Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Пятница, 12 мая 2017 16:18

«Слава працы» – лауреат

Рэдакцыя раённай газеты «Слава працы» — лаўрэат XIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы для вольнага часу». IMG_3417 Адпаведны дыплом разам са шчырымі віншаваннямі і самымі лепшымі пажаданнямі быў уручаны галоўнаму рэдактару Марыі Шэінай падчас цырымоніі, якая адбылася 5 мая ў рамках ХХІ Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі».
Понедельник, 15 мая 2017 10:09

15 мая – День семьи

Дорогие копыляне! Жители района! IMG_8935 Сердечно поздравляем вас со светлым, теплым праздником —Днем семьи. Укрепление семейных уз, оздоровление отношений внутри главной ячейки общества стало одной из самых актуальных задач современности. От того, как мы с ней справимся, зависит вся наша жизнь. Никто и ничто не может дать родившемуся на свет человеку столько начальных навыков и знаний, мудрых наставлений, столько радости и любви, сколько дарят ему заботливые мать и отец, дедушка и бабушка, родные братья и сестры. Дорогие взрослые и дети! Цените, оберегайте, украшайте и облагораживайте свой семейный очаг. Желаем вам мира, благополучия и счастья! Районный исполнительный комитет Районный Совет депутатов
Перамога... Гэта слова кранае душу, будзіць успаміны, напаўняе сэрца болем і радасцю адначасова. Боль за тых, хто згарэў у чорным вогнішчы вайны, з дзесяцігоддзямі не становіцца менш вострым, а радасць кожнага новага мірнага дня суседнічае з бяскрайняй удзячнасцю пакаленню пераможцаў. Ім — наша лепшая песня, паклон да зямлі, самыя  прыгожыя кветкі і яркія фарбы мая. Мы памятаем! Мы ганарымся! IMG_3121 Святочны ўзрушаны настрой не змагло сапсаваць нават халоднае надвор’е. Прыгожа апранутыя людзі з кветкамі, флажкамі, надзіманымі шарамі сабраліся на цэнтральнай плошчы Капыля. Адусюль чуліся шчырыя словы віншавання са святам. Прадстаўнікі працоўных калектываў, жыхары і госці горада з нецярпеннем чакалі галоўных віноўнікаў урачыстасці — ветэранаў. З іх з’яўленнем на плошчы неяк адразу пацішала… IMG_3036 Традыцыйна ў Дзень Перамогі ўзгадваюць і пра яшчэ адно вельмі значнае для нашай краіны свята — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Да прысутных звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Напомніўшы асноўныя вехі з’яўлення дзяржаўнай сімволікі, Ірына Мікалаеўна шчыра павіншавала ўсіх са святам, якое мы будзем адзначаць у бліжэйшую нядзелю. Пачэснае права падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь атрымалі Валянціна Шуракова, дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея, і Руслан Гарнастай, навучэнец аддзялення «лыжныя гонкі» УА «Плешчаніцкая дзяржаўная абласная сярэдняя школа-вучылішча алімпійскага рэзерву». Словы любові да сваёй Радзімы выказалі маленькія выхаванцы дзіцячага ясляў-сада № 1 г. Капыля і ўжо добра вядомая сваімі яскравымі выступленнямі юная спявачка Настасся Карповіч. На заканчэнне мітынгу перад удзельнікамі ўрачыстасці роўнымі радамі прайшлі воіны 30-й асобнай чыгуначнай брыгады, супрацоўнікі Капыльскага РАНС, юныя інспектары дарожнага руху, юныя пажарныя-выратавальнікі. А над горадам луналі дэльтапланы, якія высока ў неба ўзнялі Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь і флаг горада Капыля. Моманты святкавання Дня Вялікай Перамогі: IMG_3198 IMG_3055 IMG_3289 Урачыстасці прадоўжыліся ля помніка воінам-вызваліцелям Капыля, куды накіравалася святочная працэсія. У першых радах — навучэнцы гарадскіх школ з партрэтамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. На мітынгу са словамі віншавання з Вялікай Перамогай да прысутных звярнуліся старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Ліневіч, малалетні вязень Яўген Сівец, начальнік адасобленай групы (Капыльскага раёна) ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Сяргей Маргалік. Цудоўнай літаратурна-музычнай кампазіцыяй парадавалі навучэнцы школ горада. IMG_3139 IMG_3084 Пасля святочнага салюта, ускладання вянкоў і кветак да помніка вызваліцелям горада свята перамясцілася ў зону адпачынку і на фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Гараджан і гасцей Капыля чакалі цікавы канцэрт «Жывём і памятаем той Пераможны май», на алеях размясціліся Горад майстроў, тэматычныя і забаўляльныя пляцоўкі, гандлёвыя павільёны. З захапленнем хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, якія ім прапанавалі падчас дзіцячай дыскатэкі лялечныя героі-аніматары Клоўн і Міньён. Дарэчы, дапамаглі арганізаваць гэтую забаву супрацоўнікі магазіна святочных аксесуараў, што нядаўна адкрыўся ў Капылі. Многа чаго цікавага было падрыхтавана для капылян і ў вячэрні час. Самыя лепшыя ўражанні пакінула тэматычнае лазернае шоу, сваю долю апладысментаў атрымалі ўдзельнікі эстраднага канцэрта. А ў 23 гадзіны неба над Капылём расквеціў рознакаляровы феерверк. Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Для рэдакцыі раённай газеты «Слава працы» стала добрай традыцыяй прымаць удзел у правядзенні разнастайных цікавых мерапрыемстваў. Не выключэнне і гэты год.  Так, 6 мая супрацоўнікі раёнкі прэзентавалі сваё выданне на XXI Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМI ў Беларусі», якая праходзіла ў Мінску ў выставачным павільёне на праспекце Пераможцаў, 14. DSCN1261 Сёлета дэвіз выставы гучаў наступным чынам: «Нам давяраюць!». І гэта на самай справе так: журналісты беларускіх выданняў, у тым ліку і нашай раёнкі, не толькі пільна сочаць за падзеямі, але і імкнуцца якасна і своечасова праінфармаваць пра іх сваіх чытачоў. [caption id="attachment_57224" align="aligncenter" width="580"]Марыя Шэіна абмяркоўвае газету з Анатолем Шычко Марыя Шэіна абмяркоўвае газету з Анатолем Шычко[/caption] А каб вы мелі ўяўленне пра маштаб названага форуму, адзначым, што сярод яго ўдзельнікаў — рэспубліканскія і рэгіянальныя СМІ, госці з Расіі, Украіны, Азербайджана, Балгарыі, Літвы, Латвіі, Германіі, Турцыі, Грузіі. Спецыяльны госць XXI Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМI ў Беларусі» — сродкі масавай інфармацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. А сама выстава дазволіла прадэманстраваць гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі на прыкладах найстарэйшых беларускіх выданняў, прадставіць новыя камунікацыйныя тэхналогіі, шляхі распаўсюджвання рознапланавай, якаснай, аператыўнай інфармацыі ўсімі даступнымі каналамі камунікацыі. [caption id="attachment_57225" align="aligncenter" width="580"]Дзяўчынкі з захапленнем слухалі Валянціну Шуракову Дзяўчынкі з захапленнем слухалі Валянціну Шуракову[/caption] Не памылюся, калі адзначу, што супрацоўнікі рэдакцыі робяць усё дзеля таго, каб назва роднай «Слава працы» яскрава гучала і прываблівала да сябе наведвальнікаў выставы. На працягу некалькіх гадоў мы запрашаем розных цікавых гасцей, якія дапамагаюць адлюстроўваць рознапланавасць публікацый, змешчаных у  газеце. 2016 год, як вядома, быў Годам культуры, таму на старонках нашага выдання шмат увагі надавалася развіццю адзначанай тэмы. І зусім не выпадкова, што прэзентаваць наша выданне дапамагала дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова, якая прадставіла сумесны праект «Страчаная спадчына. Вандроўкі па Капыльшчыне». Трэба дадаць, што ў ім шмат публікацый было прысвечана 170-годдзю з дня нараджэння знакамітага палітычнага і гаспадарчага дзеяча Эдварда Вайніловіча, якое мы адсвяткуем сёлета. — Па-першае, дазвольце павіншаваць родную раёнку з Днём друку і знакавай узнагародай — Дыпломам лаўрэата рэспубліканскага конкурсу сярод СМІ «Залатая Літара»,  — звярнулася да наведвальнікаў выставы Валянціна Шуракова. — А ці ведаеце вы, паважаныя сябры, што звязвае Капыльшчыну і вядомы Чырвоны касцёл? Не? Тады вам будзе цікава даведацца, што пабудаваў яго Эдвард Вайніловіч у гонар сваіх дзяцей Алены і Сымона, якія, на жаль, памерлі вельмі рана. Для гэтага яму прыйшлося прадаць частку сваіх земляў, што знаходзіліся на Капыльшчыне. Сам жа радавы маёнтак Вайніловічаў стаяў у вёсцы Савічы, якая і зараз уваходзіць у склад Капыльскага раёна. Дарэчы, у гэтым годзе мы адзначым юбілей гэтага вядомага чалавека. Таму разам з журналістамі раёнкі прымаем актыўны ўдзел у беатыфікацыйным працэсе Эдварда Вайніловіча. А яшчэ імкнёмся расказаць чытачам пра тое, якім цікавым месцам з’яўляецца наша малая радзіма. [caption id="attachment_57223" align="aligncenter" width="400"]Калегі з цікавасцю разглядвалі «СП» Калегі з цікавасцю разглядвалі «СП»[/caption] Пра тое, што гістарычная тэма цікавая не толькі для прадстаўнікоў старэйшага пакалення, але і моладзі, сведчыць вось такі факт. Каб даведацца пра жыццё і дзейнасць Эдварда Вайніловіча, каля стэнда «Слава працы» спыніліся навучэнкі адной з мінскіх устаноў адукацыі. — Цікава вам? — запыталася я ў адной з дзяўчынак пасля заканчэння прэзентацыі. — Вельмі! Мы нават і не ведалі, якая трагедыя стала падставай для будаўніцтва Чырвонага касцёла, — падзяліліся ўражаннямі дзяўчынкі. На памяць аб знаёмстве з раённай газетай «Слава працы» ўсе тыя, хто спыніўся каля стэнда, атрымалі сувеніры: календары, блакноты, рэкламныя праспекты. Нашым госцем стаў і дырэктар РУП «Дом прэсы» Анатоль Шычко. Ён з цікавасцю праглядзеў нумары газеты, а галоўны рэдактар «Слава працы» Марыя Шэіна расказала пра асаблівасці выдання. — Так, бачу, што газета цікавая, — адзначыў Анатоль Уладзіміравіч, — шмат увагі надаецца і грамадска-палітычнай тэматыцы, і гісторыка-культурнай. «Слава працы»  я ведаю даўно, таму з упэўненасцю магу сказаць, што супрацоўнікі выдання не стаяць на месцы, а пастаянна ствараюць нешта адметнае, рэалізуюць новыя праекты. Таму хочацца пажадаць і надалей заставацца цікавымі для чытачоў. Аднак не толькі прафесійныя журналісты з Капыльшчыны сталі ўдзельнікамі выставы. Нашы юныя калегі з СШ № 3 г. Капыля таксама атрымалі запрашэнне на форум. Так, газета «Школьный экспресс» названай установы адукацыі была ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені па выніках фестывалю школьнай прэсы «Пунсовыя ветразі», а юнкор Кацярына Уласавец разам з настаўніцай рускай мовы і літаратуры Таццянай Нядзелькай удзельнічалі ў пасяджэнні круглага стала, які праводзілі выданні «Настаўніцкая газета» і «Переходный возраст». Сваімі ўражаннямі аб выставе юныя карэспандэнты падзеляцца ў адным з бліжэйшых нумароў раёнкі. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара і Марыі ШЭІНАЙ
Суббота, 13 мая 2017 11:45

