Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

70

Очередной видеомост состоялся между учащимися СШ №2 г. Копыля и школьниками пос. Чернореченский Оренбургского района

07.04.2023
Установы адукацыі двух брацкіх народаў працягваюць узаемадзеянне. Нядаўна адбылася анлайн-сустрэча. Школьнікі Беларусі і Расіі – адзінае цэлае! Яна прайшла ў рамках супрацоўніцтва паміж Сярэдняй школай №2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага і школай імя Гонышава (пас. Чарнарэчанскі) Арэнбургскага раёна Арэнбургскай вобласці. – Да ўвагі расійскіх гасцей мы прапанавалі відэафільм пра Капыль, падрыхтаваны дзясяцікласніцай Надзеяй Драко, – адзначыла дырэктар СШ №2 г. Капыля Ірына Абас. – Наша вучаніца стала пасажырам расійска-беларускага праекта «Цягнік Памяці-2023», атрымаўшы перамогу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Я – патрыёт сваёй краіны». Капыльскія школьнікі таксама пазнаёмілі сваіх аднагодкаў з Расіі з кутком баявой славы і школьнай музейнай экспазіцыяй, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У сваю чаргу навучэнцы з Чарнарэчанскай школы расказалі пра тое, якую дапамогу Савецкаму Саюзу аказвалі жыхары іх пасёлка, знаходзячыся ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Музычным падарункам для расійскага боку стала песня «Две сестры – Беларусь и Россия», выкананая юнымі капылянкамі Вікторыяй Трухан і Вікторыяй Жогаль. У знак павагі да дзяржаўных сімвалаў кранальным момантам стала выкананне сваіх дзяржаўных гімнаў кожным з бакоў сустрэчы. Як падкрэслілі арганізатары і ўдзельнікі мерапрыемства, наперадзе яшчэ шмат сумесных праектаў, прычым ёсць надзея не толькі на зносіны ў анлайн-прасторы, але і ў абмене сяброўскімі візітамі адзін да аднаго. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей