Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Рецепт счастья от семьи Зеневич из деревни Думичи Копыльского района

09.07.2025
Як не страціць за паўстагоддзя сумеснага жыцця каханне, адданасць і цеплыню ўзаемаадносін? Згадзіцеся, пытанне не з лёгкіх. Напэўна, свой рэцэпт могуць падказаць Іван Францавіч і Зінаіда Кірылаўна Зяневічы з вёскі Думічы, якія сёлета адзначылі сваё залатое вяселле. Слухаеш расповед гаспадара пра іх знаёмства з будучай жонкай — і такое ўражанне, што перад табою мільгацяць кадры са старой, усімі любімай кінастужкі мінулых гадоў. Толькі на экране не знаёмыя савецкія зоркі, а звычайныя вясковыя юнакі і дзяўчаты, якія старанна працавалі, цікава адпачывалі і, як усе маладыя людзі, жылі марамі аб шчасці і светлай будучыні. [caption id="attachment_67745" align="aligncenter" width="560"]■ Зінаіда Кірылаўна і Іван Францавіч Зяневічы ■ Зінаіда Кірылаўна і Іван Францавіч Зяневічы[/caption] Прыгожы, кампанейскі хлопец удзельнічаў у мастацкай самадзейнасці і разам з сябрамі павінен быў выступаць у Лоцвінскім клубе. Але па нейкіх прычынах канцэрт не адбыўся. Тады вырашылі ехаць у Рымашы — можа там ім будуць рады?! Ідучы да машыны, Іван заўважыў чародку дзяўчат. «Можа паедзеце з намі?» — паспрабаваў завязаць знаёмства. «А нам і тут добра!» — весела выгукнула тая, якая падалася самай прывабнай. Так гэтая мімалётная размова стала пачаткам доўгага сумеснага жыцця, у якім было багата светлых і шчаслівых дзён. Пабудавалі сваю хату ў Думічах — вырашылі жыць асобна ад бацькоў. У сям’і нарадзіліся тры дачкі. Іван Францавіч, як ён сам прызнаецца, — чалавек «жалезны». Ён не ўяўляў сваё жыццё без аўтамабіля: вазіў дырэктара саўгаса, працаваў на аўтобусе, грузавіку. Вельмі хацеў купіць сваю машыну, таму на падвор’і Зяневічаў з’явіліся свінаматкі: вырошчвалі свіней не толькі для сваёй сям’і, але і на продаж. Як і ў кожнай вясковай сям’і таго часу, была карова, пазней — конь. Іван Францавіч і Зінаіда Кірылаўна не дзеляць работу на мужчынскую і жаночую. «Мая жонка хварэе — цукровы дыябет, а потым інсульт, — расказвае гаспадар. — Таму я заўсёды стараюся ёй дапамагаць. І ў печы выпалю, і свіней пакармлю, і карову падаю, калі трэба». Зінаіда Кірылаўна амаль усё жыццё працавала бухгалтарам: спачатку ў Колаўскім сяльпо, а калі яго расфарміравалі, уладкавалася ў Колаўскае лясніцтва, адкуль і пайшла на заслужаны адпачынак. Але не толькі радасныя дні выпалі на долю сям’і Зяневічаў. У зусім яшчэ маладым узросце памерла іх сярэдняя дачка Алена. І хоць ужо мінуў час — рана на сэрцах блізкіх не загаілася. Нават сваё залатое вяселле Іван Францавіч і Зінаіда Кірылаўна адзначалі з ціхім сумам у сэрцы: як бы Алёнка парадавалася за бацькоў… А на свята сабралася амаль 40 чалавек. «Мы нават пляменнікаў не клікалі, — усміхаецца Зінаіда Кірылаўна. — Інакш у нашу хату ўсе не памясціліся б». Дзеці і ўнукі (а іх у Зяневічаў трое) падрыхтавалі цікавы сцэнарый. Было месца для жартоўных конкурсаў, шчырых віншаванняў, сардэчных пажаданняў. Прыйшлі павіншаваць залатых юбіляраў і прадстаўнікі мясцовай улады. Яно і не дзіўна, паколькі Іван Францавіч і цяпер у віхуры грамадскага жыцця. Ён з’яўляецца старэйшынам у Думічах, ведае пра ўсё, што адбываецца ў яго роднай вёсцы, стараецца дапамагчы аднавяскоўцам у вырашэнні іх праблем. Маргарыта САКОВІЧ

Анатолий Орловский и его талант руководителя

09.07.2025
Гравійна-сартавальны завод «Скабін», калі ім кіраваў Анатоль Арлоўскі (1980-90 гг.), быў адным з самых вядомых прадпрыемстваў у раёне і не толькі.  Пясчана-гравійная сумесь, што выраблялася тут, расходзілася па ўсёй Беларусі і за яе межы. А пачынаў сваю працоўную дзейнасць карэнны капылянін на сваёй малой радзіме ў лясной гаспадарцы пасля заканчэння тэхналагічнага інстытута. Каля 15 гадоў ён аддаў гэтай галіне. [caption id="attachment_67751" align="aligncenter" width="560"]Анатоль Арлоўскі Анатоль Арлоўскі[/caption] А вось на гравійна-сартавальным заводзе Анатоль Іванавіч адпрацаваў 19 гадоў, у тым ліку непасрэдна дырэктарам — 13 (да таго ж адзін год яшчэ давялося выконваць абавязкі кіраўніка). Калі прыйшоў на прадпрыемства, яно знаходзілася ў заняпадзе. Вельмі многа спрэчных пытанняў узнікала са спажыўцамі, даводзілася многія вырашаць нават праз суды. Але, на шчасце, удалося ўсё паспяхова пераадолець і паставіць завод на ногі. Потым надышоў працэс перабудовы. Так сталася, што гравій быў нікому не патрэбен. Неабходна было рабіць нейкія захады, каб утрымаць прадпрыемства. І пачалі… з вырабу бочак для віна. У Крыме знайшлі заказчыка, які меў у іх патрэбу. Калі даставілі партыю, узамен атрымалі якаснае марачнае віно. А вось для яго рэалізацыі трэба было адкрываць магазін. Так і зрабілі. Таксама мачылі яблыкі, шаткавалі капусту, гадавалі бычкоў і рабілі з іх тушонку, а потым усё гэта прадавалі. Яшчэ адной прыступкай прадпрымальнасці стала адкрыццё цэха дрэваапрацоўкі. Прадукцыю пастаўлялі ў Галандыю. Рэнтабельнасць вытворчасці складала ажно 45 працэнтаў. Каб вырашыць жыллёвую праблему работнікаў прадпрыемства ў тыя няпростыя часы, наладзілі забудову з домікаў у цяперашнім усходнім мікрараёне Капыля. Жыльцам даводзілася выканаць толькі ўнутраныя работы, а калі яны заставаліся працаваць на заводзе, то і на іх яшчэ давалася 50-працэнтная скідка. — У многіх існуе меркаванне, што наш завод развалілі, — падкрэслівае Анатоль Арлоўскі. — Аднак хачу запэўніць, што гэта не так. Справа ў тым, што прыродныя рэсурсы для здабычы пясчана-гравійнай сумесі былі вычарпаны. Спрабавалі распрацаваць новае радовішча, але ж з-за недахопу сродкаў справа далей, чым выраб праектнай дакументацыі, не пайшла… Такім чынам, мы спрабавалі выкарыстаць усе спосабы, каб утрымаць прадпрыемства на плыву, аднак усё роўна не ўдалося. Але прадпрымальніцкая жылка ў ветэрана працы не знікла. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, ён стаў індывідуальным прадпрымальнікам і дома адкрыў міні-цэх дрэваапрацоўкі, прадукцыю з якога пастаўляў для будаўніцтва аграгарадкоў. Сяргей КОЗЕЛ  

Вера всегда вела по жизни благочинного церквей Копыльского округа протоиерея Сергия Чарного

09.07.2025
Поэтому Копыльщина и стала тем местом, где сплелись воедино служение Богу и людям. За те 10 лет, на протяжении которых отец Сергий Чарный помогает копылянам находить дорогу к Богу, он сроднился с районом и многое делает для его процветания. [caption id="attachment_67746" align="aligncenter" width="560"]С 10-летием служения на Копыльщине отца Сергия поздравляют уполномоченный по делам религий и национальностей Республики Беларусь Леонид Гуляко и председатель райисполкома Анатолий Линевич С 10-летием служения на Копыльщине отца Сергия поздравляют уполномоченный по делам религий и национальностей Республики Беларусь Леонид Гуляко и председатель райисполкома Анатолий Линевич[/caption] Зарождаться вера начала еще в детстве, когда Сергей благодаря бабушке и дедушке стал познавать ее основы. Родители мальчика (вырос Сергей в городском поселке Красная Слобода Солигорского района) — простые труженики. А вот дедушка Иван и бабушка Елена людьми были верующими: бабушка пела в церковном хоре, дедушка исполнял обязанности старосты. Сергей с детства видел, как бабушка и дедушка молятся, как искренне соблюдают посты, как почитают религиозные праздники и воскресные дни. Именно они стали примером служения Богу. Шло время, вера постепенно занимала все большее место в жизни Сергея. В начале 90-х годов XX века в поселок в должности настоятеля прихода приехал отец Вячеслав, который и стал еще одним человеком, оказавшим влияние на жизненный выбор Сергея Чарного. — Нас, ребят, которые ходили в церковь, собралась большая компания, — вспоминает отец Сергий, — но многие со временем отсеялись. Батюшка учил читать на церковнославянском языке, учил молиться. Это был мой первый опыт познания церковной жизни. Уроки отца Вячеслава не прошли даром, и в 1993 году Сергей Чарный становится студентом Минской Духовной Семинарии, находящейся в Свято-Успенском Жировичском мужском монастыре. Годы учебы не были легкими. В отличие от традиционной школы, которая дает всесторонние знания, образование в семинарии было более богатым, но специфическим. Одно дело подтверждать свои знания в языке и истории, другое — изучать богословие, которое не может быть только теоретическим, а предполагает внутреннее познание Бога. — Через песнопения и молитвы мы раскрывали для себя истинную красоту веры, — рассказывает благочинный. — Молитвы и песнопения, сложенные в древности, несут ни с чем не сравнимый духовный опыт. После окончания курса образования в 2001 году Сергей Чарный рукоположен в сан священника, позже, защитив диссертацию, получает степень кандидата богословия. В свой первый   приход  в  д. Лучники, что на Слутчине, отец Сергий приезжает в ноябре этого же года после прохождения практики в Жировичском монастыре  и  Свято-Духовом  соборе     г. Минска. 2001-й год во многом стал знаковым в жизни отца Сергия: кроме обретения первого места служения он обрел и свою вторую половинку. Со студенткой духовного училища при Минской Духовной Семинарии Надеждой был знаком раньше, сочетались же браком после получения образования. Сегодня в семье Чарных подрастают четверо детишек. На протяжении семи лет отец Сергий окормлял прихожан из Лучников. За это время помог достроить храм, смог создать крепкую православную общину. В 2008 году стезя православия привела батюшку на служение в Копыль. Ведь городские приходы требуют образованного и деятельного священнослужителя, каким и является отец Сергий. Вместе с тем он получил назначение на должность благочинного, когда священник становится одним из помощников епископа неся ответственность за порядок в определенном церковном округе в составе епархии. Но такой поворот событий стал большой неожиданностью для нашего собеседника. — Сегодня есть взаимопонимание с районной властью,  руководителями организаций и предприятий, —  отмечает  о. Сергий.   — В   2011  году я  получил благословение Митрополита Филарета на ремонт храма. Дату, к которой церковь должна обрести достойный внешний вид, мы определили сразу — 150-летие со дня ее основания. В планах отца Сергия — довести ремонт храма до своего логического завершения и открыть духовно-просветительский центр, в котором можно было бы разместить Воскресную школу, библиотеку,  а также проводить различные встречи. Сегодня при храме из прихожан также создан костяк, который является хорошей подмогой: мужчины и женщины принимают участие в приходской жизни,  трудятся в храме. — С Божьей помощью мы воплощаем задуманное в жизнь, — резюмирует отец Сергий. — Более продуктивно начинаем работать в школах и на социальных объектах. Уверен, Господь позволит воплотить в жизнь задуманное. Диана ТКАЧЕНКО

