Рэдакцыя раённай газеты «Слава працы» — лаўрэат XIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы для вольнага часу».

Адпаведны дыплом разам са шчырымі віншаваннямі і самымі лепшымі пажаданнямі быў уручаны галоўнаму рэдактару Марыі Шэінай падчас цырымоніі, якая адбылася 5 мая ў рамках ХХІ Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі».
Комментарии