Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Первый экипаж-тысячник в Копыльском районе работает в ОАО "Пионер-Агро"

31.07.2018
«Піянер» трымае марку. І гэта не проста прыгожыя словы. Вось ужо на працягу многіх гадоў менавіта механізатары з ААТ «Піянер-Агра» становяцца першымі тысячнікамі па намалоце збажыны на Капыльшчыне. А дакладней — экіпаж камбайна «Лексіён-530» у складзе Аляксандра Іваноўскага і Сяргея Лазюка, які па стане на 30 ліпеня ўбраў 339 га і намалаціў 1066,2 тоны. [caption id="attachment_68500" align="aligncenter" width="560"]■ Ірына Сцяпура, Віталь Ракевіч, Сяргей Лазюк, Аляксандр Іваноўскі, Аляксандр Ліпніцкі, Валерый Казлоўскі ■ Ірына Сцяпура, Віталь Ракевіч, Сяргей Лазюк, Аляксандр Іваноўскі, Аляксандр Ліпніцкі, Валерый Казлоўскі[/caption] — Мы імкнёмся добра працаваць, — не стрымліваючы радаснай усмешкі пераможцы, расказвае Аляксандр Іванавіч. — Стараемся для сваёй гаспадаркі. А наогул наша сям’я — сапраўдная дынастыя. Працаваць на камбайне мяне навучыў бацька, калі я яшчэ вучыўся ў 8 класе. А самастойна працую ўжо 13 гадоў… — …І амаль увесь час у лідарах, — дадае яго калега Сяргей Лазюк.  Павіншаваць першы экіпаж тысячнікаў прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Лепяціла, в.а. дырэктара ААТ «Піянер-Агра» Валерый Казлоўскі. Каб падтрымаць бадзёры настрой працаўнікоў, артысты мастацкай самадзейнасці Аліна Лапушанская і Антон Шышмароў выканалі цудоўныя песні. [caption id="attachment_68501" align="aligncenter" width="350"]■ Для лідараў уборачнай спяваюць Аліна Лапушанская і Антон Шышмароў ■ Для лідараў уборачнай спяваюць Аліна Лапушанская і Антон Шышмароў[/caption] Дзіяна ТКАЧЭНКА

В воскресенье, 29 июля, водитель УП «ПИК-Лесное» Виктор Янушко первым в районе перевез свыше 1000 тон зерна

31.07.2018
Павіншаваць першага ў раёне тысячніка прыехалі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, дырэктар УП «ПІК-Лясное» Леанід Буцевіч. [caption id="attachment_68494" align="aligncenter" width="560"]■ Віктар Янушка ■ Віктар Янушка[/caption] Для Віктара Дзмітрыевіча гэта юбілейнае — трыццатае — жніво. Пасля заканчэння школы ён па накіраванні райваенкамата закончыў курсы вадзіцеляў, адслужыў ва Узброеных Сілах і ўладкаваўся на працу ў родную гаспадарку. І з таго часу не здраджваў любімай справе. На пытанне аб адчуваннях з нагоды сваёй працоўнай перамогі  адказаў, што для яго быць першым у раёне тысячнікам — не навіна. Гады тры таму Віктар Янушка ўжо лідзіраваў на жніве, і ўвогуле падчас такой важнай кампаніі, як уборачная, стараецца працаваць вельмі старанна. — Сёлетняе жніво вельмі складанае, — дзеліцца думкамі перадавы вадзіцель. — Надвор’е нібы жартуе з земляробаў: то засушыла, а цяпер дажджы збіваюць наладжаны рытм працы. Учора даводзілася тры разы работу спыняць. І цяпер чакаем, каб крыху збажына прасохла. З раніцы я ўжо паспеў развезці кармы па фермах, а гадзін у 10, калі камбайны пойдуць у поле, паедзем на адвозку зерня. Шчыра віншавалі Віктара Янушку з высокім дасягненнем усе афіцыйныя асобы. Яму былі ўручаны «маланка»-падзяка ад імя раённага выканаўчага камітэта, падзячнае пісьмо і каштоўны падарунак ад РК прафсаюза работнікаў АПК. Для яго гучала песня ў выкананні Аляксандра Карповіча. На 31 ліпеня ва УП «ПІК-Лясное» ўбрана 50% запланаваных плошчаў.  — Ураджайнасць культур не вельмі радуе, аднак трэба ўбіраць тое, што вырасла, — адзначыў дырэктар гаспадаркі  Леанід Буцевіч. — Кожны дзень прастою — гэта страчанае зерне. Таму выкарыстоўваем любую пагодную хвіліну. У гаспадарцы працуе 17 камбайнавых экіпажаў. У іх скла-дзе не толькі прафесіянальныя механізатары, але, напрыклад, маладыя інжынеры, якія працуюць у гаспадарцы, студэнты профільных навучальных устаноў і інш. Дзейнічаюць два сучасныя збожжасушыльныя комплексы (у Бабоўні і Лясным). Для працаўнікоў, занятых на ўборачнай, арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Старшыня прафкама гаспадаркі Любоў Цыбульская паказала нам сталовую, якая летась была капітальна адрамантавана прадпрыемствам-інвестарам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». За яго сродкі было набыта сучаснае абсталяванне. Усяго на сёння тут гатуюцца абеды і падвячоркі для 170 чалавек. На чатырох спецыяльна абсталяваных аўтамабілях іх развозяць туды, дзе кіпіць работа. Усе занятыя на жніве забяспечваюцца таксама мінеральнай і пітной вадой. [caption id="attachment_68496" align="aligncenter" width="560"]■ Алена Верамейчык, Валянціна Міхед (кухонная рабочая), Зоя Зянькевіч ■ Алена Верамейчык, Валянціна Міхед (кухонная рабочая), Зоя Зянькевіч[/caption] [caption id="attachment_68495" align="aligncenter" width="560"]■ Будынак сталовай ■ Будынак сталовай[/caption] Гатуе абеды разам са сваімі памочнікамі повар 6-га разраду Зоя Зянькевіч. Вопыт у жанчыны багаты: у 1982 годзе скончыла сталічнае кулінарнае вучылішча і з таго часу толькі набіраецца майстэрства. Заўсёды побач і гатова аказаць любую дапамогу загадчык сталовай Алена Верамейчык. — Мы стараемся, каб нашы камбайнеры і ўсе, хто ў гэтую гарачую пару заняты на ўборцы ўраджаю, адчувалі нашу падтрымку і клопат, — гаворыць Любоў Цыбульская. — Ад гэтага таксама залежыць агульны рэзультат. Маргарыта САКОВІЧ

Лидеры уборочной в Копыльском районе по состоянию на 31 июля 2018 года

31.07.2018
ПАВОДЛЕ ДАНЫХ РАЙКАМА ПРАФСАЮЗА РАБОТНІКАЎ АПК на 31 ліпеня 2018 года IMG_9470 Лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых дабіліся экіпажы камбайнаў у складзе: Аляксандра Іванавіча ІВАНОЎСКАГА і Сяргея Мікалаевіча ЛАЗЮКА з ААТ «Піянер-Агра», які на камбайне «Лексіён-530» намалаціў 1137 тон з 360 га; Аляксандра Станіслававіча МАЙСЫ і Сяргея Уладзіміравіча СЯМАШКІ з ААТ «Ціміразеўскі» (маладзёжны), які на камбайне КЗС-1218 намалаціў 1008 тон з 398 га; Андрэя Мікалаевіча ХАРОШКІ і Аляксандра Валер’евіча ЛАПОТКІ з ААТ «Піянер-Агра», які на камбайне КЗС-1218 намалаціў 908,3 тоны з 290 га. Сярод лідараў вадзіцелі: Сяргей Анатольевіч ЧАРКАС з ААТ «Капыльскае», які на МАЗ-555142 перавёз 1141 тону; Віктар Дзмітрыевіч ЯНУШКА з УП «ПІК-Лясное», які на МАЗ-555142 перавёз 1128 тон; Валерый Віктаравіч ГАНЧАРЫК (малады вадзіцель) з ААТ «Душава», які на МАЗ-555142 перавёз 1052 тоны; Вадзім Сяргеевіч МЫСЛІЦКІ з ААТ «Старыца-Агра», які на МАЗ-555142 перавёз 1049 тон; Валерый Леанідавіч ДЗЯМІДЧЫК з ф-ла «Лакнея», які на МАЗ-5516 перавёз 1011 тон; Мікалай Іосіфавіч МАРКОЎСКІ з ААТ «Ціміразеўскі», які на МАЗ-555142 перавёз 1009 тон; Анатоль Мікалаевіч ПЯЧОНКІН з ААТ «Ціміразеўскі», які на ГАЗ-53 перавёз 753 тоны.

Молодежь Копыльского благочиния приняла участие в IV православном молодежном слете Слуцко-Солигорской епархии «Соль земли»

31.07.2018
Слет проходил по благословению епископа Слуцкого и Солигорского Антония на базе прихода храма Святой Живоначальной Троицы в агрогородке Солтановщина Несвижского района. IMG_5152 Кроме представителей всех благочиний Слуцко-Солигорской епархии в слете приняли участие гости из Барановичей, Минска и Смоленска в возрасте от 15 до 35 лет. Особенностью слета этого года стало участие молодых семей с детьми. Центральным событием мероприятия стала ночная миссионерская Божественная Литургия святителя Иоанна Златоуста, которую возглавил епископ Слуцкий и Солигорский Антоний. Молодые люди в ролевой интерактивной форме изучали притчи Господа Иисуса Христа и ставили мини-спектакли по ним. Во время субботнего творческого вечера участники слета читали стихи, пели песни, исполняли танцы. Диана ТКАЧЕНКО

Копыльские богомольцы посетили Свято-Троицкий Серафимо-Дивеевский монастырь

02.08.2018
Паломническая группа Спасо-Вознесенского храма Копыля вместе с настоятелем протоиереем Сергием Чарным посетила святые места, связанные с жизнью и служением преподобного Серафима Саровского. 141239 Богомольцы посетили Свято-Троицкий Серафимо-Дивеевский монастырь. В святой обители паломники прожили несколько дней, посещая торжественные богослужения и монастырские храмы. Паломники с благоговением и верой приложились к святым мощам преподобного Серафима Саровского, а также молитвенно почтили преподобных и блаженных сестер и жен Дивеевской обители. Также верующие посетили целебные источники и искупались в святых водах. На обратном пути паломники заехали в Муром для поклонения святым мощам благоверных князей Петра и Февронии и посетили святые обители муромской земли. Диана ТКАЧЕНКО