Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Са шкоднымі звычкамі не сябруе

16.04.2010

[caption id="attachment_598" align="alignleft" width="300" caption="Ю. Раманоўскі"][/caption] Сярод сотні маладых спецыялістаў, якія свой практычны вопыт прыйшлі атрымліваць на капыльскую зямлю, сустракаюцца людзі самых розных прафесій. Камусьці бліжэй стала медыцына ці педагогіка, хтосьці абраў працу будаўніка ці работніка лясной гаспадаркі. Як кажуць, прафесіі ўсялякія патрэбны. Але, лічу, асобную нішу (калі быць дакладным – больш за палову былых выпускнікоў ВНУ і сярэдніх спецыяльных устаноў) займаюць спецыялісты сельскагаспадарчай галіны.

Адзін з іх – Юрый Раманоўскі, галоўны эканаміст СГФ “Грозава”. Адразу пасля атрымання сярэдняй адукацыі Юрый цвёрда вырашыў паступіць у ВНУ, абраўшы эканамічны профіль. Першая спроба стаць студэнтам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта была няўдалай. І тады юнак падаў дакументы ў сталічны аграрна-тэхнічны. Скончыўшы універсітэт у 2009 годзе, Юрый вярнуўся ў родны Капыль і ўжо 13 ліпеня ўладкаваўся ў сельгасфіліял “Грозава” адразу на адказную пасаду галоўнага эканаміста. Спачатку сустрэўся з некаторымі цяжкасцямі: у ВНУ навучанне праходзіла з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння, а ў гаспадарцы, па словах маладога спецыяліста, некаторых звыклых для яго форм і формул не хапала. Што атрымлівалася ўкараніць самому – укараняў. Калі не – на дапамогу прыходзілі сябры-эканамісты, старэйшыя калегі з суседніх гаспадарак.

Але работа, як кажуць, работай. Каб добра працаваць, неабходна ўмець і адпачываць. Па словах Юрыя, у вольны час любіць сустрэцца з сябрамі, пешшу прайсціся. Вельмі карысным заняткам для ўласнага здароўя лічыць плаванне, таму два разы на тыдзень наведвае фізкультурна-аздараўленчы комплекс, і ўвогуле: са шкоднымі звычкамі не сябруе.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей