[caption id="attachment_602" align="alignleft" width="300" caption="падчас сустрэчы ў ліцэі"][/caption] Работа з праблемнымі падлеткамі - прыярытэтны напрамак дзейнасці Капыльскага райкама грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Распрацавана адпаведная інструкцыя аб узаемадзеянні маладзёжнага саюза з пракуратурай, раённым аддзелам унутраных спраў, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнай абароны насельніцтва.
Работа з праблемнымі падлеткамі - прыярытэтны напрамак дзейнасці Капыльскага райкама грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Распрацавана адпаведная інструкцыя аб узаемадзеянні маладзёжнага саюза з пракуратурай, раённым аддзелам унутраных спраў, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнай абароны насельніцтва.
Пры райкаме створаны клуб “Падлетак”, дзе праводзіцца прафілактычная работа з юнакамі і дзяўчатамі, якія трапілі на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх.
Чарговае мерапрыемства адбылося ў Капыльскім СПЛ. Дваццаць выхаванцаў гэтай навучальнай установы сустрэліся з першым сакратаром РК ГА “БРСМ” Наталляй Гарбацэвіч, загадчыкам аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Пятром Лобавым. Унікнуць у праблемы, зразумець прычыны, якія прывялі падлеткаў да правапарушэнняў, - такія задачы ставіліся падчас гутаркі. Хтосьці з ліцэістаў ішоў на кантакт са старэйшымі таварышамі, хтосьці нават і не рабіў такіх спроб, моўчкі назіраючы за іншымі. Між тым, напрыканцы сустрэчы на тварах дзяўчат і юнакоў ужо не чыталася тая абыякавасць, што адчувалася ў пачатку гутаркі.
Ды ўвогуле, як можна быць абыякавым да ўласнага жыцця, якое фактычна толькі пачынаецца. І будзем спадзявацца, што кожны падлетак пакідаў месца сустрэчы з такой жа думкай.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии