Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Ветеран из деревни Лютовичи, который пишет пейзажи…

14.05.2025
Ужо адно тое, што ён ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, вартае нашай увагі і падзякі. Але Павел Адамавіч Германовіч (а гаворка ідзе менавіта пра яго) мае асаблівасць: ён — самадзейны мастак. Пасябраваў з мастацтвам Паша яшчэ падчас вучобы ў Бучацінскай сямігодцы, дзе да вайны паспеў скончыць 6 класаў. Аднак тады яго малюнкі былі чорна-белымі, бо працаваў ён простым алоўкам. Да фарбаў звярнуўся шмат пазней. [caption id="attachment_66401" align="aligncenter" width="560"]■ Павел Адамавіч Германовіч дэманструе карціны, на якіх выявы роднай прыроды ■ Павел Адамавіч Германовіч дэманструе карціны, на якіх выявы роднай прыроды[/caption] Аб тым, што пачалася вайна, 15-гадовы Паша даведаўся ў Чырвонаслабадской бальніцы, дзе ў той час лячыўся. Вокны лячэбніцы свяціліся ў цемры, таму па будынку страляла нямецкая авіяцыя. Хуценька хлопчык пабег дамоў. Страшную карціну ўбачыў юнак: вось праз родную вёску ідуць параненыя савецкія салдаты — яны адступаюць. Мясцовыя жыхары шкадавалі салдацікаў, таму і імкнуліся іх накарміць.   — Мы, мясцовая пацанва, выбягалі на дарогу, каб толькі паглядзець на вайскоўцаў, — успамінае ветэран. — Мой бацька Адам Цярэнцьевіч быў сувязным у партызан, хадзіў разам з імі на розныя заданні. У 43-м годзе немцы разам з іншымі спалілі і нашу хату. Гэта ворагі так адпомсцілі. І вось чаму нямецкі гарнізон стаяў у Семежаве. Адтуль яны часта ездзілі ў Смалічы на аблавы. Аднойчы ўсе іх машыны накіраваліся на Жыліхава, а адна пайшла на Лютовічы. За ёй сачылі партызаны і расстралялі яе. Вадзіцель выратаваўся ды пабег у паліцыю. Праз нейкі час прыйшлі немцы і спалілі паўвёскі. А дахі былі саламяныя, таму агонь хутка перакідваўся з аднае хаты на другую. Вяскоўцы пахаваліся ў лесе. Шмат жыхароў з Лютовічаў забралі ворагі на работы ў Германію.   У 44-м годзе ў рады Чырвонай Арміі прызвалі спачатку тату і брата. Дарэчы, бацька мой загінуў у тым жа 44-м пад Варшавай. 10 снежня 1944 года прызвалі і мяне. Тры месяцы я знаходзіўся ў 23-м запасным стралковым палку. Гэта быў па-свойму цяжкі час: амаль не было ежы. Недзе ў красавіку-маі нас накіравалі на фронт. Але замест заходняга кірунку мяне чакаў усходні — на Далёкі Усход. Мы не ведалі, куды нас вязуць. Дарэчы, пра Перамогу даведаліся па дарозе ў цягніку. Калі прыбылі ва Улан-Удэ, цэлы месяц яшчэ нас вучылі, адаптавалі да мясцовых умоў. А яны, скажу я вам, вельмі цяжкія! Спякота 40 оС, вады зусім мала, да таго ж яшчэ і флягі шкляныя часта біліся. Ішлі пешшу, а побач — мангольскія салдаты: на аднаго ваяку — тры кані. На адным едзе, на другім — вязе амуніцыю, а трэці ідзе адпачывае. Вось як! Неяк мы пераадолелі горны хрыбет Вялікі Хінган. Пайшлі ў першую атаку амаль без падрыхтоўкі. Але яна захлынулася, японцы аказаліся мацнейшымі: супраць нас была Квантунская армія — самая шматлікая і магутная групоўка сухапутных войскаў Імператарскіх узброеных сіл Японіі. Ды і наогул японцы — бясстрашныя салдаты: здаралася, яны з мінай на плячах кідаліся пад танкі. Мы былі на перадавой з 9 жніўня па 2 верасня. За гэты, здавалася б, зусім невялікі час людзей загінула шмат. У атакі хадзілі не аднойчы. Нарэшце мы разбілі абарону Квантунскай арміі, і 2 верасня было аб’яўлена аб капітуляцыі Японіі. Вярталіся мы зноў праз Хінган. Увесь час ішлі пехатою. Да Порт-Артура дайшлі ў лістападзе 45-га. У Кітаі я праходзіў службу да 1951 года. Вярнуўся ў родныя Лютовічы Павел Адамавіч у жніўні 52-га года і адразу ўладкаваўся працаваць у Бучацінскую школу. Спачатку бухгалтарам, а крыху пазней, скончыўшы педвучылішча ў Оршы, настаўнікам