Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Есть такая наука

10.06.2025
Вывучэннем жыцця і творчасці Якуба Коласа, творы якога перакладзены больш чым на сорак моў свету,  многія гады плённа займаецца адна з самых актыўных галін беларускай літаратурнай навукі — коласазнаўства. 1815042 А пачалося вывучэнне яшчэ ў  далёкім 1906 г., калі адбыўся літаратурны дэбют паэта вершам «Наш родны край» і мінская газета «Голос провинции» змясціла водгук Д. Бохана: «Верш вызначаецца выдатным гучаннем і прыгажосцю».  Арыгінальнасць   таленту Я. Коласа падкрэсліваў Н. Чарноцкі ў газеце  «Минский  курьер»   (1908 г., № 64). «Песні жальбы» выклікалі крытычныя заўвагі Максіма Багдановіча ў артыкуле «Глыбы і слаі». Сістэматычнае вывучэнне творчасці Коласа пачалося пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. У пасляваенны час складаецца надзейны падмурак коласазнаўства. У 1961 – 64 гг. быў выдадзены Збор твораў у 12-ці тамах, што значна актывізавала коласазнаўцаў як у Беларусі, так і па-за яе межамі. Да гэтага зборы твораў песняра выходзілі ў 1928 – 1929 гг. (у 2 т.), у 1952 г. (у 7 т.). У  1972 – 78 гг.   быў   выдадзены  збор  твораў Я. Коласа ў 14-ці тамах. Творчасць пісьменніка разглядалі ў сваіх працах славісты Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Пачэснае месца сярод перакладаў твораў займаюць выданні на славянскіх мовах — рускай, польскай, украінскай. На рускай мове ў розны час выходзілі тры зборы твораў Якуба Коласа. Далейшаму развіццю коласазнаўства садзейнічалі  даследаванні, што з’явіліся ў сувязі са 100-годдзем (юбілей паводле рашэння ЮНЕСКА адзначаўся ў міжнародным маштабе), 110-годдзем, 120-годдзем, 130-годдзем з дня нараджэння.  Яшчэ ў 1996 г. быў створаны Міжнародны фонд Якуба Коласа. Выйшла падрыхтаваная ў Інстытуце літаратуры прынцыпова новая па канцэпцыі калектыўная манаграфія «Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва», дзякуючы якой нашы класікі паўстаюць перад намі як асобы з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, непасрэдныя ўдзельнікі гістарычнага і культуралагічнага  працэсу Беларусі. Да 130-годдзя з дня нараджэння быў выдадзены збор твораў Я. Коласа ў 20-ці тамах. Ён, несумненна, садзейнічае  больш скрупулёзнаму даследаванню спадчыны творчасці, з’яўляецца надзейнай крыніцай для больш глыбокага ўсведамлення многіх гісторыка-літаратурных па-дзей Бацькаўшчыны ХХ ст. Яшчэ з 1985 г. кожную восень у дзень нараджэння Якуба Коласа яго Дом-музей збірае заўзятых прадстаўнікоў навуковага коласазнаўства з усёй рэспублікі і краін  замежжа з мэтай даследавання і ўсебаковай прапаганды творчасці. Па выніках канферэнцый выдаюцца зборнікі «Каласавіны». Пашчасціла ў 2002 г. браць удзел у канферэнцыі і мне, уражанні ад праслуханых дакладаў натхняюць і сёння. А ў лістападзе 2016 г. адбыліся ўжо юбілейныя ХХХ міжнародныя «Каласавіны», прысвечаныя 110-годдзю яго творчай дзейнасці. …І вось ужо лістапад 2017 г. зноў запрашае прыхільнікаў Я. Коласа ў Мінск — на чарговыя «Каласавіны». Няхай заўсёды калосіцца  шчодрае насенне песняра! Я ўжо добра ўсведамляю: чаму ж такі псеўданім ён абраў. Колас — гэта еднасць з зямлёй Бацькаўшчыны, гэта аснова ўсяго жывога на прасторах роднай Беларусі. Застаецца дадаць: Якуб Колас — мой любімы пісьменнік. Канстанцін КАРНЯЛЮК, пазаштатны карэспандэнт «СП»

Еще раз о правильной перевозке детей

10.06.2025
Перевозка детей в возрасте до 5 лет в салоне автомобиля должна осуществляться с использованием детских удерживающих устройств, соответствующих весу и росту ребенка. Снимок11 Детей в возрасте от 5 до 12 лет вы можете перевозить как в указанных, так и в иных устройствах, позволяющих безопасно пристегнуть ребенка ремнями безопасности, (бустерах (автокреслах без спинки с подлокотниками, съемных или с жестким креплением, закрепляемых только на заднем сиденье автомобиля), специальных подушках для сидения, дополнительных сидениях). Если рост ребенка превышает 150 см, вы можете перевозить его без указанных устройств. Также без устройств можно перевозить ребенка в автомобиле-такси. Вы не можете перевозить ребенка в удерживающем устройстве, расположенном спинкой к лобовому стеклу автомобиля, если переднее сиденье оборудовано подушкой безопасности (за исключением случаев, когда механизм подушки безопасности отключен). Также запрещено перевозить ребенка на передних сиденьях на коленях водителя либо пассажира. За нарушение указанных правил перевозки вы можете быть привлечены к ответственности в виде штрафа до 4 базовых величин, а за повторное аналогичное правонарушение, совершенное в течение года после наложения взыскания, — от 2 до 8 базовых величин. В случае если ребенок перемещается в удерживающем устройстве, но не пристегнут ремнем безопасности, вас могут привлечь к административной ответственности за перевозку не пристегнутого пассажира. Санкция за такое правонарушение предусматривает предупреждение или наложение штрафа в размере до 1 базовой величины, за повторное аналогичное правонарушение — штраф в размере от 2 до 5 базовых величин. Безопасность детей — в ваших руках! ОГАИ Копыльского РОВД

Помолиться за предков

10.06.2025
1 лістапада вернікі Каталіцкага Касцёла штогод святкуюць урачыстасць Усіх Святых, а 2 лістапада ўспамінаюць і моляцца за сваіх памерлых продкаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых. 6306514881_cfd247e037_o У гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. Вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. На працягу года штодня мы ўшаноўваем людзей, святасць якіх была публічна вядомай і прызнанай Касцёлам, аднак сярод нас жылі і жывуць звычайныя людзі, пра святасць жыцця якіх вядома толькі Богу. Менавіта таму Урачыстасць Усіх Святых з’яўляецца сведчаннем еднасці Хрыстовага Касцёла, ушанаваннем і заклікам да жыцця з Богам і ў Богу. 2 лістапада прысвечана ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Калісьці як ва ўсходняй, так і ў заходняй традыцыі Хрыстовага Касцёла ўспамін усіх памерлых адзначаўся адразу пасля святкавання Пасхі. Аднак з цягам часу з развіццём багаслоўя на Захадзе ўспамін памерлых пачалі адзначаць напрыканцы года (каляндарнага і літургічнага), калі ўсё наваколле нібыта замірае… Гэтую традыцыю ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў увёў абат бенедыктынаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле. На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 1 па 8 лістапада, Касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых. Таму ўсе каталікі павінны паклапаціцца пра тое, каб перад святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Згодна з хрысціянскай традыцыяй, недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама класці іх на магілы. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запаленая на магіле свечка (або зніч) і кветкі, але перш за ўсё — малітва за супакой душы. Сардэчна запрашаю на супольную малітву: 1 і  2 лістапада Св. Імша ў 9.00 і 18.00. Наведванне могілак святаром: 5 лістапада — в. Якубавічы — 13.00 6 лістапада: Капыль — 11.00 Чарнагубава — 12.30 Кацельнікі — 13.30 7 лістапада: Думічы — 11.00 Язвіны — 12.00 Бабоўня — 13.00 Аляксандр ТАРАСЕВІЧ, пробашч касцёла святых Пятра і Паўла

Очередной осенняя ярмарка по продаже сельскохозяйственной продукции прошла в минувшую субботу на территории нового рынка

10.06.2025
Жыхары Капыля змаглі закупіцца садавінай і агароднінай па больш нізкіх, чым у магазінах, цэнах. 548 Збожжа і бульбу, капусту і моркву, цыбулю і чырвоныя буракі, памідоры, гарбузы, яблыкі, апошнія восеньскія кветкі і іншыя здабыткі садоў і агародаў прывезлі на продаж сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі. Было шмат пакупнікоў, і практычна ніхто не выходзіў за вароты з пустымі рукамі. Акрамя садавіны і агародніны, можна было купіць свежую рыбу, кураціну, выпечку, абутак, адзенне, тавары паўсядзённага ўжытку. 450 Нагадваем, што наступны кірмаш пройдзе 4 лістапада. Пачатак у 8 гадзін. Маргарыта САКОВІЧ

3 лістапада спаўняецца 135 год з дня нараджэння беларускага песняра Якуба коласа

10.06.2025
А ці ведаеце вы, што прапраўнук класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа мае капыльскія карані? [caption id="attachment_61652" align="aligncenter" width="580"]■ Ян Міцкевіч (другі справа) разам з татам Яраславам, стрыечным братам Глебам і дзядзькам Сашам Малевічам ■ Ян Міцкевіч (другі справа) разам з татам Яраславам, стрыечным братам Глебам і дзядзькам Сашам Малевічам[/caption] Гэта — прапраўнук вялікага паэта па лініі малодшага сына Міхася — пятнаццацігадовы падлетак Ян Міцкевіч. Справа ў тым, што яго матуля  Таццяна Балажынская нарадзілася і вырасла ў Капылі. Са сваім будучым мужам, праўнукам Коласа Яраславам Міцкевічам, яна пазнаёмілася ў 1997 годзе ў Мінску, праз два гады ажаніліся. А ў лістападзе 2001-га нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Ян, Ян Яраслававіч Міцкевіч. Так і «парадніўся» Якуб Колас з Капыльшчынай. Ян Міцкевіч — звычайны пятнаццацігадовы падлетак. Зараз ён жыве ў Мінску, вучыцца ў 10-м профільным класе СШ № 4 горада, дзе на паглыбленым узроўні вывучае матэматыку і англійскую мову. У беларускую сталіцу хлопчык разам з мамай Таццянай Уладзіміраўнай вярнуўся зусім нядаўна з горада Рыгі, дзе жыў з бацькамі. А набываў адукацыю Ян у Рыжскай асноўнай базавай школе імя Я. Купалы. Справа ў тым, што яго тата Яраслаў Сяргеевіч Міцкевіч займае пасаду саветніка-пасланніка ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы. Мама пасля вяртання ў Беларусь працуе ў кансалтынгавай кампаніі ў аддзеле па персанале. Яніка цікавіць чароўны свет фэнтэзі і гісторыі. Ён вельмі таварыскі хлопец, мае шмат сяброў, з якімі весела бавіць час. Разам хлопчыкі наведваюць кінатэатры, цікавяцца новымі выставамі ды і проста гуляюць па сталічных вуліцах. Як сучасны малады чалавек Ян захапляецца спортам: наведвае трэнажорную залу, займаецца атлетыкай, пілатасам у школе, а таксама ўваходзіць у склад шматлікіх гульнёвых каманд, якія створаны на базе школы. Раней, у дзяцінстве, Ян пэўны час жыў у кватэры, якая належала другому песняру, знакамітаму беларускаму пісьменніку Янку Маўру, бо прабабка хлопчыка — дачка Маўра. А кватэра з’яўляецца амаль музеем: там знаходзіцца даволі шмат партрэтаў, кніг, асабістых рэчаў як Маўра, так і Коласа. Таму з самага дзяцінства падлетак пранікнуты сапраўдным беларускім духам. Ён спрабуе пісаць цікавыя тэксты, казкі, можа і рыфму скласці. Творы свайго знакамітага прапрадзеда Янік чытае не толькі ў рамках школьнай праграмы, але і па сваёй ініцыятыве. Наведвае Ян і Капыльшчыну. На жаль, у гэтым годзе не стала дзядулі па лініі маці Балажынскага Уладзіміра Фёдаравіча, але хлопчыка заўсёды чакаюць цётачка Валянціна, стрыечны брацік Глеб і сябры. Дарэчы, з Капыля пасля заканчэння летніх канікул Янік заўсёды ад’язджае са слязьмі на вачах: шкада пакідаць сваякоў і сяброў. Ян любіць вандраваць. Разам з бацькамі і сваякамі ён ужо пабываў у Германіі, Чэхіі, Польшчы, зусім нядаўна скончыўся ваяж па краінах Балтыкі. Адным словам — падлетак адкрыты для ўсяго новага, ён асэнсоўвае сваю  асаблівую ролю — адказнасць  за вялікае імя прапра-дзеда. Каб аддаць даніну памяці знакамітаму продку, на дзень нараджэння класіка ўсё вялікае сямейства Міцкевічаў, у тым ліку і маладое пакаленне, наведвае Літаратурны музей Коласа, магілу песняра і літаратурныя вечарыны, якія праводзяцца на дзяржаўным узроўні ў рамках святкавання дня нараджэння Якуба Коласа. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота з сямейнага архіва Міцкевічаў
Страница 3847 из 4893