Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

«Коpyl-Race» встречал любителей приключений и экстремального бега (Фоторепортаж)

19.09.2019
«Kopyl-Race» — штогадовы прабег пад эгідай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, Капыльскага райвыканкама, захапляльная трэйл-гонка па перасечанай мясцовасці з унікальным прыродным ландшафтам. Круты рэльеф і рэзкія перапады вышынь нашага гарадка з кожным годам збіраюць усё больш аматараў. Гэты новы від спаборніцкага бегу па бездарожжы ў апошні час набірае папулярнасць не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. [caption id="attachment_80827" align="aligncenter" width="840"] ■ Падчас адкрыцця намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Вячаслаў Шыпароў, старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ірына Абас[/caption] Удзельнікі спаборнічаюць, пераадольваючы дыстанцыю па лясных сцежках, балоцістай мясцовасці, пясчаных пляжах, водных  і  гразевых перашкодах, горных масівах. Як заўсёды, сёлетнія спаборніцтвы прайшлі маштабна і ярка. Больш за паўтысячы чалавек узялі ўдзел у гэтым цікавым і ў той жа час складаным забегу. Трасу ўскладнялі не толькі натуральныя і штучныя перашкоды, але і моцны парывісты вецер, якому нават «дапамагаў» дождж. [caption id="attachment_80829" align="aligncenter" width="840"] ■ Аляксандр Ліпніцкі і Юрый Пузан з дзецьмі пасля сямейнага забегу[/caption] Адкрываючы свята бегу, старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык сардэчна прывітаў усіх удзельнікаў спаборніцтваў на нашай гасціннай зямлі. Запэўніў, што капыляне заўсёды рады сустракаць спартсменаў з усяго свету. Ад імя райвыканкама і ўсіх жыхароў раёна пажадаў добрых поспехаў і высокіх вынікаў. Адметнасцю рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спабор-ніцтваў ізноў стала правядзенне спартыўна-аздараўленчага свята «Дзень бегу». У ім прынялі ўдзел каманды прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, сямейныя каманды, а таксама ўсе жадаючыя, хто меў допуск урача па стане здароўя. [caption id="attachment_80825" align="aligncenter" width="840"] ■ На дыстанцыі - Сяргей Місючэнка[/caption] У праграму дня  ўвайшоў карпаратыўны забег на дыстанцыі 1,5 км. Па яго выніках лепшыя рэзультаты ў Капыльскай ЦРБ, Капыльскай ЖКГ і філіяла «Лакнея». [caption id="attachment_80826" align="aligncenter" width="840"] ■ Круты пад'ём на Замкавую гару[/caption] У сямейным забегу на дыстанцыі 0,5 км прымалі ўдзел двое бацькоў і адно дзіця або адзін з бацькоў і два дзіцяці. Тут самай хуткай была сям’я Мардасевічаў з Капыля. Па традыцыі на самыя кароткія дыстанцыі забегу выйшлі юныя лёгкаатлеты. Яны даказалі, што і ў іх ёсць воля да перамогі, да пераадолення сябе. Самым першым дыстанцыю ў 1 км удалося прайсці дзесяцігадоваму Ягору Сакалоўскаму з аграгарадка Цімкавічы, сярод дзяўчынак — яго аднагодцы Лізавеце Сіткевіч з Віцебска. Паўтара кіламетра лепш за іншых пераадолелі Аляксандр Шаўко з ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна і выхаванка Капыльскай СДЮШАР Мілана Драніч. Больш сур’ёзныя выпрабаванні чакалі старэйшых удзельнікаў. Калі на дыстанцыі ў 5 км паказвалі сябе 15–18-гадовыя, то на 8 км — з 18 да 40 і больш. Трэба адзначыць, што кожны год колькасць перашкод усё павялічваецца, аднак самыя адважныя і вынослівыя пераадольваюць каля дваццаці выпрабаванняў у выглядзе бар’ераў, насыпаў, саламяных сціртаў, а таксама экзатычныя ўчасткі ў выглядзе хаджэння па вадзе, імправізаваным балоце, поўзання пад бярвеннямі ў глейкім ручаі і г.д. Абсалютным пераможцам на пяцікіламетровай дыстанцыі стаў навучэнец Слабадакучынскай СШ, выхаванец Капыльскай СДЮШАР Данііл Кандыбовіч, сярод дзяўчат — Русне Пракапенка з Ёнішкскага раёна Літоўскай Рэспублікі. Хутчэй за ўсіх прабегчы васьмікіламетровую дыстанцыю ўдалося Аляксандру Свіцянкову з Рэчыцы, а сярод жанчын — Ганне Леванюк з Мінска. Дарэчы, капылянін Сяргей Місючэнка паказаў лепшы вынік у сваёй узроставай групе (41+) і заняў першае месца. Кожны фінішор атрымліваў памятныя медалі, а пераможцы і прызёры — грашовыя прэміі. Шоу не атрымалася б такім яскравым і запамінальным, калі б не дасціпныя каментарыі Антона Шышмарова, на памяць можна было сфатаграфавацца з нязменным сімвалам спаборніцтваў — Зайцам. Святочны настрой стваралі ўдзельнікі студыі эстраднага вакалу «Клио» і раённага цэнтра культуры. [caption id="attachment_80832" align="aligncenter" width="840"] ■ Намеснік дырэктара Мінскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Віктар Васілеўскі ўручае падарунак камандзе з Маладзечна[/caption] «Kopyl-Race» — мерапрыемства, куды хочацца вярнуцца зноў. Такога меркавання прытрымлівалася большасць яго ўдзельнікаў. Яны дзеляцца сваімі меркаваннямі. Данііл КАНДЫБОВІЧ, навучэнец Слабадакучынскай СШ, выхаванец Капыльскай СДЮШАР, абсалютны пераможца на дыстанцыі 5 км: — Забег, як і заўсёды, аказаўся займальным. Пастаянная «змена дэкарацый» адцягвала ад цяжкасцей. Пяць кіламетраў прыгод зусім не стамілі. Стараюся кожны год прымаць удзел у гэтым спартыўным мерапрыемстве. Звычайна выходзім на дыстанцыю разам з братам Кірылам, але праз некалькі дзён у яго чакаюцца адказныя зборы па біятлоне, таму трэнер парэкамендаваў зберагчы сілы. Выступаў адзін. І лічу, што вельмі паспяхова. Забег прынёс неверагодную колькасць станоўчых эмоцый! Руслан ПРАКАПЕНКА, Літва: — Мы прыехалі з Ёнішкіса (Літоўская Рэспубліка) па запрашэнні нашых капыльскіх сяброў з горада-пабраціма. Я працую дзіцячым трэнерам па лёгкай атлетыцы і прывёз з сабой сваіх выхаванцаў і дзвюх дачок. Сам выступаў на дыстанцыі ў 8 км. У экстрэмальных гонках удзельнічаем сёлета ў другі раз. Як звычайна, эмоцыі бязмежныя. Мерапрыемства маштабнае і маляўнічае, гэта дае нам адчуць свята. Хочацца сюды прыехаць яшчэ раз. Паула БЕНВЕНУЦІ, Італія: — Я італьянец, але некаторы час жыву ў Мінску. Вельмі люблю бег, асабліва марафон. У Капылі я ўпершыню. Спадабалася траса, арганізацыя спартыўнага свята. Пра спаборніцтвы даведаўся праз інтэрнэт і вырашыў паспрабаваць сябе. Нядрэнная фізічная падрыхтоўка дазволіла паспяхова прайсці праз усе выпрабаванні і дайсці да фінішу. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара, Дзіяны ТКАЧЭНКІ, Аксаны МІХАЙЛОЎСКАЙ і Паўла ШЭІНА

Больш фотаздымкаў глядзіце ў Фотагалерэі


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей