Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Мероприятия, посвященные Дню Победы, состоялись на территориях всех сельсоветов Копыльщины

15.05.2025
  • Капыльскі сельсавет
Урачыстым шэсцем да помніка загінулым мірным жыхарам адзначылі Дзень Перамогі жыхары вёскі Дусаеўшчына. IMG_4244 З прывітальным словам да сабраўшыхся звярнулася старшыня ветэранскай арганізацыі Часлава Ганчар. Боль ад страты прагучала ў вершах мясцовай паэткі Ядвігі Малевіч, а выхаванцы дзіцячага садка пад кіраўніцтвам сваёй выхавальніцы Алены Лазоўскай выканалі вершыкі і песенкі, якія кранулі сэрца кожнага з сабраўшыхся. Як сведчанне нашай памяці, ля помніка засталіся кветкі і вянкі, што ўсклалі дарослыя і дзеці. — Да святкавання Дня Перамогі мы падрыхтаваліся вельмі старанна, — каментыруе старшыня сельвыканкама Вольга Купрыенка. — Да кожнага ветэрана, вязня і працаўніка тылу наведаліся з віншаванямі. Ля воінскіх магіл і брацкіх пахаванняў навялі парадак. У Скабінскім клубе-бібліятэцы адбылася выстава малюнкаў і плакатаў, а ў самім аграградку — канцэрт мастацкай самадзейнасці. У Капыльскім дзяржаўным каледжы, тама, як і ў Мажскім ВПК д/с-ПШ, навучэнцы і педагогі сабраліся на мітынг-рэквіем.
  • Блеўчыцкі сельсовет
Святкаванне Дня  Перамогі пачалося з традыцыйнага радыёканцэрта. IMG_8141 Працяг адбыўся ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у Блеўчыцах, дзе прайшоў урачысты мітынг. У ім прынялі ўдзел інвалід Вялікай Ачыннай вайны Васіліь Іосіфавіч Ермалковіч. А навучэнцам Быстрыцкай СШ у гэты дзень павязалі піянерскія гальштукі. — Мы свята ўшаноўваем памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны, — расказвае старшыня сельвыканкама Леанід Чарніковіч. — Таму разам з супрацоўнікамі ААТ “Ціміразеўскі” і навучэнцамі Быстрыцкай СШ мы павіншавалі нашых ветэранаў. Таксама мы прыбралі ўсе брацкія магілы, воінскі пахаванні, усклалі да іх вянкі і кветкі. Аб тым, што да арганізацыі святкавання ў сельсавеце падыйшлі сур’ёзна, гаворыць разнастайнасць мерапрыемстваў: канцэрты мастацкай самадзейнасці у Быстрыцы і Лешні, конкурс малюнкаў у Лешні, танцавальная праграма, якая адбылася ў Быстрыцкім  СДК.  
  • Грозаўскі сельсавет
Урачысты мітынг, прысвечаны 73-годдзю заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся ў аграгарадку Грозава. IMG_3310 Мерапрыемства адкрылася шэсцем да мемарыяльнага комплексу вёскі Папоўцы і акцыяй «Бяссмертны полк». Затым прайшоў святочны мітынг - жыхары аграгарадка ўшанавалі памяць загінуўшых у гэтай страшнай вайне, усклалі кветкі да помніка, адбылася хвіліна маўчання. Тых, хто сабраўся каля помніка, прывітала старшыня Гразаўскага сельскага савета Жанна Скрыган. Са словамі віншавання выступілі старшыня ветэранскай арганізацыі Валянціна Цвірко галоўны эканаміст філіяла «Лакнея» УП «ПрыортрансАгра» Сяргей Рабко, дырэктар ДУА «Грозаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» Анастасія Нераненя, яе намеснік па вучэбна-выхаваўчай рабоце Тамара Місько. Перад прысутнымі выступілі навучэнцы малодшых класаў грозаўскі сярэдняй школы. Адначасова ў сельскім савеце адбыліся яшчэ два мітынгі - у вёсках Камень і Канюхі. Мерапрыемствы працягнуліся святочнымі канцэртамі мастацкай самадзейнасці, а таксама дыскатэкамі.
  • Бучацінскі сельсавет
У святочнай атмасферы прайшлі мерапрыемствы і ў населеных пунктах Бучацінскага сельсавета. DSC02592 Распачыналіся яны радыёканцэртам, затым адбыліся мітынгі. Навучэнцы Бучацінскай СШ разам з работнікамі культуры падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Каб памяталі…” У гэты ж дзень вучні чацвёртага класа былі прыняты ў піянеры. Урачыстасць адбылася  з удзелам ветэрана Вялікай Айчыннай Паўла Адамавіча Германовіча. У дамах культуры прайшлі канцэртныя праграмы і дыскатэкі. Таксама 9 мая адбылося свята аграгарадка Жыліхава.
  • Бабаўнянскі сельсавет
Традыцыйна напярэдадні Дня Перамогі вучні Песачанскага ВПК д/с–СШ атрымліваюць членскія білеты БРСМ ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан. IMG_4265 Не стаў выключэннем і гэты год. Дырэктар навучальнай установы Ірына Чаркоўская павіншавала юнакоў і дзяўчат, пажадала ім заставацца сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі, якімі з’яўляліся іх гераічныя прадзеды. Пра ваенную гісторыю роднага аграгарадка расказала вучаніца Паліна Астрэйка. Памяць усіх, хто аддаў сваё жыццё за мірнае неба, ушанавалі хвілінай маўчання. Аб тым, што на тэрыторыі сельсавета заўсёды адзначаюць свята Перамогі, расказала старшыня сельвыканкама Ірына Запольская: — Віншаванне ветэранаў, інвалідаў Вялікай Айчыннай, вязняў канцлагераў — наш святы абавязак, тым больш, што з кожным годам іх застаецца ўсё менш. Таму напярэдадні свята мы зайшлі да кожнага і павіталі іх. Усе воінскія пахаванні, помнікі тым, хто загінуў, прыведзены ў парадак. Жыхары Ляснога прынялі ўдзел у святочным канцэрце, а насельніцтва Лоцвінаў, Ляснога і Пясочнага з цікавасцю слухала песні ваенных гадоў падчас радыёканцэрта.
  • Доктаравіцкі сельсавет
З самай раніцы на вуліцах аграгарадка Ванелевічы былі чутны гукі радыё-канцэрта, а ў паветры лунаў дух свята і Вялікай Перамогі. IMG_0078 Менавіта там прайшоў мітынг, прысвечаны святу 9 Мая, — жыхары аграгарадка ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Дзеці і дарослыя неслі кветкі і вянкі да помніка воіну-вызваліцелю і да брацкай магілы, якія знаходзяцца ў Ванелевічах. Варта адзначыць, што 73-ю гадавіну перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне гэтае памятнае месца сустракае ў абноўленым выглядзе. З дапамогай ААТ «Піянер-Агра», сельвыканкама і мясцовай школы быў адрамантаваны і пафарбаваны помнік, добраўпарадкавана брацкая магіла. Пасля ўрачыстага мітынгу і ўскладання кветак у Ванелевіцкай сярэдняй школе адбыўся канцэрт «Свята са слязьмі на вачах». — У рамках святкавання 9 Мая на тэрыторыі сельсавета прайшлі цікавыя спартыўныя спаборніцтвы, — расказаў старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч, — а яшчэ праграма пад назвай «Гадзіна мужнасці і патрыятызму». Урачыстае ўскладанне кветак і вянкоў да помнікаў і абеліскаў адбылося таксама ў аграгарадку Новыя Доктаравічы і ў вёсцы Гарнастайлава.
  • Слабада-Кучынскі сельсавет
Урачыстасць у в. Слабада-Кучынка пачалася з ускладання кветак і вянкоў да брацкіх магіл воінаў 10-й арміі і партызан. IMG_20180507_124237 Даніна павагі была аддадзена магілам героя Лаўскага бою Уладзіміра Качаноўскага і былога дырэктара школы Івана Трацэўскага. У цырымоніі прыняў удзел адзіны ветэран Вялікай Айчыннай вайны і вайны з Японіяй Вячаслаў Гапонаў. Святкаванне 73-й гадавіны Перамогі прадоўжылася ў Слабадакучынскай бібліятэцы-клубе (загадчык Валянціна Барташэвіч), дзе прай-шло тэатралізаванае прадстаўленне «Крутится-вертится шар голубой», падчас якога ўсіх павіншаваў намеснік старшыні Рэспубліканскага савета ГА «Беларускі саюз афіцэраў» палкоўнік у адстаўцы Васіль Скрыннікаў. У спектаклі прымалі ўдзел педагогі і навучэнцы Слабадакучынскай СШ, работнікі ААТ «Старыца-Агра», а таксама 83-гадовы Аляксандр Кандыбовіч. Прагучалі  песні і вершы ваеннай пары,  выкананы танцавальныя нумары. У канцы свята старшыня ветэранскай арганізацыі ўчастка «Слабада-Кучынка» Святлана Астрэйка падзякавала маладому пакаленню за канцэртную праграму.
  • Цімкавіцкі сельсавет
З выставы малюнкаў і святочнага канцэрта, што праходзілі ў Навасёлках, пачалося святкаванне Дня Перамогі на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета.   image (12) Самы галоўны дзень — 9 Мая — быў адзначаны радыёканцэртам, падчас якога гучалі песні ваенных гадоў у Браткаве, Навасёлках, Вялікай Раёўцы і Рудным. А ўрачысты мітынг і канцэрт мастацкай самадзейнасці адбыліся ў самым цэнтры сельсавета — Цімкавічах ля помніка-стэлы загінулым суайчыннікам. Адкрыла ўрачысты мітынг старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, словы ўдзячнасці ветэранам за  мірнае неба прагучалі ад намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Цімкавіцкай СШ Вольгі Чыгір, настаяцеля царквы святога Мікалая Цудатворца протаіерэя Міхаіла Мардвінава, дырэктара ААТ «Капыльскае» Дзмітрыя Палевікова і ад падрастаючага пакалення. Дарэчы, мітынг падрыхтавалі супрацоўнікі Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі. Як расказала дырэктар Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага Людміла Ніжэвіч, ад праніклівых слоў вядучых супрацоўнікаў бібліятэкі Вольгі Радкевіч і Аксаны Красінай у многіх на вачах стаялі слёзы. Кожнае слова ўспамінаў былога вязня лагера смерці «Асвенцым» Кацярыны Дзятловіч слухалі вельмі ўважліва. Пасля ўрачыстай часткі адбыўся канцэрт, падрыхтаваны работнікамі Цімкавіцкага СДК. Тых, хто сабраўся, парадавалі сваім выступленнем вакальны гурт Цімкавіцкага СДК і дзіцячы вакальны ансамбль «Сузор'е юнацтва».
  • Семежаўскі сельсавет
Урачыстыя мітынгі, прысвечаныя 9 Мая, прайшлі ў населеных пунктах Семежаўскага сельсавета. IMG_5120 Памяць аб тых, хто загінуў у баях, ушанавалі ў аграгарадку Семежава і вёсцы Чырвоная Дубрава. Вяскоўцы неслі кветкі і вянкі да абеліскаў загінуўшым воінам і да брацкіх магіл. Пасля заканчэння ўрачыстага мітынгу адбыўся святочны канцэрт «Быў месяц май», які падрыхтавалі дзеці і артысты мастацкай самадзейнасці Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу. Не забыліся і пра тых, хто стаў сведкам тых страшных гадоў. На тэрыторыі сельсавета жывуць вязні вайны Марыя Галоўчык і Ніна Калеснік, працаўнік тылу Анатоль Саўчук. Кожнага з іх супрацоўнікі Семежаўскага сельвыканкама і ААТ «Семежава» павіншавалі з Днём Перамогі, уручылі кветкі, паштоўкі і грошы.
  • Пацейкаўскі сельсавет
Святочныя мерапрыемствы на тэрыторыі Пацейкаўскага сельсавета адбыліся ў мясцовай сярэдняй школе. DSC00994 Вучні падрыхтавалі змястоўную літаратурна-музычную кампазіцыю. З цікавасцю жыхары аграгарадка, работнікі ААТ «Прагрэс 2010», прадстаўнікі мясцовай улады слухалі эмацыянальныя выступленні «дзяцей вайны», членаў ветэранскай арганізацыі. На тэрыторыі сельсавета зараз пражывае адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны і тры вязні. Напярэдадні ім аказана матэрыяльная дапамога ад мясцовага сельгаспрадпрыемства і адбылося віншаванне гэтых паважаных людзей на даму. Таксама былі ўскладзены вянкі і кветкі да брацкай магілы воінаў і партызан, якія загінулі ў гады вайны. Рэпартажы вялі Дзіяна ТКАЧЭНКА, Крысціна ЖОГАЛЬ, Сяргей КОЗЕЛ, Павел ШЭІН, Барыс ДЗЕНІСЮК, Марына ЛАДЫГА, Таццяна ШАУРА, Людміла НІЖЭВІЧ, Святлана СТАШАНІНА і Надзея ЛУКАШЭВІЧ

Копыльские журналисты презентовали газету «Слава працы» на XXII Международной выставке «СМІ ў Беларусі»

15.05.2025
У першыя дні мая традыцыйна наша раёнка становіцца ўдзельнікам буйнейшага медыяфоруму краіны — Міжнароднай выставы «СМІ ў Беларусі». Гэта была ўжо дваццаць другая выстава, якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» ў Мінску. [caption id="attachment_66522" align="aligncenter" width="580"]■ Гледачы з захапленнем слухаюць Аляксандра Булакевіча ■ Гледачы з захапленнем слухаюць Аляксандра Булакевіча[/caption] Напярэдадні, у перыяд падрыхтоўкі, заўсёды ўстаюць пытанні: чым здзівіць наведвальнікаў і прыцягнуць увагу гасцей да сябе? Кожнае рэспубліканскае або рэгіянальнае выданне імкнецца прэзентаваць сябе як мага цікавей і яскравей. І фантазіі журналістаў няма межаў: тут табе і смачныя пачастункі, і музыка самых розных кірункаў, і шматлікія падарункі. Словам, з кожным годам зацікавіць гасцей выставы становіцца ўсё больш цяжка. Вось ля стэнда Агульнанацыянальнага тэлебачання праводзіць конкурсную праграму вядомы вядучы Яўген Булка. Побач рок-група прэзентуе СМІ Гомельскай вобласці. Право-дзяць розныя майстар-класы калегі з Расіі і Кітая.   [caption id="attachment_66519" align="aligncenter" width="400"]■ Аляксандр Булакевіч ■ Аляксандр Булакевіч[/caption] Але і мы без ілжывай сціпласці можам адзначыць: да стэнда газеты «Слава працы» завітала шмат  тых, хто гэтымі днямі прыйшоў у «БелЭкспа». А зацікавіцца і на самай справе было чым. Мы прывезлі найбольш цікавыя выпускі нашай газеты, прыгожыя календары, магніты, блакноты, якія вырабляюць у вытворчым аддзеле рэдакцыі. Адзначым, што газета наша звяртала на сябе ўвагу разнастайнасцю матэрыялаў, прыгожымі фотаздымкамі, цікавай вёрсткай. І гэта не дзіва: «Слава працы» — двойчы лаўрэат Нацыянальнага конкурсу  друкаваных СМІ «Залатая Літара», неаднаразовы прызёр абласнога конкурсу сярод СМІ ў намінацыі «Лепшае выданне Мінскай вобласці». [caption id="attachment_66520" align="aligncenter" width="580"]■ Святлана Кісель — начальнік аддзела па рабоце са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама — знаёміцца з капыльскай раёнкай ■ Святлана Кісель — начальнік аддзела па рабоце са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама — знаёміцца з капыльскай раёнкай[/caption] Галоўнай тэмай прэзентацыі нашай газеты ў Год малой радзімы стала тэма чароўнасці і таямнічасці, якую захоўвае Капыльшчына. Уважліва слухалі нашы госці пра веліч Замкавай гары, пра тое, што Капылю — ужо больш за тысячу гадоў, пра крынічку, якая знаходзіцца ля самай гары і чые