Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

І гандлявалi, i свята сустракалi

24.11.2010
У мінулую суботу ў райцэнтры адбыўся традыцыйны святочны восеньскі кірмаш, прымеркаваны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Наш раён мае сельскагаспадарчую накіраванасць. Таму свята, якое адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада, з’яўляецца адным з галоўных для большасці жыхароў Капыльшчыны. Па добрай традыцыі ў гэты дзень падводзяцца вынікі напружанай працы. Нягледзячы на цяжкія ўмовы, сельскія працаўнікі сабралі неблагі ўраджай збожжа, бульбы, агародніны. Словы ўдзячнасці за добрасумленную працу аграрыям раёна ў сваім віншаванні са святам выказала першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк. На кірмаш капылян і гасцей горада песнямі, танцамі, гумарам заклікалі самадзейныя артысты раённага цэнтра культуры, а таксама іх калегі з Салігорска. Вясёлыя скамарохі прапаноўвалі паўдзельнічаць у розыгрышы прызоў. Свае ўдаласць і спрыт можна было паказаць у цікавых і пацешных конкурсах. На пляцоўцы побач з РЦК трапнасць і дакладнасць дэманстравалі аматары стральбы і кідання дроцікаў. А тым часам на прыгожа аздобленых падворках сельгаспрадпрыемстваў, райспажыўтаварыства бойка ішоў гандаль. Мяса, збожжа, мёд, бульба, морква і капуста – толькі купляй! Ці то цэны былі надта нізкімі, ці то попыт быў вялікім, але не ўсе жадаючыя паспелі набыць некаторыя віды прадукцыі. Акрамя гандлю гаспадаркі прапаноўвалі і розныя пачастункі: дранікі, бліны, пірагі, каўбасы розных гатункаў, ялавічыну, шашлыкі – слінай можна зайсціся. Членам журы было нялёгка вызначыць лепшы сельскагаспадарчы падворак, бо ўдзельнікі конкурсу на розныя лады запрашалі да сябе гасцей. У МАУП “Доктаравічы” гэта атрымлівалася спраўней за іншых. Ім і прысуджана першая прэмія. Другая і трэцяя даста- ліся, адпаведна, ААТ “П-з “Дусаеўшчына” і СВК “Ціміразеўскі”, якія таксама гасцінна віталі і капылян, і, бясспрэчна, членаў журы. Увогуле, на кірмашы кожны знайшоў сабе занятак па душы. Вось толькі сонца не хапала для вельмі добрага настрою. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей