Абласное свята, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, адбылося ў мінулую суботу ў Маладзечне.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэлегацыя Капыльшчыны, якую ўзначаліў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня.
Адбылося ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у 2010 годзе, сярод якіх і прадстаўнікі нашага раёна. Так, ААТ “Старыца-Агра” (дырэктар Уладзімір Рудакоўскі) прызнана ў ліку лепшых сельскагаспадарчых арганізацый на нарыхтоўцы травяных кармоў і вытворчасці ялавічыны (сярод гаспадарак, якія маюць жывёлагадоўчыя комплексы).
У галіне жывёлагадоўлі адзначаны таксама дасягненні ЗАТ “Жыліхава” (дырэктар Аляксандр Кукраш), галоўнага заатэхніка ААТ “Старыца-Агра” Руслана Андрыянца, галоўнага ветурача ф-ла “Лакнея” УП “Прыорлізінг” Алены Ужакінай, заатэхніка-селекцыянера ВСК “Семежава” Ніны Рудніцкай, загадчыка МТФ “Андросаўшчына” ААТ “Старыца-Агра” Сяргея Чарвякоўскага, тэхніка-асемянатара СВК “Мажа-Агра” Аляксандра Александровіча, аператара машыннага даення кароў СВК “Скабін” Марыі Дзямчук, аператара па абслугоўванні дойнага статка СВК “Ціміразеўскі” Мікалая Турэйкі, аператараў па вырошчванні буйнай рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту і старэй ААТ “Старыца-Агра”, адпаведна, Наталлі Давідоўскай і Жанны Рудакоўскай, аператараў па абслугоўванні свінаматак з парасятамі ААТ “Капыль-скае” Таццяны Сакалоўскай і Святланы Шаравар, аператараў па вырошчванні парасят-ад’ёмышаў ААТ “Капыльскае” Ганны Камяк і Вольгі Пармон, аператара па адкорме свіней СГФ “Браткава” ААТ “Капыльскі райаграсервіс” Таццяны Нікіцінай.
Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь адзначаны аператар машыннага даення СВК “Скабін” Марыя Дзямчук і аператар па вырошчванні БРЖ ААТ “Старыца-Агра” Людміла Шумчэня.
Марыя ШЭІНА
У мінулую суботу ў райцэнтры адбыўся традыцыйны святочны восеньскі кірмаш, прымеркаваны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Наш раён мае сельскагаспадарчую накіраванасць. Таму свята, якое адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада, з’яўляецца адным з галоўных для большасці жыхароў Капыльшчыны. Па добрай традыцыі ў гэты дзень падводзяцца вынікі напружанай працы. Нягледзячы на цяжкія ўмовы, сельскія працаўнікі сабралі неблагі ўраджай збожжа, бульбы, агародніны. Словы ўдзячнасці за добрасумленную працу аграрыям раёна ў сваім віншаванні са святам выказала першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк.
На кірмаш капылян і гасцей горада песнямі, танцамі, гумарам заклікалі самадзейныя артысты раённага цэнтра культуры, а таксама іх калегі з Салігорска. Вясёлыя скамарохі прапаноўвалі паўдзельнічаць у розыгрышы прызоў. Свае ўдаласць і спрыт можна было паказаць у цікавых і пацешных конкурсах. На пляцоўцы побач з РЦК трапнасць і дакладнасць дэманстравалі аматары стральбы і кідання дроцікаў.
А тым часам на прыгожа аздобленых падворках сельгаспрадпрыемстваў, райспажыўтаварыства бойка ішоў гандаль. Мяса, збожжа, мёд, бульба, морква і капуста – толькі купляй! Ці то цэны былі надта нізкімі, ці то попыт быў вялікім, але не ўсе жадаючыя паспелі набыць некаторыя віды прадукцыі. Акрамя гандлю гаспадаркі прапаноўвалі і розныя пачастункі: дранікі, бліны, пірагі, каўбасы розных гатункаў, ялавічыну, шашлыкі – слінай можна зайсціся. Членам журы было нялёгка вызначыць лепшы сельскагаспадарчы падворак, бо ўдзельнікі конкурсу на розныя лады запрашалі да сябе гасцей. У МАУП “Доктаравічы” гэта атрымлівалася спраўней за іншых. Ім і прысуджана першая прэмія. Другая і трэцяя даста- ліся, адпаведна, ААТ “П-з “Дусаеўшчына” і СВК “Ціміразеўскі”, якія таксама гасцінна віталі і капылян, і, бясспрэчна, членаў журы.
Увогуле, на кірмашы кожны знайшоў сабе занятак па душы. Вось толькі сонца не хапала для вельмі добрага настрою.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Об этом сообщил председатель Миноблисполкома Борис Батура на областном собрании делегатов IV Всебелорусского народного собрания, где обсуждался проект Программы социально-экономического развития Беларуси на 2011-2015 годы.
Для решения поставленных задач мощности подрядных организаций, которые занимаются возведением жилых домов, должны увеличиться практически вдвое. Подрядным способом будет строиться 70% жилья (в настоящее время около 50%). Значительно возрастут объемы крупнопанельного домостроения благодаря реконструкции Солигорского ДСК и "Борисовжилстроя".
Борис Батура подчеркнул, что в будущей пятилетке в строительной отрасли акцент будет сделан на снижение стоимости и гарантию качества строительства, массовое возведение доступного, комфортного и энергоэффективного жилья.
По словам председателя Миноблисполкома, уровень жилищного строительства на Минщине остается одним из самых высоких в Беларуси. На протяжении последних четырех лет область устойчиво лидирует по главному показателю - объему вводимого жилья на тысячу жителей. Развитию данного направления уделяется первостепенное значение, так как это позволяет улучшить уровень жизни населения.
Источник БЕЛТА
[/caption]
Конкурс “Настаўнік года” праводзіцца з 1991 года. Кожны яго ўдзельнік зрабіў свой уклад у развіццё адукацыі рэспублікі. Рэзультаты іх работы – у штогадовых перамогах выхаванцаў на абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, выніках паступлення выпускнікоў у вышэйшыя вучэбныя ўстановы, высокіх балах у цэнтралізаваным тэсціраванні. Ёсць сярод гэтых настаўнікаў тыя, хто сталі кандыдатамі педагагічных навук, выдалі вялікую колькасць метадычных і навуковых прац, займаюць высокія пасады ў розных сферах дзейнасці.
Адкрыты ўрок для калег у незнаёмай аўдыторыі – вышэйшы педагагічны пілатаж. Гэта майстэрства і дэманстравалі восем педагогаў з розных рэгіёнаў Беларусі – пераможцы і прызёры прэстыжнага рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года” розных гадоў.
У першы дзень наведвання гасцінна расчыніла дзверы сярэдняя школа №3 г. Капыля, дзе ўдзельнікаў клуба па-сяброўску віталі адміністрацыя і выхаванцы навучальнай установы.
Назаўтра члены “Крыштальнага жураўля” правялі невялікую прэзентацыю членаў клуба, спявалі, жартавалі. У якасці памятнага падарунка начальнік упраўлення вучэбна-метадычнай работы Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Ірына Багачова ўручыла начальніку аддзела адукацыі райвыканкама Аляксею Абросімаву сімвалічнага жураўліка з намёкам на тое, каб капыльскія педагогі ў будучым мелі поспех у прэстыжным конкурсе. Пасля невялікага перапынку майстры педагагічнай справы правялі адкрытыя ўрокі і майстар-класы па рускай і англійскай мовах, беларускай літаратуры, матэматыцы, біялогіі, хіміі, чалавеку і свеце, грамадазнаўстве. Больш за сотню настаўнікаў з усіх вучэбных устаноў Капыльшчыны прынялі ўдзел у працы гэтай педагагічнай майстэрні.
Напрыканцы адбыўся семінарскі занятак “Сучасны ўрок – гэта…” і падвядзенне вынікаў насычанага дня.
Ужо ў апошні дзень члены клуба “Крыштальны журавель” на экскурсіі знаёміліся з Капылём, яго гісторыяй, а на прыёме ў старшыні райвыканкама Анатоля Жданені атрымалі памятны сувенір (гадзіннік з гербам Капыля), які доўга будзе нагадваць пра час, які правялі яны ў нашым старажытным горадзе.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Капыльская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паведамляе:
27 лістапада 2010 года з 10.00 да 12.00 у памяшканні Капыльскага раённага Цэнтра культуры (г. Капыль, пл. Леніна, 4) адбудзецца сустрэча з выбаршчыкамі даверанай асобы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь В. А. Рымашэўскага.