Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

95

За победу — мобильный телефон

03.01.2015
Прыемны падарунак напярэдадні навагодніх святаў атрымалі навучэнцы школ раёна, якія прынялі ўдзел у конкурсе дзіцячых малюнкаў на тэму аховы працы. [caption id="attachment_38374" align="aligncenter" width="570"] Аліна Ракевіч, Настасся Бойка[/caption] Як паведаміла начальнік аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Лятчэня, усяго на конкурс была прадстаўлена 21 работа. Іх аўтары — хлопчыкі і дзяўчынкі розных узростаў, вучні гарадскіх школ і гімназіі, Старыцкай, Ванелевіцкай, Пацейкаўскай і Цімкавіцкай адзінаццацігодак, а таксама выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна. Вынікі творчага спаборніцтва былі падведзены падчас круглага стала, які стаў завяршальным мерапрыемствам месячніка бяспечнай працы. Першае месца аднагалосна было аддадзена Настассі Бойка з СШ №3 г. Капыля, якая займаецца і ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна. Прыз пераможцы — мабільны тэлефон ад спонсара, якім выступіла ДЛГУ “Капыльскі лясгас”, а таксама Дыплом і салодкі пачастунак уручылі намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская і намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Таццяна Кана- плянік. У гэты ж дзень падарункі за 2-е месца атрымала Аліна Ракевіч з СШ №3 г. Капыля і навучэнка Ванелевіцкай СШ Дар’я Драко (3-е месца). Таксама было прынята рашэнне ўсіх юных мастакоў узнагародзіць Дыпломамі ўдзельнікаў і ўручыць ім салодкія падарункі. Асобныя ўзнагароды атрымалі 6-7-гадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Трэба адзначыць, што акрамя лясгаса спонсарскую падтрымку конкурсу аказала ПГУП “Парфумбытхім-Капыль”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей