Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Час добрых спраў

21.10.2024

Больш за 12 тысяч чалавек прыняло ўдзел у рэспубліканскім і раённым суботніках 24 красавіка на тэрыторыі Капыльскага раёна. Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Тамара Нагорная, па папярэдніх даных у гэты дзень зароблена 14 млн 854 тысячы рублёў. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, работ і паслуг насельніцтву выкананы на 78 млн 760 тыс. рублёў, аб’ём падрадных работ – на 12 млн 750 тыс. рублёў.

Прадстаўнікі арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў горада ў гэты дзень наводзілі парадак на прылягаючых тэрыторыях, але большасць выехала ў гаспадаркі раёна, каб аказаць дапамогу ў правядзенні вясенне-пасяўной кампаніі. Гараджане разам з работнікамі сельгаспрадпрыемстваў збіралі камяні, перабіралі бульбу, агароджвалі фермы, рабілі прагоны для жывёлы. Работнікі сельскіх Саветаў разам з прадстаўнікамі сацыяльнай сферы займаліся добраўпарадкаваннем грамадзянскіх могілак, месцаў загінуўшых у гады вайны, у парках, на пустуючых сядзібах. На суботнік выйшлі таксама школьнікі, пенсіянеры.

Раённай прэс-групе ўдалося адлюстраваць некаторыя моманты сапраўднага працоўнага энтузіязму. Напрыклад, на тэрыторыі цэнтральнай раённай бальніцы медыкі рабілі клумбы і высаджвалі самыя разнастайныя кветкі. У вёсцы Кацельнікі СВК “Душава” інжынерна-тэхнічныя работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм добраўпарадкоўвалі тэрыторыю вакол пабудаваных гэтай жа арганізацыяй домікаў. Яны прыбіралі смецце, фарбавалі агароджу.

Спецыялісты канторы СВК “Пацейкі” разам з прыехаўшымі ад аддзела занятасці насельніцтва актыўна вялі пераборку бульбы. Работнікі адміністрацыі ААТ “Капыльскі райаграсервіс” прыехалі ў сваю падсобную гаспадарку СГФ “Руднае”, каб на палетках сабраць камяні.

Прадстаўнікоў Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў мы сустрэлі ў Вялікіх Прусах на добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу, дзе ўстаноўлены помнік Герою Савецкага Саюза Ігнату Казлоўскаму (здымак 2). Аб прыгажосці сквера ў аграгарадку Цімкавічы клапаціліся работнікі Цімкавіцкага сельскага Савета і сацыяльнай сферы (здымак 1).

Гэта ўсяго некалькі эпізодаў добрых спраў людзей Капыльшчыны ў час суботніка.

Марыя ШЭІНА

Фота аўтара

Аллея героев в честь земляков

21.10.2024

Аллея героев в честь земляков заложена в день республиканского субботника в центре Копыля

24 апреля 2010 года войдет в историю Копыльщины как день закладки Аллеи Героев. Символично то, что это мероприятие приурочено к 65-ой годовщине Великой Победы. Инициатива районного исполнительного комитета поддержана районной организацией РОО «Белая Русь», районным Советом ветеранов, общественными объединениями «БРСМ», «БРПО».

На небольшом митинге рядом с уже заложенной Аллеей трудовой славы в центре города ученики средних школ Копыля приветствовали не только руководство райисполкома, районного Совета депутатов, общественных объединений, но и ветеранов Великой Отечественной войны Виктора Адамовича Семенкевича, Николая Георгиевича Киселева, а также Сергея Максименю – внука Героя Советского Союза Иосифа Максимени.

В своем выступлении председатель райисполкома Михаил Бода отметил, что данная Аллея станет местом патриотического, духовного и нравственного воспитания молодежи. Каждый молодой человек Копыльщины должен знать своих Героев и гордиться их ратными и трудовыми подвигами.

— С гордостью и волнением я присутствую сегодня при закладке Аллеи, — обратился к участникам  митинга сотрудник РОЧС Сергей Максименя. – Потому что смогу посадить дерево в честь своего отважного предка, чья кровь течет в моих жилах. Мой дед Максименя Иосиф Маркович первым на Копыльщине удостоен звания Героя Советского Союза – за мужество и отвагу, проявленные в борьбе с белофиннами в 1940 году. Во время Великой Отечественной войны он сражался в партизанском отряде, после победы работал председателем колхоза, в лесничестве, неоднократно избирался депутатом Верховного Совета БССР.

Права заложить Аллею Героев были удостоены все присутствующие на митинге. По одну и другую сторону посажено по 11 деревьев в честь уроженцев Копыльщины – 11 Героев Советского Союза, 10 Героев Социалистического Труда и одного Героя Беларуси. В городе появилось еще одно место, в котором в память потомкам воедино соединились подвиг, честь, патриотизм не одного поколения наших земляков.

Мария ШЕИНА

Фото автора

Свята народнага волевыяўлення

21.10.2024
У спісы выбаршчыкаў па раёне ўключана 25 313 чалавек. Як паведаміў старшыня раённай выбарчай камісіі Іван Бабко, удзел у выбарчай кампаніі прынялі 24 143 чалавекі, што склала 95,38%, у тым ліку прагаласавалі датэрмінова 9683 выбаршчыкі, па месцы знаходжання (на даму) 2688, у дзень выбараў на ўчастках для галасавання — 11 772 выбаршчыкі. Найбольшая актыўнасць выбаршчыкаў – звыш 99% — назіралася на Канюхоўскім № 2, Сл.-Кучынскім № 6, Песачанскім № 7, Лясноўскім № 8, Пацейкаўскім № 10, Душаўскім № 11, Скабінскім № 22, Новадоктаравіцкім № 23, Быстрыцкім № 25, Ляшнянскім № 26, Руднянскім № 29, Вялікараёўскім № 30, Браткаўскім № 31, Навасёлкаўскім № 32, Бучацінскім № 36 выбарчых участках. Сярод гарадскіх самымі актыўнымі можна назваць Ленінскі ўчастак для галасавання № 18 (93,95%), участак для галасавання № 14 імя 50 год БССР (93,48%) і Дзяржынскі гарадскі № 16 (93,43%). Выбары адбыліся па ўсіх выбарчых акругах у абласны, раённы і сельскія Саветы дэпутатаў. 25 красавіка прэс-група рэдакцыі раённай газеты “Слава працы” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Капыльшчыны” наведалася на некаторыя выбарчыя ўчасткі. У адміністрацыйным будынку ДЛГУ “Капыльскі лясгас” размясціўся Дзяржынскі гарадскі ўчастак для галасавання № 16. З 8 гадзін ён расчыніў свае дзверы для выбаршчыкаў. Урачыстасць мерапрыемству надавала хоць і халоднае, але па-веснавому сонечнае надвор’е. Гучала музыка. А у пачатку дзесятай гадзіны раніцы было асабліва ажыўлена. Каб унесці адзнакі ў бюлетэні, стваралася нават чарга. Аддаць свой голас за кандыдатаў у мясцовыя органы кіравання ішлі і старыя, і маладыя. Калі некаторыя скарысталі магчымасць зрабіць гэта датэрмінова, то вось Марыя Іванаўна Крэпская разам са сваімі сяброўкамі вырашыла прагаласаваць менавіта ў нядзелю, маўляў, адчуць дух свята. “Я ўжо на заслужаным адпачынку. Заўсёды прымала ўдзел у галасаванні. Лічу гэта абавязкам кожнага, — адзначыла Марыя Іванаўна. — За сваё жыццё дзе толькі не працавала: на камбінаце бытавога абслугоўвання, у школе, дзіцячым садку, на ферме. Выгадавала 8 дзяцей, маю 11 унукаў і праўнучку. Хочацца, каб усе жылі шчасліва. За гэта і галасавала”. Многія выбаршчыкі не маглі прайсці міма буфета, адкуль даносіўся прыемны пах самых розных прысмакаў. Гандлёвую кропку тут арганізаваў Капыльскі кааппрам. Святлана Сыс прапаноўвала наведвальнікам прадукцыю прадпрыемства – кандытарскія і хлебабулачныя, каўбасныя, вэнджаныя вырабы. Начальнік вытворчасці Тамара Абрамовіч у гэты дзень адказвала за гандаль, які, дарэчы, уключаў у сябе таксама і вырабы Капыльскага каапхарчу – катлеты, смажаную рыбу, пончыкі… Святочны настрой панаваў і на Ванелевіцкім участку  для  галасавання № 24, які размясціўся ў будынку сярэдняй школы. Як паведаміла старшыня выбарчай камісіі Наталля Пішчэўская, выбаршчыкі вельмі актыўна прымалі ўдзел у галасаванні. Спасылаючыся на занятасць у выхадныя дні, некаторыя прыйшлі і зрабілі гэта датэрмінова. Аднак большасць выканалі свой грамадзянскі абавязак у нядзелю. Кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла транспарт для дастаўкі выбаршчыкаў з аддаленых вёсак. А хто не змог па стане здароўя прыняць удзел у мерапрыемстве, рабілі заяўкі, каб прагаласаваць дома. Гэта адзін з важных момантаў у арганізацыі выбараў. На ўчастку зарэгістраваны і назіральнікі: ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” – Валянціна Дашукевіч, ад раённага Савета ветэранаў – Соф’я Муха, ад ГА “БРСМ” – Святлана Макаранка. На  дзень  выбараў на ўчастку дзяжурства несла і загадчыца Ванелевіцкага ФАПа Валянціна Канончык. Працаваў буфет, гучала ўрачыстая музыка. Менавіта пад яе і аддала свой голас ветэран вытворчасці Ганна Віктараўна Дзіткоўская. Дарэчы, яна абрана ў камісію ад Капыльскага раённага Савета ветэранаў. Пастаянна на працягу многіх гадоў былая загадчыца склада  брыгады “Саўкова” Ганна Віктараўна на выбарах самых розных рангаў прымала  непасрэдны ўдзел. Цяпер яна перадае вопыт малодшым і лічыць гэту справу вельмі адказнай. Члену камісіі важна не толькі правільна афармляць дакументы, але і ўмець тактоўна працаваць з выбаршчыкамі. На Быстрыцкім участку для галасавання № 25 у першай палове дня было таксама шматлюдна. Да будынка мясцовай сярэдняй школы, дзе размясціўся ўчастак, сіламі гаспадаркі быў арганізаваны падвоз выбаршчыкаў з навакольных вёсак. Старшыня выбарчай камісіі Мікалай Трус адзначыў: “Наш участак – адзін з самых буйных сярод сельскіх – у ім налічваецца 1217 выбаршчыкаў. Галасаванне праходзіць па адной акрузе ў абласны Савет дэпутатаў, па дзвюх – у раённы і па дзевяці – у сельскі. У склад камісіі ўваходзяць 11 чалавек, большасць з якіх маюць вопыт работы ў падобных мерапрыемствах. Аб актыўнасці выбаршчыкаў гаворыць той факт, што больш за 40% прагаласавала датэрмінова”. Вызначана і месца для назіральнікаў. Адзін з іх – Іван Уладзіміравіч Мышкавец, які прадстаўляе раённы  Савет  ветэранаў.  Ён адзначае актыўнасць мясцовых людзей. Як вязня лагера “Азарычы”, чалавека, перажыўшага яшчэ дзіцем фашысцкую няволю, голад і нястачу, гэты факт яго вельмі радуе. “Кожны грамадзянін павінен зрабіць свой выбар на карысць міру і спакою ў сваёй Бацькаўшчыне, — зазначае старшыня ветэранскай арганізацыі СВК “Ціміразеўскі”. – У нас налічваецца 140 ветэранаў. На жаль, з кожным годам усё менш становіцца ветэранаў вайны. Сёння з дзесяці чалавек самастойна прыйшлі на выбарчы ўчастак толькі Мікалай Аляксеевіч Ксяневіч і Васіль Трафімавіч Сергіеня. Да астатніх па іх заяўках члены камісіі выедуць па месцы пражывання”. Пакуль мы размаўлялі з Іванам Уладзіміравічам Мышкаўцом, з актавай залы школы ўжо даносіліся гукі акардэона. Па-майстэрску ім валодае мастацкі кіраўнік Быстрыцкага Дома культуры Іван Нічыпурэнка. Выбаршчыкі не разыходзіліся. Прыкупіўшы ў буфеце прысмакаў, яны з нецярпеннем чакалі выступлення  ансамбля  “Быстрычанка”. Семежаўская сярэдняя школа ў гэты сонечны дзень стала сапраўдным цэнтрам увагі ўсяго мясцовага насельніцтва. На ўчастак для галасавання № 34 ішлі і ехалі выбаршчыкі. Нас вельмі ўра-зіла, як некалькі бабуль адна за адной спраўна рухаліся на веласіпедах да навучальнай установы. “Гэта нашы стаханаўкі, — павітаўшыся, сказаў у адрас прыбыўшых былы старшыня калгаса “Семежава” Іван Якаўлевіч Малюжыц. – Я ўзначальваў гаспадарку 31 год. Разам са мной у жывёлагадоўлі, паляводстве працавалі гэтыя рупныя, з семежаўскай хваткай жанчыны”. Старшыня выбарчай камісіі Міхаіл Драцкі, які быў вылучаны на гэту часовую пасаду ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, зазначае, што цікавасць да галасавання праяўляюць і старэйшае, і малодшае пакаленні. Многія прыйшлі з дзецьмі, унукамі. Разам зрабілі выбар, зазірнулі ў буфет і адправіліся на другі паверх, дзе песнямі і танцамі радавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Семежаўскага СДК. Са сваім сынам Кірылам прыйшла на Жыліхаўскі ўчастак  для  галасавання № 35 і Надзея Любанец. Маладая жанчына працуе жывёлаводам у ЗАТ “Жыліхава”, а муж – механізатарам. Для малога хлопчыка пакуль не зразумела, што адзначыла маці ў кабіне і чаму апускала бюлетэні ў урну. Але адно ён зразумеў, што адбываецца нешта святочнае, бо гучыць музыка, усміхаюцца людзі. Старшыня выбарчай камісіі Наталля Абрамовіч зазначае, што ўсё мерапрыемства праходзіць на вялікім арганізацыйным узроўні. Кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла транспарт для падвозкі выбаршчыкаў на ўчастак. Ужо складзены спіс заявак з пажаданнем прагаласаваць дома. На ахове грамадскага парадку дзяжурства нясуць інспектар ДПС АДАІ Капыльскага РАУС Уладзімір Кажура і старшына ўнутранай службы, супрацоўнік Капыльскага РАНС Андрэй Уласовіч. Дарэчы, трэба адзначыць, што на кожным з 37  участкаў мы маглі бачыць людзей у пагонах. Яны добрасумленна неслі службу на давераных ім участках, гэтак жа, як работнікі культуры, харчавання, аховы здароўя. Свята стваралі ўсе разам, бо ўсім разам жыць і працаваць пад эгідай новых прадстаўнікоў мясцовай улады, якая, верыцца, будзе дзейнічаць на карысць чалавеку, яго дабрабыту, дзеля працвітання роднага краю. Марыя ШЭІНА Фота аўтара

Па жыцці разам

21.10.2024

(да 80-годдзя “Слава працы”)

У маі далёкага 1930 года выйшаў першы нумар раённай газеты пад назвай “Калгаснік Капыльшчы-ны”. І  вось  ужо  амаль 80 гадоў раёнка піша летапіс роднага краю. Мяняліся назвы выдання, але нязменнымі заставаліся задачы, што стаялі перад калектывам рэдакцыі, – дакладна, аператыўна інфармаваць насельніцтва аб важнейшых падзеях эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця рэгіёна, выхоўваць патрыятычныя пачуцці да сваёй Радзімы. Супрацоўнікі рэдакцыі разам з сучаснікамі крочылі па жыцці і расказвалі пра гэта жыццё ў сваіх матэрыялах.

Да ўвагі чытачоў “Слава працы” прапануем матэрыял  былога  супрацоўніка  рэдакцыі  Івана Рыгоравіча Ігнатчыка, у якім аўтар паспрабаваў прааналізаваць развіццё раённай газеты праз прызму гістарычных падзей, што адлюстроўваліся на яе старонках.

30-я гады мінулага стагоддзя – гэта гады гіганцкіх планаў па перабудове сельскай гаспадаркі на новыя рэйкі. Галоўным  кірункам была калектывізацыя, якая прайшла вельмі балюча. У некаторых вёсках Капыльшчыны сялян-аднаасобнікаў заганялі ў калгасы сілком. Знішчэнне кулака, як варожага класа, прывяло да ліквідацыі  сярэдніх гаспадарак. Было рэпрэсіравана шмат сялян. Цэлымі сем’ямі іх вывозілі ў Казахстан, Сібір і іншыя раёны Расіі. Вельмі сімвалічна, што дзіцем разам з бацькамі трапіла ў Казахстан Алена Іосіфаўна Свінкоўская, якая за працоўныя дасягненні стала там Героем Сацыялістычнай Працы і тым самым праславіла Капыльшчыну. У вёсцы Чарнагубава, на месцы, дзе стаяла хата Свінкоўскіх, месціцца помнік ахвярам тых рэпрэсій. У 1930 годзе ў Капылі  была створана МТС (адна з першых на Міншчыне), дзякуючы якой хутчэй укараняецца тэхнічны прагрэс у сельскай гаспадарцы, павышаецца культура земляробства і жывёлагадоўлі, рыхтуюцца кадры высокакваліфікаваных механізатараў. На гэтай хвалі ў маі 1930 года пачынае выходзіць раённая газета “Калгаснік Капыльшчыны”, якая пазней зменіць назву на “Сацыялістычнае земляробства”, а перад пачаткам вайны адновіць ранейшую назву. Для арганізацыі сялянскіх мас на сацыялістычнае спаборніцтва і для актывізацыі па-літасветы пры МТС і саўгасах ствараюцца палітаддзелы. Пры палітаддзеле Капыльскай МТС пачне выпускацца газета “За бальшавіцкія калгасы”, а ў саўгасе імя Дзяржынскага з цэнтрам у в. Дусаеўшчына – шматтыражка “Ударнік соўгаса” (арфаграфія захавана – І. І.). Дарэчы, раёнка будзе дапамагаць гэтым выданням, у тым ліку і насценным газетам сельгасарцеляў у асвятленні важных праблем жыцця. Раённая газета “Калгаснік Капыльшчыны” разам з падшэфнымі друкаванымі органамі стала добрым дарадчыкам для сялян. Жыхары Капыльшчыны з цікавасцю чыталі кожны новы нумар.

Аднак шлях у свет друкаванага слова быў нялёгкім, нездарма журналістаў параўноўваюць з шахцёрамі.  Яны, як і забойшчык шахтаў, падвяргаюцца рызыцы і за кожнае слова нясуць адказнасць. Як успамінае першая супрацоўніца райгазеты Алена Ціханаўна Шкірыч (Кандыбовіч), калі пачала выпускацца райгазета, у  яе штаце не было ніводнага работніка. Рэдагаваў раёнку загадчык райана Лазоўскі, а рыхтавалі матэрыялы аматары друку Аляксандр Кандыбовіч, які ў той час за плячыма меў пачатковую адукацыю, як ён сам гаварыў, “па тых мерках значную” і дырэктар Дома культуры Барысаў, які дазволіў працаваць  у сваім кабінеце тэхнічнаму сакратару Алене Ціханаўне. Першыя нумары, з горам папалам аддрукаваныя ў Слуцку, заклікалі сялян хутчэй уступаць у калгасы, было там шмат перадруковак з рэспубліканскіх газет (у асноўным розныя тэзісы і пастановы партыі). Тым не менш, яна знайшла свайго чытача.

Затым неяк набылі друкарскую машыну, якая размясцілася ў саматужнай маленькай майстэрні на Мінскай вуліцы ў райпрамкамбінаце. У пакойчыку стаяў доўгі стол – рэал, на якім мясціліся наборныя касы. Загадваў саматужнай друкарняй Анатоль Трафімавіч Захараў. Ён разам з друкаром Перакладнёвым набіраў і вярстаў газету. Станок прыводзіўся ў рух райпрамкамбінатаўскім рухавіком, а пазней, калі друкарня перамясцілася ў іншае месца, уручную друкмашыну будзе круціць рабочы. А рэдакцыя абсталявалася па вуліцы М. Горкага ў доме Каласоўскіх (прыкладна, дзе двухпавярхоўка пад №10).

Неўзабаве Лазоўскага заменіць прысланы ў раён рэдактар Халепа, але ён доўга не затрымаецца, яго заменіць Гаўрыіл Антонавіч Анішчук. У прыватным доме Каласоўскіх рэдакцыйны калектыў будзе мясціцца да пачатку 1932 года. Менавіта сюды Анішчук запросіць таленавітага газетчыка Канстанціна Навумавіча Длугашэўскага са Слабада-Кучынкі, а таксама з розных капыльскіх арганізацый Іосіфа Сапешку, Цімоха Макаранку, Вольгу Макейчанка. Гэты згуртаваны калектыў будзе непрымірымым да недахопаў і адстойваць ад паклёпнікаў сумленных лю-дзей.

Жылося цяжка, існавала картачная сістэма. І хоць адзенне было латанае і пералатанае і не хапала ежы, усе працавалі самааддана і верылі, што цяжкасці часовыя і прыйдзе лепшы час. Журналісты, як маглі, абаранялі людзей ад несправядлівых абвінавачванняў і крытыкавалі кіраўніцтва сельгас-арцеляў і палітаддзела за няўмелую арганізацыю спаборніцтва пры правя-дзенні важных сельгасработ, асабліва, калі ішла ўборка ўраджаю, бо несвоечасова пакладзены пад павеці ўраджай мог прывесці да вялікіх страт.

Тадышні сакратар райкама партыі Мурашкевіч увесь час нападаў на рэдактара і лічыў, што ён са сваімі газетчыкамі перашкаджае раённым арганізацыям працаваць і выконваць план хлебанарыхтовак, да апошняга зерня забраць хлеб у кулака. Ад члена бюро РК КПБ Анішчука патрабавалі спыніць крытыку. Калектывізацыя на той час яшчэ не завяршылася і невялікія астраўкі сераднякоў-аднаасобнікаў яшчэ не ўліліся ў калгасы альбо сельгасарцелі. Анішчук лічыў, што сераднякі ніколі не былі нашым класавым ворагам, а кулакі ці заможныя сяляне зніклі, бо іх вынішчылі НКУСаўцы.

Мурашкевіч  ледзь не з кулакамі кідаўся на рэдактара і абяцаў разагнаць калектыў рэдакцыі, называў усіх не інакш, як падкулачнікамі. Гэта скончылася тым, што Анішчука арыштавалі. І вось тады на абарону райгазеты прыйшла газета “Правда” – цэнтральны аўтарытэтны орган Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. На яе старонках з’явіўся фельетон вядомага праўдзіста, а пазней пісьменніка Міхаіла Кальцова. Там ёсць такі сказ: “И пошел наш редактор  посреди мостовой, а за ним конный страж с шашкой нагало”.

Фельетаніст пабываў у рэдакцыі газеты, пагутарыў з кожным супрацоўнікам, праехаў па ўсіх вёсках раёна і дасканала ўсё расследаваў, і як вынік, праз некалькі дзён “Правда” бічавала загібшчыкаў хлебанарыхтовак і адзначала, што калектыў рэдакцыі правільна разумее генеральную лінію партыі і мужна і справядліва змагаецца за ідэалы сацыялізму.

Праўдзісты ўзнялі прэстыж нашай раёнкі, і ЦК КПБ вымушаны быў вызваліць ад работы кіраўніка раённай партарганізацыі, а ўсім членам бюро, акрамя Анішчука, была аб’яўлена вымова. А магло быць інакш: усе супрацоўнікі разам з рэдактарам паехалі б на Салаўкі, а Мурашкевіч, глядзіш,  дарос бы і да кіраўніка ЦК.

У 1932 годзе Анішчук дабіўся ў мясцовым Савеце выдзялення памяшкання, яму прапанавалі выселіць магазін “Цэнтраспірт”, які стаяў да вайны ўздоўж плошчы на месцы цяперашняй раённай Дошкі гонару. Давялося паваяваць з гандлярамі некалькі месяцаў, пакуль рэдактар іх выселіў. Затое, як гаварыла Алена Кандыбовіч, колькі было радасці. Пасля капітальнага рамонту амаль у кожнага літсупрацоўніка быў свой кабінет, ды яшчэ месца хапіла для друкарні. Сюды прыйшла на працу вучаніцай Марыя Антонаўна Шкілевіч. Наборнай справе яе навучыў брыгадзір Захараў. Пазней яна стане таксама брыгадзірам друкарні і навучыць многіх друкарскай прафесіі. З ёю набіралі ўручную па адной літары старонкі райгазеты вучні Есман і Чарнаглазаў.

Калектыўным гаспадаркам кадрамі дапамагалі гарады.  Не менш як 25 тысяч чалавек з арганізацыйным вопытам работы паставілі яны вёсцы. Адзін з такіх 25-тысячнікаў быў Іван Якаўлевіч Сыцік, які арганізаваў калгас у вёсцы Вераб’евічы. Ён стаў адным з першых селькораў райгазеты, трымаў з ёю цесную сувязь. Пісаў матэрыялы пра аратых, даярак, свінарак. Друкаваў свае заметкі і артыкулы пад псеўданімам. Усё-такі боязь нейкіх ворагаў была, бо калі давялося чытаць райгазету за 30-я гады, заўважыў, што большасць артыкулаў падпісаны то “Калгаснік”, то “Сапожнік” (яны, дарэчы, захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы), то замест прозвішча псеўданім “Праязджаючы” ці А. К. Затым мы расшыфравалі, што гэта вядомы селькор Аляксандр Кандыбовіч. Ён шмат пісаў як у раёнку, так і палітаддзелаўскую газету пры МТС. Як ён выказваўся: “На заранку новага жыцця вельмі важнай была вага друкаванага слова, людзі цягнуліся да святла праўды”.

“Я быў у гушчыні жыцця, чэрпаў адтуль праўдзівую інфармацыю, ускрываў недахопы, але недаставала ведаў умяне. Як актыўнага рабселькора, двойчы пасылалі ў Мінск на вучэбныя курсы. Так я рос і дасягаў газетнага майстэрства”, — успамінаў Кандыбовіч.

Ды яшчэ селькораўская дзейнасць дамапагала яму ў камсамольскай і партыйнай рабоце (нездарма ў гады вайны яго выбіраюць сакратаром падпольнага РК ЛКСМБ).

Сёння можна пазайздросціць мужнасці газетчыкаў даваеннай эпохі. Яны працавалі ў складаных умовах, не было ніякага транспарту  (райвыканкам і райкам партыі мелі 2-3 кані, якімі нават не ўсе адказныя работнікі маглі карыстацца). Яны абыходзілі пешшу ўвесь раён. А хіба яны не рызыкавалі сваім жыццём, калі праз граніцу, якая была побач, прарываліся шматлікія дыверсанты і забівалі актывістаў. Ды і шмат было так званых пакрыўджаных “кулакоў”. На супрацоўнікаў райгазеты (без каня) узвальвалася шмат абавязкаў акрамя рэдакцыйных. Яны былі ўпаўнаважанымі ад кіраўніцтва раёна і на пасяўной кампаніі, і на ўборачнай, і па агітмасавай рабоце, як кажуць, не вылазілі з ботаў.

Друкаванае слова прапагандавалі нават на першамайскай дэманстрацыі 1933 года. Рэдактар Анішчук пазычыў на гэты час у МТС грузавую машыну, і рэдакцыйны калектыў з друкарамі выехаў на ёй. Друкарская машына, якую прыводзіў у рух нагой друкар Далговін, штампавала прыгожыя лістоўкі, і яны, як птушкі, разляталіся над галовамі дэманстрантаў, а людзі ў калонах лавілі і радаваліся незвычайным падарункам.

Так газетчыкі заваёўвалі аўтарытэт у сваіх падпісчыкаў, бо райцэнтр у час свята збіраў шмат жыхароў Капыльшчыны. “Мужнелі крылы нашай газеты, падрасла і я. З тэхнічнага сакратара стала карэктарам-выпускаючым і ў 1934 годзе паехала на вучобу. Паехаў на другую работу і мой любімы рэдактар Анішчук, якому я была ўдзячна на ўсё жыццё. Ён навучыў мяне майстэрству газетнай справы”, — расказвала нам, маладым журналістам, Алена Ціханаўна Кандыбовіч.

У 1934 годзе адказным рэдактарам стаў Канстанцін Слабодчанка, сакратаром райкама партыі Штэйнгарт, а старшынёй райвыканкама Рубен. Праглядваючы падшыўкі раёнкі, заўважаеш, што кіраўніцтва раёна ўжо не крыўдзіць газетчыкаў, мабыць, праўдзінскія ўрокі пайшлі на карысць, але і Слабодчанка ведае, як праводзіць лінію партыі. Пры ім друкуецца вялікі матэрыял за чэрвень “Аб контррэвалюцыйнай антысеміцкай вылазцы настаўнікаў Ст.-Капыльскай няпоўнай сярэдняй школы”. Ну пасварыліся настаўнікі Шарупіч, Дзямідчык і дырэктар школы Швыдрык з яўрэем-крамнікам Флейшманам, калі яны завіталі да прылаўкаў з экскурсантамі школы, каб узяць чаго паесці. А ён, мабыць, прыхаваў і не даў, бо быў тады дэфіцыт (каму дам, а каму не дам). Разгарэлася спрэчка, як прыпамінаюць старакапыльцы, ды і пайшлі тыя ні з чым. Але крамнік быў хітры, рашыў педагогам адпомсціць і падаў скаргу пракурору Хархурыну, што яго пабілі, хоць ніхто яго не біў.

І вось у газеце пішацца: “Гэта факт агіднай вылазкі агентаў класавага ворага выпадкова пралезшых у шэрагі КСМ, прафсаюз і настаўніцтва”. Далей гаворыцца, што добра выявіла раёнка замаскіраваных пахвальнымі граматамі, якія сумелі на глебе нацыянальнай ненавісці ўцягнуць у агідную справу вучняў. Зразумела, педагогам не  паздаровілася: іх выгналі з працы, ды і вучняў пакаралі. Пазней “Слава працы” смела крытыкавала прадаўцоў (крамнікаў) за грубыя адносіны да пакупнікоў і патрабавала  прыняць меры ўздзеяння да грубіянаў. А тады гэта падшывалася больш невінаватым. У гэты час ідуць пошукі класавых ворагаў, і любы данос ці скарга толькі на руку барацьбітам з класавым ворагам. Зразумела, Анішчук не дапусціў бы такога. Ён апытаў бы ўсіх жыхароў вёскі і праўдзіва данёс чытачам інфармацыю.

На старонках газеты часта выступае інструктар райкама партыі Антон Траяновіч (бацька былой нашай машыністкі Зінаіды Антонаўны), які даходліва расказвае аб дзейнасці партыйных арганізацый раёна. Крытыкуе некаторых кіраўнікоў сельгасарцелей за безгаспадарчасць. Пра тое, як ідзе сенакашэнне, паведамляюць селькоры Дарашэвіч з Грозава, Кіеня са Старыцы і старшыня калгаса “1-е жніўня” Новік Ніканор з Дубеек, як касцы  косамі скошваюць па 0,6 гектара пры плане 0,3. Старшыня здзіўляецца, што 70-гадовы стары Варона Язэп выкошвае за дзень больш за дзве нормы. Вось гэта маладзец!

Янка Хведараў піша, як у калгасе “Чырвоныя Роспы” Старыцкага сельсавета наладжаны добры догляд за цяглавай сілай. А вось у калгасе “Іскра Ільіча” гэтага ж сельсавета ў Садках старшы конюх Гарэльскі — злосны гультай, “коні стаяць у гразі. Ад яго хутчэй трэба пазбавіць коней”. І ананімны подпіс — “Калгаснікі”.

Правільна крытыкуюць старшыню калгаса імя Крупскай Ліхадзіеўскага, што ён не прывёў інвентар у парадак і не выконвае пастанову райвыканкама аб правядзенні ў сваёй арцелі інвентарызацыі. Частка маёмасці валяецца ў Забалацці і завалена лубінам і саломай. “Такія адносіны Ліхадзіеўскага з’яўляюцца шкоднымі, яны граюць на руку класаваму ворагу”, — напісаў ужо вядомы нам Барысаў. Але прычым тут класавы вораг? Вось так стваралася падазронасць, хоць абыякавасць не мае ніякіх адносін да класавых ворагаў. Зразумела, і селькоры, і тыя ж “калгаснікі” хацелі зрабіць як лепш і не заўважалі, што маглі і самі трапіць у такую ж пастку.

За 16 чэрвеня 1934 года ў райгазеце друкуецца паўтары старонкі пра палітаддзел саўгаса імя Дзяржынскага. І, на жаль, начальнік палітаддзела Шнітко не пазбавіўся ворагаманіі. Ён лічыць, што гаспадарка засмечана варожымі кулацкімі элементамі (ды дзе ім тут быць, калі саўгас арганізаваўся з былых батракоў на пачатку Савецкай улады. – І. І.). І таму палітаддзел змагаецца за чысціню рабочага калектыву.

Палітаддзел праводзіў вялікую работу, як на ідэалагічным, так і гаспадарчым узроўні. І, зразумела, павысілася адказнасць камуністаў і камсамольцаў за даручаную работу. Шырока разгарнулася соцспаборніцтва і ўдарніцтва. А галоўнае – сталі вучыцца маладыя і старыя. У Дусаеўшчынскай школе навучалася 68 дзяцей. Палітаддзел уцягнуў у вучобу дарослых. Стварыў 5 відаў вучобы: палітгурток – 9 чалавек, вячэрняя рабочая школа – 40, кандыдацкая школа – 12, саўпартшкола – 15, завочнае навучанне – 7 чалавек. Актывізавалася культработа. Стварылася саўгасная бібліятэка. Шмат закуплялася газет і ў тым ліку “Калгаснік Капыльшчыны”. Наладжваюцца школы для павышэння кваліфікацыі механізатараў і жывёлаводаў. Аўтар М. Садаўскі напіша затым пра палітааддзелы МТС і іншых саўгасаў.

9 чэрвеня адбыўся раённы злёт калгасніц-ударніц. Начальнік палітаддзела Капыльскай МТС Майсееў заўважыў, што  ўсе 250 дэлегатаў жадалі выступіць на трыбуне і расказаць, як яны дасягаюць высокай выпрацоўкі на фермах і ў полі. Ён пажадаў ім паказаць узоры працы ў сваіх арганізацыях і прымяняць звеннявыя метады працы. Вось у такім ключы ішлі артыкулы на старонках газеты.

У студзені 1935 года калгасны лад перамог, і намаганні кіраўніцтва раёна накіроўваюцца на тэхнічнае аснашчэнне сельскай гаспадаркі. Шмат трактароў, аўтамабіляў, сеялак і іншых сельгасмашын паступае ў Капыльскую МТС, і пра гэта інфармуе райгазета. Часта на яе старонках паведамляецца пра працоўныя поспехі праслаўленай трактарысткі Соф’і Рачок, якая выпрацавала на трактар 1500 га ўмоўнага ворыва. Пра яе грамадскую дзейнасць у якасці члена ЦВК БССР і СССР, дэпутата Вярхоўнага Савета СССР, Капыльскага раённага Савета.

“У 1937 годзе пасля вучобы я зноў прыехала ў рэдакцыю “Калгасніка Капыльшчыны”. Мяне сустрэлі ветліва і далі работу, — апавядала Алена Ціханаўна Кандыбовіч. – Тады працаваў ужо новы рэдактар Барыс Кацман, а намеснікам рэдактара быў Леў Гільчык, літработнік — А. Караваева. Друкарамі і наборшчыкамі працавалі М. Шкілевіч, А. Пенкевіч, В. Паўлюшчык і Р. Ясінская”.

Нешматлікія газетныя экспанаты нашай раёнкі беражліва захоўваюцца ў Капыльскім краязнаўчым музеі. Мне на вочы трапіў нумар райгазеты за 7 мая 1938 года. На першай старонцы надрукаваны выбарчыя ўчасткі па выбарах у Вярхоўны Савет БССР. Я з цікавасцю даведаўся пра многія вёскі, пасёлкі, хутары, засценкі і мястэчкі нашай роднай Капыльшчыны. Большая палова населеных пунктаў знікла, але для цікаўных даследчыкаў і краязнаўцаў гэта будзе вялікім адкрыццём. Тут жа на 1-й старонцы ёсць рэкамендацыі, як правесці бальшавіцкую агітацыю на выбарчых участках. На трэцяй чытачы “Правды” аб “Правде”. Ёй прысвечаны артыкул дырэктара Капыльскай беларускай ПСШ Л. Д. Віткіна, а таксама інструктара РК КПБ А. Траяновіча. Ёсць нават здымак пра іспанскіх дзяцей (фота Прэсклішэ), а таксама матэрыялы БелТА. На чацвёртай старонцы заметка пра Забалацкую МТС, а ў іншых нумарах – пра Цімкавіцкую і Чыжэвіцкую МТС. Тыраж газеты павялічыўся да 3500, а стартаваў з 500 экзэмпляраў. Цікава, што ў Цімкавічах дзейнічае аддзяленне шавецкай арцелі “Камунар”, і ў адзін з майскіх дзён члены арцелі перакрылі нормы выпрацоўкі і мелі высокія заробкі. Стаханавец Насулевіч выканаў дзённую норму на 300 працэнтаў. А вось В. Карман, І. Грыбок, М. Бушук, К. Мейстар выканалі свае заданні на 250 працэнтаў. Члены арцелі абавязаліся працаваць яшчэ лепш. Аўтары: Варвашэня, Шалюбека, Тарузаў. Адказны рэдактар Б. Кацман.

У 1937 годзе павысіўся матэрыяльны і культурны ўзровень людзей. Калгаснікі ўжо добра апраналіся і лепш харчаваліся. Яны жылі значна лепш за заможных аднаасобнікаў, што былі на пачатку калектывізацыі. І, вядома ж, раёнка на сваіх старонках расказвае, як заможна жывуць вяскоўцы, выпісваюць пазыку, каб яшчэ больш мацаваць радзіму. Усе дзеці вучацца ў школе, адчуваецца паўсямесны клопат аб людзях. Карэспандэнты Яўген Жылка і Васіль  Наркевіч пішуць нарысы аб людзях, выпускаюць літаратурныя старонкі. Свае вершы друкуе Рыгор Чарнушэвіч (Філосаф), які ў свой час друкаваўся ў “Нашай ніве”. А якія лірычныя, патрыятычныя вершы прыносяць маладыя паэты Аляксандр Коршак, Уладзімір Ясючэня! Малодшы за іх Сцяпан Александровіч піша замалёўкі і невялічкія апавяданні. Літсупрацоўнік Васіль Гаўрук усяго сябе аддае любімай газеце і разам з Наркевічам і Жылкам апавяданнямі і вершамі ўслаўляюць новае жыццё і любасць да Айчыны. Нельга не ўспомніць настаўніка Капыльскай беларускай школы (цяпер гімназія №1) Васіля Аляксеевіча Корнева, выхаванца Гомельскага педінстытута, які разам з паэтамі Леанідам Гаўрылавым, Міколам Сурначовым, як гаворыць доктар філалагічных навук Іван Штэйнер, стаялі “ля вытокаў універсітэцкай школы прыгожага пісьменніцтва. Ён запальваў сэрцы сваіх вучняў і разгортваў іх паэтычныя крылы”. Разам са сваімі вучнямі друкуе вершы ў райгазеце “Калгаснік Капыльшчыны”. Гэты таленавіты чалавек не толькі выдатна выкладаў беларускую мову, але і арганізаваў пры школе літаратурны і драматычны гурткі (вайна потым забярэ гэта сузор’е талентаў).

У канцы 1938 года райгазета на нейкі час набывае новую назву “За Сацыялістычнае земляробства”. Яўген Канстанцінавіч Жылка становіцца загадчыкам пісем і актыўна вучыць селькораў працаваць над тэкстам, завастраць тэму на важным. А Уладзімір Гаўрук восенню 1940 года прызываецца ў паветраную армію, дзе ў палкавой газеце друкуе свае вершы і матэрыялы. Служыць ён там разам са сваім земляком са Слабада-Кучынкі Іванам Трацэўскім. Маладой дзяўчынай прыходзіць у друкарню Аня Гурыновіч, а брыгадзірам становіцца Станіслаў Ігнатавіч Плюта з вёскі Вошкаты. Друкарня друкуе, як сваю раёнку, так і дзве палітаддзелаўскія газеты: саўгаса Дзяржынскага і Капыльскай МТС.

Грымнула вайна, і фашысцкія самалёты бамбяць Капыль. Валянціна Мікалаеўна Паўлюшчык перад гэтым друкавала апошні нумар газеты. “Ноч была цяжкай, друкарская машына капрызнічала. З цяжкасцю яе круціў Маскалькоў ці Роцька, — успамінала яна пры сустрэчы. – Прыцягнулася дадому і адразу легла спаць. А раніцай, ледзь свет, будзіць гаспадыня кватэры: “Што ты, Валя, спіш, вайна пачалася”.

“Не маем права аддаць у рукі ворага друкарскую базу”, — гаворыць апошні рэдактар Іван Кучук. І вось па ўказанні рэдактара Валянціна Паўлюшчык, Аня Гурыновіч, Яўген Жылка, Васіль Наркевіч і іншыя супрацоўнікі паляць дакументы і хаваюць абсталяванне і шрыфты. А ў райвыканкаме па ўказанні старшыні Антона Іосіфавіча Здрайкоўскага таксама знішчаюць акты на землекарыстанне і іншыя дакументы.

Іван ІГНАТЧЫК

НА ЗДЫМКУ: даваенны калектыў рэдакцыі

“Капыльскія пераборы”

21.10.2024

Значнай падзеяй для выхаванцаў і выкладчыкаў Капыльскай і Цімкавіцкай школ мастацтваў стала правядзенне ІІІ раённага конкурсу баяністаў і акардэаністаў “Капыльскія пераборы”, які адбыўся 14 красавіка.

Яго мэта — выяўленне лепшых і таленавітых выканаўцаў (у кожным класе), развіццё іх творчых здольнасцей і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, удасканаленне педагагічнага ўзроўню выкладчыкаў, папулярызацыя ігры на баяне і акардэоне.

Урачыстым адкрыццём конкурсу стала выступленне навучэнцаў групы прафарыентацыі Капыльскай ДШМ, дыпламантаў адкрытага Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча Івана Усовіча (3 клас, баян, філіял Семежава) і Марыны Мяцельскай (6 клас, акардэон).

У творчым спаборніцтве прымалі ўдзел не толькі хлопчыкі і дзяўчынкі з Капыльскай і Цімкавіцкай школ мастацтваў, але і выхаванцы іх філіялаў з Семежава, Слабада-Кучынкі, Старыцы. Усе навучэнцы выступілі паспяхова, чаму садзейнічала карпатлівая, напружаная работа іх педагогаў М. П. Сільвановіч, У. Б. Чаркаса, Н. С. Каленчыц, А. В. Карповіча.

Самымі цікавымі і запамінальнымі былі выступленні Хрысціны Кавалеўскай (1 клас Капыльскай ДШМ), Аляксея Хартановіча (2 клас Капыльскай ДШМ), Алёны Каруннай (2 клас Цімкавіцкай ДШМ), Надзеі Няхайчык (2 клас Цімкавіцкай ДШМ), Уладзіслава Гурло (3 клас Капыльскай ДШМ), Максіма Казака (4 клас Капыльскай ДШМ), Максіма Кавалені (5 клас Капыльскай ДШМ), Яўгена Дарашэвіча (5 клас Цімкавіцкай ДШМ), якія атрымалі дыпломы І, ІІ і ІІІ ступеней. Граматай, як самы юны ўдзельнік, быў адзначаны вучань 1 класа Капыльскай ДШМ Андрэй Пыліла.

Хочацца пажадаць усім удзельнікам конкурсу далейшых творчых поспехаў і прызавых месц.

Наталля КАЛЕНЧЫЦ,

загадчыца аддзялення народных інструментаў Капыльскай ДШМ

Страница 194 из 228