Сувязная са Скабіна

09.07.2025
Дзень Перамогі і Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў для Марыі Харытонаўны Прыміч з аграгарадка Скабін заўсёды былі святамі са слязьмі на вачах. Менавіта былі... Жанчына заўсёды хадзіла на святочныя мітынгі. І ўспамінаючы пра ваенныя падзеі, ніяк не магла стрымаць слёз. Зараз жа яна выйсці нікуды не можа. Яно і зразумела: ёй 92 гады і здароўе зусім падводзіць. Таму падчас нашай сустрэчы мы больш гутарылі з яе дочкамі, якія вельмі берагуць і шчыра даглядаюць сваю матулю. Ды і ўспаміны яе пра вайну дакладна памятаюць, таму дапамагалі ўзгадваць пра тыя падзеі. [caption id="attachment_67752" align="aligncenter" width="560"]■  Марыя Харытонаўна Прыміч (у цэнтры) з дочкамі Нінай і Марыяй ■ Марыя Харытонаўна Прыміч (у цэнтры) з дочкамі Нінай і Марыяй[/caption] Марыя Харытонаўна нарадзілася і вырасла ў Скабіне. Спазнала сіроцкую долю, даглядаў яе старэйшы брат Ваня. Разам з малодшым Васем ён партызаніў. А Марыя стала сувязной партызанскага атрада імя Чапаева. У яе памяці назаўсёды застаўся вельмі яскравы эпізод. Аднойчы яна, дзяўчынка-падлетак, пачула, як браты паміж сабой гутараць наконт таго, што трэба перадаць міну ў Васільчыцы, а потым у Слуцк, каб падарваць хлебазавод. Марыя згадзілася выканаць гэта, хаця малодшы брат не пускаў яе. Казаў, што дзіця яна зусім яшчэ. Дапамагла ёй мясцовая жыхарка Лізавета Амяльянчык. Узяла карзіну, паклала туды міну, накрыла льняным ручніком, зверху яйкі, расаду і адправіла ў паход. Калі дзяўчынка ішла, міма праязджалі машыны з немцамі. У такія моманты, вядома ж, яна вельмі баялася. Ёй здавалася, што яны ведаюць, што знаходзіцца ў карзіне, і бачаць, як у яе ад страху з-пад хустачкі падымаюцца валасы. Таму яна брала хустку за рагі і цягнула ўніз. Але «аперацыя» прайшла паспяхова, і Марыя атрымала падзяку ад капітана Лявых за праяўленую смеласць. Потым неаднойчы пераносіла запіскі, як яна казала, нейкаму дзядзьку ў атрад, перадавала бінты. [caption id="attachment_67757" align="aligncenter" width="350"]■  Вось такой прыгожай была ў 1948 годзе Марыя Харытонаўна ■ Вось такой прыгожай была ў 1948 годзе Марыя Харытонаўна[/caption] Разам з дарослымі даводзілася пячы хлеб партызанам, за што ледзь не паплаціліся, бо нехта данёс немцам пра гэта. Але выратавацца змаглі ў партызанскім атрадзе. Там яны дапамагалі народным мсціўцам: то прыгатуюць ежу, то памыюць вопратку, то нешта сшыюць (у якасці тканіны прымянялі нават парашуты). З цяжкім болем успамінае Марыя Харытонаўна пра тое, як знішчылі сям’ю яе стрыечнага брата. Бацькоў і траіх дзетак завялі за гумно і расстралялі… Марыя ў пасляваенны час сустрэла свайго мужа Уладзіміра Прыміча, які доўгі час працаваў загадчыкам ашчадкасы ў Капылі. Нарадзіліся ў іх тры годныя дачкі: Марыя, Людміла і Ніна. Сяргей КОЗЕЛ

Копылянин Лев Иванович Лепетило ясно помнит события военных лет

09.07.2025