воды валодаюць жыццёвай сілаю. Сапраўдным сюрпрызам прэзентацыі стала капыльская крынічная вадзічка. І вельмі прыемна адзначыць: тыя, хто завітаў да нашага стэнда, з вялікай асалодай частаваліся гэтым эксклюзіўным напоем. Але галоўным падарункам з’яўлялася музыка, якую выконваў самадзейны артыст з Капыля, кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі «Капыляне» Аляксандр Булакевіч. На гэты раз прагучалі як творы уласнага сачынення, так і кампазіцыі прафесійных аўтараў. Загадчык аддзела радыё і інфармацыі Сяргей Козел так расказаў пра родную Капыльшчыну: [caption id="attachment_66521" align="aligncenter" width="400"]■ Ля стэнда «СП»  - Валянціна Муратава і Зоя Іванова ■ Ля стэнда «СП» - Валянціна Муратава і Зоя Іванова[/caption] — У Капыля ёсць свой герб: на залатым полі — паляўнічы рог. Рог — гэта адзін са старажытных музычных інструментаў, а яго стрыечнай сястрой мы называем беларускую дудку. Дарэчы, дудка — інструмент, які гучаў у нас паўсюль: пры нараджэнні, на вяселлі, на танцах. А дудар спрадвеку лічыўся чалавекам незвычайным — не толькі музыкам, але і чалавекам, які валодаў магічнымі здольнасцямі. Напрыклад, калі трэба было выклікаць дождж, то дудар граў пэўныя мелодыі. І людзі верылі, што ён і яго музыка могуць змяніць свет. І зараз вы можаце ў гэтым пераканацца, калі паслухаеце таленавітага самабытнага музыку Аляксандра Булакевіча. У гуках яго дудкі — уся прыгажосць любімай Беларусі і нашай малой радзімы. — Гэтая дудачка зроблена з клёну ўручную больш як  40 гадоў таму, — звяртаецца да слухачоў Аляксандр. — Імя майстра Аляксандр Еўдакімаў, які, на жаль, ужо пайшоў з жыцця, але яго майстэрства жыве і дорыць асалоду. За час існавання дудачкі з яе сышоў не адзін пласт лаку, але сіла мілагучнасці не знікла. Гэтая дудачка суправаджала мяне і ў замежных вандроўках, напрыклад, у далёкую Венесуэлу, дзе мне давялося пабываць разам з кіраўніком нашай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. А сёння і вы, дарагія сябры, маеце магчымасць паслухаць яе чароўны голас. [caption id="attachment_66518" align="aligncenter" width="580"]■ Вядучыя прэзентацыі Сяргей Козел і Дзіяна Ткачэнка ■ Вядучыя прэзентацыі Сяргей Козел і Дзіяна Ткачэнка[/caption] Маладыя і не вельмі, мужчыны і жанчыны — усе з задавальненнем слухалі гукі дудачкі з Капыля. Калі гучала музыка павольная і сумная, на іх вочы набягалі слёзы. Калі ж гукі пачыналі зіхацець вяселлем, ногі самі пускаліся ў скокі. Як шчырая падзяка артысту гучалі апладысменты, некаторыя запісвалі выступленне Аляксандра Булакевіча на тэлефоны ці планшэты. — Так, капыльская зямля на самай справе валодае чараўніцтвам, — дзеліцца ўражаннямі адзін з гледачоў Валянціна Васільеўна Муратава. Але сёння мы ўбачылі яшчэ і сапраўдны яе дыямент. І гэта — ваш цудоўны музыка Аляксандр Булакевіч. Ведаеце, я адчула сапраўдную асалоду, змагла і пасумаваць крыху, і павесяліцца. Такую музыку, на жаль, рэдка можна пачуць па тэлебачанні ці радыё. Дарэчы, з Капыльшчынай мяне звязваюць сваяцкія вузы: мае сваты Лазаравы жывуць на гэтай зямлі. Да такога прыемнага водгуку далучаецца і супрацоўніца адной са школ-інтэрнатаў г. Мінска Зоя Іванаўна Іванова:  — Музычныя кампазіцыі, якія я пачула сёння, — гэта проста нейкі цуд. Іх нельга забыць: яны насычаны цеплынёй роднай зямлі і талентам выканаўцы. А яшчэ мне спадабаліся нумары вашай газеты і друкаваная прадукцыя. Выявы Капыля, якія змешчаны на блакнотах і каляндарыках, сведчаць аб сапраўднай прыгажосці вашай роднай зямлі. Аднак праслаўляюць родны край не толькі прафесійныя журналісты. Членаў гуртка «Проба пяра» пры рэдакцыі «СП», вучняў  СШ № 3 г. Капыля, таксама запрасілі на форум. Так, юнкары з гэтай установы адукацыі атрымалі ад Інстытута журналістыкі БДУ Дыплом за прафесіяналізм, творчую актыўнасць і шматгадовыя традыцыі папулярызацыі цікавасці навучэнцаў да журналістыкі. Таксама ў рамках фестывалю «Пунсовыя ветразі», які праводзіць выдавецтва «Народная асвета», яны сталі ўладальнікамі Дыплома за актуальнасць тэматыкі і актыўную жыццёвую пазіцыю. А Кацярына Уласавец ад газеты «Переходный возраст» узнагароджана яшчэ і Граматай «Юнкар года» як самы актыўны аўтар. Такая плённая работа — вынік рэалізацыі ў школе педагагічнага праекта абласнога ўзроўню «Фарміраванне медыйнай і інфармацыйнай пісьменнасці навучэнцаў у інфармацыйным адукацыйным асяроддзі». Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота  аўтара і Марыі ШЭІНАЙ

13 мая - День Государственного герба Республики Беларусь и государственного флага Республики Беларусь

15.05.2025
Дзяржаўныя герб і флаг аб’ядноўваюць грамадзян суверэннай Беларусі, натхняюць іх на вялікія здзяйсненні, беззапаветнае служэнне Айчыне. З дапамогай простых і зразумелых сродкаў яны адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. 2880_big.ts1431271179 IMG_0194 У горадзе Капылі прайшоў мітынг, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, на якім выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Ганаровае права падняць адзін з галоўных дзяржаўных сімвалаў нашай краіны — чырвона-зялёны флаг — атрымалі старшыня праўлення Капыльскага райспажыўтаварыства Віктар Смусянок і дырэктар ДУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Святлана Маліноўская (на здымку), якія сёлета ўдастоены высокага звання «Чалавек года Міншчыны-2017».

Областной праздник, посвященный 73-й годовщине Великой Победы, прошел 8 мая в Борисове

15.05.2025
Пачалося яно з ускладання кветак да помніка «Ахвярам фашызму», затым прадоўжылася на цэнтральнай плошчы горада. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнічыя дэлегацыі з усіх раёнаў сталічнай вобласці. Капыльскую ўзначалілі старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Сярод самых ганаровых гасцей свята — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і наш зямляк Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк з вёскі Рымашы Бабаўнянскага сельсавета. [caption id="attachment_66505" align="aligncenter" width="580"]Сярод удзельнікаў урачыстасці наш зямляк Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк (трэці злева) Сярод удзельнікаў урачыстасці наш зямляк Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк (трэці злева)[/caption] Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў, што сярод памятных дат у гісторыі адной з самых значных з’яўляецца Дзень Перамогі: — Мы зноў і зноў перажываем той вялікі духоўны ўздым, які адчувалі нашы суайчыннікі ў момант заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Дзень Перамогі — гэта сапраўды свята са слязамі на вачах, бо ў ім злучаны і радасць, і горыч страт. Няма сям’і, якую не апаліла б сваім смяротным агнём гэта вайна. У гэтыя святочныя дні мы аддаём даніну глыбокай павагі тым, хто прынёс на алтар Перамогі самае дарагое — маладосць, здароўе і сваё жыццё. Яны, як і мы сёння, хацелі жыць, радавацца і ствараць, але вайна перакрэсліла іх лёсы. Мы ўдзячны салдатам і афіцэрам, партызанам і падпольшчыкам, усім, хто працаваў на вытворчасцях, вырошчваў хлеб, хто з гонарам прайшоў па цяжкіх дарогах вайны і ўнёс ратны ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў. [caption id="attachment_66512" align="aligncenter" width="580"]■ На галоўнай сцэне - ганаровыя госці свята ■ На галоўнай сцэне - ганаровыя госці свята[/caption] Звяртаючыся да ветэранаў, Анатоль Міхайлавіч сказаў: — Дарагія ветэраны! Нізкі паклон вам за Перамогу. Дзякуй за тое, што не шкадавалі сябе на фронце і ў тыле, за тое, што выстаялі, за тое, што адрадзілі з руін і попелу родную зямлю. Ваша стойкасць, мужнасць, само жыццё — годны прыклад для людзей розных пакаленняў. Мы ганарымся вамі, раўняемся на вас, сёння стараемся зрабіць усё магчымае, каб пакаленне пераможцаў жыло годна. Мы хочам, каб вы былі сагрэты цеплынёй і ўвагай. А для гэтага мы абавязаны працаваць яшчэ больш, абапіраючыся на вашу мудрасць і жыццёвы вопыт. [caption id="attachment_66504" align="aligncenter" width="580"]IMG_3089 ■ Прадстаўнікі дэлегацыі Капыльскага раёна[/caption] Да  прысутных  звярнуўся  і  ветэран  Вялікай Айчыннай  вайны  Уладзімір  Парабковіч з Уздзенскага раёна: — Мы перажылі цяжкія баі і няпростыя пасляваенныя гады, аднавілі і нанова пабудавалі шматлікія будынкі, умацавалі нашу дзяржаву. Пакуль мы жывём, мы былі і будзем прыкладам для моладзі. Прыкладам таго, як трэба сумленна жыць, ударна працаваць і любіць сваю радзіму. [caption id="attachment_66507" align="aligncenter" width="580"]■ Падчас святочнага канцэрта ■ Падчас святочнага канцэрта[/caption] Затым па плошчы парадам прайшла ваенная і грама-дзянская тэхніка. Былі прадэманстраваны ўзоры ўзбраення механізаваных брыгад сухапутных войскаў, паветрана-дэсантных і дэсантна-штурмавых брыгад, сіл ракетных войскаў і артылерыі, а таксама тэхніка зенітна-ракетных і інжынерных войскаў, войскаў сувязі і радыёэлектронікі. А на галоўнай сцэне адбыўся вялікі святочны канцэрт. [caption id="attachment_66506" align="aligncenter" width="580"]■ Парад ваеннай тэхнікі ■ Парад ваеннай тэхнікі[/caption] Увогуле ў гэты дзень цэнтр горада Барысава нагадваў вялікую канцэртную пляцоўку. Тэматычныя тэатралізаваныя мініяцюры падрыхтавалі прадстаўнікі ўсіх сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў Міншчыны. У ліку іншых падтрымалі тэматыку ваенных гадоў і выхаванцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Маргарыта САКОВІЧ

«Слава працы» - лучший путеводитель

15.05.2025
Жительница г. Витебска Диана Кашуба постоянно читает материалы газеты «Слава працы» на сайте kopyl.by. В соцсети «Одноклассники» она узнает о новых интересных событиях, происходящих в районе. Ее отец – Анатолий Кашуба, родом деревни Слобода-Кучинка, подполковник МЧС в отставке и хороший друг постоянного внештатного автора районки Бориса Денисюка. К слову, папа Дианы выступал во Второй лиге Чемпионата Советского союза, а также является членом сборной ветеранов по футболу Беларуси. [caption id="attachment_114982" align="aligncenter" width="840"] Диана Кашуба и Борис Денисюк[/caption] Как поделилась девушка, она не упускает возможности приехать на малую родину отца. Работает в образовательном центре «100 баллов» администратором, а в отпуске посещает Копыльщину. - Копыль очень красивый, много интересных достопримечательностей, - рассказала Диана. – Очень рада, что в этот раз снова посещаю различные культурно-исторические места не только райцентра, но и района. Вдобавок, «Слава працы» – лучший путеводитель по Копыльскому району. Павел ШЕИН
Страница 3572 из 4859