Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Установы адукацыі двух брацкіх народаў працягваюць узаемадзеянне. Нядаўна адбылася анлайн-сустрэча. Школьнікі Беларусі і Расіі – адзінае цэлае! Яна прайшла ў рамках супрацоўніцтва паміж Сярэдняй школай №2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага і школай імя Гонышава (пас. Чарнарэчанскі) Арэнбургскага раёна Арэнбургскай вобласці. – Да ўвагі расійскіх гасцей мы прапанавалі відэафільм пра Капыль, падрыхтаваны дзясяцікласніцай Надзеяй Драко, – адзначыла дырэктар СШ №2 г. Капыля Ірына Абас. – Наша вучаніца стала пасажырам расійска-беларускага праекта «Цягнік Памяці-2023», атрымаўшы перамогу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Я – патрыёт сваёй краіны». Капыльскія школьнікі таксама пазнаёмілі сваіх аднагодкаў з Расіі з кутком баявой славы і школьнай музейнай экспазіцыяй, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У сваю чаргу навучэнцы з Чарнарэчанскай школы расказалі пра тое, якую дапамогу Савецкаму Саюзу аказвалі жыхары іх пасёлка, знаходзячыся ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Музычным падарункам для расійскага боку стала песня «Две сестры – Беларусь и Россия», выкананая юнымі капылянкамі Вікторыяй Трухан і Вікторыяй Жогаль. У знак павагі да дзяржаўных сімвалаў кранальным момантам стала выкананне сваіх дзяржаўных гімнаў кожным з бакоў сустрэчы. Як падкрэслілі арганізатары і ўдзельнікі мерапрыемства, наперадзе яшчэ шмат сумесных праектаў, прычым ёсць надзея не толькі на зносіны ў анлайн-прасторы, але і ў абмене сяброўскімі візітамі адзін да аднаго. Сяргей КОЗЕЛ
Воскресенье, 09 апреля 2023 11:17

Вялікдзень: сімвалы і звычаі

Вялікдзень — гэта свята пераходу ад няволі смерці да свабоды вечнага жыцця, свята аднаўлення ўсяго стварэння ў Езусе Хрысце.  Вялікдзень таксама называюць Пасхай, што з яўрэйскай мовы азначае пераход. Свята Вялікадня ўзяло свой пачатак ад яўрэйскай Пасхі, святкаванне якой было звязана з выйсцем выбранага народу з егіпецкай няволі ў абяцаную зямлю. Яўрэі святкавалі Пасху ў 14-ы дзень месяца Нісана. Менавіта тады і адбылася Хрыстова Пасха, пераход Езуса праз смерць да хвалы ўваскрасення. На Нікейскім Саборы ў 325 годзе было прынята, што Вялікдзень у Касцёле будзе адзначацца ў першую нядзелю пасля першага вясенняга паўналуння. Чаму сімвал яйка Адным з атрыбутаў велікодных дзён з’яўляецца фарбаванае (чырвонае) яйка. Паводле біблейскага падання, Марыя Магдалена прынесла ў падарунак рымскаму імператару Ціберыю чырвонае яйка як сімвал невіноўнасці Хрыста і сведчанне таго, што ўвесь свет адказны за Яго пралітую кроў. Першапачаткова яйкі фарбавалі ў чырвоны колер (крашанкі), пазней — размалёўвалі рознымі ўзорамі (пісанкі). Яшчэ адна прыкмета Вялікадня ў Беларусі — валачобніцтва. Гуртамі па 8-10 чалавек вяскоўцы абыходзілі хаты чале з «пачынальнікам». Апошні меў самую адказную місію — ён спяваў валачобную песню, якая магла мець да 150 радкоў. Астатнія — «падхватнічкі» — спявалі рэфрэн. У гурце абавязкова былі музыкі. Гаспадары шчыра адорвалі валачобнікаў пачастункамі. У сусветнай традыцыйнай культуры валачобныя песні захаваліся і зафіксаваны толькі ў беларусаў. Благаслаўленне велікодных страваў У кожнай сям’і раніцай у Вялікую суботу рыхтуюцца стравы да благаслаўлення. Хлеб нагадвае «хлеб жывы, які сышоў з нябёсаў», вяндліна ці велікодны баранак — на ўспамін пасхальнага баранчыка, а таксама яйка — сімвал новага жыцця, якое нясе ўваскрослы Хрыстос, і соль, якая ахоўвае нас ад сапсаванасці. Велікодны баранак сімвалізуе біблейскага пасхальнага баранка, які быў прадвесцем Хрыста, забітага і ўваскрослага, які сваёй крывёй збавіў свет ад вечнай смерці. На велікодны стол таксама пажадана падаць асвечаную соль, хрэн і перац, якія нагадваюць біблейскія горкія травы. Велікодны сняданак у коле сям’і Урачысты стол засцілаецца белым абрусам з залатой стужкай, на які ставяцца галінкі вярбы, асвечаныя яйкі, прарошчаная пшаніца ці буйміна, барвенак ці самшыт. Зеляніна сімвалізуе новае жыццё, атрыманае падчас святога хросту. У цэнтры стала можа быць змешчаны сямейны пасхал, велікодны баранак і асвечаныя яйкі, хлеб і соль (т. зв. свянцонка). Таксама можна загадзя падрыхтаваць асвечаную ваду і крапідла. Бацька запальвае сямейны пасхал і, уздымаючы яго, кажа: — Сапраўды Хрыстос уваскрос. Аллелюя. Усе адказваюць: — Дзякуем Пану Богу. Аллелюя. Потым бацька чытае ўрывак са Святога Пісання (Лк 24, 36-43): Чытанне з Евангелля паводле Лукі: — Калі яны казалі пра гэта, сам Езус стаў сярод іх і сказаў ім: «Спакой вам!» Збянтэжаныя і напалоханыя, яны думалі, што бачаць духа. Але Ён сказаў ім: «Чаму разгубіліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах? Паглядзіце на Мае рукі і ногі: гэта Я. Дакраніцеся да Мяне і пераканайцеся: дух не мае цела і касцей; як бачыце, Я іх маю». Пасля гэтых слоў Ён паказаў ім рукі і ногі. А калі яны ад радасці яшчэ не верылі і дзівіліся, Ён сказаў  ім: «Ці маеце тут што з’есці?» Яны падалі Яму кавалак печанай рыбы. Ён узяў і еў перад імі». Гэта Слова Божае. Усе адказваюць: — Хвала Табе, Хрыстос. Працягвае далей: — Няхай гэтая асвячаная вада нагадае нам нашае хроснае акунанне ў смерць і ўваскрасенне Хрыста і пакліканне да жыцця ў вольнасці Дзяцей Божых. Бацька акрапляе асвечанай вадой усіх прысутных, увесь дом, двор і гаспадарчыя будынкі. Падчас акраплення можна заспяваць велікодную песню: —Уладарка неба, узрадуйся, аллелюя, бо Той, Каго пад сэрцам насіла, аллелюя, уваскрос Ён, як казаў нам, аллелюя Богу за нас маліся, аллелюя. Бацька  віншуе з Вяліка-днем: — Умілаваныя, вестка аб уваскрасенні Хрыста пера-мяніла апосталаў і напоўніла ўсіх вялікай радасцю. Гэтую радасць адчуваюць усе вучні Хрыста на працягу вякоў. Няхай пачуццё радасці напаўняе і нашыя сэрцы. Жадаю ўсім нам, каб Уваскрослы Хрыстос назаўсёды пасяліўся ў нашым доме, а Яго супакой — у нашых сэрцах. На знак нашай узаемнай добразычлівасці і любові, якая яднае нас у супольнасць, падзелімся святочным яйкам — сімвалам жыцця. Агорнем нашай малітвай увесь свет і будзем прасіць нашага Бога: — Ойча наш... Бацька працягвае: — Божа, Твой Адзінародны Сын перамог смерць і адчыніў нам брамы вечнага жыцця, учыні, каб разам з Ім мы дасягнулі нябеснай гасціны ў Тваім Валадарстве. Які жывеш і Валадарыш на вякі вечныя. Усе адказваюць: — Амэн. Бацька кожнаму падае кавалак асвечанага яйка, затым усе сядаюць за стол і з радасцю спажываюць велікодны пачастунак. Пасля снядання ўсе моляцца словамі: — За гэты пачастунак, за ўсе Твае дабрадзействы і за пакліканне нас да вечнага жыцця праслаўляем Цябе, Божа, праз уваскрослага нашага Пана Езуса Хрыста, які з Табой жыве і валадарыць на вякі вечныя.
Расклад набажэнстваў на вялікі тыдзень 8 красавіка – ВІГІЛІЯ ПАСХАЛЬНАЯ, 21.00 – св. Імша (з сабой узяць свечкі); 9 красавіка – Змёртвыхпаўстанне Хрыста, 06.00 – Рэзурэкцыя; 10.00 – св. Імша. Асвячэнне страў на велікодны стол Касцёл св. Пятра і Паўла ў г. Капылі: 12.30, 13.00, 13.30, 14.00, 14.30, 15.00, 15.30, 16.00.
105 лет назад 8 апреля Совнарком принял «Декрет об учреждении волостных, уездных, губернских и окружных комиссариатов по военным делам». Их деятельность позволила в кратчайшие сроки создать сильную Красную Армию. [caption id="attachment_127609" align="alignnone" width="840"] Начальник обособленной группы Сергей Маргалик (справа) со специалистами Инной Карпеленей и Юрием Куняшевичем[/caption] Накануне знаменательной даты мы пообщались с начальником обособленной группы Копыльского района военного комиссариата Несвижского и Копыльского района  Сергеем МАРГАЛИКОМ. В том числе и о том, как обстоят дела в военном комиссариате нашего района. — Сегодня, как и много десятилетий назад, военный комиссариат Несвижского и Копыльского районов является главной солдатской приемной, — подчеркнул Сергей Леонидович. — К нам приходят молодые ребята, желающие посвятить свою жизнь службе Родине, к нам обращаются за помощью ветераны и военные в отставке… И это лишь малая часть из большого списка обязанностей военного комиссариата — органа местного военного управления. В настоящее время в составе белорусской армии функционирует 99 военных комиссариатов, из них шесть областных, военный комиссариат г. Минска, объединенные городские и районные военные комиссариаты. Они являются местными органами военного управления, которые совместно с местными исполнительными и распорядительными органами обеспечивают выполнение законодательства в области обороны и безопасности государства. — Большинство людей убеждены, что военкомат — это только призывной пункт. Но на деле не совсем так. Здесь много подразделений, занимающихся разными вопросами… — Действительно. В Положении о военных комиссариатах, утвержденном постановлением Совета Министров, сказано, что военные комиссариаты есть местные органы военного управления, которые проводят военно-мобилизационную и учетно-призывную работу. Совместно с местными исполнительными и распорядительными органами они решают вопросы обороны страны, участвуя в подготовке граждан и транспортных средств для призыва и направления, или же поставки в Вооруженные Силы и другие воинские формирования. Главное наше направление — военно-мобилизационная работа. Она включает в себя учет военнообязанных и транспортных средств, медицинское освидетельствование или переосвидетельствование граждан, состоящих в запасе, призыв на военные сборы, организацию функционирования базы проведения мобилизации в районе, бронирование военнообязанных и многое другое. Учетно-призывная работа подразу-мевает, главным образом, первоначальный прием на воинский учет граждан мужского пола в год достижения ими 16-летия, их приписку к призывному участку, обязательную и добровольную подготовку к военной службе и непосредственно мероприятия призыва на срочную военную службу, службу в резерве, а также отбор и направление граждан в военные учебные заведения. Мне хочется поблагодарить немногочисленный коллектив обособленной группы Копыльского района, который на данный момент состоит из специалистов Инны Карпелени и Юрия Куняшевича за их усердие, добросовестность и ответственное отношение к данной работе. — Военкомат также занимается патриотическим воспитанием молодежи? — Да, этот вопрос у нас стоит на одном из первых мест. Активно взаимодействуем со всеми школами, молодежными организациями и райисполкомом. Регулярно встречаемся с учащимися, рассказываем им, что это за профессия — военный. И это правильно. Ведь дети — будущие защитники страны. Они должны стать настоящими патриотами своей Родины. Сергей КОЗЕЛ
Вот и завершился заключительный этап республиканских олимпиад по учебным предметам, в котором приняли участие 1508 школьников со всех уголков Беларуси. В числе сильнейших 120 участников из 8 команд похвальным отзывом по учебному предмету информатика награжден учащийся СШ № 2 г. Копыля Глеб Выскварко. [caption id="attachment_127592" align="alignnone" width="840"] Глеб Выскварко, Иван Бердник, директор СШ № 2 г. Копыля Ирина Абас[/caption] Кстати, проверить свои знания и умения в эти сложные дни смог и учащийся 9 класса Иван Бердник. Учитель информатики СШ № 2 г. Копыля Денис Лещевич отметил, что подготовка учащихся проводилась на протяжении всего календарного года. Ученики постоянно как под руководством преподавателя, так и самостоятельно, готовились по заданиям высокого уровня сложности. Это, прежде всего, большая и кропотливая работа над самим собой. Именно в интеллектуальном соревновании среди огромного количества одаренных учащихся страны наши парни, не взирая на переживания и волнения, смогли проверить свои способности, а также продемонстрировать уверенные теоретические и практические знания по информатике. Наталья ДАВЫДЕНКО Фото СШ № 2 г. Копыля
Страница 1171 из 4891