74 гады прайшло з дня вызвалення роднага краю, але для капыляніна Льва Іванавіча Лепяцілы старонкі падзей мінулага надзвычай яскравыя. Такія ж, быццам яны адбываліся зусім нядаўна. [caption id="attachment_67753" align="aligncenter" width="560"]■ Леў Лепяціла ■ Леў Лепяціла[/caption] Сонечны чэрвеньскі дзень. Леў Іванавіч на сваім двары паціху кляпае касу: моцы хапае, таму без справы сядзець не можа. Пачуўшы прывычнае прывітанне, ён цікавіцца, як мяне завуць, адкуль я родам. І калі высвятляе, што капылянка, пытаецца: з якіх? Пасля таго, як называю прозвішча бабулі, удакладняе, як яе называлі па-вулічнаму. І ўжо зразумеўшы што да чаго, пачынае ўспамінаць і называць па імёнах маіх продкаў. Памяць у Льва Іванавіча на дзіва добрая. Нягледзячы на ўзрост (споўнілася ветэрану 89 гадоў), ён шмат чаго памятае і пры тым падрабязна. Сярод яго ўспамінаў асаблівае месца займаюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра якія ён вельмі цікава расказвае. Калі ў ваеннай віхуры закруціла краіну, Лёву было 12 гадоў. Тата Іван Севасцьянавіч — урач, мама Настасся Мікалаеўна — настаўніца. У першыя дні вайны тату накіравалі ў ваенкамат у Дзяржынск. Аднак, калі ён з калегам туды трапіў, іх чамусьці адправілі ў Капыль. Такім чынам ён застаўся працаваць у мясцовай бальніцы. [caption id="attachment_67740" align="aligncenter" width="320"]■ Сям’я Лепяцілаў: бабуля Марыя (справа), тата Іван, мама Настасся, Леў і сястра Люда. 1934 год ■ Сям’я Лепяцілаў: бабуля Марыя (справа), тата Іван, мама Настасся, Леў і сястра Люда. 1934 год[/caption] Немцы прыйшлі ў Капыль у чацвер, 27 чэрвеня. Хлопчыкі бегалі ў цэнтр мястэчка паглядзець, што гэта за дзіва: думалі, мо нямыя — таму і немцы. Але не, «шпрэхалі» тыя вельмі гучна. Лёва бачыў, як упэўнена тупалі ворагі па мураваных вуліцах іх роднага Капыля. Магазіны, што знаходзіліся ў цэнтры, узломвалі і рабавалі. Лёва палохаўся такога разбою. І гэты жах, які адчуў хлопец у першыя дні, застаўся да канца вайны. Немцы пачалі ўстанаўліваць сваю ўладу, прымушалі мясцовых жыхароў здаваць сельскагаспадарчую прадукцыю. Вельмі хутка стварылі паліцыю, куды ўвайшло шмат капылян. У тым ліку і калега Івана Севасцьянавіча, з якім хадзілі ў Дзяржынск. Аднак здрады яму не даравалі: праз пэўны час пад дзверы дома падклалі міну, на якой перабежчык і падарваўся. Камендатура месцілася ў адным з яўрэйскіх дамоў (потым там была кантора РКБА, зараз — магазін «АМІ-мебель»). У яго склепе зрабілі турму. Жылі паліцаі ў драўлянай хатцы, што стаяла на месцы сучаснай гасцініцы. У мэтах бяспекі вакол дома выкапалі роў.  Бацька працаваў у бальніцы. Яе драўляны будынак знаходзіўся на месцы сучаснай. Тут жа ў першыя дні вайны спрабавалі паправіць здароўе параненыя чырвонаармейцы. Пасля таго, як з’явіліся немцы, многія з іх пайшлі жыць да капылянак. А вечарамі збіраліся ў Івана Лепяцілы пагуляць у карты ці даміно. Аднак ворагі хутка іх знайшлі і адправілі ў лагер для ваеннапалонных у Слуцк. Пасля вайны адзін з нямногіх, хто застаўся ў жывых, запарожац Цімафей Селязнёў, прыязджаў у Капыль. Увесь час, што жылі пад немцамі, Леў адчуваў страх: вось зараз прыйдуць ворагі, арыштуюць іх сям’ю і пакараюць смерцю, як і многіх іншых. На вуліцах мястэчка шыбеніцы рэдка калі пуставалі. Амаль з самага пачатку вайны бацька падтрымліваў сувязь з партызанамі атрада імя Шчорса. Ён перадаваў ім бінты і розныя медыкаменты. Камендант паліцыі жыў у Надзеі Іваноўскай, якая працавала санітаркай у бальніцы. Аднаго дня ён прыйшоў у абед і пачаў нешта балбатаць. За ўвесь той час, што камендант жыў побач, жанчына навучылася разумець нямецкую мову і з яго слоў усвядоміла: ноччу немцы пойдуць арыштоўваць доктара Лепяцілу. Хуценька яна пабегла да Івана Севасцьянавіча і папярэдзіла яго. Сям’я тут жа сабрала ўсё неабходнае і пайшла з Капыля. Леў з татам —  да партызанаў атрада імя Чапаева, а маці з сястрой засталася жыць у вёсцы Лугавая. З тае пары і Іван Лепяціла, і яго 14-гадовы сын Леў жылі разам з народнымі мсціўцамі, дапамагалі ім. Бацька лячыў, а сын на павозцы завозіў і прывозіў што і каго было патрэбна да месца прызначэння. Таксама ў лагеры працавалі ўрачы Надзея Лебедзь і Вольга Кобрына, медыцынская сястра Вера Шыманская. Юнаку часта даводзілася завозіць і прывозіць урачоў да мясцовых жыхароў: насельніцтва без дапамогі не заставалася.  У неверагодных па цяжкасці ўмовах бацьку прыходзілася рабіць аперацыі. Аперацыйнай пры гэтым былі звычайныя драўляныя сталы, якія ставілі пад елкамі. Аднойчы партызаны вярталіся з задання і падарваліся на міне. Аднаму з лясных салдат амаль адарвала нагу. Іван Лепяціла пачаў аказваць яму медыцынскую дапамогу, і калі нажніцамі перарэзваў нерв, гучны салдацкі крык разнёсся па лесе. Неяк Леў разам з партызанамі ехаў па мястэчку каля масласырзавода і далей па вуліцы Цімкавіцкай. Там жа стаяла вышка, з якой ворагі сачылі за тэрыторыяй. Раптам яны заўважылі партызанскі абоз і пачалі страляць з кулямёта. Лясным салдатам прыйшлося ўцякаць: спачатку на Мажу, потым на Якубавічы, Кацельнікі, Казакоўку, Стары Капыль і Свідзічы. Але страху побач з партызанамі Леў не адчуваў: быў перакананы, што знаходзіцца пад надзейнай аховай. Вясной 44-га ўжо адчувалася, што немцам засталося нядоўга гаспадарыць на беларускай зямлі. Партызаны атрымалі заданне падарваць чыгуначнае палатно ад Слуцка да Баранавіч, каб немцам немагчыма было адступаць. Аперацыю народныя мсціўцы паспяхова правялі. Ворагі, што месціліся ў Капылі, паступова пачыналі збіраць рэчы: трэба было  паспець уцячы да прыходу Чырвонай Арміі. Усю сваю маёмасць яны грузілі на павозкі і чакалі загаду адступаць. Нарэшце яго атрымалі, але пайсці з мястэчка проста так яны не змаглі. Старажылы памятаюць, як палаў родны Капыль, падпалены немцамі, а над мястэчкам лятаў самалёт, які скідваў на хаты запальныя бомбы. 3 ліпеня ў партызанскі атрад прыехалі на конях восем разведчыкаў. Як абрадаваліся народныя мсціўцы! Чырвонаармейцаў сустракалі і частавалі ад усяго сэрца. На другі дзень Іван Севасцьянавіч і Леў вярнуліся ў Капыль. На вуліцы Савецкай ляжалі забітыя салдаты, дагаралі машыны. Усё сведчыла пра тое, што за мястэчка ішлі гарачыя баі. У бальніцы ўвагі ўрача патрабавалі параненыя чырвонаармейцы. Іван Лепяціла адразу прыступіў да выканання абавязкаў галоўнага ўрача і  ўзначальваў капыльскую бальніцу да 1949 года, а потым пераехаў у Столін, дзе працаваў да самага выхаду на пенсію. [caption id="attachment_67733" align="aligncenter" width="560"]■ Выпуск Капыльскай рускай школы. 1947 год ■ Выпуск Капыльскай рускай школы. 1947 год[/caption] Леў застаўся ў родным Капылі. Тут скончыў рускую школу, затым Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў у калгасе Варашылава, жонка Галіна Раманаўна (Ждан) — у аптэцы. Успаміны — неад’емная частка жыцця Льва Лепяцілы. Менавіта з такіх вось аповедаў пра Капыль, пра людзей і падзеі складваецца гісторыя роднага краю, яго летапіс. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3578 из 4925