Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Письмо от Президента

28.10.2024

У сумеснай акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай  рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “Пытанне Прэзідэнту” прынялі ўдзел каля  400  школьнікаў  і  навучэнцаў  сельгасліцэя Капыльскага раёна.

Аўтары самых цікавых і актуальных пытанняў  атрымалі Падзячныя пісьмы ад кіраўніка дзяржавы. У ліку тых, хто іх удастоены, пяць навучэнцаў Капыльшчыны. Сваім удзелам у гэтай акцыі яны даказалі, што неабыякава глядзяць на тое, што адбываецца навокал, імкнуцца быць карыснымі сваёй краіне, уносяць асабісты ўклад у пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі.

Учора на ўрачыстых лінейках першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Валянціна Балажынская ўручылі Падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Іх атрымалі Вікторыя Жук і Настасся Каменка з гімназіі №1 г. Капыля (на здымку) і навучэнцы сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Дзмітрый Молакаў, Дзяніс Зарамбоўскі і Аляксандра Вечар.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Не будзь абыякавым

28.10.2024

[caption id="attachment_602" align="alignleft" width="300" caption="падчас сустрэчы ў ліцэі"][/caption] Работа з праблемнымі падлеткамі - прыярытэтны напрамак дзейнасці Капыльскага райкама грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Распрацавана адпаведная інструкцыя аб узаемадзеянні маладзёжнага саюза з пракуратурай, раённым аддзелам унутраных спраў, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнай абароны насельніцтва.

Работа з праблемнымі падлеткамі - прыярытэтны напрамак дзейнасці Капыльскага райкама грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Распрацавана адпаведная інструкцыя аб узаемадзеянні маладзёжнага саюза з пракуратурай, раённым аддзелам унутраных спраў, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнай абароны насельніцтва.

Пры райкаме створаны клуб “Падлетак”, дзе праводзіцца прафілактычная работа з юнакамі і дзяўчатамі, якія трапілі на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх.

Чарговае мерапрыемства адбылося ў Капыльскім СПЛ. Дваццаць выхаванцаў гэтай навучальнай установы сустрэліся з першым сакратаром РК ГА “БРСМ” Наталляй Гарбацэвіч, загадчыкам аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Пятром Лобавым. Унікнуць у праблемы, зразумець прычыны, якія прывялі падлеткаў да правапарушэнняў, - такія задачы ставіліся падчас гутаркі. Хтосьці з ліцэістаў ішоў на кантакт са старэйшымі таварышамі, хтосьці нават і не рабіў такіх спроб, моўчкі назіраючы за іншымі. Між тым, напрыканцы сустрэчы на тварах дзяўчат і юнакоў ужо не чыталася тая абыякавасць, што адчувалася ў пачатку гутаркі.

Ды ўвогуле, як можна быць абыякавым да ўласнага жыцця, якое фактычна толькі пачынаецца. І будзем спадзявацца, што кожны падлетак пакідаў месца сустрэчы з такой жа думкай.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

Са шкоднымі звычкамі не сябруе

28.10.2024

[caption id="attachment_598" align="alignleft" width="300" caption="Ю. Раманоўскі"][/caption] Сярод сотні маладых спецыялістаў, якія свой практычны вопыт прыйшлі атрымліваць на капыльскую зямлю, сустракаюцца людзі самых розных прафесій. Камусьці бліжэй стала медыцына ці педагогіка, хтосьці абраў працу будаўніка ці работніка лясной гаспадаркі. Як кажуць, прафесіі ўсялякія патрэбны. Але, лічу, асобную нішу (калі быць дакладным – больш за палову былых выпускнікоў ВНУ і сярэдніх спецыяльных устаноў) займаюць спецыялісты сельскагаспадарчай галіны.

Адзін з іх – Юрый Раманоўскі, галоўны эканаміст СГФ “Грозава”. Адразу пасля атрымання сярэдняй адукацыі Юрый цвёрда вырашыў паступіць у ВНУ, абраўшы эканамічны профіль. Першая спроба стаць студэнтам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта была няўдалай. І тады юнак падаў дакументы ў сталічны аграрна-тэхнічны. Скончыўшы універсітэт у 2009 годзе, Юрый вярнуўся ў родны Капыль і ўжо 13 ліпеня ўладкаваўся ў сельгасфіліял “Грозава” адразу на адказную пасаду галоўнага эканаміста. Спачатку сустрэўся з некаторымі цяжкасцямі: у ВНУ навучанне праходзіла з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння, а ў гаспадарцы, па словах маладога спецыяліста, некаторых звыклых для яго форм і формул не хапала. Што атрымлівалася ўкараніць самому – укараняў. Калі не – на дапамогу прыходзілі сябры-эканамісты, старэйшыя калегі з суседніх гаспадарак.

Але работа, як кажуць, работай. Каб добра працаваць, неабходна ўмець і адпачываць. Па словах Юрыя, у вольны час любіць сустрэцца з сябрамі, пешшу прайсціся. Вельмі карысным заняткам для ўласнага здароўя лічыць плаванне, таму два разы на тыдзень наведвае фізкультурна-аздараўленчы комплекс, і ўвогуле: са шкоднымі звычкамі не сябруе.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

С хорошим настроением!

28.10.2024

Всегда с хорошим настроением посещают наши пионеры 7 «Г» класса из отряда «Милосердие» ребят в коррекционном центре.

Каждую среду приходят они к детям, которым так необходима их дружба, внимание. Хотя наши пионеры сделали только первые шаги в благотворительной деятельности, но уже добились значительных успехов: их прихода с нетерпением ждут ребята из Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации. Мы надеемся, что наши ученики помогут ребятам с ограниченными возможностями почувствовать себя признанными, нужными, равноправными членами общества и внесут в их повседневную жизнь больше ярких красок.

Алина БЕЛЯВСКАЯ,

член кружка «Пионерский вестник» СШ №2 г. Копыля

Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО

Навядзём парадак разам

28.10.2024

З 1 па 30 красавіка на тэрыторыі Міншчыны пройдзе месячнік па навядзенні парадку на зямлі.

Нарэшце мы дачакаліся па-сапраўднаму цёплых дзянькоў, якія акрамя пачатку веснавых палявых работ прынеслі не менш важны клопат — навядзенне парадку ў гарадах і сёлах і наогул на зямлі. Пасля доўгай зімы неабходна нешта падмайстраваць, пафарбаваць, падрэзаць кусты, азеляніць тэрыторыі, а недзе проста згрэбці смецце, якога так багата сабралася за гэты час.

Па даўняй традыцыі гэтым вяскоўцы займаліся, рыхтуючыся да Вялікадня, Радаўніцы, тым больш што толькі-толькі мінулі такія доўгія выхадныя. Аднак гэтым праца на зямлі не абмяжуецца.

З мэтай актывізацыі і належнай арганізацыі работ абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб правядзенні на працягу красавіка на Міншчыне месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. І такая буйнамаштабная акцыя з кожным днём набірае абароты. Згодна з распараджэннем старшыні Мінаблвыканкама Леаніда Крупца, на працягу аб’яўленага месячніка ўсім землекарыстальнікам рэкамендуецца навесці парадак на замацаваных тэрыторыях і азеляніць іх. Асаблівая ўвага будзе надавацца добраўпарадкаванню месцаў пахавання салдат, партызанаў, мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, помнікаў і мемарыялаў героям вайны.

Плануецца, што работа па навядзенні парадку на зямлі не абмяжуецца рамкамі месячніка, а прадоўжыцца і ў маі з тым, каб зрабіць кожны куточак нашай зямлі па сапраўднаму прыгожым і непаўторным.

Маргарыта САКОВІЧ

Страница 201 из 228