Маладзёжны дабрачынны праект, які праходзіць у рамках руху “Добрае сэрца” з мэтай адраджэння традыцый дабрачыннасці і міласэрнасці і прыцягнення падлеткаў і моладзі да сацыяльна-актыўнай дзейнасці носіць назву “Цуды на Каляды”.
На працягу снежня члены грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” арганізоўваюць збор падарункаў: спартыўнага інвентару, канцылярскіх тавараў, прадметаў для мастацкай творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг з тым, каб перадаць іх у сацыяльны прытулак, школы-інтэрнаты, уручыць дзецям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, з мнагадзетных, малазабяспечаных і праблемных сем’яў.
Арганізатары гэтага праекта ставяць задачы павышэння ўзроўню грамадзянскага і патрыятычнага выхавання маладых людзей і папулярызацыі дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Маргарыта САКОВІЧ
Грамадзянскі абавязак кожнага – прыйсці на выбарчы ўчастак і аддаць свой голас за будучага Прэзідэнта краіны. Закон прадастаўляе нам права зрабіць выбар датэрмінова. І гэта правільна. На выхадны ў некаторых могуць быць неадкладныя справы, таму зручней наведаць выбарчы ўчастак зараней.
Асабіста я ўжо вызначылася – буду галасаваць за дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Слухала яго даклад на IV Усебеларускім народным сходзе і з гонарам адзначала, што ў нашай краіны вялікае будучае. За апошнія гады шмат зроблена для яе эканамічнага росту, паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі, аздараўлення нацыі, павышэння дабрабыту народа. На якасна новы ўзровень узнялася і адукацыя. Напрыклад, мая старэйшая дачка Настасся закончыла Гродзенскі дзяржаўны медуніверсітэт і па размеркаванні прыехала працаваць у Капыль педыятрам. А малодшая, Марына, вучыцца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны, будучы настаўнік біялогіі.
І наогул лічу, што магчымасцю жыць і працаваць у Беларусі трэба не только ганарыцца, але і даражыць. Няма нічога даражэй за мірнае неба над галавой.
Галіна ПАШКО,
намеснік дырэктара ААТ “Капыльскае” па ідэалагічнай рабоце
16 декабря 2010 года с 12.00 до 14.00 в кабинете №39 (II этаж райисполкома) состоится прием граждан и представителей юридических лиц председателем Госкомитета по имуществу Республики Беларусь Георгием Ивановичем Кузнецовым по вопросам:
1. Земельные отношения, охрана и использование земельных ресурсов.
2. Изъятие и предоставление земельных участков с учетом требований нормативных правовых актов, принятых в последнее время.
3. Передача в собственность земельных участков, оформление свидетельств их государственной регистрации.
4. Оценка земель, платежи за землю.
5. Управление, распоряжение, приватизация, оценка и учет имущества, находящегося в собственности Республики Беларусь (за исключением жилья).
6. Техническая инвентаризация недвижимого имущества, совершение регистрационных действий с ним.
7. Именные приватизационные чеки «Имущество».
Предварительная запись на прием по тел. 55-1-60.
Райвыканкам падвёў вынікі раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельгаспрадпрыемстваў да работы ў зімовых умовах па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да вясенне-палявых работ.
На чарговым пасяджэнні была заслухана інфармацыя намесніка старшыні раённай аглядавай камісіі В. М. Прахарэні і іншых членаў аб выніках праверак. Адзначана, што ў раёне праведзена пэўная работа па добраўпарадкаванні, навядзенні тэхналагічнай дысцыпліны і парадку на машынных дварах, арганізацыі рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. Напрыклад, у ЗАТ “Жыліхава” ўся тэхніка захоўваецца ў закрытых памяшканнях, а ўборачная, пасяўная і глебаапрацоўчая – пад павецямі на пляцоўках з цвёрдым пакрыццём. Праведзены рамонт Дома механізатара, абсталяваны вучэбны клас і кабінет па ахове працы. Тэрыторыя МТП заасфальтавана і агароджана. Працуе пункт тэхнічнага абслугоўвання, актыўна вядзецца рамонт.
Адзначана, што і ў ВСК “Семежава” ў гэтым годзе праведзена пэўная работа па добраўпарадкаванні МТП. Выдзелены і абазначаны сектары для стаянкі трактароў і аўтамабіляў. Уся складаная тэхніка захоўваецца ў закрытых памяшканнях, глебаапрацоўчая – пад павецямі. Абсталяваны пункты (абменны і ТА), вядзецца рамонт тэхнікі.
Шмат зроблена па дадзеным пытанні і ў ААТ “Капыльскае”. У Доме механізатара праведзены рамонт, выдзелены сектары для трактароў, пляцоўкі для захоўвання тэхнікі. Тое ж можна аднесці і да СВК “Скабін”, “Ціміразеўскі”, “Ванелевічы”, “Пацейкі”, ААТ “Старыца-Агра”. Адзначана нездавальняючая работа кіраўніцтва і інжынернай службы па падрыхтоўцы да правядзення агляду ў СВК “Праснакі”, “Душава”, РСУП “Бабоўня”.
Рашэннем райвыканкама пераможцам раённага агляду-конкурсу стала ЗАТ “Жыліхава”, другое месца – у ВСК “Семежава”, трэцяе – ААТ “Капыльскае”. Фінансаваму аддзелу райвыканкама для прэміравання інжынерна-тэхнічных работнікаў гаспадарак-пераможцаў даручана выдзеліць за лік рэзервовага фонду грашовыя сродкі ў памеры, адпаведна, 30, 20, 15 базавых велічынь.
Адзначана дадатная работа па падрыхтоўцы і правядзенні агляду ў СВК “Скабін”, “Ціміразеўскі”, “Ванелевічы”, “Пацейкі”, ААТ “Старыца-Агра” і рэкамендавана праўленням і дырэкцыі вышэйпералічаных гаспадарак прэміраваць кіраўнікоў і інжынерна-тэхнічных работнікаў з уласнага фонду матэрыяльнага заахвочвання.
Марыя ШЭІНА
16 декабря состоится «прямая линия» по вопросам жилищного строительства и работы служб жилищно-коммунального хозяйства с участием заместителя председателя Минского областного исполнительного комитета Мирчука Анатолия Васильевича. Свой вопрос можно задать с 12.00 до 13.00 по многоканальному телефону (8017) 500-41-60.