выяўленчага мастацтва, працы і чарчэння. На працягу 46 гадоў Бучацінская школа заставалася для Германовіча родным домам. Дарэчы, і жонка яго Сыраквашына Ніна Мікалаеўна працавала побач — вучыла шкаляроў нямецкай мове. У сям’і вырасла чацвёра дзяцей. Але вернемся да захаплення Паўла Адамавіча. Так, маляваць ён пачаў яшчэ хлопчыкам. Пазней, калі служыў ва Узброеных Сілах СССР, афармляў розныя плакаты. А маляваць па-сапраўднаму пачаў недзе ў пачатку 50-х гадоў. З тае пары ўласная галерэя паступова папаўнялася новымі карцінамі. Але зараз на сценах яго хаты засталося зусім няшмат твораў: мастак не шкадуе іх і з радасцю дорыць знаёмым. Яго пейзажы знайшлі свае месцы ў Маскве, Мінску, Капылі. На жаль, у апошні час Павел Адамавіч усё радзей бярэцца за пэндзлік: стала крыху падводзіць здароўе. Аднак ён не здаецца і лічыць, што натхненне яшчэ не аднойчы завітае да яго, бо душа застаецца па-ранейшаму маладой. Дзіяна ТКАЧЭНКА Р.S. Павел Адамавіч Германовіч паабяцаў напісаць карціну спецыяльна для раёнкі. Што ж, будзем спадзявацца: работа лютовіцкага ветэрана з’явіцца і ў нас.

Белорусские школьники провели презентацию проекта на Международной специализированной выставки «СМІ ў Беларусі»

14.05.2025
Белорусские школьники, ставшие победителями отборочных для участия в Международной детской социальной программе «Футбол для дружбы» провели презентацию проекта на Международной специализированной выставки «СМІ ў Беларусі». image001 В проекте от Беларуси принимают участие 12-летняя Ксения Яцынович из Молодечно и Лозюк Иван, ученик Боровлянской средней школы. Ксения занимается в местной футбольной школе уже 3 года в статусе защитника. Юная участница от Беларуси будет играть на позиции защитника в одной из 32 интернациональных сборных – команде «ОРАНГУТАНГИ». Компанию Ксении составят сверстники из Грузии, Лесото, Индии, Папуа-Новая Гвинея, Сейшельских островов Иван Лозюк воспитанник школы юнкоров детской газеты «Зорька», примет участие в проекте в качестве юного журналиста и будет работать в Международном пресс-центре во время мероприятий чемпионата в июне 2018 года. Иван также активно занимается футболом с 6 лет в детско-юношеской спортивной школе «Ислочь» в статусе вратаря, успешно совмещая два главных увлечения в своей жизни - футбол и журналистику Юные участники проекта рассказали посетителям выставки о проекте «Футбол для дружбы» и о своей роли в нем. В начале мероприятия по традиции состоялся обмен браслетами, состоящими из переплетения нитей синего и зеленого цветов. Синяя нить браслета символизирует мирное небо, а зеленая – футбольное поле, доступное каждому. «Вам предстоит принять участие в интереснейшем международном проекте в качестве юных послов спорта и дружбы. Уверен, что вы достойно представите Беларусь на «Футболе для дружбы и станете настоящими проводниками идей равенства и взаимопонимания. Я уверен, после проекта вы навсегда запомните, что футбол – это не просто игра, а целая культура, которая объединяет людей вне зависимости от страны, традиций, языка и по-настоящему показывает, что такое дружба. Популярность любого вида спорта обусловлена не только любовью болельщиков, рекордами, медалями и именами. Она определяется во многом тем, как умно, красиво и просто журналист рассказывает о нем. Проект «Футбол для дружбы» поддерживает не только юных футболистов, но и юных журналистов, давая им возможность попробовать свои силы в журналистике вместе с известными спортивными журналистами» - отметил заместитель Министра информации Павел Легкий, общаясь с белорусскими участниками проекта на выставке «СМИ в Беларуси». С 2013 года ПАО «Газпром» организует Международную детскую социальную программу «Футбол для дружбы». Ключевыми ценностями, которые пропагандируют участники программы, являются дружба, равенство, справедливость, здоровье, мир, преданность, победа, традиции и честь. Участниками являются молодые футболисты (девочки и мальчики, в том числе дети с особенностями), а также молодые журналисты, освещающие события F4F в рамках Международного детского пресс-центра. Географическое распространение программы расширяется ежегодно: из 8 стран в 2013 году до 211 страны в 2018 году. За последние пять лет в программе участвовало более 3700 человек. «Футбол для дружбы» поддерживает ФИФА, УЕФА, Международный олимпийский комитет, футбольные федерации разных стран, международные детские благотворительные фонды и ведущие футбольные клубы мира. Основные события 6-го сезона программы F4F пройдут 8-15 июня. В мероприятиях примут участие более 1400 детей и их спутников из 211 стран и регионов мира. В рамках финальных мероприятий программы «Футбол для дружбы» в Москве будут организованы: Международный лагерь дружбы, объединяющий спортивную, гуманитарную и образовательную программы для ребят со всего мира;  Первый чемпионат мира по футболу для дружбы с участием юных спортсменов разных стран; Международный детский футбольный Форум с участием юных послов программы, звезд мирового футбола, российских и зарубежных общественных деятелей, журналистов ведущих мировых СМИ. Программа завершится с посещением участников F4F матча открытия Кубка мира 2018 года на стадионе «Лужники».

В школьном музее Слободокучинской СШ хранится комсомольский билет Владимира Леонардовича Шейна

14.05.2025
Яго ўладальнік пранёс каштоўную рэліквію праз дзве вайны: савецка-фінскую і Вялікую Айчынную. Адзін з першых дэсантнікаў Савецкага Саюза за свае баявыя подзвігі ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За абарону Сталінграда», «За абарону Каўказа» і іншымі. Яго імя памылкова выбіта на брацкай магіле ў Наўгародскай вобласці пад № 1024, але ён застаўся ў жывых, каб  несці ідэалы дабрыні і міру. У 1980 годзе ветэран перадаў свой камсамольскі білет як часцінку жыцця і маладосці на захаванне ў родную школу. -1 Нарадзіўся У.Л. Шэйн у вёсцы Астрэйкі Капыльскага раёна ў 1919 годзе. Вучыўся ў сямігодцы, працаваў у калгасе імя Дзяржынскага. З 1939 года ў Чырвонай Арміі, служыў у Прыволжскай ваеннай акрузе (239-ы  стралковы полк). Запомніліся на ўсё жыццё простаму сялянскаму хлопцу скачкі з парашутам. Затым была вайна з Фінляндыяй. У час моцных маразоў і глыбокага снегу штурмаваў лінію Маннергейма, хадзіў урукапашную на Карэльскім перашыйку. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — ён на Заходнім фронце.  Першае раненне і шпіталь ў Казані. Далей змагаецца з ворагам на Паўднёва-Заходнім і Данскім франтах. У час Сталінградскай бітвы старшына-разведчык Уладзімір Шэйн вызначыўся пры знішчэнні фашысцкага аэрадрома ў станіцы Тацынская. З роты дэсантнікаў засталося менш за палову чалавек, і ўсе былі прадстаўлены да ўрадавых узнагарод, а паветрана-дэсантны полк становіцца 12-м гвардзейскім. Гэта на яго вачах здаваліся ў палон нямецкія генералы. [caption id="attachment_66407" align="alignleft" width="217"]■ Уладзімір Леанардавіч Шэйн ■ Уладзімір Леанардавіч Шэйн[/caption] У сакавіку 1943 года баявое падраздзяленне перакінулі на прарыў блакады Ленінграда. Уладзімір вынес з поля бою параненага сябра, але і сам быў цяжка паранены. Лічыўся загінуўшым. Трапіў у шпіталь у горад Поці Грузінскай ССР, дзе і атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі за Сталінград. Праз чатыры месяцы зноў у арміі, удзельнічае ў выгнанні акупантаў з Каўказа. Калі даведаўся аб вызваленні першых пасёлкаў Беларусі, напісаў некалькі рапартаў камандаванню, каб накіравалі вызваляць родны край. Але прыйшла адмова, паколькі Турцыя на граніцы з СССР трымала войскі. Самым радасным стаў Дзень Перамогі, які сустрэў са слязамі навачах, салютаваў з аўтамата ППШ. У арміі паспеў атрымаць спецыяльнасць тэхніка-будаўніка. Доўгі час шчыраваў у родным саўгасе «Крыніца» брыгадзірам, намеснікам дырэктара па гаспадарчай частцы. Старэйшае пакаленне памятае Уладзіміра Леанардавіча як сціплага, добразычлівага і адказнага чалавека (памёр у 1996 г.). Ён ніколі не выстаўляў свае подзвігі і ўзнагароды напаказ, лічыў, што ваяваў як і ўсе. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

В часть не вернулся

14.05.2025
На экране в сельском кинозале мелькали военные хроники. Кадр за кадром Владимир Николаевич Харитончик из Старицы  всматривался в лица солдат. Искал знакомые черты. 18 лет он проработал в Копыльской районной киносети. Сколько военных документальных фильмов, хроник промелькнуло перед его глазами, и ни одной зацепки об отце Харитончике Николае Степановиче. Отец был родом из Михалевцев, учился на учителя в Слуцке. С тех времен остался деревянный чемодан (сегодня он хранится в Копыльском районном краеведческом музее). В 1936 году женился на Рублевской Марии Адольфовне из Нового Двора. В 1937 – 1938 гг. работал учителем в школе в Куцевщине. И вот незадача. Один из учеников (сын председателя колхоза) хулиганил на уроках — стрелял спичками по одноклассникам. Наказал — дернул за ухо, за что и сам был наказан. Его «сослали» в Старицу поработать на спиртзаводе. Но ненадолго. В 1939 году он уже работал учителем в Осовце (помог бывший председатель колхоза им. Ленина И.М. Лаврукович, в то время он работал зав. роно в Греске). Началась война. И Николай Степанович вернулся в Старицу. На фронт его не призывали — на учителей была бронь. [caption id="attachment_66403" align="alignleft" width="184"]Харитончик Николай Степанович Харитончик Николай Степанович[/caption] В первые дни немецко-фашистской агрессии, в период хаоса и неразберихи, отсутствия всякой координации, советские войска оборонялись и отступали с боями, неся большие потери. Фронт стремительно откатывался на восток… Многочисленные советские части оказались в глубоком вражеском тылу. Уже с 3 на 4 июля в Старице воины 287-го артиллерийского полка 10-й стрелковой дивизии под командованием И.М. Устинова вели бой против немецко-фашистских захватчиков, в котором разгромили немецкую колонну и подбили четыре немецких танка. Память об этом бое,  мужество и стойкость советских воинов увековечены курганом, на вершине которого установлена участница боя — 122-миллиметровая гаубица. Николай Степанович вместе с односельчанами М. Пшеничным и А. Козелом похоронили погибших красноармейцев на краю деревни, около дороги Барановичи — Осиповичи. Вскоре начали появляться партизанские отряды. Николай Степанович сделал приемник, слушал сводки Совинформбюро, распространял листовки, переправлял продукты в партизанский отряд Дунаева (биклага, в которой носили молоко, прописалась в фондах музея). И все время рвался на фронт. После освобождения Белоруссии в 1944 году все-таки ушел вместе с М. Пшеничным и А. Козелом, но попали в разные части. Воевал. Был ранен 8 сентября 1944 года и попал в медсанбат (об этом свидетельствуют документы). А дальше его судьба неизвестна. Один из документов гласит: «В часть не вернулся». Родственники получили последнее письмо 28 августа 1944 года. IMG_5867 IMG_5877 IMG_5877 В 1946 году семья получила справку о том, что Харитончик Н.С. мужественно сражался за Родину и его семья может ходатайствовать о получении пенсии. А в 90-е годы прошлого столетия, благодаря Клюйко Л.С. (участник Великой Отечественной войны, возглавлявший ветеранскую организацию в хозяйстве), имя Харитончика Н.С. было добито на памятнике землякам, погибшим в Великой Отечественной войне, сооруженном по проекту скульптора С.И. Селиханова в Старице. Да, его имя не вошло в книгу «Память. Копыльский район». Районная комиссия по написанию историко-документальной хроники принесла извинения родным и близким тех, кто по каким-то причинам не попал на страницы книги, хотя этого и заслуживает. Это материал для второго тома хроники «Память». И.М. Устинов после войны часто приезжал в Копыль, активно участвовал в общественной жизни страны. Выступал, встречался с молодежью, передавал опыт и боролся за память, чтобы не фальсифицировали историю и помнили своих героев. Это он рассказал о затопленной гаубице в старицком озере. И еще о двух пушках, закопанных в саду. После войны их откопали, разобрали и сдали на металлолом, чтобы никогда не стреляли. Валентина ШУРАКОВА, директор районного краеведческого музея

Война глазами жителя Копыльского района Ивана Захарика

14.05.2025
Гісторыі пра вайну заўсёды цікавяць юнакоў. А калі іх расказвае ўласны дзядуля — цікава ўдвая. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, сярод узнагарод якога ордэн Айчыннай вайны І ступені і медаль «За победу над Германией», Іван Васільевіч Захарык з вёскі Навасёлкі Цімкавіцкага сельсавета — расказчык выдатны. Таму пра выпадкі з яго франтавога жыцця 17-гадовы ўнук Антон Місючэнка слухае з захапленнем. З захапленнем слухалі і мы. [caption id="attachment_66400" align="aligncenter" width="560"]■ Іван Васільевіч Захарык разам з унукам Антонам і дачкой Жаннай Місючэнкамі ■ Іван Васільевіч Захарык разам з унукам Антонам і дачкой Жаннай Місючэнкамі[/caption] Партызанскія боты — У 41-м годзе мне споўнілася 15. Мы жылі ў Яўсеевічах. Пра тое, што Гітлер захапіў паў-Еўропы ведалі з газет. Аб пачатку вайны мы пачулі з чорнай талеркі радыё, што вісела на калгасным двары. У маці Фёклы Апанасаўны нас было чацвёра. Бацька памёр у 1935 годзе. Звычайна летам мы пасвілі авечак ці калгасных свіней. Недалёка ад нас, у Старыцы, адгрымеў бой. Салдаты адступалі праз нашу вёску, і таму ўсюды ляжала шмат усялякай зброі. Я знайшоў чатыры вінтоўкі і патроны да іх. Потым аддаў іх хлопцам, што пайшлі ў партызаны, а крыху патронаў пакінуў сабе.  Аднойчы я сядзеў у хаце каля акенца. Бачу: па дарозе рухаецца партызанскі абоз. Тут заходзіць партызан і кажа, што яны ідуць на Слуцк. — А зброя ў вас ёсць? А патроны? — пытаюся. — Ёсць, усё ёсць, — адказвае ён мне і паказвае… чатыры патроны.  — І ты з гэтым збіраешся ваяваць? Не, гэта не справа, — гавару партызану. — На, у мяне ёсць патроны. Забірай. — Дзякуй, хлопчык! Я табе са Слуцка што-небудзь прывязу, — на гэтым мы і развіталіся. Ужо цямнела, калі партызанскі абоз вяртаўся. Раптам раздаўся стук у акно, яно адчынілася, і на падлогу ўпалі… боты. Гэта партызан стрымаў сваё слова і прывёз мне такую падзяку. Я гэтыя боты доўга насіў. Ажно падэшвы мяняў на драўляныя. Невядомы вядомы салдат Бег я неяк па жыце. Бачу, ляжыць забіты салдат. Адчуў, што доўга ён ужо праляжаў. Я да яго нахіліўся і знайшоў дакументы. «Демченко Николай Васильевич», — яго імя запомніў назаўсёды. З Чарнігаўшчыны ён быў. Я пайшоў у вёску і сказаў дарослым, а дакументы аддаў знаёмай жанчыне, якая збірала іх і хавала. Пад вечар прыйшлі мужчыны і пахавалі воіна  на вясковых могілках. Пасля вайны салдата перазахавалі ў брацкай магіле ў Папоўцах. Конь казака Вайна ўжо кацілася на захад, Беларусь паціху вызвалялі ад ворагаў. Праз нашу вёску ішлі савецкія салдаты, сярод іх былі і казакі. Сяляне вельмі радаваліся прыходу чырвонаармейцаў, таму частавалі іх хто чым мог, ну і спіртнымі напоямі таксама. Падносяць аднаму казаку чарку, а ён і кажа: — А каню майму далі? — і тут жа на вачах здзіўленых вяскоўцаў бярэ бутэльку гарэлкі і ўлівае каню ў рот. Жывёла выпіла быццам так і трэба! Казак сеў на каня — і тут жа з хуткасцю ветру некуды паскакаў. Трапны снарад  У рады Чырвонай Арміі мяне прызвалі ў 44-м. Спачатку была вучоба, якая праходзіла ў Белавежскай пушчы, а потым нас адправілі на фронт. Мы ішлі доўга. Спалі амаль на хаду: ногі ішлі, а калі галава зусім адключалася, падалі. Спаць даводзілася ў канавах. Так дайшлі мы да Нарвы, і нашы войскі пачалі яе фарсіраваць. Артылерыя страляла, нібы гром грымеў. Я перабраўся на другі бераг. Бачу: на кані з павозкай рухаецца ездавы. І тут варожы снарад трапляе прама ў ездавога. Быў чалавек — і раптам няма. Толькі рэшткі павозкі па вадзе паплылі. Страх ды і толькі. Кулямётчык Аднойчы прыслалі да нас новага камандзіра. Прыходзіць ён і гаворыць: «Захарык, ранілі кулямётчыка, ідзі да зброі». Пайшоў. А варожы «калега» так строчыць, што аж неба зіхаціць ад агню! «Зараз я цябе супакою», — падумаў я і стаў да кулямёта. Добра яго навёў і — усё: фрыц заціх. [caption id="attachment_66399" align="aligncenter" width="560"]■ Іван Захарык (першы злева) з франтавымі таварышамі. 1946 г. ■ Іван Захарык (першы злева) з франтавымі таварышамі. 1946 г.[/caption] Смачная руская ежа Гэта здарылася каля горада Шчэціна, на мяжы Польшчы з Германіяй. Неяк вызвалі нас, чацвярых салдат ды капітана, да камандзіра. Далі добрую зброю, шмат ежы і сказалі, куды трэба было ісці, але мэты не ўдакладнілі. Ішлі мы цэлы дзень. Вырашылі сесці падсілкавацца, і якраз каля нейкай разбуранай хаты. Адрэзалі лусты хлеба, намазалі на іх тушонку. І тут са склепа выйшла спачатку адна жанчына, папрасіла пачаставаць яе. Мы далі ёй хлеба з тушонкай. Потым з’явілася яшчэ адна, а затым яшчэ і яшчэ. І мы нікому не адмовілі!  Чароўная груша Мы, салдаты, пасля бою дзе заставаліся, там і засыналі. Аднойчы раніцай прачнуўся я і бачу: прама нада мной стаіць груша. Ды незвычайная: усе яе галінкі былі ўпрыгожаны абразамі. Я такога цуда ніколі і не бачыў! Тут да мяне адыходзіць камандзір і гаворыць, каб я залез і пазнімаў абразы. Але я адмовіўся: сказаў, што не хачу, каб куля снайпера трапіла ў мяне. Камандзір нічога не сказаў і пайшоў сабе. Толькі я адышоў ад дрэўца, як у яго трапіў снарад — толькі ствол і застаўся. Вось табе і пазнімалі абразы… Пашчасціла Прывезлі нам ежу. Я ўзяў свой кацялок ды наліў у яго супу. Ну, думаю, зараз падсілкуюся. Але чую: гудзе снарад. Я хуценька паставіў кацялок, схапіў каску — і скокнуў у нейкую яму. Раздаўся выбух. Адчуваю: жывы. Калі развеяўся дым, паціху выбраўся і бачу: стаіць мой кацялок як ні ў чым не бывала. Але суп у ім нейкі незвычайна густы: гэта ён напоўніўся зямлёю ад выбуху.   Сліва  Вядома ж, салдаты на вайне заўсёды хацелі есці. Аднойчы спыніліся мы і бачым: расце сліва, ажно ўся чорная ад ягад. Толькі паспрабавалі прыблізіцца да яе — страляе снайпер. Схаваліся, сядзім. Бачым, падышоў да дрэва салдат, мабыць, казах. Мы яму крычым, каб ён адышоў, але той не чуе — ірве сабе слівы ды рве. Ужо поўныя кішэні, у пілотку складвае. І тут снайпер усё ж такі выстраліў і трапіў у бедалагу. Вечарам салдата і пахавалі. І такіх гісторый у Івана Васільевіча — слухаць не пераслухаць. А нам застаецца толькі дадаць, што ў родную  вёску вярнуўся ён у 1947 годзе. Праз два гады ажаніўся. Разам з жонкай Нінай Аляксандраўнай выгадавалі пяцярых дзяцей. Усё жыццё Іван Васільевіч адпрацаваў у калгасе «Інтэрнацыянал». Багаты на ўнукаў і праўнукаў: іх у ветэрана па дзявяцера. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3576 из 4859