Дорогие жители Копыльщины!
Сердечно поздравляю вас с Днем Конституции Республики Беларусь. Конституция закрепила демократические принципы общественного развития: гарантии прав и свобод человека, обеспечение законности и правопорядка, упрочение гражданского согласия и стабильности. И сегодня Основной Закон позволяет нам уверенно двигаться вперед по пути создания сильного государства.
Примите в этот праздничный день искренние пожелания здоровья, счастья, добра, благополучия и успехов в труде во имя родной Беларуси.
Николай РАДОМАН,
член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь
Уважаемые жители Копыльщины!
Поздравляю вас с Днем Конституции Республики Беларусь. Пусть этот праздник государственности придаст вам сил и уверенности в достижении поставленных целей и добрых свершений во благо Родины! Убежден, что с вашим активным участием будут реализованы самые смелые планы и замыслы, краше станет город и район, а в домах прибавится достаток.
Желаю вам здоровья, счастья, уверенности в завтрашнем дне, мира и согласия!
Анатолий БОЙКО,
депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь
Сердечно поздравляем всех жителей Копыльщины с Днем Конституции Республики Беларусь! Основной Закон государства является самым важным сводом правил, по которым живут страна и каждый ее гражданин. Конституция сосредоточила в себе богатый исторический опыт и мудрость предыдущих поколений, закрепила правовые, политические и идеологические особенности государства и общества, четко определила приоритеты национального развития. Наш высокий гражданский долг — уважать Конституцию, строго следовать ее положениям, повышать правовую культуру общества.
Крепкого всем здоровья, мирного неба, успешной профессиональной деятельности и новых свершений на благо родного Отечества.
Районный исполнительный комитет
Районный Совет депутатов
У свой час разам з калегам-журналістам райгазеты «Слава працы» Усеваладам Гурыновічам часта даводзілася бываць у мясцінах, дзе нарадзіўся легендарны паэт-змагар. Пашчасціла нам сустрэцца з пляменнікам паэта Рыгорам Цімафеевічам Лобікам, які з цеплынёй успамінаў пра свайго дзядзьку. Важныя звесткі пра свайго бацьку ў 80-я гады расказала яго дачка На-дзея Лявонаўна Фалітар, якая жыла ў Кукавічах.
Нарадзіўся Лявон Лобік у вёсцы Кукавічы. Яго бацька зрабіў усё магчымае, каб сын закончыў пачатковую школу ў Вялікай Раёўцы, а затым Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Аднойчы ў Нясвіжы з хлопцам здарылася няшчасце: не заўважыў і натыкнуўся на нейкі стрыжань, прабіў нагу. Так застаўся калекам.
Пасля рэвалюцыйных падзей 1905 года Лявон разам з Цішкам Гартным, Фабіянам Шантырам распаўсюджваў сярод жыхароў прапагандысцкую літаратуру.
Як успаміналі старэйшыя вяскоўцы з Кукавіч, Лобік праводзіў сходы пры завешаных вокнах. А каб не трапіць у «лапы» шпікоў, умела расстаўляў пікеты вартавых. Але такая пера-сцярога не заўсёды выратоўвала ад прыстава і ўрадніка. Падставай для арышту Лявона Лобіка сталі масавыя хваляванні сялян. Улады спачатку выслалі яго ў Краснадарскі край, а затым перакінулі ў волжскі гарадок Чорны Яр. Увосень Лявон вярнуўся ў Пінск, а потым і ў Кукавічы, дзе настаўнічаў, затым працаваў сакратаром у нясвіжскага міравога суддзі. 3 гэтага часу актыўна піша розныя артыкулы, вершы, нататкі, якія можна ўбачыць у «Нашай ніве».
Ён не толькі актыўны падпісчык выдання, але і разам з Алесем Гурло і Цішкам Гартным збіраў грошы на падтрымку любімай газеты. Але за тое, што патрабаваў у Кукавічах у пана Патразоніна грошай на выданне «Нашай нівы» і беларускіх календароў, настаўніка пасадзілі ў Віленскую турму.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваюцца падшыўкі «Нашай нівы». У № 11 за 1912 год я знайшоў карэспандэнцыю, дзе наш зямляк піша: «Вось каб вучоныя прагледзелі нашу зямельку, то знайшлі б шмат карыснага для людзей. Я хачу сказаць аб тым, што месцамі грунт без гною дае ўраджай. Як апавядае Іван Ліхадзіеўскі з Куцаўшчыны, недалёка ад вёскі капалі землю пад слупы і знайшлі слой солі чырвонага колеру. Такую соль спачатку людзі ўжывалі для жывёлы, а пасля і сабе». Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі прачытаў гэтую нататку, вельмі ўзрадаваўся і палічыў, што гэта павінна стаць старонкай гісторыі беларускай геалогіі.
Турмы і ссылкі адбіліся на здароўі паэта: ён захварэў на сухоты. Будучы хворым выступаў перад салдатамі заходняга фронту, агітаваў іх пераходзіць на бок народа.
У Капылі лёг у бальніцу, але, як ні стараўся ўрач Каролька, не выратаваў народнага змагара. У канцы сакавіка 1918 года той памёр. Пахавалі Лявона Лобіка на гарадскіх могілках. Даследчыкі па крупіцах збіраюць спадчыну паэта. У першым томе «Анталогіі беларускай паэзіі» ёсць вершаванае апавяданне Лобіка «Залом у жыце», урывак з якога мы прапаноўваем да вашай увагі.
Іван Ігнатчык,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў» Я ў мастацкім агародзе
Толькі марная трава,
А якая? Смех, дый годзе:
Я - пякучка-крапіва.
К. Крапіва
Слынны байкапісец Кандрат Кандратавіч Атраховіч (Крапіва) нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года. Яго малая радзіма – вёска Нізок Уздзенскага раёна. Біяграфія будучага Майстра багатая на падзеі. Ён удзельнік Першай сусветнай вайны (1915-17), вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе, закранула яго і савецка-фінская вайна 1939-40 гг. У Вялікую Айчынную вайну працаваў у франтавых газетах «Красноармейская правда», «За Савецкую Беларусь» (1941-42), рэдагаваў сатырычную газету-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1943-45), якая ў пасляваенны час стала папулярным часопісам «Вожык». Літаратурная дзейнасць К. Крапівы пачалася яшчэ ў 1922 годзе. З гэтага часу ў друку і сталі з’яўляцца яго сатырычныя вершы, фельетоны, байкі. Яго раннія творы ўвайшлі ў зборнікі «Асцё» і «Крапіва» (1925). Неўзабаве вялікай папулярнасцю ў чытачоў сталі карыстацца зборнікі «Байкі», «Ухабы на дарозе», «Калючы строй». Камічнага эфекту, такога, каб «рагатала ўся Беларусь» (выраз пісьменніка Івана Навуменкі), сатырык дасягае, толькі спалучыўшы трапнасць і загадкавасць алегорыі з выдатна створанай камічнай сітуацыяй. [caption id="attachment_46793" align="aligncenter" width="580"]
Злева направа: сядзяць Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва; стаяць Адам Бабарэка, Язэп Гушча[/caption]
Развівае аўтар і жанр сатырычна-гумарыстычнай паэмы («Шкірута», «Хвядос – Чырвоны нос»). Шырокую вядомасць набыла сатырычная камедыя «Хто смяецца апошнім», над адмоўнымі героямі якой мы смяяліся яшчэ ў школе.
Святкаванні з нагоды юбілею сатырыка адбыліся і на Капыльшчыне. «Зброяй сатыры — зброяй праўды» — пад такой назвай з 1 сакавіка пачала працаваць кніжная выстава ў Песачанскай сельскай бібліятэцы. «Слёзы смеху ад Крапівы» — так называлася літаратурная гадзіна, якая прайшла 4 сакавіка ў Жыліхаўскай сельскай бібліятэцы. Кніжная паліца «Майстэрства Кандрата Крапівы» арганізавана ў Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі. Убачыць тэматычныя матэрыялы можна будзе на працягу сакавіка.Сатырык паставіў перад сабой мэту «ўмяшацца ў жыццё і сёе-тое ў ім падправіць». Для яго самай дзейснай зброяй стаў злы, здзеклівы смех. Абібокі, прыстасаванцы, падхалімы, п’яніцы, махляры, самаўпэўненыя і пыхлівыя дурні – гэта далёка не поўны спіс яго антыгерояў. Цікава, што многія ўласныя афарызмы байкапісца ператварыліся ў прыказкі, прымаўкі, атрымалі агульнанародную вядомасць: Другі баран – ні «бэ», ні «мя», а любіць гучнае імя («Дыпламаваны Баран»), Каб сонца засланіць – вушэй асліных мала («Сава, Асёл ды Сонца»), Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч («Заява»), Бывае іншы раз і з нашым братам, што галаву заменьваюць мандатам («Мандат»). Байкі, як і патрабуе гэты жанр, у К. Крапівы населены беларускімі жывёламі і птушкамі (свіннямі, парсюкамі, валамі і г.д.), бічуюць адсталыя людскія звычаі: п’янства, забабоны, пляткарства, асуджаюць бюракратаў, раскрадальнікаў народных здабыткаў, падхалімаў. Байкі К. Крапівы, нацыянальна-самабытныя па характары, былі народжаны надзённымі патрэбамі часу. Сатырычныя па сваім духоўным абліччы яны не страцілі сваёй актуальнасці і ў ХХІ стагоддзі. Яны з’явіліся ў савецкі час, але працягваюць быць і сёння дзейсным сродкам выкрыцця ўсяго таго адмоўнага, злога і нядобрага, што перашкаджае нам рухацца наперад. У той час, як у гумары адмоўнае, смешнае ў жыцці паказваецца ў нязлобна-дабрадушным, жартоўным тоне, у сатыры мы сустракаемся з вострым асмяяннем гэтых з’яў. Сябры! Перачытаем байкі таленавітага сатырыка! Упэўнены: сатыра і ў сённяшнім жыцці-быцці карысная, хоць нярэдка чамусьці і прызабытая намі… Канстанцін КАРНЯЛЮК, г. Віцебск З «барышом» П’янства, цемра ды разбой, Ад гарэлкі шмат бяды... Вось што піша дзядзька «Свой» Нам з Прылуцкай Слабады. Парсюка ці, можа, свінку (Нешта мне не ў галаве) Прадаў сёлета на рынку 3 гэтай вёскі чалавек. Як заведзена спрадвеку, Думаў: «Мо не саграшу, Калі з добрым чалавекам Вып’ю чарку барышу». Ну і выпіў — ёлкі-палкі! — Ногі водзяць у бакі. Выйшаў, бухнуўся ў развалкі: — Но! Пайшоў, сякі-такі! Дзядзьку блюзніцца спрасонку, Што пад ім не сані — печ: Паздзіраў ён з ног валёнкі, Апранаху скінуў з плеч. Едзе дзядзька, свішча носам, Нібы дома ўклаўся бах: На чарэні добра босым Грэцца з люлькаю ў зубах. Ну і быў жа ён «харошы», Як да памяці прыйшоў! Нос адмёрз, прапалі грошы, Ногі — пара ледашоў. Вось якое ліха стала! «Пакараў, няйначай, бог»: I без грошай, і без сала, I кульцяпкі замест ног.
Татьяна Шестакова проводит викторину[/caption]
Но главные мероприятия все же состоялись в Докторовичской СШ. Психолог Копыльского ТЦСОН Валентина Волнистая во время тренинга помогла школьникам поработать над формированием позитивных жизненных целей. Ребята говорили друг другу добрые слова, планировали спасение своих друзей на острове в океане и просто релаксировали под музыку. Итог — каждый почувствовал прилив сил. В это же время азам финансовой грамотности учила младших школьников ведущий специалист сектора ПРБПиУ отдела розничного бизнеса ЦБУ № 609 ОАО «АСБ Беларусбанк» Елена Казак.
Благодаря первому секретарю РК ОО «БРСМ» Виктории Шостак ребята узнали о разнообразии жизни молодежи Копыльщины. Особенно интересно и приятно было узнавать на кадрах демонстрируемого фильма знакомые лица одноклассников и учителей.
[caption id="attachment_46782" align="aligncenter" width="580"]
Эстафета: на старте команды "Солнышко" и "Непоседы"[/caption]
А вот тому, что на кадрах фильма, который показала инспектор ГПиО Копыльского РОЧС Татьяна Шестакова, не было знакомых, мальчишки и девчонки обрадовались. И неудивительно, ведь в нем речь шла о пожарах, чрезвычайных ситуациях, о том, как действовать в сложных ситуациях. Кроме того, ребята с азартом приняли участие в тематической викторине.
Настоящим всплеском эмоций болельщиков окрасилось мероприятие «Папа, мама, я — спортивная семья!». В нем соревновались две команды «Солнышко» и «Непоседы», в которые вошли и дети, и взрослые. Несмотря на то, что победителем стали «Непоседы», подарки получили все участники. Их вручила заместитель начальника отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома Наталья Горбацевич.
[caption id="attachment_46784" align="aligncenter" width="580"]
Александра Михайловна Талейко принимает поздравления от Татьяны Радкевич[/caption]
Накануне Дня женщин заведующий отделением сопровождаемого проживания ГУ «Копыльский ТЦСОН» Татьяна Радкевич поздравила с этим замечательным праздником Александру Михайловну Талейко, вырастившую десятерых детей. К сожалению, женщину застали не дома, а навестили в Копыльской ЦРБ, где она поправляла здоровье. От такого искреннего знака внимания на глазах у 75-летней Александры Михайловны заблестели слезы радости и благодарности.
Комментарий
Наталья Горбацевич,
заместитель начальника отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома:
— Да, такие встречи необходимы. Они помогают решать возникающие проблемы быстро и эффективно, помогают сельчанам сэкономить время. Хотелось бы отметить и грамотную организацию мероприятий администрацией Докторовичской СШ. Видно, что старались все: и учителя, и сами ребята. А ученики и вовсе покорили своей непосредственностью и дисциплинированностью.
Диана ТКАЧЕНКО
Фото автора