Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

61

Анатолий Орловский и его талант руководителя

04.07.2018
Гравійна-сартавальны завод «Скабін», калі ім кіраваў Анатоль Арлоўскі (1980-90 гг.), быў адным з самых вядомых прадпрыемстваў у раёне і не толькі.  Пясчана-гравійная сумесь, што выраблялася тут, расходзілася па ўсёй Беларусі і за яе межы. А пачынаў сваю працоўную дзейнасць карэнны капылянін на сваёй малой радзіме ў лясной гаспадарцы пасля заканчэння тэхналагічнага інстытута. Каля 15 гадоў ён аддаў гэтай галіне. [caption id="attachment_67751" align="aligncenter" width="560"]Анатоль Арлоўскі Анатоль Арлоўскі[/caption] А вось на гравійна-сартавальным заводзе Анатоль Іванавіч адпрацаваў 19 гадоў, у тым ліку непасрэдна дырэктарам — 13 (да таго ж адзін год яшчэ давялося выконваць абавязкі кіраўніка). Калі прыйшоў на прадпрыемства, яно знаходзілася ў заняпадзе. Вельмі многа спрэчных пытанняў узнікала са спажыўцамі, даводзілася многія вырашаць нават праз суды. Але, на шчасце, удалося ўсё паспяхова пераадолець і паставіць завод на ногі. Потым надышоў працэс перабудовы. Так сталася, што гравій быў нікому не патрэбен. Неабходна было рабіць нейкія захады, каб утрымаць прадпрыемства. І пачалі… з вырабу бочак для віна. У Крыме знайшлі заказчыка, які меў у іх патрэбу. Калі даставілі партыю, узамен атрымалі якаснае марачнае віно. А вось для яго рэалізацыі трэба было адкрываць магазін. Так і зрабілі. Таксама мачылі яблыкі, шаткавалі капусту, гадавалі бычкоў і рабілі з іх тушонку, а потым усё гэта прадавалі. Яшчэ адной прыступкай прадпрымальнасці стала адкрыццё цэха дрэваапрацоўкі. Прадукцыю пастаўлялі ў Галандыю. Рэнтабельнасць вытворчасці складала ажно 45 працэнтаў. Каб вырашыць жыллёвую праблему работнікаў прадпрыемства ў тыя няпростыя часы, наладзілі забудову з домікаў у цяперашнім усходнім мікрараёне Капыля. Жыльцам даводзілася выканаць толькі ўнутраныя работы, а калі яны заставаліся працаваць на заводзе, то і на іх яшчэ давалася 50-працэнтная скідка. — У многіх існуе меркаванне, што наш завод развалілі, — падкрэслівае Анатоль Арлоўскі. — Аднак хачу запэўніць, што гэта не так. Справа ў тым, што прыродныя рэсурсы для здабычы пясчана-гравійнай сумесі былі вычарпаны. Спрабавалі распрацаваць новае радовішча, але ж з-за недахопу сродкаў справа далей, чым выраб праектнай дакументацыі, не пайшла… Такім чынам, мы спрабавалі выкарыстаць усе спосабы, каб утрымаць прадпрыемства на плыву, аднак усё роўна не ўдалося. Але прадпрымальніцкая жылка ў ветэрана працы не знікла. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, ён стаў індывідуальным прадпрымальнікам і дома адкрыў міні-цэх дрэваапрацоўкі, прадукцыю з якога пастаўляў для будаўніцтва аграгарадкоў. Сяргей КОЗЕЛ  

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей