Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

В этом году мы отмечаем 145-летие со дня рождения нашего земляка поэта Леона Лобика

15.03.2016
photo2 У свой час разам з калегам-журналістам райгазеты «Слава працы» Усеваладам Гурыновічам часта даводзілася бываць у мясцінах, дзе нарадзіўся легендарны паэт-змагар. Пашчасціла нам сустрэцца з пляменнікам паэта Рыгорам Цімафеевічам Лобікам, які з цеплынёй успамінаў пра свайго дзядзьку. Важныя звесткі пра свайго бацьку ў 80-я гады расказала яго дачка На-дзея Лявонаўна Фалітар, якая жыла ў Кукавічах. Нарадзіўся Лявон Лобік у вёсцы Кукавічы. Яго бацька зрабіў усё магчымае, каб сын закончыў пачатковую школу ў Вялікай Раёўцы, а затым  Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Аднойчы ў Нясвіжы з хлопцам  здарылася няшчасце: не заўважыў і натыкнуўся на нейкі стрыжань, прабіў нагу. Так застаўся калекам. Пасля рэвалюцыйных падзей 1905 года Лявон разам з Цішкам Гартным, Фабіянам Шантырам распаўсюджваў сярод жыхароў прапагандысцкую літаратуру. Як успаміналі старэйшыя вяскоўцы з Кукавіч, Лобік праводзіў сходы пры завешаных вокнах. А каб не трапіць у «лапы» шпікоў, умела расстаўляў пікеты вартавых. Але такая пера-сцярога не заўсёды выратоўвала ад прыстава і ўрадніка. Падставай для арышту Лявона Лобіка сталі масавыя хваляванні сялян. Улады спачатку выслалі яго ў Краснадарскі край, а затым перакінулі ў волжскі гарадок Чорны Яр. Увосень Лявон вярнуўся ў Пінск, а потым і ў Кукавічы, дзе настаўнічаў, затым працаваў сакратаром у нясвіжскага міравога суддзі. 3 гэтага часу актыўна піша розныя артыкулы, вершы, нататкі, якія можна ўбачыць у «Нашай ніве». Ён не толькі актыўны падпісчык выдання, але і разам з Алесем Гурло і Цішкам Гартным збіраў грошы на падтрымку любімай газеты. Але за тое, што патрабаваў у Кукавічах у пана Патразоніна грошай на выданне «Нашай нівы» і беларускіх календароў, настаўніка пасадзілі ў Віленскую турму. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваюцца падшыўкі «Нашай нівы». У № 11 за 1912 год я знайшоў карэспандэнцыю, дзе наш зямляк піша: «Вось каб вучоныя прагледзелі нашу зямельку, то знайшлі б шмат карыснага для людзей. Я хачу сказаць аб тым, што месцамі грунт без гною дае ўраджай. Як апавядае Іван Ліхадзіеўскі з Куцаўшчыны, недалёка ад вёскі капалі землю пад слупы і знайшлі слой солі чырвонага колеру. Такую соль спачатку людзі ўжывалі для жывёлы, а пасля і сабе». Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі прачытаў гэтую нататку, вельмі ўзрадаваўся і палічыў, што гэта павінна стаць старонкай гісторыі беларускай геалогіі. Турмы і ссылкі адбіліся на здароўі паэта: ён захварэў на сухоты. Будучы хворым выступаў перад салдатамі заходняга фронту, агітаваў іх пераходзіць на бок народа. У Капылі лёг у бальніцу, але, як ні стараўся ўрач Каролька, не выратаваў народнага змагара. У канцы сакавіка 1918 года той памёр. Пахавалі Лявона Лобіка на гарадскіх могілках. Даследчыкі па крупіцах збіраюць спадчыну паэта. У першым томе «Анталогіі беларускай паэзіі» ёсць  вершаванае апавяданне Лобіка «Залом у жыце», урывак з якога мы прапаноўваем да вашай увагі. Іван  Ігнатчык, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей