Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Міншчына практычна справілася з усімі прагнознымі заданнямі

17.10.2024
[caption id="attachment_4328" align="aligncenter" width="580" caption="Председатель Миноблисполкома Борис Батура"][/caption] Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура. Правядзенне прэс-канферэнцый са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўжо стала заканамернасцю. Практычна раз у два месяцы губернатар сустракаецца з прадстаўнікамі рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, як дзяржаўных, так і прыватных, каб абмеркаваць самыя надзённыя праблемы, якія хвалююць жыхароў сталічнага рэгіёну. Чарговая сустрэча з Барысам Батурам, у якой узялі ўдзел звыш 50 журналістаў, адбылася ў аблвыканкаме ў мінулую сераду. Была арганізавана і прамая лінія з тэлестудыяй у горадзе Салігорску. Напярэдадні такой важнай палітычнай падзеі, як правядзенне IV Усебеларускага народнага сходу, дзе будзе дадзена ацэнка рабоце народнай гаспадаркі за мінулыя пяць гадоў і пастаўлены новыя задачы, вядома ж, журналістаў не магло не цікавіць, як жа Міншчына справілася з прагнознымі заданнямі на пяцігодку. “Яны практычна выкананы, — паведаміў Барыс Васільевіч. — Па выніках 2010 года чакаецца невыкананне толькі аднаго паказчыка прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця — па сельскай гаспадарцы. Так, планавалася павялічыць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на 43—45 %, а атрымалася толькі на 23-25 %. Аднак і тут па асобных пазіцыях ёсць добрая дынаміка: у прыватнасці, валавы надой малака вырас у 1,6 раза”. Барыс Батура лічыць, што за мінулыя гады на Міншчыне зроблены добры задзел для далейшага інтэнсіўнага руху наперад. Згодна з праектам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011—2015 гады, перад вобласцю ставяцца сур’ёзныя задачы. Прыярытэтам, як і раней, будуць павышэнне дабрабыту насельніцтва, рост экспарту, будаўніцтва жылля, развіццё сельскай гаспадаркі, інавацыйны шлях развіцця эканомікі. Асобна сфармуляваны меры па падтрымцы малога і сярэдняга бізнэсу. Мяркуецца, што ў інавацыйную дзейнасць будзе ўцягнута больш прадпрыемстваў: калі сёлета доля інавацыйнай прадукцыі набліжалася да 10 %, то за будучую пяцігодку яна павінна скласці 30 %. Зараз вядзецца работа па стварэнні ў Смалявічах абласнога тэхнапарку, абмяркоўваецца пытанне з кітайскімі партнёрамі аб размяшчэнні ў рэгіёне кітайска-беларускай індустрыяльнай зоны, што таксама стане штуршком для інавацыйнага развіцця вобласці, упэўнены губернатар. Барыс Васільевіч спыніўся і на падтрымцы прадпрымальніцтва: да 2015 года доля малога і сярэдняга бізнэсу ў валавым унутраным прадукце вобласці павінна скласці 50 % (зараз — 20 %). Галоўнае, куды неабходна накіроўваць прыватную ініцыятыву, — гэта сфера паслуг, асабліва на вёсцы, лічыць старшыня аблвыканкама. Улічваючы тое, што напярэдадні прэс-канферэнцыі адбылася сустрэча дэлегатаў Міншчыны на IV Усебеларускі народны сход, журналістаў цікавіла і тое, з якімі прапановамі Мінская вобласць выступіць на форуме. Як паведаміў Барыс Батура, мяркуецца ўнесці змены ў нарматывы размеркавання даходаў паміж рэспубліканскім і мясцовым бюджэтамі, гэта значыць, што падатковыя паступленні звыш запланаванага неабходна пакідаць у раёнах. Акрамя таго, прапанавана больш актыўна займацца прыватызацыяй прадпрыемстваў, і ў першую чаргу — стратных. Яны павінны знайсці новага гаспадара і паспяхова працаваць, магчыма, нават змяніўшы сваю накіраванасць. Былі сфармуляваны прапановы наконт заканадаўчых змен у развіцці малога і сярэдняга бізнэсу і пашырэнні магчымасцей органаў мясцовага самакіравання. У працяг размовы наконт развіцця Міншчыны на будучую пяцігодку прагучала  пытанне  аб  выніках удзелу нашай вобласці ў Беларускім інвестыцыйным форуме, які адбыўся 17 лістапада ў Франкфурце-на-Майне (Германія) падчас Еўрапейскага фінансавага тыдня пры падтрымцы ўрада Беларусі. Барыс Батура адзначыў, што з 18 інвестыцыйных пагадненняў, падпісаных на форуме, чатыры тычацца менавіта Мінскай вобласці, і ён вельмі задаволены гэтым. У прыватнасці, пры Мінскай абласной клінічнай бальніцы ў пасёлку Лясным плануецца пабудаваць кансультацыйную паліклініку з кардыялагічным цэнтрам на 900 наведванняў у змену. “Гэта ўнікальны праект, — адзначыў губернатар. — Нам будзе дадзены беспрацэнтны крэдыт на 10 гадоў. Інвестыцыі ў будаў-ніцтва складуць 40 млн еўра”. Акрамя таго, падпісана пагадненне аб стварэнні ветрапарка ў Лагойскім раёне на суму каля 100 млн еўра, у вобласці будзе арганізавана зборка бульбаўборачных камбайнаў, у Слуцку — створана экспартаарыентаванае прадпрыемства па выпуску малочнай прадукцыі. Да таго ж, паведаміў кіраўнік вобласці, адбыліся сустрэчы з патэнцыяльнымі інвестарамі, якія ў перспектыве павінны даць плён. Актуальнай застаецца і работа са зваротамі насельніцтва. Барыс Васільевіч цвёрда ўпэўнены, што кіраўнікам неабходна прытрымлівацца пазіцыі: паабяцаў — выканай. Абавязковымі ў іх рабоце па-вінны быць галоснасць і аб’ектыўнасць. Нездарма губернатар запатрабаваў, каб адказныя асобы як мага часцей сустракаліся з працоўнымі калектывамі і жыхарамі населеных пунк-таў, не баяліся гаварыць праўду і не давалі марных абяцанняў. На пытанне, ці задавальняе кіраўніка вобласці стан і развіццё будаўнічага комплексу Міншчыны, прагучаў адмоўны адказ. Ня-гледзячы на тое, што ўзровень жыллёвага будаўніцтва ў вобласці застаецца адным з самых высокіх у Беларусі, рэзервы яшчэ ёсць, і над гэтым неабходна працаваць: павялічыць колькасць будаўнікоў, стварыць вытворчыя базы, забяспечыць сучаснай, высокапрадукцыйнай тэхнікай. Барыс Васільевіч лічыць перспектыўным і развіццё фермерства на Міншчыне: “Сёння створаны аднолькавыя ўмовы для работы як дзяржаўных сельгасвытворцаў, так і фермераў. Другая справа, што фермерства — гэта вельмі цяжкая праца. Да таго ж, сельская гаспадарка вельмі залежыць ад аб’ектыўных прычын, у прыватнасці — надвор’я. Таму доля дзяржаўных сельгасвытворцаў будзе пераважаць і надалей”. Калі гутарка пераключылася на выкананне Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх населеных пунктаў на 2007—2010 гады, прагучалі пытанні пра будучыню пэўных гарадоў вобласці. “Усяго ў гэту праграму ўключана 50 населеных пунктаў Мін-шчыны, — адзначыў Барыс Васільевіч. — Па вялікім рахунку, яна выконваецца. Але калі звярнуцца да асобных раёнаў, то пытанняў існуе нямала. І асноўная прычына, лічу, — гэта неразваротлівасць саміх раённых кіраўнікоў. Таму праблемы малых і сярэдніх гарадоў і надалей будуць на кантролі”. Так, існуе меркаванне наконт прызнання Нясвіжа культурнай сталіцай СНД (2011 год стане ў СНД Годам гісторыка-культурнай спадчыны, і менавіта ў яго рамках плануецца рэалізаваць праект “Культурныя сталіцы СНД” — М.С.). Барыс Батура пагадзіўся, што Нясвіж варты таго, каб стаць культурнай сталіцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Тым больш, што на чэрвень будучага года запланавана заканчэнне рэстаўрацыі замка князёў Радзівілаў, які мае вялікае значэнне не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету. “Да канца года на аб’екце павінны завяршыцца будаўнічыя работы, — адзначыў губернатар. — Акрамя таго выдзелена 2 млрд рублёў на добраўпарадкаванне парку вакол замка і самога горада”. Стоўбцы, якія ўвайшлі ў пералік гарадоў-спадарожнікаў Мінска, у бліжэйшы час чакае з’яўленне новых заводаў — па ацынкаванні труб (будаўніцтва распачнецца ў снежні бягучага года) і вытворчасці кансерваванай прадукцыі. Да таго ж, кіраўніцтва вобласці не задавальняе знешні выгляд горада, і гэтаму таксама будзе надавацца значная ўвага. У хуткім часе адчуюць змяненні і жыхары Мінскага раёна: ужо ідуць работы па ліквідацыі стыхійных сметнікаў, да таго ж будзе распрацавана праграма па абустройстве кожнага населенага пункта раёна. Па словах Барыса Батуры, самую пільную ўвагу неабходна надаваць і развіццю горада Барысава, у прыватнасці, ёсць чатыры прадпрыемствы, якія не спраўляюцца са сваімі задачамі. Крыху паўшчуваў губернатар кіраўніцтва Любанскага раёна, за тое, што “агульнымі намаганнямі” грамадская лазня была даведзена да таго стану, што ў яе і ступіць страшна. Карэспандэнтаў цікаў і ход падрыхтоўкі горада Маладзечна да рэспубліканскага свята-кірамашу “Дажынкі-2011”. Як расказаў Барыс Васільевіч, на гэта будзе накіравана каля 800 млрд рублёў. Усе праекты рэалізуюцца адпаведна з планам, ужо распачата работа па 90 аб’ектах. Цяпер ідзе распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі, праводзяцца конкурсы на вызначэнні генпадрадчыкаў. Кожны тыдзень у горадзе збіраецца штаб. “Мы вельмі пра-вільна зрабілі, што пачалі рыхтавацца да свята зага-дзя, — упэўнены губернатар. — Ёсць поўны план мерапрыемстваў, вызначаны аб’ёмы фінансавання ў разрэзе рэспублікан-скага, абласнога, мясцовага бюджэтаў”. Напярэдадні наступлення халадоў, бадай, найлепшым завяршэннем прэс-канферэнцыі стала пытанне наконт гатоўнасці народна-гаспадарчага комплексу Міншчыны да будучай зімы. Кіраўнік вобласці паведаміў, што аб гэтым ішла гутарка на пася-джэнні Мінаблвыканкама, аднак ад непрадбачаных сітуацый ніхто не застрахаваны. Галоўнае, каб службы, ад якіх гэта залежыць, змаглі імгненна з’рэагаваць і пераключыцца на работу ў неабходным рэжыме. Маргарыта САКОВІЧ

Более Br3,3 трлн. поступило в январе-октябре в бюджет и бюджетные фонды столичного региона

17.10.2024
В республиканский бюджет налогоплательщики уплатили Br974, в местные бюджеты - более Br2,3 трлн. Платежи от государственных и приравненных к ним организаций составили свыше Br1,8 трлн. (55,1% доходов консолидированного бюджета), от негосударственного сектора - почти Br1,5 трлн. налоговых платежей (44,5% общей суммы поступлений). Всего на 1 ноября в инспекциях МНС Минской области на учете состояли более 24,5 тыс. организаций, 32 тыс. индивидуальных предпринимателей, около 708,2 тыс. физических лиц, уплачивающих налоги на землю и недвижимость. В структуре доходов консолидированного бюджета области основную долю занимают поступления налога на прибыль (Br788 млрд., или 23,8%), подоходного налога (Br609,1 млрд., или 18,4%), дивидендов на доли (акции) и доходов от других форм участия в капитале (Br423,8 млрд., или 12,8%), налога на добавленную стоимость (Br307,1 млрд., или 9,3%). В пресс-центре отметили, что задолженность по налоговым платежам в бюджет на 1 ноября составила Br8,4 млрд. и с начала года снизилась на Br9 млрд. (на 48,1%). Принудительно взыскано Br272,7 млрд., или 8,2% общей суммы поступлений. По вопросам соблюдения законодательства налоговые органы области в январе-октябре провели около 6,9 тыс. проверок действующих субъектов хозяйствования, нарушения установлены у почти 6,2 тыс. из них. Результативность проверок составила 96,6% и увеличилась относительно прошлогоднего показателя на 3 процентных пункта. По итогам контрольных мероприятий в бюджет дополнительно поступило Br20,7 млрд. налогов, пеней и административных штрафов. Проводимые проверки обоснованности зачета (возврата) налога на добавленную стоимость предотвратили незаконный возврат из бюджета Br22 млрд. Источник БЕЛТА

Беларусь имеет одни из лучших показателей жилищного строительства среди стран СНГ

17.10.2024
 Об этом сообщил  начальник управления жилищного строительства Министерства архитектуры и строительства Беларуси Александр Горваль на международной научно-практической конференции "Реализация концепции строительства (реконструкции) доступного и комфортного жилья".
Обеспеченность населения республики жильем на 1 января 2010 года составила 24,1 кв.м общей площади жилья на одного жителя. "По прогнозу, в 2015 году она достигнет 25-27 кв.м", - подчеркнул представитель Минстройархитектуры.
По числу построенных квартир в расчете на 10 тыс. населения при сравнении со странами СНГ Беларусь является лидером. Так, на 1 января 2009 года в республике было построено 73 квартиры на 10 тыс. населения. В то время как в России на эту дату введено 54 квартиры, Казахстане - 37, Украине - 20. На уровне развитых стран рыночной экономики с наибольшим объемом жилищного строительства - 50-70 квартир на 10 тыс. населения (Дания, Норвегия, Франция, Финляндия) - Беларусь также занимает достойное место, подчеркнул начальник управления. Стремительное наращивание объемов жилищного строительства в основном осуществлялось за счет роста объемов кредитных ресурсов, в большей степени на льготных условиях. Задача удовлетворения потребностей населения в жилье по всем регионам Беларуси в целом выполняется, отметил Александр Горваль. В последние годы особое внимание уделялось решению жилищной проблемы граждан, состоящих на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий. Вместе с тем вопрос о полном решении жилищной проблемы, наряду с системой льготного кредитования, переводится на путь новых механизмов финансового обеспечения жилищного строительства, качественного изменения ответственности граждан и государства. Планируется, что в следующей пятилетке будет осуществлен переход от административных методов к более широкому использованию рыночных стимулов: ипотечному кредитованию и системе жилищных строительных сбережений. Предусматриваются изменения в Жилищном кодексе в области формирования системы найма жилья.
Источник БЕЛТА

Численность населения Беларуси на 1 ноября составила 9 млн. 484,3 тыс. человек

17.10.2024
По сравнению с 1 января нынешнего года жителей страны стало меньше на 15,7 тыс. человек. Сокращение численности населения обусловлено превышением на 24 тыс. человек числа умерших над числом родившихся при положительном миграционном приросте 8,4 тыс. человек (в январе-октябре в Беларусь прибыло 14 тыс. 34 человека, выбыло 5 тыс. 642). В текущем году численность жителей увеличивается только в Минске - с 1 млн. 843,7 тыс. человек на 1 января до 1 млн. 858,1 тыс. на 1 ноября 2010 года. В остальных регионах республики количество жителей уменьшается. В результате на 1 ноября в Гомельской области насчитывалось 1 млн. 436 тыс. человек, в Минской - 1 млн. 413,7 тыс., в Брестской - 1 млн. 396 тыс., в Витебской - 1 млн. 223 тыс., в Могилевской - 1 млн. 90,1 тыс., в Гродненской - 1 млн. 67,4 тыс. человек. Источник БЕЛТА

БНК планирует начать регулярные поставки нефти в Беларусь с использованием нефтепровода Одесса-Броды в 2011 году

17.10.2024
Договор на прокачку нефти для Беларуси по нефтепроводу Одесса-Броды подписан с "Укртранснафта" до 2013 года включительно. "Объемы будут согласовываться дополнительно", - отметили в ЗАО "Белорусская нефтяная компания". В БНК подчеркнули, что транспортировка углеводородного сырья по территории Украины в Беларусь трубопроводным транспортом дешевле, чем железнодорожным. В целом компания положительно оценивает результат пробной прокачки нефти для Беларуси по нефтепроводам Одесса-Броды и "Дружба" на Мозырский НПЗ, которая прошла с 20 по 23 ноября. "При прокачке не были затронуты интересы иных поставщиков и потребителей нефти, использующих для транспортировки сырья нефтепровод "Дружба", - сказали в БНК. В компании также проинформировали, что нефть для пробной прокачки была выбрана схожая по своему качеству с той, которой заполнен нефтепровод. "По прокачке иных сортов на данный момент ведутся переговоры", - добавили в нефтяной компании. Нефтепровод Одесса-Броды был построен для обеспечения диверсификации поставок нефти в Украину и является одним из объектов украинской части Евро-Азиатского нефтетранспортного коридора. Он соединяет терминал "Пивденный" (Одесская область) и главную нефтеперекачивающую станцию "Броды" (Львовская область). Протяженность нефтепровода - 674 км, диаметр - 1020 мм, продуктивность - до 14,5 млн.т в год. Республиканское унитарное предприятие "Гомельтранснефть Дружба" - самостоятельная хозяйственная единица в системе государственного концерна "Белнефтехим". Предприятие эксплуатирует почти 2 тыс.км (в однониточном исчислении) нефтепроводов. Трасса нефтепровода проходит по территории Гомельской и Брестской областей от границы с Российской Федерацией до границ с Польшей и Украиной. Объем транспортировки нефти в 2009 году составил 79,6 млн.т, в том числе транзит - 67,6 млн.т. Источник БЕЛТА
Страница 1033 из 1058