыку ўпасці. Бо перад вайскоўцамі і мясцовым насельніцтвам выступалі вядомыя беларускія пісьменнікі. Доўгі час яшчэ ў клубе гучалі вершы, гумарэскі, апавяданні, якія гледачы падтрымлівалі гучнымі апладысментамі. Гэта  сустрэча надоўга засталася ў памяці цімкаўлян. Людміла НІЖЭВІЧ, дырэктар Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага

«Копыльские чтения» в честь земляка

10.06.2025
Адной з важных падзей у культурным жыцці нашага горада і раёна сталі «Капыльскія чытанні», прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння беларускага грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, акадэміка АН БССР, пісьменніка Зміцера Хведаравіча Жылуновіча (Цішкі Гартнага). [caption id="attachment_61748" align="aligncenter" width="580"]■ Аляксандр Каваленя ўручае грамату настаўніцы СШ № 2 г. Капыля Таццяне Колас ■ Аляксандр Каваленя ўручае грамату настаўніцы СШ № 2 г. Капыля Таццяне Колас[/caption] Яны прайшлі 20 кастрычніка ў сярэдняй школе № 2 г. Капыля, якая вось ужо 20 гадоў носіць імя нашага славутага земляка. Мерапрыемства было падрыхтавана  Аддзяленнем гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, Інстытутам гісторыі, Капыльскім раённым выканаўчым камітэтам. Пасля прагляду слайд-прэзентацыі «Храналогія жыцця і творчасці Цішкі Гартнага. Вяртанне на Радзіму» з прывітальным словам да прысутных — паважаных гасцей, настаўнікаў і вучняў, бібліятэчных работнікаў раёна і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай нашай Бацькаўшчыны, — звярнулася старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Ірына Мікалаеўна нагадала прысутным, што на Капыльшчыне нарадзіліся або жылі многія славутыя грамадскія дзеячы, пісьменнікі і паэты, сярод якіх вылучаецца постаць Зміцера Жылуновіча. «Капыляне добра ведаюць гэта імя і паступова робяць усё для таго, каб веліч гэтага чалавека раскрывалася і асэнсоўвалася ўсё глыбей, — адзначыла Ірына Мікалаеўна. — Вуліцы Жылуновіча і Цішкі Гартнага ёсць у Капылі, школа носіць яго імя, ля раённага краязнаўчага музея ўстаноўлены помнік славутаму земляку». [caption id="attachment_61747" align="aligncenter" width="580"]■ На выставе мастацкіх работ ■ На выставе мастацкіх работ[/caption] Перад прысутнымі выступіла шмат гасцей, якія гаварылі аб ролі Цішкі Гартнага ў беларускай гісторыі, культуры, аналізавалі асобныя яго творы, паэтычныя традыцыі і інш. У ліку прамоўцаў былі Аляксандр Каваленя, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар (дарэчы — наш зямляк); Аляксандр Лакотка, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, док-тар архітэктуры, прафесар; Іван Саверчанка, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, док-тар філалагічных навук, прафесар і іншыя навукоўцы. У ходзе мерапрыемства за выдатныя дасягненні ў прапагандзе беларускай культуры і актыўны ўдзел у мерапрыемствах па святкаванні 130-гадовага юбілею Зміцера Жылуновіча былі ўзнагароджаны Граматамі і Падзякамі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі педагогі і бібліятэчныя работнікі. А школьнікі, якія прынялі ўдзел у сумесным праекце Дзіцячай школы мастацтваў і раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі «Кніга. Пэндзлік. Аловак», атрымалі ў падарунак кнігі. Дарэчы, іх работы ра-зам з выставай фотаздымкаў «Капыль сённяшні» і тэматычнай літаратурнай экспазіцыяй «Капыль, Капыль! Маё мястэчка, вялікай Міншчыны куток…», якія размясціліся ў фае навучальнай установы, былі высока ацэнены ўдзельнікамі канферэнцыі. Беларускімі выданнямі папоўніліся ў гэты дзень бібліятэка СШ № 2 г. Капыля і раённая цэнтральная бібліятэка імя А. Астрэйкі. Іх падаравалі сталічныя госці удзельнікі «Капыльскіх чытанняў». Падводзячы вынікі мерапрыемства, яго вядучы Іван Саверчанка выказаў упэўненасць, што «Капыльскія чытанні» дадуць новы імпульс для даследавання такой неардынарнай асобы, якой з’яўляўся Зміцер Хведаравіч Жылуновіч. Адзначыў, што на Капыльшчыне праводзіцца жывая праца, якая яскрава сведчыць аб неабходнасці грамадска-палітычнага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення: «Вельмі добра, што на капыльскай зямлі беражліва захоўваюць памяць пра сваіх славутых сыноў і дочак». Маргарыта САКОВІЧ
Страница 3843 из 4893