Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Учитель русского языка и литературы СШ № 2 г. Копыля имени Тишки Гартного Светлана Сапешко: "К цели шла уверенно"

20.06.2025
Вынікі працы настаўніцы рускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага Святланы Леанідаўны Сапешкі заслугоўваюць самай высокай адзнакі. 3443 Сярод іх — Дыплом І ступені яе вучаніцы Веры Васілеўскай на трэцім этапе алімпіяды па вучэбных прадметах і нават удзел дзяўчыны ў  алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» па рускай мове і літаратуры, якая праходзіла ў Новасібірску. Святлана Леанідаўна мае свой стыль работы. Настаўніца не застаецца ўбаку ад творчай і грамадскай дзейнасці: заўсёды прымае актыўны ўдзел у жыцці школы, разам з вучнямі рыхтуе навуковае даследаванне. Акрамя выкладання рускай мовы і літаратуры, Святлана Леанідаўна — класны кіраўнік у 11 класе. Таму яна ў адказе не толькі за веды юнакоў і дзяўчат, але і за іх выхаванне. Аднак да падобных іспытаў настаўніца гатова, бо прафесію педагога выбрала асэнсавана і да мэты вучыць ішла ўпэўнена і мэтанакіравана.

Сыродел-мастер Копыльского филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат» Ирина Бурак - сырных дел мастер

20.06.2025
Для сырароба-майстра Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Ірыны Бурак адной з самых яркіх падзей апошняга часу стаў удзел у мерапрыемстве па падвядзенні вынікаў Грамадскага конкурсу «Лепшая прадукцыя года», дзе ў намінацыі «Сыры сычужныя» прадукцыя яе прадпрыемства была адзначана дыпломамі пераможцы. 11-V У дасягненне высокай адзнакі капыльскіх прысмакаў майстар унесла важкую лепту. Што там казаць — душу ўклала, як ва ўласнае дзецішча. Ірына Аляксандраўна — супрацоўнік вопытны і надзейны. Вернасць і адданасць сыраробнай справе праяўляе ўжо на працягу больш як трох дзясяткаў гадоў. І ўвесь гэты час — на родным прадпрыемстве, куды прыйшла ў далёкім 1986 годзе на практыку ды так тут і засталася. За працяглы перыяд нялёгкай працы прайшла добрую «школу» падчас асвойвання ступеней  кар’ернай лесвіцы.  Цяпер жанчына — сапраўдны майстар сваёй справы.

Механизатор ОАО "Старица-Агро" Виктор Дорошевич из династии хлеборобов

20.06.2025
У мінулым годзе падчас святкавання Дня горада прозвішча Віктара Дарашэвіча, механізатара ААТ "Старыца-Агра", занесена ў Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна. Крыху раней мужчына быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». 3338 Ён прадаўжае хлебаробскую дынастыю Дарашэвічаў: яго бацька працаваў механізатарам, брат займаецца гэтай справай зараз. Без Віктара Міхайлавіча, можна сказаць, не абыходзіцца ў гаспадарцы ніводзін від работ. Ён рыхтуе глебу, уносіць угнаенні, займаецца пасадкай і доглядам бульбы, летам садзіцца за штурвал збожжаўборачнага камбайна, а вось зімой чысціць дарогі ад снегу і нарыхтоўвае дровы для гаспадаркі.

Директор ЗАО «Жилихово» Александр Кукреш: "Каждый день в заботах"

20.06.2025
«Сельскай гаспадарцы трэба аддаваць усяго сябе», такога жыццёвага крэда дырэктар ЗАТ «Жыліхава» Аляксандр Паўлавіч Кукраш прытрымліваецца ўжо амаль сорак гадоў. 6922 Пасля заканчэння інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі ён атрымаў накіраванне ў калгас імя Ціміразева, там і застаўся на 19 гадоў. Быў загадчыкам машыннага двара, заўгарам, галоўным інжынерам, намеснікам кіраўніка па механізацыі. Затым у 1999 годзе прапанавалі ўзначаліць калгас «Бальшавік» (цяпер — ЗАТ «Жыліхава»). На гэтай пасадзе (з невялікім перапынкам) ён працуе і сёння. Падтрымліваюць пачынанні свайго кіраўніка і падначаленыя. Напрыклад, летась гаспадарка па валавой вытворчасці малака выйшла на паказчык 115,2% — гэта другі рэзультат у раёне, атрымала прыбаўку па надоі ад кожнай каровы 459 кг. Кожны працоўны дзень дырэктара насычаны падзеямі, сустрэчамі, перамовамі, паездкамі… Але Аляксандр Паўлавіч ніколькі не шкадуе, што апынуўся ў гэтым кругавароце: «Я лічу, што маё жыццё ўдалося, і нічога не хачу ў ім мяняць!»

Работник МТФ «Рымаши» УП «ПИК-Лесное» Юрий Юхо: "Осеменатор по призванию"

20.06.2025
Лепшым аператарам па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы ў раёне сёлета стаў работнік малочнатаварнай фермы «Рымашы» УП «ПІК-Лясное» Юрый Юха. 3489 копия 104 галавы цялят на 100 кароў — леташні паказчык, якому могуць пазайздросціць людзі, дзейнасць якіх звязана з асемяненнем БРЖ. Сам Юрый — работнік, што называецца, на вагу золата — безадмоўны і надзейны. Яго даўно ўжо не бянтэжыць праца без выхадных дзён, а часта і без адпаведнасці графіку. А як інакш? Трэба — значыць, трэба! Нягледзячы на асаблівасці прафесіі, мяняць ні род занятку, ні месца працы не збіраецца — усё задавальняе. Хаця некалькі гадоў таму пасля прапановы дырэктара сельгаспрадпрыемства асвоіць даволі спецыфічную прафесію проста выйшаў з яго кабінета і зачыніў за сабой дзверы. А потым, падумаўшы і параіўшыся з сям’ёй, згадзіўся  — будаўнік па адукацыі стаў асемянатарам, да таго ж, як паказаў час, майстрам сваёй справы.
Страница 3271 из 4905