Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Дзякуй за падтрымку! Избранное

03.05.2014
У гэтыя прыгожыя сонечныя дні вясны сваё прафесійнае свята адзначае калектыў  Дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты “Слава працы” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Капыльшчыны”. Прыемна, што да яго мы прыйшлі з некаторымі набыткамі. Па-першае, удастоіліся ганаровага права стаць удзельнікамі Міжнароднай выставы “СМІ ў Беларусі”, дзе творчая прэзентацыя  капылян прызнана самай крэатыўнай. Выказваем шчырую ўдзячнасць аматарскаму аб’яднанню нацыянальнай кухні “Лоцвінскія ўдалухі”. Творчы калектыў рэдакцыі – удзельнік шматлікіх конкурсаў. За актыўны ўдзел у асвятленні пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнае выхаванне насельніцтва газета ўзнагароджана Граматай міністра абароны Рэспублікі Беларусь Ю. В. Жадобіна.  Рэдакцыя газеты ўдастоена Дыплома ўпаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь за высокае прафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь. Творчаму калектыву выказана падзяка і ад старшыні аргкамітэта Рэспубліканскай духоўна-асветніцкай праграмы “Сям’я-Адзінства-Айчына”. Асвятленне сямейнай тэматыкі пастаянна знаходзіцца ў полі зроку раённых журналістаў. Сёлета загадчыца аддзела пісем і сацыяльных праблем Дзіяна Ткачэнка стала лаўрэатам конкурсу прафесійнага майстэрства “Майстар Мінскай вобласці” за творчы альбом “Сям’я Беларусі”. Ствараць газету нам дапамагае пазаштатны актыў. Вялікую ўдзячнасць за супрацоўніцтва выказваем калектыву Капыльскага раённага краязнаўчага музея на чале з яго дырэктарам Валянцінай Шураковай, супрацоўнікам упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, раённай цэнтральнай  бібліятэкі імя А. Астрэйкі, раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, упраўленню райсельгасхарчу, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, энерганагляду, а таксама Івану Ігнатчыку, Уладзіміру Каўшу, Івану Сурману, Барысу Дзенісюку, Таццяне Нядзелька, Людміле Ніжэвіч, Любові Мотуз, Валянціне Быстрымовіч, Канстанціну Карнелюку, удзельнікам літаратурнага аб’яднання “Вясёлка” і членам дзіцячага аб’яднання юных карэспандэнтаў “Проба пяра”. Асаблівая ўдзячнасць – протаіерэю Сергію Чарнаму і ўсім святарам цэркваў Капыльскай акругі за распрацоўку і рэалізацыю праекта “Свет лампады”. Дзякуй за супрацоўніцтва настаяцелю касцёла святых Пятра і Паўла Аляксандру Тарасевічу. У распаўсюджванні раёнкі вялікую ролю адыгрываюць супрацоўнікі  раённага вузла паштовай сувязі на чале з Інай Былюк. Далучаемся да віншаванняў з іх прафесійным святам і зычым толькі дабра тым, хто афармляе падпіску і дастаўляе нашу газету чытачам. З асаблівай пашанай мы сёння ўспамінаем ветэранаў друку – Віктара Семянкевіча, Ганну Татарынчык, Вольгу Балогу, Таццяну Раіцкую, Ірыну Кандрукевіч, Святлану Апанасевіч, Іну Санкіну, Любоў Пятрову, Марыю Астаповіч. Усім жадаем моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, радасці за сваіх дзяцей, унукаў, творчага натхнення, здзяйснення ўсіх задум і мар. Няхай раённая газета “Слава працы” і надалей застаецца  самай  жаданай  у  кожнай сям’і. Дзякуй за падтрымку. Марыя ШЭІНА  
Оцените материал
(0 голосов)

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей