Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Навядзём парадак разам

16.04.2010

З 1 па 30 красавіка на тэрыторыі Міншчыны пройдзе месячнік па навядзенні парадку на зямлі.

Нарэшце мы дачакаліся па-сапраўднаму цёплых дзянькоў, якія акрамя пачатку веснавых палявых работ прынеслі не менш важны клопат — навядзенне парадку ў гарадах і сёлах і наогул на зямлі. Пасля доўгай зімы неабходна нешта падмайстраваць, пафарбаваць, падрэзаць кусты, азеляніць тэрыторыі, а недзе проста згрэбці смецце, якога так багата сабралася за гэты час.

Па даўняй традыцыі гэтым вяскоўцы займаліся, рыхтуючыся да Вялікадня, Радаўніцы, тым больш што толькі-толькі мінулі такія доўгія выхадныя. Аднак гэтым праца на зямлі не абмяжуецца.

З мэтай актывізацыі і належнай арганізацыі работ абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб правядзенні на працягу красавіка на Міншчыне месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. І такая буйнамаштабная акцыя з кожным днём набірае абароты. Згодна з распараджэннем старшыні Мінаблвыканкама Леаніда Крупца, на працягу аб’яўленага месячніка ўсім землекарыстальнікам рэкамендуецца навесці парадак на замацаваных тэрыторыях і азеляніць іх. Асаблівая ўвага будзе надавацца добраўпарадкаванню месцаў пахавання салдат, партызанаў, мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, помнікаў і мемарыялаў героям вайны.

Плануецца, што работа па навядзенні парадку на зямлі не абмяжуецца рамкамі месячніка, а прадоўжыцца і ў маі з тым, каб зрабіць кожны куточак нашай зямлі па сапраўднаму прыгожым і непаўторным.

Маргарыта САКОВІЧ


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей