Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

В этом году исполнилось 125 лет со дня рождения известного белорусского писателя, уроженца Копыльщины Василия Сташевского

27.06.2025
Нязгасны  аптымізм і любоў да жыцця 23 сакавіка гэтага года мы адзначылі 125-ю гадавіну з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, ураджэнца Капыльшчыны Васіля Сташэўскага. Капыльская зямля багатая на пісьменнікаў. І адзін з іх – Васіль Сташэўскі, чый лёс трагічна абарваўся ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі пад Мінскам былі расстраляны 20 маладых літаратараў. У іх ліку – Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Васіль Каваль, Юрка Лявонны, Валерый Маракоў, Юлі Таўбін… Многа пазней, у 1967 годзе, сучаснік Сташэўскага паэт Якуб Ермаловіч так напіша ў аўтабіяграфіі: «Засталася ў памяці сустрэча з Васілём Сташэўскім. Што ў ім захапляла, дык гэта нязгасны аптымізм, любоў да жыцця і вера ў яго. Знаходзячыся ў вельмі цяжкіх жыццёвых умовах, кашляючы кроўю (ён хварэў на туберкулёз), Сташэўскі расказваў анекдоты, жартаваў, спяваў, дзяліўся сюжэтамі ненапісаных твораў, якія спадзяваўся з цягам часу напісаць, і ні разу не заікнуўся аб тым, што хворы і што вось-вось можа памерці…» [caption id="attachment_88011" align="aligncenter" width="840"] ■ Сядзяць: Якуб Колас, Цішка Гартны, Янка Купала, Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі; стаяць: Алесь Ляжневіч, Міхайла Грамыка, Уладзіслаў Галубок, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Алесь Гурло, 1936 г.[/caption] Але жыццё Васіля Пятровіча Сташэўскага амаль не давала падстаў для нейкай вясялосці. Нарадзіўся ён у вёсцы Свінка ў беднай сялянскай сям’і. Нягледзячы на складаныя жыццёвыя ўмовы, заўсёды меў прагу да ведаў, набываць якія і адправіўся ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Час яе заканчэння супаў з пачаткам Першай сусветнай вайны. Васіль вельмі любіў родную зямлю, таму не мог застацца ўбаку і шчыра змагаўся з нямецкім імперыялізмам. Нарэшце выбухі сціхлі, маладая краіна Саветаў пачала будаваць мірнае жыццё. Васіль вярнуўся да сваёй самай мірнай прафесіі настаўніка і на працягу 1919–1920 гадоў вучыў дзетак. Але кананада грамадзянскай вайны яшчэ гучала, і Сташэўскі ўступіў у рады Чырвонай Арміі, каб змагацца з белапалякамі. З ваеннай службай ён не развітаўся і пазней, паспяхова сумяшчаючы яе з грамадзянскімі абавязкамі. З 1920-га па 1921-шы працаваў ваенкамам і загадчыкам аддзела асветы Магілянскага валаснога рэўкама, затым быў сакратаром Нясвіжскага павятовага ваенкамата, загадчыкам беларускага пададдзела Мінскага павятовага аддзела народнай асветы. Да настаўніцтва ён зноў вярнуўся ў 1923 годзе. Але, адчуваючы, што ведаў не дастаткова, паступае ў Мінскі настаўніцкі інстытут і ў 1924 годзе яго заканчвае. Выкладчыцкую дзейнасць ён працягне ў Оршы. Увесь час Сташэўскага не пакідала жаданне пісаць, імкненне пакінуць свой след на зямлі і ў культуры. Друкавацца Васіль Пятровіч пачаў яшчэ ў 1923-м, а з 1927-га становіцца адказным сакратаром літаратурнага аб’яднання «Маладняк», з 1929-га – аб’яднання «Полымя». З сярэдзіны 20-х Васіль Сташэўскі актыўна піша. У гэты час з’яўляюцца яго лепшыя творы «Бацька і сын», «Музыка Цвілеўскі», «Спявай, вясна!» і іншыя. Шмат артыкулаў было надрукавана падчас працы на працягу 1928–1929 гадоў у газеце «Савецкая Беларусь». З 1934 года Васіль Пятровіч – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён вельмі добра ведаў і любіў жыццё, таму менавіта гэтым светлым пачуццём вылучаюцца лепшыя творы Васіля Сташэўскага, а яшчэ – арыгінальным спалучэннем лірызму, тонкага гумару з публіцыстычнай скіраванасцю. Акрамя драматургічных твораў, Сташэўскі паспеў выдаць кнігі нарысаў «Гаворыць Асінстан...», «Па сонечным шляху», «Чырвоны сцяг», «Койданаўская МТС», «Каласіцца зямля». У 1936-м Беларускі тэатр юнага гледача паставіў яго п’есу «Мікола Гоман». Асобную старонку  творчасці займаюць пераклады на беларускую мову. Дзякуючы Васілю Сташэўскаму ўбачылі свет у беларускамоўным варыянце аповесць Івана Мікіценкі «Вуркаганы», п’еса Міраслава Ірчана «Сям’я шчотачнікаў», асобныя творы Аляксандра Афінагенава, Аляксандра Карнейчука, Івана Качаргі, Івана Ле, Івана Сенчанкі і інш. Бяда прыйшла ў лістападзе 36-га. На календары было 4-га, калі ў хату, дзе жыў Сташэўскі, прыйшлі службовыя з НКУС і арыштавалі пісьменніка. Суд, на якім Васіля Пятровіча прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці, адбыўся 28 кастрычніка 1937 года. Жыць заставалася зусім мала... Васіль Сташэўскі быў рэабілітаваны 8 чэрвеня 1957 года. 5 лістапада 1937 года ў Мінску арыштавалі і жонку пісьменніка Сташэўскую Лідзію Пятроўну. У хуткім  часе асобая нарада НКУС яе асудзіла як «члена сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў лагераў. Лідзію Пятроўну этапавалі ў Карагандзінскі лагер НКУС Казахскай ССР.  На  свабоду жанчына выйшла толькі 6 лістапада 1945  года.  Рэабілітавана  24 ліпеня 1956 года. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Горячая линия по вопросам коронавирусной инфекции работает в Минской областной санэпидстанции

27.06.2025
В Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает горячая линия по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290 00 93, 331 26 14, 331 87 68.  

Шопинг без паники: есть ли в Копыле дефицит продуктов?

27.06.2025
В последнее время потребительский спрос на отдельные виды продукции резко увеличился. При этом список товаров, которыми по непонятным причинам белорусы решили запастись в огромных количествах, возглавили некоторые виды круп и макарон. [caption id="attachment_87646" align="aligncenter" width="840"] ■ Заведующая магазином «Ивушка» Копыльского райпо Наталья Конончик[/caption] Для того, чтобы узнать, есть ли в Копыле дефицит этих продуктов, мы отправились по местным магазинам. Забегая вперед, отмечу: в том, что поводов для беспокойства нет, нас заверили в каждом из них. Для чистоты эксперимента направляемся в торговые точки, находящиеся в различной форме собственности. Первыми изучаем прилавки магазинов Копыльского райпо. Наведываемся и в магазин «Ивушка». Здесь все как обычно — пустых мест на полках не наблюдается, представлен широкий ассортимент товаров различных групп, в том числе таких популярных круп и макарон. — Мы изменений в покупательском спросе не почувствовали, — комментирует ситуацию заведующая магазином Наталья Конончик. — Большого ажиотажа на какие-то продукты не наблюдается. Товары по мере необходимости нам подвозят регулярно, перебоев с поставками тоже нет. Так что работаем в штатном режиме. В небольшом частном магазине «Дом продуктов» тоже полно товаров. Пестрят разнообразием и прилавки с крупами и макаронами. Однако, как выяснилось из беседы с директором ЧТУП «Дом продуктов» Юрием Нарановичем, совсем недавно «картинка» была не столь радужной — имевшиеся немалые запасы риса, гречки и импортных макарон как по команде раскупили за несколько часов. При этом на недоуменные вопросы продавцов «Зачем?» и «Почему?» покупатели либо просто пожимали плечами, либо мотивировали свой повышенный интерес к этим продуктам тем, что закупиться посоветовали родственники, проживающие в столице. Но сформулировать, для чего это делать, так никто и не смог. [caption id="attachment_87647" align="aligncenter" width="840"] ■ В магазине «Дом продуктов»[/caption] Юрий Владимирович хоть и удивился поведению покупателей, но с подвозом недостающего товара не замедлил. Правда, цены пришлось поднять вслед за поставщиками. И одним из факторов, спровоцировавшим подорожание неожиданно полюбившихся гречки и риса, стал как раз-таки небывалый к ним интерес. Словом, поводов для «продуктовой паники» нет — товары различных групп в магазинах имеются в достаточных количествах, а редкие случаи их временного отсутствия объясняются лишь неготовностью к такому небывалому ажиотажу владельцев торговых точек. Но это проблема решаемая. Поэтому, в очередной раз отправляясь за покупками с намерением забить до отказа закрома, стоит здраво поразмыслить и семейным бюджетом распорядиться все же более рационально. Оксана МИХАЙЛОВСКАЯ

Вместе против COVID-19. Верующий должен помнить о личной ответственности

27.06.2025
Протоиерей Сергий ЧАРНЫЙ, благочинный церквей Копыльского округа: – Мы призываем в период осложнения эпидемиологической обстановки сохранять веру и упование на милосердие Божие, пребывая в покаянии, молитве и трезвомыслии, избегая негативных настроений и паники. В храмах установлено обязательное дежурство церковных работников у аналоев с праздничными иконами, а также у кивотов с чтимыми иконами и святынями. В их обязанности вменено протирание икон антисептическими либо спиртосодержащими веществами после каждого целования иконы или святыни верующими людьми. На период эпидемии возможно даже воздержаться от целования святынь, заменив его поклоном. Для запивки после причастия мы применяем одноразовые стаканчики, которые сразу собирают и утилизируют после богослужения. Обращаясь к прихожанам, мы обращаем особое внимание на соблюдение чистоты и санитарных норм, а также регулярно осуществляем влажную уборку (в том числе и с использованием антисептических средств) в храмах. Мы разъясняем людям, что каждый верующий человек, приходящий в храм для общей молитвы, должен помнить о личной ответственности за состояние своего здоровья и окружающих его людей. По этой причине, в случае ощущения недомогания или выраженных признаков вирусной инфекции (насморк, кашель, боль в горле и проч.), следует незамедлительно обратиться к врачу и воздержаться от участия в общественной церковной молитве до полного выздоровления, дабы не послужить причиной заражения окружающих. Также мы возносим «Молитву во время эпидемии». Диана ТКАЧЕНКО

О чем писала «Слава працы» в апрельские дни в разные годы

27.06.2025
Пра што пісала раёнка ў розныя гады ў першыя дні красавіка. У вытрымках з тэкстаў захаваны стыль і арфаграфія таго часу. 1963 г. Рыбакі, прабудзіцеся! Як прыемна пасля працоўнага дня або ў выхадны адпачыць з вудай у руках на беразе ракі, возера! Ёсць дзе правесці свой вольны час і жыхарам гарадскога пасёлка Капыль. На ўскраіне райцэнтра прыгожае возера, многа тут і рыбы, якая ў сакавіку месяцы пачынае прабуджацца. Аднак возера пакрыта тоўстым слоем лёду. Рыба з-за недахопу кісларода можа загінуць. А выратаваць яе можна і неабходна. Патрэбна толькі прабіць на возеры палонкі. М. ТАТАРЫНЧЫК, начальнік участка «Саюздруку» пры Капыльскай канторы сувязі 1969 г. Апамяталіся Калі праводзілася падпіска на перыядычныя выданні, паштальён звярнуўся да ўрача Бабаўнянскай бальніцы Ц.А. Болахава: – Цярэнцій Андрыянавіч, можа, выпісаць газету ці часопіс? Вы ж чалавек інтэлігентны. – Не трэба мне ніякай газеты, абыйдуся без іх, – адмахнуўся доктар. Гэта было два месяцы назад. А вось цяпер, як сведчаць факты, тав. Болахаў праяўляе вялікую цікавасць да перыядычнага друку. Ледзь толькі паштальён прынясе ў бальніцу пошту, як газеты і часопісы трапляюць у рукі да Цярэнція Андрыянавіча. Аналагічнае можна сказаць і пра жыхара вёскі Рымашы Леаніда Мікалаевіча Зайцава. На гэты год ён не выпісаў ні аднаго экземпляра газеты ці часопіса. А цяпер апамятаўся, абвінавачвае ў бесклапотнасці паштальёна. Справа дайшла да таго, што паштальён аддае Зайцаву свае экземпляры газет. М. СІНЮК 1974 г. Высокі давер Не спадзявалася лабарантка малаказавода Л.В. Малюкевіч, што давядзецца ёй працаваць загадчыцай малочна-таварнай фермы. таму і разгубілася крыху, калі ёй прапанавалі гэту пасаду. Перш за ўсё Ларыса Віктараўна ўзялася за навядзенне чысціні і парадку на ферме. Не ўсе, вядома, даяркі адобрылі новую загадчыцу, але больш старанна сталі і кароў падмываць перад даеннем, і за чысцінёй малочнага посуду сачыць. За мінулы год 88 працэнтаў усяго малака, здадзенага фермай, пайшло першым гатункам. Плённай аказалася і праца па павышэнню прадуктыўнасці кароў. За сакавік 1974 года ад кожнай надоена па 240 кілаграмаў малака, што на 49 кілаграмаў больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Да спадобы прыйшлася людзям і кіраўніцтву саўгаса энергічная загадчыца фермы. Таму і аказалі камуністы гаспадаркі Ларысе Віктараўне высокае давер’е – прынялі яе ў свае рады. А. ЛЕБЕДЗЬ 1985 г. Цімкаўскія пекары Цімкаўскія пекары і кандытары ўкладваюць у работу ўсё сваё прафесійнае майстэрства і любоў да працы. Гэта відаць па іх вырабах. Яны смачныя, духмяныя, карыстаюцца вялікім попытам у пакупнікоў. Асабліва цёплыя водгукі можна пачуць пра майстроў Алену Баравік і Ніну Бачурыну. Яны сапраўдныя энтузіясты сваёй справы, вопытныя настаўнікі маладых хлебапёкаў і кандытараў. В. РЫБАКОВА, жыхарка вёскі Цімкавічы 1999 г. «Дзіўны свет Алены Кіш» На І Маскоўскім Міжнародным фестывалі «Інтэрмузей-99», які праходзіў з 23 па 27 сакавіка ў выставачным комплексе «Экспацэнтр» расійскай сталіцы, прадстаўлены маляваныя дываны нашай зямлячкі, беларускай народнай мастачкі Алены Кіш. Разам з яркімі творамі інсітнага мастацтва, аб’яднанымі ў праект «Дзіўны свет Алены Кіш», запаведнік «Заслаўе» экспануе ў Маскве кампазіцыі, створаныя мастаком Уладзімірам Ламейкам па матывах творчасці вядомай майстрыхі. М. ШЭІНА Падрыхтавала Марыя ШЭІНА
Страница 2737 из 4913