Грамадзянскі абавязак кожнага – прыйсці на выбарчы ўчастак і аддаць свой голас за будучага Прэзідэнта краіны. Закон прадастаўляе нам права зрабіць выбар датэрмінова. І гэта правільна. На выхадны ў некаторых могуць быць неадкладныя справы, таму зручней наведаць выбарчы ўчастак зараней.
Асабіста я ўжо вызначылася – буду галасаваць за дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Слухала яго даклад на IV Усебеларускім народным сходзе і з гонарам адзначала, што ў нашай краіны вялікае будучае. За апошнія гады шмат зроблена для яе эканамічнага росту, паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі, аздараўлення нацыі, павышэння дабрабыту народа. На якасна новы ўзровень узнялася і адукацыя. Напрыклад, мая старэйшая дачка Настасся закончыла Гродзенскі дзяржаўны медуніверсітэт і па размеркаванні прыехала працаваць у Капыль педыятрам. А малодшая, Марына, вучыцца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны, будучы настаўнік біялогіі.
І наогул лічу, што магчымасцю жыць і працаваць у Беларусі трэба не только ганарыцца, але і даражыць. Няма нічога даражэй за мірнае неба над галавой.
Галіна ПАШКО,
намеснік дырэктара ААТ “Капыльскае” па ідэалагічнай рабоце
Комментарии