Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 08 февраля 2016 16:33

Солнечная семья на улице Солнечной

Так можна ахарактарызаваць сям’ю Аляксандра і Хрысціны Зяблавых (на здымку) з аграгарадка Скабін. А сапраўднымі сонейкамі ў іх доме з’яўляюцца пяцёра дзяцей: пятнаццацігадовая Вікторыя, трынаццацігадовы Віктар, шасці-гадовы Данііл, чатырохгадовы Мікалай і Максімка, якому ў красавіку споўніцца годзік. Менавіта іх усмешкамі і цудоўным настроем напаўняецца сямейны ачаг. У Скабін Зяблавы пераехалі ў 2008 годзе з Казахстана, бо на той час там жыць у вёсцы было вельмі складана. Аляксандр уладкаваўся ў мясцовую гаспадарку газаэлектразваршчыкам (пакуль па стане здароўя не працуе), Хрысціна пайшла даіць кароў на МТФ «Перац». DSCN0045 — Прынялі ў Беларусі нас вельмі цёпла, сельгаспрадпрыемства выдзеліла дом, толькі што пабудаваны ў аграгарадку на вуліцы Сонечнай, — дзеліцца Хрысціна. — Радуе, што Беларусь — стабільная краіна, мы жывём пад мірным небам. Мы вельмі хацелі пераехаць у сельскую мясцовасць, бо самі родам з вёскі. Вельмі марым пра тое, што будзем трымаць кароўку, пакуль завялі козачку. Вельмі зручна і тое, што побач з намі знаходзіцца Капыль, блізка школа, дзіцячы сад, бальніца. З нараджэннем пятага дзіцяці сям’я Зяблавых атрымала права на сямейны капітал, які ўжо паспяхова аформіла. — Шчасце — калі мы ўсе разам, — прадаўжае Хрысціна. — Гэта і ёсць галоўны сямейны капітал. Усе хатнія справы мы выконваем усёй сям’ёй, у кожнага свае абавязкі. Мы з мужам стараемся штосьці рабіць, ствараць, пакуль дзеці пры нас. Цешымся і радуемся гэтым часам. І, безумоўна, удзячны дзяржаве за падтрымку. А яшчэ ўпэўнена, што разам мы пераадолеем усе праблемы і цяжкасці. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Понедельник, 08 февраля 2016 14:32

Постоянно на связи

Неацэнную дапамогу мясцовай уладзе аказваюць старэйшыны населеных пунктаў, старшыні ветэранскіх арганізацый. Яны сумесна працуюць  над пытаннямі, якія ўзнікаюць. [caption id="attachment_45861" align="aligncenter" width="580"]Часлава Грыгаровіч і Соф’я Васілевіч Часлава Грыгаровіч і Соф’я Васілевіч[/caption] Напрыклад, Часлава Грыгаровіч, старшыня ветэранскай арганізацыі ААТ «Племзавод Дусаеўшчына». Гэта разумны, пісьменны, добрасумленны работнік у мінулым, а сёння яна ўмела, карэктна аказвае дапамогу. Работнікі сельвыканкама ўдзячны ёй за неабыякавасць, за тое, што ў яе можна павучыцца. Яна шмат увагі ўдзяляе патрыятычнаму выхаванню: з яе ўдзелам  выпушчаны брашуры пра спаленых жыхароў в. Дусаеўшчына і воінаў-інтэрнацыяналістаў, ураджэнцаў гэтых мясцін. Часлава Феліксаўна трымае пастаянную сувязь па тэлефоне з членамі сваёй ветэранскай арганізацыі, прымае ўдзел у сходах грамадзян па населеных пунктах, на якіх абавязкова прысутнічаюць і старэйшыны вёсак. Адна з іх — Соф’я Васілевіч — старэйшына вёскі Каменка. Гэта аддалены населены пункт  з мноствам праблем, але з цудоўнымі, адкрытымі, добрымі жыхарамі. Летась Соф’я Іосіфаўна сабрала добраахвотны ўзнос. Грошы разам з бюджэтнымі сродкамі былі накіраваны на частковую замену агароджы грамадзянскіх могілак у в. Каменка. Ды і ўвогуле, старэйшына пастаянна знаходзіцца на сувязі па ўсіх пытаннях жыццезабеспячэння насельніцтва. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Понедельник, 08 февраля 2016 12:29

Перспективы фермера Сапешко

Свой адлік сялянска-фермерская гаспадарка «Сапешка Агра» пачала з 2011 года, калі ў аграгарадку Мажа на асабістым падвор’і сям’я Сапешка вырашыла заняцца развядзеннем авечак. Перавагу аддалі раманаўскай пародзе, таму што іх мяса нятлустае, карыснае, авечкі маюць выдатную пладавітасць (за адно ягненне прыво-дзяць да двух-чатырох ягнят), і воўна іх карыстаецца вялікім попытам. [caption id="attachment_45857" align="aligncenter" width="580"]Анатоль, Павел і Сяргей Сапешкі Анатоль, Павел і Сяргей Сапешкі[/caption] — Першапачаткова хацелася набыць чыстую раманаўскую пароду авечак, — расказвае кіраўнік гаспадаркі Сяргей Сапешка. — Таму закупляць давялося ў Расіі. Пачалі з малога: набылі 13 котных аўцаматак і барана-вытворніка. За два гады мы давялі пагалоўе да 40 аўцаматак, а таксама паралельна закупілі яшчэ 20 галоў. У сувязі з гэтым звярнуліся ў Капыльскі сельвыканкам, і нам выдзелілі паўтара гектара зямлі для выпасу. На дадзены момант у гаспадарцы ўжо маецца 100 аўцаматак, 60 бараноў, маладняк — 20 ярак і два кані. Спыняцца на гэтым фермер не мае намеру. У планах — завезці з Расіі яшчэ 100 авечак матачнага пагалоўя і да канца 2016 года выйсці на 1000 галоў агульнага статка, ёсць задумкі заняцца і конегадоўляй. Вядома ж, для гэтага патрэбны будынкі. Пытанне па іх вырашаецца: зараз афармляюцца дакументы на куплю былых канюшні і цялятніка, што належалі ААТ «Мажа-Агра». Павялічыцца і зямельны надзел (згодна з рашэннем райвыканкама павінна быць выдзелена 25 га для развіцця), у планах — купіць  адпаведную тэхніку для нарыхтоўкі кармоў. Пакуль жа яны набываюцца ў сельгаспрадпрыемствах ці ў фермераў. Адпаведна, спатрэбіцца і новая рабочая сіла, г.зн. з’явяцца новыя працоўныя месцы. Зараз жа ўсю гаспадарку абслугоўвае сам Сяргей Анатольевіч з дапамогай бацькі і брата. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Понедельник, 08 февраля 2016 13:28

Работать с Божьей Помощью

Жыхар г. Капыля Міладзін Лучыч  (на здымку) гадоў тры-чатыры таму купіў пустуючы домік і ўчастак у в. Нізкавічы для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Праз некаторы час быў набыты яшчэ адзін. А на дадзены момант яго «ўладанні» складаюць каля чатырох з паловай гектараў. Вуліца Роскаш за гэты час набыла зусім іншы выгляд: тут ужо няма закінутых, зарослых сядзіб, а ўсё акультурана. Перабудоўваецца і той пустуючы домік. Падсобная гаспадарка ў Міладзіна даволі багатая: на падвор’і размясціліся звыш сотні авечак з ягнятамі, каля паўсотні свіней з парасятамі, ёсць таксама козы і птушкі. DSCN0001 — Чаму Вы вырашылі завесці такую, скажам, даволі немалую гаспадарку? — пытаемся ў гаспадара сядзібы. — Па-першае, мы з жонкай Таццянай выхоўваем пяцярых дзяцей, — чуем у адказ. — Вядома ж, усіх трэба накарміць, ды і лішні рубель ад продажу прадукцыі не пашкодзіць. Нашай старэйшай дачцэ Даніэле ўжо 18 гадоў, Аляксандр і Вераніка вучацца ў СШ № 3 г. Капыля, дачцэ Кіры пяць гадоў, а самаму малодшаму Міхаілу споўнілася дзесяць месяцаў. Па-другое, усе мы любім прыроду, свежае паветра, таму ў летні час пераважна знаходзімся тут усёй сям’ёй. Вось і Таццяна тады можа заняцца любімай справай — пчалярствам. — Ці не цяжка ўсё гэта даглядаць? — Безумоўна, не зусім проста, але на дапамогу прыходзіць сусед, старэйшы сын таксама па меры магчымасці прыязджае са мной. Мы знайшлі ўзаемаразуменне з дырэктарам ААТ «Племзавод Дусаеўшчына» Сяргеем Кавалеўскім. Акрамя сваіх кармоў, набываем яшчэ ў мясцовай гаспадарцы, а таксама ў тых, што знаходзіцца побач, — РСУП «Бабоўня» і КСУП «С «Лясное». Родам Міладзін з Сербіі. Калі працаваў у Маскве (ён яшчэ і добры будаўнік, аформлены як індывідуальны прадпрымальнік у гэтай галіне), пазнаёміўся з капыльскай дзяўчынай. Ажаніліся і вырашылі пераехаць на радзіму Таццяны, ды так і засталіся тут, аб чым ніколькі не шкадуюць. А жыць у ладзе і згодзе сям’і Лучыч дапамагае вера ў Бога. Кожную нядзелю або ў святы яны наведваюць цялядавіцкую ці капыльскую царкву. Дарэчы, Міладзін адзін з тых, хто рамантаваў Свята-Троіцкі храм у Цялядавічах. Увогуле дапамагаць царкве — гэта ў яго правілах. І яшчэ ён падпарадкоўваецца прынцыпу, што калі будзеш працаваць з Божай дапамогай, то ўсё ў цябе будзе атрымлівацца. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Понедельник, 08 февраля 2016 09:25

Надежные помощники

Для таго, каб правільна і пісьменна весці дыялог з насельніцтвам, неабходна ісці да яго, праводзіць растлумачальную работу. І гэтая работа немагчыма без удзелу дэпутатаў рознага ўзроўню. Яны з’яўляюцца злучальным звяном, бо пражываюць сярод сваіх выбаршчыкаў. З іх удзелам здымаецца маса пытанняў на месцах. Дэпутаты Капыльскага сельскага Савета дэпутатаў не толькі ставяць пытанні перад сельвыканкамам, але канкрэтнымі справамі дапамагаюць іх вырашаць. [caption id="attachment_45858" align="aligncenter" width="580"]Вольга Купрыенка (у цэнтры) з Наталляй Лукашэвіч і Ірынай Літвінка Вольга Купрыенка (у цэнтры) з Наталляй Лукашэвіч і Ірынай Літвінка[/caption] Напрыклад, па ініцыятыве дэпутата Мажскай Зарачанскай выбарчай акругі № 12 Таццяны Купрыянчык, яе мужа і суседзяў вясной і летам мінулага года абсталявана дзіцячая пляцоўка на пустуючым участку на вуліцы Зарэчча ў аграгарадку Мажа. Дарослыя разам з дзецьмі навялі парадак на закінутай тэрыторыі, спланавалі яе, адрамантавалі агароджу, высеклі зараснік і спілавалі аварыйна небяспечныя дрэвы. Замест гэтага ўсталявалі арэлі, турнік, міні-пляцоўкі для юных футбалістаў і валейбалістаў, кольца для баскетбола. Дзеці задаволены, яны адпачываюць тут заўсёды пад наглядам дарослых, нават зімой гульнёвая пляцоўка не пустуе. Дэпутаты Вусаўскай выбарчай акругі № 10 Наталля Лукашэвіч і Якубавіцкай № 13 Ірына Літвінка — адказныя работнікі УА «Капыльскі дзяржаўны каледж». Яны вельмі заняты сваёй прафесійнай дзейнасцю, але і на грамадскай рабоце таксама паспяваюць зрабіць нямала. Адметным з’яўляецца тое, што яны прывіваюць любоў  да  працы  ў  навучэнцаў каледжа, таму з іх удзелам праходзяць многія мерапрыемствы: суботнікі па навядзенні парадку на вуліцах аграгарадка Мажа і іншых населеных пунктаў, добраўпарадкаванні сядзіб адзінокіх састарэлых, уборцы несанкцыянаваных звалак, высечцы зараснікаў і г.д. Акрамя таго, дэпутаты вывучаюць меркаванні сваіх выбаршчыкаў па праблемных пытаннях, дамагаюцца іх разгляду і вырашэння. Святлана Аніхоўская — дэпутат Вошкатаўскай выбарчай акругі № 5, куды ўваходзіць і вёска Вялешына, дзе яна пражывае. Жанчына добра ведае сваіх землякоў. Усе праблемы, якія можа вырашыць сама з жыхарамі,— вырашае, па астатніх звяртаецца па дапамогу ў сельвыканкам, неразгледжаных пытанняў няма. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
Страница 5197 из 5559