И узников не забыли

В предпраздничные дни не остались без внимания бывшие узники концлагерей, которые являются членами районной организации ОО «Белорусское общество инвалидов». [caption id="attachment_57214" align="aligncenter" width="580"]Ядвига Березко, Мария Ильюкевич, Валентина Лабацевич Ядвига Березко, Мария Ильюкевич, Валентина Лабацевич[/caption] Поздравления они принимали от председателя организации Валентины Лабацевич и волонтера из числа посещающих отделение дневного пребывания для граждан пожилого возраста Копыльского ТЦСОН Ядвиги Березко. Во время акции были посещены копыляне Мария Никитична Ильюкевич, Надежда Ивановна Котвицкая, Евгений Васильевич Сивец, Людвика Людвиковна Кошманова, Янина Александровна Липай и Галина Ивановна Комяк. Вместе с теплыми словами поздравлений уважаемым людям вручены памятные подарки, которые проспонсировали ИП Светлана Юруц и ТЦСОН. — Нам очень важно то, что нас не забывают, — отметила при встрече бывший несовершеннолетний узник Мария Никитична Ильюкевич. — Мы благодарны обществу инвалидов за то внимание, которое оно нам оказывает: это не только разовые акции, а постоянная работа. Сергей КОЗЕЛ Фото автора
Страница 4709 из 5563