Спірыдон Собаль і яго буквар[/caption]
Я быццам апынуўся зноў у маленстве. Проста вочы разбягаліся ад безлічы прадстаўленых на выставе буквароў: знакамітых буквароў і азбук XVI–ХХІ стст. — розных па складзе, графіцы, мастацкім аздабленні, педагагічных прыёмах навучання чытанню і пісьму. Прадстаўлены былі нават буквары беларускай дыяспары. На выставе можна было прасачыць усе чатыры стагоддзі існавання буквара.
Буквар, канешне, не быў першай кнігай для навучання пісьму і чытанню. Такія падручнікі існавалі і раней — нашы далёкія продкі вучыліся па кнігах Францішка Скарыны, Івана Фёдарава, Лаўрэнція Зізанія і інш. Але вось выданняў пад назвай «Буквар» да тае пары сапраўды не было. І буквар здолеў сістэматызаваць увесь назапашаны вопыт у навучанні грамаце і на той час быў самым дасканалым. Ён быў разлічаны не толькі на дзіцячую, юнацкую, але і на дарослую аўдыторыю.
Спачатку вучні вывучалі літары славянскага алфавіта, затым складалі іх у простыя склады і словы. Потым чыталі словазлучэнні і сказы. Кожны занятак абавязкова пачынаўся з малітваў, якія складалі значную частку кнігі. Ёсць тут і мудрыя выказванні, пералік наказаў для маладых людзей — «не крадзі», «шануй бацьку свайго і маці», і пералік смяротных грахоў — «празмерны гонар», «абжорства», «зайздрасць», «сквапнасць», «гнеў» і інш.
Дарэчы, калі б не падтрымка беларускага магната Багдана Агінскага, кнігі магло б і не быць. Ён падтрымаў тагачасны цэнтр праваслаўнай культуры — Віленскі Свята-Духавы манастыр, выдавецкая дзейнасць якога была забаронена з-за публікацыі «Трэнаса» Мялеція Сматрыцкага. Радзімай першага буквара стала не Вільня, а мястэчка Еўе Троцкага ваяводства прыблізна ў 40 кіламетрах ад сучаснай літоўскай сталіцы. Там знаходзіўся маёнтак Агінскага. І герб спонсара можна ўбачыць на першай старонцы кнігі.
«Буквар» быў выдадзены 24 ліпеня 1618 г. у друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва, якое было адным з самых старадаўніх беларускіх выдавецтваў у Вялікім Княстве Літоўскім. Дарэчы, яшчэ да нядаўняга часу лічылася, што першы ў свеце буквар з’явіўся на тэрыторыі Беларусі ў 1631 г.: выйшаў ён у Куцеінскай друкарні ўраджэнца Магілёва Спірыдона Собаля. Заснаваная ім у 1630 г., яна стала цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. У Оршы захаваліся разваліны некалі знакамітай друкарні.
Да нашага часу зберагліся два асобнікі падручніка, па якім вучыліся нашы далёкія продкі. Няпоўны — у Каралеўскай бібліятэцы Даніі, поўны — у Вялікабрытаніі, у бібліятэцы «Мідл Тэмпл». Туды кніга патрапіла ў XVII стагоддзі дзякуючы калекцыянеру навучальных выданняў Роберту Эшлі. Потым асобнік апынуўся ў кнігазборы лонданскіх барыстараў — членаў карпарацыі адвакатаў.
Як цудоўна, што ў Нацыянальнай бібліятэцы з’явілася лічбавая копія першага буквара з Каралеўскай бібліятэкі Даніі. Цяпер дакрануцца да выдатнага гістарычнага помніка ў анлайн-рэжыме зможа любы ахвотнік на сайце галоўнай бібліятэкі Бацькаўшчыны. Хочацца, каб хутчэй стала даступным шырокай грамадскасці і факсімільнае перавыданне першага буквара.
Беларусь заўсёды сур’ёзна ставілася да стварэння буквароў. Ужо ў пачатку ХХ стагоддзя пачалі з’яўляцца падручнікі для навучання чытанню: лемантары і чытанкі Каруся Каганца, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Якуба Коласа, Вацлава Ластоўскага, Янкі Станкевіча, Леанілы Гарэцкай і інш. Многія пакаленні маленькіх беларусаў у савецкі і сённяшні час вучыліся і працягваюць вучыцца па буквары Анатоля Клышкі. Дарэчы, ён упершыню быў выдадзены ажно ў 1969 г. і перавыдаваўся 23 разы на беларускай, рускай і польскай мовах. Атрымаў залаты медаль Міжнароднай Лейпцыгскай кніжнай выставы ў 1977 г., а ў 2004 г. быў прызнаны лепшым падручнікам года на выставе ў Франкфурце-на-Майне.
Мяне як педагога не можа не радаваць, што ў гонар шаноўнага юбілею ў 2018 г. у гарадах, пасёлках і вёсках Беларусі пройдзе шмат цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею буквара. І ўвесь сёлетні год пройдзе пад знакам 400-годдзя буквара. Гэта своеасаблівы працяг святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. І як тут не згадаць красамоўныя словы Уладзіміра Караткевіча: «Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта — чалавек ці народ».
Канстанцін КАРНЯЛЮК,
г. Вiцебск
■ Сустрэча ў школьным музеі[/caption]
Са словамі прывітання да выпускнікоў мінулых гадоў звярнулася дырэктар школы Валянціна Кандыбовіч, якая адзначыла ўклад прысутных у развіццё народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і выхаванне маладога пакалення. Кожны з іх выбраў сваю сцяжынку, якая праз гады стала вялікай дарогай даўжынёю ва ўсё жыццё. Сярод выпускнікоў 1968 года: заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Надзея Караленка, заслужаны настаўнік РСФСР Валянціна Хохалева (прыехала з г. Мурманска), якая ўзнагароджана медалём ордэна «За заслуги перед Отечеством» ІІ ступені, былы начальнік аўтатранспартнага цэха ААТ «Беларуськалій» Аляксандр Вярыга, малодшы навуковы супрацоўнік РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Людміла Несцер, намеснік дырэктара СТАА «Хеллманн Восточная Европа» Анатоль Карнейчык. Юрый Болатаў 22 гады аддаў нафтавай кампаніі «РуссНефть». Амаль 40 гадоў вадзіў аўтамабілі Уладзімір Канько. Ніна Пратасевіч (працавала поварам) і Соф’я Бандарэнка (паштальён) засталіся ў роднай Слабада-Кучынцы.
Затым гасцей школы чакала святочная праграма, у якой прагучалі песні мінулых гадоў у выкананні фіналісткі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Новыя імёны Беларусі» Вольгі Трыгубовіч з г. Мінска. Вяла свята і чытала вершы Вольга Рыбак, якая напомніла выпускнікам падзеі 1968 года. Пасля верша «Учителя» хвілінай маўчання ўспомнілі сваіх педагогаў і аднакласнікаў. З гумарыстычным нумарам выступіў 83-гадовы ветэран педагагічнай працы Аляксандр Кандыбовіч, які ў 1960-я гады выкладаў асновы вытворчасці і выяўленчае мастацтва. Загадчык Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянціна Барташэвіч падрыхтавала для выпускнікоў музычную прэзентацыю «Дарога даўжынёй у 50 гадоў».
Падчас успамінаў пра сваё школьнае жыццё гучалі словы ўдзячнасці настаўнікам Л.І. Любецкай, Н.С. Дубаўцовай, Н.Ф. Зубовіч, І.В. Валогу і М.Ф. Валозе, Г.І. Цімошак, Н.Я. Бохан, Т.М. Лучыновіч, Г.І. Карпучок, Г.К. Сухнату, В.М. Лушчыку, класным кіраўнікам Т.С. Бекарэвіч і Г.М. Нагавіцынай, якія выводзілі іх у людзі, з цеплынёй успаміналі дырэктара школы І.С. Трацэўскага. Івана Сцяпанавіча любілі за яго педагагічную падтрымку, увагу да чалавека, вытрымку і патрабавальнасць.
― Нам пашанцавала, што мы сустрэлі на сваім шляху такіх настаўнікаў, сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы, таленавітых людзей, якія змаглі раскрыць здольнасці кожнага, запаліць у нашых сэрцах агонь пазнання, адчуванне радасці ад адкрыцця новага, — адзначыў Юрый Болатаў.
Напрыканцы мерапрыемства выступіла заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Надзея (Нагавіцына) Караленка.
— Наш клас (46 чалавек) быў моцным не толькі ў вучобе (было 5 медалістаў — 3 сярэбраныя і 2 залатыя), але і ў спорце, працы, мастацкай самадзейнасці. Мы ўдзячны школе за веды, якія спатрэбіліся ў жыцці. Маладому пакаленню жадаем прымнажаць традыцыі сваёй школы і малой радзімы!
Усім гасцям былі ўручаны сувенірныя званочкі і буклеты аб роднай школе. Выпускнікі 1968 года зрабілі школе памятны падарунак — пяць саджанцаў пірамідальных туй за кожнае дзесяцігоддзе. Развітваліся з добрым спадзяваннем на новыя сустрэчы.
Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
■ Представители Копыльской РОС ДОСААФ[/caption]
Мероприятие состоялось на аэродроме Липки Минского аэроклуба, а все вертолетные баталии проходили на Боровой. За звание чемпиона мира сразились свыше 30 экипажей. Побороться за награды прилетели в Беларусь вертолетчики из России, Великобритании, Австрии, Германии, Китая, Польши и Украины. Естественно, среди участников и белорусские спортсмены. Кстати, на прошлом первенстве — в Польше — наша сборная была второй. Экипажи соревновались в четырех дисциплинах: «Навигация», «Полет на точность», «Развозка грузов» и «Слалом». Организаторами чемпионата выступили ДОСААФ и Белорусская федерация авиационного спорта.
На чемпионат мира прилетел известный телеведущий Леонид Якубович. Среди гостей чемпионата была замечена и известная пара биатлонистов — Дарья Домрачева и Уле-Эйнар Бьорндален. Еще один не менее известный гость — уроженец Беларуси космонавт Олег Новицкий.
[caption id="attachment_68553" align="aligncenter" width="560"]
■ Артем и Никита Карпелени на выставке судомоделей[/caption]
Желающих увидеть красочное шоу собралось немало. В ожидании начала праздника взрослые и дети с интересом рассматривали выставки, подготовленные ДОСААФ. Здесь была представлена разнообразная техника, судо- и авиамодели, демонстрировались кубки и другие награды, которые завоевали участники кружков и секций, работающих при ДОСААФ. Свое мастерство демонстрировали байкеры: виртуозно управляя спортивными мотоциклами, они вызывали восхищение зрителей.
[caption id="attachment_68554" align="aligncenter" width="560"]
■ Мастерство юных байкеров[/caption]
Предварил торжественную церемонию открытия концерт. Веселые песни и не менее зажигательные танцевальные композиции собрали к открытой эстраде немало зрителей. Бурю оваций вызвало выступление звезды белорусской эстрады, композитора и ведущего Германа Титова, а также самых юных звездочек — финалистов белорусского отборочного тура детского «Евровидения-2018».
[caption id="attachment_68560" align="aligncenter" width="560"]
■ Выступает Герман Титов[/caption]
[caption id="attachment_68559" align="aligncenter" width="560"]
■ Выступают финалисты белорусского отборочного тура детского «Евровидения-2018»[/caption]
И вот позывные возвестили о начале праздника. Перед трибунами для почетных гостей выстраиваются команды - участницы чемпионата.
[caption id="attachment_68555" align="aligncenter" width="560"]
■ Команда Республики Беларусь[/caption]
С приветственной речью перед спортсменами выступил премьер-министр республики Андрей Кобяков. Он отметил, что в Беларусь прибыло немало именитых летчиков, чей профессионализм был неоднократно отмечен высокими наградами и вызывал искреннее восхищение у самой взыскательной публики. «Лучшие летчики мира будут демонстрировать уникальное мастерство в пилотировании сложной авиационной техники», — добавил премьер-министр. Андрей Кобяков выразил уверенность, что каждый участник соревнований будет стремиться показать все, на что способен: виртуозное исполнение сложных фигур и заданий, терпение, психологическую устойчивость, волю к победе.
Звучит гимн Республики Беларусь, а над летным полем появляется парашютист с Государственным Флагом нашей страны. А затем началось воистину великолепное шоу с демонстрацией фигур высшего пилотажа. Во время торжественного открытия выступила пилотажная группа национальной сборной Беларуси на Як-55 Могилевского аэроклуба, свои возможности продемонстрировали вертолетчики, в том числе и подразделений Министерства по чрезвычайным ситуациям. Позже все желающие получили возможность осмотреть выставленные образцы летательных аппаратов, включая уникальный По-2 (это единственная в стране копия легендарного самолета, которая может летать), сфотографироваться на память и даже посидеть в кабине.
[caption id="attachment_68556" align="aligncenter" width="560"]
■ Во время авиашоу[/caption]
Первые победители чемпионата стали известны в субботу, 28 июля, когда в финале определились лучшие экипажи в развозке в классе Master и в слаломе в классе General. В воскресенье — финалы в тех же дисциплинах, лишь классы техники поменялись местами. А вот во второй половине воскресенья зрители увидели уникальное и яркое шоу — комбинированную вертолетную эстафету. Организаторы говорят — это была изюминка всего чемпионата. По итогам чемпионата у белорусов — «серебро», победа осталась за командой России.
Посмотреть на «воздушные бои» можно было бесплатно на аэродроме Боровая. Кстати, фестиваль и мировой чемпионат стали последними мероприятиями по авиационной тематике, которые прошли на этом аэродроме.
Маргарита САКОВИЧ
■ Міхаіл Валуевіч і Сяргей Шарупіч[/caption]
Як расказаў старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч, даручэнне абсталяваць пляж на гэтым вадаёме было дадзена старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам яшчэ ў мінулым годзе. На той час, згодна з даследаваннямі Капыльскага райЦГЭ, вада ў возеры не была прыдатная для купання. Аднак гэтыя мясціны даўно сталі ўпадабаным месцам адпачынку не толькі для мясцовых жыхароў, дачнікаў, але жыхароў іншых раёнаў і нават сталіцы. Яны прыцягваюць рыбаловаў і проста аматараў баўлення вольнага часу на свежым паветры сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. Толькі з цягам часу берагі возера пачалі зарастаць кустоўем, а водную гладзь запаланілі чарот і раска.
Асноўныя работы на сябе ўзяло КСУП «Доктаравічы».
— Мы арганізавалі працэс так, каб амаль кожны дзень некалькі гадзін займацца добраўпарадкаваннем гэтай часткі возера, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Шарупіч. — Па ўзгадненні з прыродаахоўнай службай і Капыльскім вопытным лясгасам узімку расшырылі тэрыторыю пляжа, для чаго высеклі кустоўе і некаторыя дрэвы, усё выкарчавалі. Пазней, выбраўшы час, каб не перашкаджаць нераставанню рыбы, выдалілі расліннасць, якая знаходзілася ў возеры. Заказалі ў Капыльскім РБУ альтанкі, кабінкі для пераапранання, прыбіральню. Нам засталося толькі на месцы ўсё сабраць. Затым пачалося добраўпарадкаванне тэрыторыі пляжа: захаваўшы прыродны ландшафт, мы навазілі гравій. Зверху пастараліся насыпаць такі пясок, каб было прыемна па ім хадзіць басанож.
— Цяпер самае галоўнае, каб людзі, якія тут адпачываюць, з разуменнем аднесліся да падтрымання парадку, — адзначае Міхаіл Валуевіч. — За непрацяглы час, які прайшоў з моманту завяршэння работ, мы ўжо сутыкнуліся з прыкладамі праяўлення бескультурнасці некаторых нашых грамадзян. І ад гэтага вельмі прыкра. Таму што ў гэты прыгожы куточак нашага краю ўкладзена так шмат душы, старанняў людзей, якія былі заняты на яго добраўпарадкаванні, што хацелася б бачыць адпаведную рэакцыю.
І гэта так. Бо не вельмі шмат намаганняў кожнаму з нас трэба прыкласці, каб праца многіх людзей надоўга прыносіла задавальненне. Дастаткова толькі пасля адпачынку прыбіраць за сабой смецце і выкідваць яго ў кантэйнеры, якія спецыяльна пастаўлены жыллёва-камунальнай службай на ўездзе на пляж. Свае аўтамашыны неабходна прыпаркоўваць тут жа, на невялікай заасфальтаванай пляцоўцы. Хацелася б, каб альтанкі і іншыя збудаванні сапраўды былі месцам адпачынку, а не выкарыстоўваліся як аб’ект для хуліганскіх выхадак. І для развядзення вогнішча ёсць спецыяльна абсталяванае месца. Так што карыстайцеся на здароўе!
І яшчэ. Не забывайцеся падчас адпачынку пра бяспеку! Ва ўсякім разе, дзеці заўсёды павінны знаходзіцца пад наглядам дарослых. Інакш можа здарыцца бяда…
У планах кіраўнікоў сельвыканкама і сельгаспрадпрыемства і надалей добраўпарадкоўваць гэты пляж, каб ён заўсёды заставаўся любімым месцам адпачынку. Маргарыта САКОВІЧ