Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Час добрых спраў

29.04.2010

Больш за 12 тысяч чалавек прыняло ўдзел у рэспубліканскім і раённым суботніках 24 красавіка на тэрыторыі Капыльскага раёна. Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Тамара Нагорная, па папярэдніх даных у гэты дзень зароблена 14 млн 854 тысячы рублёў. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, работ і паслуг насельніцтву выкананы на 78 млн 760 тыс. рублёў, аб’ём падрадных работ – на 12 млн 750 тыс. рублёў.

Прадстаўнікі арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў горада ў гэты дзень наводзілі парадак на прылягаючых тэрыторыях, але большасць выехала ў гаспадаркі раёна, каб аказаць дапамогу ў правядзенні вясенне-пасяўной кампаніі. Гараджане разам з работнікамі сельгаспрадпрыемстваў збіралі камяні, перабіралі бульбу, агароджвалі фермы, рабілі прагоны для жывёлы. Работнікі сельскіх Саветаў разам з прадстаўнікамі сацыяльнай сферы займаліся добраўпарадкаваннем грамадзянскіх могілак, месцаў загінуўшых у гады вайны, у парках, на пустуючых сядзібах. На суботнік выйшлі таксама школьнікі, пенсіянеры.

Раённай прэс-групе ўдалося адлюстраваць некаторыя моманты сапраўднага працоўнага энтузіязму. Напрыклад, на тэрыторыі цэнтральнай раённай бальніцы медыкі рабілі клумбы і высаджвалі самыя разнастайныя кветкі. У вёсцы Кацельнікі СВК “Душава” інжынерна-тэхнічныя работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм добраўпарадкоўвалі тэрыторыю вакол пабудаваных гэтай жа арганізацыяй домікаў. Яны прыбіралі смецце, фарбавалі агароджу.

Спецыялісты канторы СВК “Пацейкі” разам з прыехаўшымі ад аддзела занятасці насельніцтва актыўна вялі пераборку бульбы. Работнікі адміністрацыі ААТ “Капыльскі райаграсервіс” прыехалі ў сваю падсобную гаспадарку СГФ “Руднае”, каб на палетках сабраць камяні.

Прадстаўнікоў Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў мы сустрэлі ў Вялікіх Прусах на добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу, дзе ўстаноўлены помнік Герою Савецкага Саюза Ігнату Казлоўскаму (здымак 2). Аб прыгажосці сквера ў аграгарадку Цімкавічы клапаціліся работнікі Цімкавіцкага сельскага Савета і сацыяльнай сферы (здымак 1).

Гэта ўсяго некалькі эпізодаў добрых спраў людзей Капыльшчыны ў час суботніка.

Марыя ШЭІНА

Фота аўтара


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей