Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 29 августа 2016 12:36

«Нас не разлучить - мы друзья!»

Выпуск у школах у 1966 годзе быў асаблівым. Адначасова вучобу закончылі вучні дзясятых і адзінаццатых класаў. У адзін з суботніх летніх дзён у прасторных калідорах сярэдняй школы № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага, нават нягледзячы на тое, што ідуць канікулы, загучалі вясёлыя галасы і гучны смех. Тут сабраліся выпускнікі (на здымку), якія закончылі школу 50 гадоў таму. IMG_3512 Першыя імгненні — самыя хвалюючыя. Мужчыны і жанчыны, на тварах якіх свой адбітак зрабіў час, пазнавалі ў сур’ёзных дарослых людзях сваіх суседзяў па парце. Колькі эмоцый, радасных воклічаў, сардэчных абдымкаў! Некалькі хвілін — і нібыта не было тых доўгіх пяцідзесяці гадоў. Яны раптоўна памаладзелі і ператварыліся ў бесклапотных юнакоў і дзяўчат, напера-дзе ў якіх цэлае жыццё, поўнае прыгод, здабыткаў, узлётаў і падзенняў. Былыя аднакласнікі ўспаміналі пра школьныя гады, любімых настаўнікаў, з сумам канстатуючы, што да сённяшняга дня амаль ніхто з іх не дажыў. — Наш клас (11 «А») заўжды быў вельмі дружны, — расказвае адна з ініцыятараў і арганізатараў сустрэчы Раіса Кавальская. — Мы прызначаем такія спатканні кожныя пяць гадоў, хаця не ва ўсіх ёсць магчымасць прыехаць, вядома ж — справы, адлегласць ды і здароўе ўжо падводзіць. Вось у мяне блакнот, у якім ёсць адрасы і тэлефоны ўсіх нашых аднакласнікаў. Мы падтрымліваем цесную сувязь, пры магчымасці сустракаемся, асабліва, калі прыязджаем у Капыль, тэлефануем адзін аднаму. Нам заўсёды ёсць пра што пагаварыць. Нібы ў пацвярджэнне сказанаму прагучаў званок мабільнага тэлефона. Раіса Сяргееўна паднесла апарат да вуха — і на яе твары з’явілася радасная ўсмешка. Патэлефанаваў з Калінінграда іх аднакласнік Мікалай Андрыенка: шчырыя прывітанні, шкадаванні аб немагчымасці пры-ехаць, абяцанні сустрэцца ў наступны раз, запрашэнне наведаць узбярэжжа Прыбалтыкі… Сярод выпускнікоў гэтых класаў шмат вядомых людзей, і не толькі ў межах нашай краіны. Да прыкладу, Дзмітрый Ровенскі — кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля «Дударыкі», з якім ён аб’ехаў амаль увесь свет. Уладзімір Корсакаў працаваў галоўным канструктарам МАЗа, журналіст Генадзь Зяньковіч узначальвае Асацыяцыю беларусаў у Кішынёве «Беларусь». Ды і іншыя былыя аднакласнікі знайшлі сваё месца ў жыцці, сталі сумленнымі працаўнікамі, стварылі сем’і, радуюцца дзецям і ўнукам. І не забываюць сваю малую радзіму — Капыль. Дарэчы, у размове ўсе яны адзначылі, наколькі ён змяніўся апошнім часам: стаў больш прыгожым, утульным. Асабліва гэта відаць тым, хто даўно не наведваўся ў родныя мясціны. З цікавасцю прайшліся былыя выпускнікі па калідорах і класах сваёй школы, і адзінагалосна згадзіліся з тым, што гэты дзень пакіне ў іх памяці самыя лепшыя пачуцці і эмоцыі, якія надоўга будуць саграваць іх сэрцы. А самае галоўнае, што яны былі і застаюцца сябрамі, і нішто не зможа іх разлучыць: ні час, ні адлегласць. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
 У рамках свята пройдуць старты каманд на дыстанцыях 6х200 м — для самых маленькіх удзельнікаў, 4х400 м — для юных спартсменаў агульнаадукацыйных школ, ДЮСШ, працоўных калектываў нашага раёна (карпаратыўныя эстафеты), 4х1000  м. У далейшай праграме спартыўнага форуму адбыліся некаторыя змены. Замест эстафетнага паўмарафону пройдзе трэйл-гонка «KOPYL TRAIL». Пра некаторыя падрабязнасці новага бегавога фармату даведаліся ў намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віктара ВАСІЛЕЎСКАГА. Без имени-1 — Віктар Васільевіч, чаму было прынята рашэнне змяніць фармат асноўных спаборніцтваў? — Гэта звязана з некалькімі прычынамі. Па-першае, у свеце паступова страчваецца цікавасць да эстафетнага бегу на доўгія дыстанцыі. Па-другое, многія спартсмены краіны прымаюць удзел або рыхтуюцца да выступленняў у іншых спаборніцтвах, якіх у вераснёўскім спартыўным календары вельмі многа. Гэтыя акалічнасці ў многім і паўплывалі на рашэнне змяніць фармат капыльскага спартыўнага свята. — Патлумачце, калі ласка, што будзе прадстаўляць сабой трэйл-гонка? — Такія спаборніцтвы адносяцца да прыгодніцкага бегу, падчас якога неабходна пераадольваць розныя натуральныя і штучныя перашкоды. Ён становіцца вельмі папулярным ва ўсім свеце. Гэта даволі-такі відовішчнае дзейства для гледачоў, а асноўная маса ўдзельнікаў прыходзіць сюды не толькі весела правесці вольны час, але і пераадолець сябе — адчуць эмацыянальны пад’ём і ўпэўненасць ва ўласных сілах. Спартсмены спаборнічаюць у бегу па лясных сцежках, перасечанай і балоцістай мясцовасці, пясчаных пляжах, водных перашкодах і горных масівах. Што датычыцца гонкі «KOPYL TRAIL», то яе асаблівасцю з’яўляюцца перашкоды на дыстанцыі, якія стварыла сама прырода. — Дарэчы, а колькі кіламетраў складае траса? — У нашых спаборніцтвах ёсць дзве дыстанцыі. Першая — для ўдзельнікаў ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Яна складае  4,2  км.   Для старэйшых спартсменаў  траса будзе ў два разы даўжэй — 8,4 км. Усе ўдзельнікі, якія пераадолелі дыстанцыю, атрымліваюць медаль фінішора. Дарэчы, упершыню ў нас уведзена сістэма электроннай фіксацыі часу (чып-сістэма). А першым 100 бегунам у абедзвюх дысцыплінах таксама ўручым футболкі з лагатыпам гонкі. — Былая дысцыпліна, паўмарафон, — гэта камандныя спаборніцтвы. А што ўяўляе ў гэтым плане трэйл-гонка? — Наш прыгодніцкі бег — спаборніцтвы як камандныя, так і індывідуальныя. У склад каманды ўваходзяць тры чалавекі: два юнакі і дзяўчына — у малодшай групе і двое мужчын і адна жанчына — у старэйшай, у астатнім — кожны жадаючы можа прыняць удзел у бегу па бездарожжы. — На Вашу думку, колькі аматараў экстрыму прыедзе паспрабаваць свае сілы ў трэйл-гонцы? — Увогуле, будзем рады ўсім, хто прыедзе да нас на спаборніцтвы. Ужо многія спартсмены запоўнілі заяўку на ўдзел, форма якой знаходзіцца на сайце Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Інфармацыю па спаборніцтвах можна знайсці таксама на сайтах Капыльскага райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму і клуба аматараў бегу «Вікторыя». Запрашаю на свята спорту і здароўя: упэўнены, што гэта відовішча прыйдзецца вам даспадобы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Понедельник, 29 августа 2016 12:22

На художественных полотнах - родной край

На пачатку лета на Капыльшчыне праходзіў V Міжнародны пленэр ART-RAIN (Мастацкі дождж). Удзел у правядзенні пленэра пры-малі мастакі з Расіі і Беларусі. Так, на карцінах народнага мастака Расіі Гена-дзя Намяроўскага і старшыні Гомельскай абласной арга-нізацыі Беларускага саюза мастакоў Анатоля Отчыка намаляваны Спаса-Узнясенскі храм г. Капыля. Прычым — з розных ракурсаў. [caption id="attachment_50926" align="aligncenter" width="580"]А. Отчык. «Спаса-Узнясенскі храм», г. Капыль А. Отчык. «Спаса-Узнясенскі храм», г. Капыль[/caption] Ідэйным натхняльнікам і арганізатарам пленэру стаў намеснік старшыні секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Глеб Отчык. На працягу некалькі дзён творцы жылі ў вёсцы Калюга і мелі магчымасць маляваць прыгожыя краявіды нашай малой Радзімы. Мастакі наведалі і пабачылі найбольш значныя мясціны нашага раёна: сядзібна-паркавы комплекс у Макранах, цэрквы ў Лешні і Кіявічах,  рэшткі храма ў Камсамольскай, вёскі Калюгу і Сунаі. [caption id="attachment_50925" align="aligncenter" width="580"]Р.  Сітніца. «Сустрэтае-12»,  в. Калюга Р. Сітніца. «Сустрэтае-12», в. Калюга[/caption] Крыху больш за месяц палотны, якія атрымаліся па выніках пленэру, экспанаваліся ў раённым краязнаўчым музеі. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Суббота, 27 августа 2016 19:52

Копыль: известное и неизвестное

[caption id="attachment_50916" align="alignleft" width="260"]Рэшткі кафлі XVI ст. Рэшткі кафлі XVI ст.[/caption] Так было 20 мая 1570 года ў Антвэрпене выходзіць першы ў свеце геаграфічны атлас Theatrum Orbis Terrarum (лац. Відовішча шара зямнога), які склаў А́брахам Артэліус. У ім быў адлюстраваны стан геаграфічных ведаў таго часу. Адметна, што на гэтай карце адсутнічаюць такія гарады, як Менск, Нясвіж, але нанесены Капыль. Яшчэ ў 1872 годзе настаўнік Шыманоўскі С. запісаў, што ў старадаўнія часы мястэчка Капыль цягнулася на 15 вёрст. З ім злучаліся блізкія вёскі: Кацельнікі — там знаходзіўся кацельны завод, Нізкавічы — з Нізкім рынкам, Стары Капыль — гэта Старое месца.  Цікавым з’яўлялася і геаграфічнае размяшчэнне мястэчка: яно было амаль цалкам абмежавана прыроднымі перашкодамі. Узгорак, на якім зараз знаходзіцца цэнтр Капыля, з трох бакоў перарэзвалі рэчкі Каменка і Мажа, а ў раёне сучаснай вуліцы Пралетарскай і далей, на паўднёвы захад, да Мажы спускалася некалькі глыбокіх яраў. Права вырабляць і гандляваць У сувязі з тым, што 27 жніўня 1652 г. Капыль атрымаў Магдэбургскае права, пячатку, герб з выявай паляўнічага рога на залатым полі, ён атрымаў таксама і права на правядзенне кірмашоў і штотыднёвых таргоў. У той час у Капылі былі развіты ткацтва, выраб аксамітных і лайкавых тавараў, у ім налічвалася шэсць рамесных цэхаў, якія мелі ўласныя статуты. Таксама цэхі былі ўраўнаваны ў правах з цэхамі ў іншых гарадах. Гэтыя прывілеі потым двойчы пацвярджаліся: у другой палове XVII і ў пачатку XVIII стст., прычым асобна адзначаліся правы ткацкай, шапачнай і іншай вытворчасцей, дзякуючы чаму Капыль славіўся менавіта гэтымі рамёствамі. Пра замак У XIV ст. пасля ўсталявання рэзідэнцыі князёў Алелькавічаў, тэрыторыя вакол дзяцінца і вакольнага горада набывае статус тэрыторыі замка. У 1693 г. замак забудаваны, збудаванні без элементаў абароннай архітэктуры. Фактычна — звычайны маёнтак. Планіроўка асноўнага будынка развівала адну са схем народнага жылля (хата+сенцы+хата). Але сенцы вялікія, з двума вокнамі. Адно памяшканне злучалася з кладоўкай і невялікім пакойчыкам. Абагравалася печкай з «кафель белополиваных с гербом». Калідор злучаў гэтыя памяшканні. Другое жылое памяшканне называлася «боковая издебка». Іншыя пабудовы: «пивница» —склеп для захоўвання прадуктаў, «стайня с возовней», «будынак кухонный». Ёсць падстава лічыць, што гэтая забудова знаходзілася менавіта на Замкавай гары і была апошняй спробай вярнуць замку жыллёвыя функцыі. Старадаўняя вытворчасць Капыль здаўна славіўся сваімі вырабамі адзення і ткацтвам. Галоўным заняткам мяшчан былі рамёствы. Але ў інвентары 1744 года ўзгадваюцца толькі шаўцы і ткачы на вуліцы Лаговай (Замкавай). Менавіта ткацтва здаўна было важкай часткай эканомікі Капыля. Пляцы для выбельвання палатна знаходзіліся каля ракі Мажа, а другі — на вуліцы Пясецкай (Жылуновіча) на беразе ракі Каменкі. У 1750 годзе гэтымі відамі рамяства займалася 192 чалавекі (78,7% усіх рамеснікаў горада), а металаапрацоўкай — толькі 7 рамеснікаў. Наогул прамысловасць Капыля XVII – XVIII стагоддзяў складвалася з 2 млыноў, «фабрыкі», у якую ўваходзілі сталярня і кавальская майстэрня, дзвюх цагельняў і магеля — вытворчасці, што завяршала выраб тканін. Знаходзіўся магель  на рынку ў гаспадарчай частцы карчмы. Магель — своеасаблівая славутасць: яго пабудавалі менавіта ў Капылі, а не прывезлі адкуль-небудзь. Дададзім, што магель у Капылі — пакуль адзінае вядомае ў Беларусі таго часу прадпрыемства, дзе выконвалася завяршальная аперацыя тэкстыльнай вытворчасці — прасаванне (маглаванне). карта У 1833 годзе ў сувязі з барацьбой і скаргамі капылян улады былі вымушаны прызнаць жыхароў Капыля асабіста вольнымі, аднак без зямельных надзелаў. Гараджане самавольна захоплівалі землі і адмаўляліся плаціць за іх, да сялянскай рэформы 1861 года бесперапынна вялі барацьбу за зямлю і волю. У 1897 годзе ў Капылі было ўжо 4464 жыхары, піваварны завод, 2 млыны. У пачатку ХХ стагоддзя было найбольш распаўсюджана ткацтва, аднак гэтыя вырабы каштавалі на рынку вельмі танна. У 1926 г. — быў сыраварны і цагельны заводы, швейная і ганчарная арцелі. Хто жыў Капыль з’яўляўся месцам сустрэчы і суіснавання некалькіх этнасаў, рэлігій, моў і культур. Тут узаемадзейнічалі рэлігіі (хрысціянства: праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм; юдаізм, іслам), нацыі (беларусы, яўрэі, палякі, татары, рускія), мовы (беларуская, ідыш, польская, руская). На працягу стагоддзяў мірна жылі татары, яўрэі, беларусы і палякі.  У 1818 годзе ў Капылі было 309 двароў: 134 яўрэйскія, 173 хрысціянскія, два татарскія. Паводле інвентара 1846 года ў мястэчку дзейнічалі драўляная праваслаўная царква, рымска-каталіцкі касцёл, кірха евангелісцкая, тры яўрэйскія малітоўныя дамы. У гадавой справаздачы па Мінскай губерніі, якую накіравалі ў Цэнтральны статыстычны камітэт, у 1857 годзе ў Капылі лічыліся 897 праваслаўных мяшчан (прыхаджане Уваскрэсенскай царквы), 18 мяшчан і дваран евангелісцка-рэфармацкай веры (адзначаныя як палякі), 526 мяшчан-яўрэяў. АЛЕ! гэтыя звесткі няпоўныя: у Капылі жылі яшчэ і каталікі, пра што сведчыць існаванне з 1439 года драўлянага касцёла, які згарэў ў 1856 годзе. Новы ж парафіяне пабудавалі ў 1859 г. У сярэдзіне ХІХ ст. з 424 двароў 172 былі яўрэйскія, 244 хрысціянскія, 8 татарскія. У канцы XIX стагоддзя мужчыны Капыля па веравызнанні размяркоўваліся наступным чынам: праваслаўныя — 1511 (59%), каталікі — 73 (каля 2,9%), іудзеі — 868 (каля 33%), мусульмане — 109 (4,3%). Старажылы ўспамінаюць, што татары ў Капылі жывуць гадоў 300. У 1880-я была закладзена мячэць. Існаваў мізар (могілкі). Распаўсюджаныя прозвішчы капыльскіх татараў: Александровіч, Байрашэўскі, Ясінскі, Якубоўскі. Паводле даных аб татарскай суполцы Капыля, сабраных у 1931 г., у мястэчку было 29 татарскіх сем’яў, у якіх пражывала 117 чалавек. На жаль, мячэць, якая размяшчалася ў горадзе, да нашага часу не захавалася, затое захаваўся мізар (каля гарадской лазні),  на якім  пахаваны  бацькі вядомага пісьменніка С. Александровіча. Пры пэўных умовах мізар мог бы стаць яшчэ адной славутасцю Капыльшчыны. Яўрэйская супольнасць Капыля ўпершыню была створана ў першай чвэрці XVII стагоддзя. У ХІХ стагоддзі яны займалі самую лепшую частку горада на вяршынях гары. Капыльскія яўрэі гандлявалі хлебам, поўсцю, ільном і іншымі земляробчымі прадуктамі, якія яны восенню куплялі на базары ў сялян, а зімою на санках адпраўляліся ў мястэчка Стоўбцы — прыстань на Нёмане — дзе прадавалі гэтыя тавары багатым купцам, сплаўлялі іх затым вялікімі партыямі ў Кёнігсберг або Мемель. Ужо ў 1939 годзе па даных Усесаюзнага перапісу насельніцтва ў гарадскім пасёлку Капыль пражывала 1435 яўрэяў, што складала 27,96% усяго яго насельніцтва. Большасць з іх была знішчана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Касцёл, а таксама кальвінскі збор, пабудаваны ў першай палове ХVII стагоддзя, (на месцы якога зараз стаіць кафэ «Копылянка»), былі структураўтваральнымі элементамі цэнтральнай плошчы. На ёй жа з сярэдзіны ХVIII ст. размяшчаліся і шпіталі названых канфесій. Дарэчы, на тэрыторыі касцёла, як адзначана ў інвентары яшчэ 1744 года, размяшчаўся «судоў двор мески». Верагодна, у сувязі з адсутнасцю ў Капылі ратушы, тэрыторыя двара касцёла выкарыстоўвалася для размяшчэння органаў гарадскога самакіравання і суда. Больш старажытная частка могілак і зараз завецца «польскімі». Кравецкая мова Гэта была сапраўды сакрэтная мова капыльскіх мя-шчан! Ні шаўцы, ні ганчары, ні гарбары, ні бондары, ні яўрэі, ні татары не мелі да гэтага жаргону ніякага дачынення. Стварылі «кравецкую мову», размаўлялі на ёй — краўцы. Людзі (наогул мужчыны), якія шылі кажухі і іншую вопратку. А стваралася кравецкая капыльская мова дзеля таго, каб… ашукваць сялян з навакольных вёсак. Сядзяць краўцы ў хаце селяніна і шыюць яму ці яго дачцэ, жонцы кажух. Нешта пагавораць між сабою на незнаёмай мове, а потым і кажуць гаспадару: «Братка, не хапае на рукаў!». А перад гэтым адзін аднаму сказаў: «Кашуба пашывайка» — «Не хапае на рукаў». І гаспадар ужо бяжыць у камору і нясе адтуль яшчэ адну вялікую аўчыну. А хітрыя капыльскія краўцы (хітрэйшых у Беларусі не было) бяруць тую дадатковую аўчыну і, калі гаспадар пакіне іх адных, кладуць яе ў свой вялізны мех. А рукаў яны даўно ўжо робяць з кускоў — на рукаў і так добра будзе. Краўцы радуюцца: цэлую аўчыну змахлявалі. Так з сялян па аўчыне — краўцу кажух. Потым ужо мовай краўцоў сталі карыстацца і шаўцы ботаў, і яўрэі, і татары, — наогул, капыляне. Вось некалькі прыкладаў: авечка — блякотка, вочы — зекры, прыгожы — вакля, ежа — траянка, грошы — стопікі, сала — крэса, галава — ёлда, ногі — хадаркі, рукі — біркі, дзіця — сечка. Спецвыпуск падрыхтавала Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота экспанатаў з Капыльскага раённага краязнаўчага музея
Пятница, 26 августа 2016 19:50

Копыль: история с продолжением

Да нядаўняга часу лічылася, што Капыль упершыню ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1274 годзе пры апісанні ваенных дзеянняў паміж галіцкім князем Львом Данілавічам і вялікім князем літоўскім Трэйдэнам з-за Драгічына ў Падляшскай зямлі.  Аднак, як сведчаць пісьмовыя крыніцы навукоўцаў, гісторыя нашага горада пачынаецца значна раней.
 «Не знаю, видел ли кто-либо из моих читателей мой милый родной городок Копыль, слышал ли о его существовании; но те, кто его видели, вряд ли поверят, что этот маленький, бедный, невзрачный городок имел за собою великое прошлое, что он еще в XVII веке был столицею литовских князей Лелевичей из дома Ольгердов. А между тем это несомненный исторический факт, и поныне еще вблизи самого города горделиво красуется высокая конусообразная гора, окруженная внизу рвом и валом, прозванная Замок, на которой видны остатки средневекового рыцарского замка — немые свидетели былой славы. Не здесь место описанию исторических событий, поведших к падению Копыля; достаточно констатировать тот грустный факт, что ему по воле неумолимой судьбы пришлось снизойти по иерархической лестнице с высшей ступени — княжеской резиденции до скромного положения — местопребывания пристава третьего стана Слуцкого уезда, Минской губернии, а соседней его замковой горе, на которой некогда кипела жизнь, бушевали страсти, сделаться местом игры в орехи для хедерных воспитанников в субботние дни». Абрам ПАПЕРНА, известный публицист ХIХ в. «Из Николаевской эпохи»
Археалагічныя  даследаванні  сведчаць пра безу-моўнае існаванне ў ХІІ – ХІІІ стст. Капыля як горада. Што тычыцца археалагічных раскопак, то на тэрыторыі нашага горада, як ужо было сказана, яны былі пачаты даволі позна. Яшчэ ў 70-я гады ХІХ ст. Капыльскае гарадзішча як помнік археалогіі было ўведзена ў навуковы абарот Адамам Кіркорам, даследчыкам літоўскіх і беларускіх старажытнасцей. У 1912 г. помнік аглядаў археолаг Язэп Сербаў. У 1933 г. Замкавую гару наведваў і Янка Купала падчас свайго прыезду ў Капыль. У 1961 г. гарадзішча абследаваў прафесар Пётр Фёдаравіч Лысенка. А ўлетку 1996 г. на Замкавай гары Лявон Калядзінскі праводзіць першыя ў гісторыі Капыля археалагічныя раскопкі. [caption id="attachment_50910" align="aligncenter" width="580"]Медная накладка-наканечнік на рэмень, Х ст. Медная накладка-наканечнік на рэмень, Х ст.[/caption] У выніку быў сабраны разнастайны матэрыял, які дазваляе па-новаму зірнуць на гісторыю горада. У ходзе раскопак на Замкавай гары, акрамя традыцыйных прадметаў побыту племені дрыгавічоў, была выяўлена костка са схематычным малюнкам воіна, экіпіроўка якога вельмі падобная на вікінга (варага). Былі знойдзены таксама мураваная фігурка, якой варагі гулялі ў шашкі, і медная накладка-наканечнік на рэмень. Падобныя ўзоры добра вядомыя па паселішчах вікінгаў у Швецыі і часта сустракаюцца ў іх пахаваннях. Пералічаныя рарытэты дапаўняе скарб у колькасці 320 манет, адчаканеных у Англіі, Венгрыі, Германіі, Даніі, Чэхіі і краінах Арабскага халіфата, зной-дзены ў 1957 годзе ля вёскі Дзягцяныя на глыбіні 60 – 70 см. Верагодна, скарб быў закапаны каля 1050 года заможным купцом скандынаўскага паходжання. Усё гэта дае падставу меркаваць пра верагоднасць кантактаў старажытнага насельніцтва Капыля з нарманамі-вікінгамі. Але галоўнае тое, што праз Капыль праходзіў адзін з маршрутаў знакамітага шляху «з варагаў у грэкі». [caption id="attachment_50909" align="aligncenter" width="580"]Костка са схематычным малюнкам воіна, падобнага на вікінга, Х ст. Костка са схематычным малюнкам воіна, падобнага на вікінга, Х ст.[/caption] Аб старажытнасці Капыля сведчаць і групы славянскіх курганоў, якія былі раскіданы па ваколіцах горада і ра-ёна. Адна з курганных груп размешчана на тэрыторыі сучасных могілак, недалёка ад Замкавай гары, і датуецца Х – ХІІ стст. Раней гэта была ўскраіна каталіцкіх могілак, і курганы стаялі за межамі пахаванняў. Сёння яны знаходзяцца паміж сучасных пахаванняў. [caption id="attachment_50911" align="aligncenter" width="580"]Наканечнікі стрэлаў, ХІІ ст. Наканечнікі стрэлаў, ХІІ ст.[/caption] Першыя раскопкі аднаго з курганоў, размешчаных на праваслаўных могілках, зрабіў яшчэ ў 50-я гг. ХХ ст. Б.К. Багдановіч, на той час настаўнік школы. У 1961 г. яшчэ адзін з курганоў гэтай групы раскапаны маскоўскім археолагам В.В. Сядовым. У гэтым кургане было выяўлена некалькі пахаванняў. Ля падножжа кургана быў знойдзены цэлы збанок вышынёй прыкладна 11 см, упрыгожаны хвалістым і лінейным арнаментам, сабраны чарапкі ляпнога посуду. [caption id="attachment_50912" align="aligncenter" width="580"]Рэканструкцыя пахавання ў кургане Х - ХІ ст. Рэканструкцыя пахавання ў кургане Х - ХІ ст.[/caption] У 1996 г. у ходзе археалагічнай практыкі студэнтаў БДПУ адзін з курганоў гэтай жа групы быў раскапаны кандыдатам гістарычных навук, археолагам Л.У. Калядзінскім. У гэтым кургане было выяўлена пахаванне — трупаспаленне, размешчанае амаль ля падножжа кургана. У насыпе кургана было сабрана некалькі чарапкоў раннеганчарнага посуду і знойдзены дзве косткі ад авечкі. Рэчавы матэрыял і абрад пахавання дазваляюць аднесці раскапаны курган гэтага могільніка да другой паловы Х — пачатку ХІ стагоддзя. Рэканструкцыю пахавання ў кургане можна ўбачыць у экспазіцыі краязнаўчага музея. [caption id="attachment_50914" align="alignleft" width="255"]Дэнарый двайны. 1570 г. Дэнарый двайны. 1570 г.[/caption] Таксама матэрыялы археалагічных даследаванняў даюць падставы вылучыць 4 перыяды ў станаўленні матэрыяльнай культуры Капыля. Першы этап (ІХ – ХІ ст.) — дагарадскі і раннегарадскі. На гэтым этапе, магчыма, ужо ў канцы ХІ ст. на тэрыторыю будучага Капыля пранікаюць продкі ўсходнеславянскага племені дрыгавічоў. У курганах з крэмацыяй і на паселішчы, побач з гарадзішчам, сустракаецца ўласцівы для гэтага часу і для гэтай культуры гліняны посуд. Само гарадзішча ў гэты час хутчэй за ўсё выкарыстоўваецца як святыня — капішча. Другі этап (ХІІ – ХІІІ стст.) можна назваць перыядам развітога горада. Адбываюцца якасныя змены ў тапаграфіі Капыля. Вакол прадмесця ўзводзяцца штучныя ўмацаванні. З гэтага часу ён набывае статус вакольнага горада. Увогуле, умацаванні Капыля гэтага часу даволі вялікія. Так, роў вакольнага горада меў глыбіню да 3 м і шырыню 11 м. Вал вакольнага горада меў вышыню 2,5 м і шырыню 14 м. Пачынаецца трэці этап у яго гісторыі — этап прыватнаўладальніцкага замка князёў Алелькавічаў, які працягнецца да канца ХVI ст. (Знаходкі: манета 1570 г., кафля з выявай герба Алелькавічаў — Пагоні, арбалетны болт для палявання на драпежную птушку, фрагменты шклянога посуду венецыянскага паходжання). [caption id="attachment_50913" align="aligncenter" width="300"]Фрагмент шклянога кубка. ХVII ст. Фрагмент шклянога кубка. ХVII ст.[/caption] Чацвёрты этап ахоплівае ХVII – XVIII стст., калі Капылём валодалі ўжо Радзівілы. Пісьмовым жа сведчаннем больш ранняга ўзросту нашага горада з’яўляецца згадка Капыля ў статутнай грамаце аб утварэнні Тураўскай епіскапіі. Граматы Тураўскай епіскапіі вядомыя гісторыкам цэркваў з XIX стагоддзя. Яны захаваліся ў патэрыку кіеўскага Пячэрскага манастыра. Адзін спіс, які дайшоў да нас, у той час быў перададзены ў Траецка-Сергіеў манастыр пад Масквой. Сярод комплексу помнікаў ёсць статутная грамата аб утварэнні Тураўскай епіскапіі. Згодна з гэтай граматай у 6513 (1005 – 1006 гг.) вялікі князь Уладзімір ра-зам з жонкай Ганнай, сынамі Ізяславам, Мсціславам, Яраславам, Усеваладам, Барысам і Глебам утварылі трэцюю епіскапію Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхату: «И придал к неи городы и погосты в послушание и священие и благославение держать себе Туровские епископии Пинск, Новгород, Городен, Слоним, Случеск, Копыл, Ляхов…» [caption id="attachment_50915" align="aligncenter" width="580"]Рэшткі кафлі XVI ст. з гербам Радзівілаў Рэшткі кафлі XVI ст. з гербам Радзівілаў[/caption] Упершыню гэтая грамата была апублікавана ў «Археаграфічным штогодніку за 1964 год». Цяпер арыгінал граматы захоўваецца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве, у зборы Траецка-Сергіева манастыра. Пра гэта казаў у сваім выступленні старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі А.А. Мяцельскі на канферэнцыі, прысвечанай 360-годдзю атрымання Капылём прывілею на Магдэбургскае права. Вышэйназваны даклад А.А. Мяцельскага апублікаваны ў зборніку навуковых артыкулаў «Капыль: гісторыя горада і рэгіёна». Варта адзначыць, што раскопкі, праведзеныя ў Капылі Лявонам Калядзінскім, — гэта толькі падстава для будучых сур’ёзных знаходак і навуковых адкрыццяў, якія яшчэ маюцца быць. Ужо існуючыя вынікі пацвярджаюць, што даследаванні трэба працягваць. Напрыклад, вывучэнне рова Капыльскага замчышча паказала, што напаўняўся ён вадой толькі ў выпадку ваеннай неабходнасці пры дапамозе гідратэхнічных збудаванняў, рэшткі якіх пакуль не зной-дзены. Трэба будзе выявіць значныя сляды старажытнага горада на самой Замкавай гары і акрэсліць межы ніжняга замка, які, без сумненняў, існаваў. Ёсць пытанне наконт таго, каб зазірнуць і ў больш раннюю гісторыю. Андрэй ЛЯТЧЭНЯ, навуковы супрацоўнік Капыльскага раённага краязнаўчага музея
Страница 4971 из 5556