Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Пятница, 19 апреля 2019 18:45

(CMigrator copy 50)

Тэрыторыя горада Капыля стане больш зялёнай і прывабнай. Гэта стане магчымым, калі ўсе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы горада дакладна выканаюць заданне па павышэнні ўзроўню азелянення, зацверджанае райвыканкамам. Планка пастаўлена досыць высокая: неабходна дабіцца таго, каб зялёныя насаджэнні ў Капылі да 2021 года складалі 40% яго плошчы. Пры азеляненні неабходна выкарыстоўваць наступныя дрэвы і кусты: туя заходняя, туя шарападобная, бружмель, актынідыя, самшыт вечназялёны, гартэнзія, барбарыс Тунберга, бэз амурскі, сумах воцатны, будлея Давіда, спірэя белая, вярба ніцая, ядловец гарызантальны, клён канадскі, конскі каштан, вярба ломкая. Маргарыта САКОВІЧ
На прилегающей территории ГУ «Копыльский ТЦСОН» участники районной акции «Посади свое дерево» положили начало элегантному и сдержанному «Белому саду». 7113 Вооружившись лопатами и ведрами, активисты Копыльской районной организации общественного объединения «Белорусский союз женщин» совместно с волонтерами отделения обеспечения дневного пребывания граждан пожилого возраста Копыльского ТЦСОН приступили к посадке деревьев. Белые сады — звучит красиво и загадочно! Основная особенность заключается в том, что данный участок будет украшен цветущими растениями одной цветовой гаммы — белой. И этому есть ряд веских причин. Во-первых, белый цвет всегда привлекал внимание людей, потому что хорошо сочетается с любым цветом, подчеркивает парадность и торжественность. Во-вторых, этот цвет дарит умиротворение и гармонию. А еще он символизирует чистоту и свежесть, поэтому часто используется в ландшафтном дизайне. По словам председателя Копыльской районной организации общественного объединения «Белорусский союз женщин», директора Копыльского ТЦСОН Светланы Малиновской, люди стараются сохранить и украсить свою малую родину, и они также внесли свой вклад в озеленение и благоустройство территории своего учреждения. В ближайшее время эти растения порадуют посетителей территориального центра своими белыми цветами, придавая им радостное и позитивное  настроение.   Татьяна БОХАН
945632_2154633 20 красавіка (вялікая субота) — св. Імша Вігілія ў 21.00 (з сабой узяць свечку), пасля св. Імшы адбу-дзецца ўсяночная адарацыя да 06.00 Таксама адбудзецца асвячэнне страў на велікодны стол: г. Капыль, касцёл св. Пятра і Паўла — у 12.00, 13.00, 14.00, 15.00 і 16.00, а таксама пасля св. Імшы а 21.00 в. Печураны — у 9.00 в. Выня — у 9.30 в. Думічы — у 10.15 в. Чарнагубава — у 11.00 21 красавіка св. Імша Рэзурэкцыя ў 06.00, напрыканцы якой адбудзецца асвячэнне страў на велікодны стол.
пасха1 З Пастырскага паслання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2019  kandrusevich «Весяліся і зямля, апрамененая ўзнёслым бляскам, бо асвяціў цябе промень спрадвечнага Валадара. Цэлы свет няхай адчуе, што вызваліўся ад цемры». (З пасхальнага гімна Exsultet) Гэтымі словамі велічнага пасхальнага гімна Exsultet («Узрадуйцеся») Касцёл у вігілію Пасхі абвяшчае свету радасць гэтай адзінай у гісторыі чалавецтва ночы, якая «была годнаю ведаць час і гадзіну, у якую Хрыстус паўстаў з мёртвых» (Exsultet). Пасля трагедыі Вялікай пятніцы, калі здавалася, што «каралеўства цемры» перамагло, надышла ноч, якая папярэджвае «трэці дзень», у які Хрыстус уваскрэс. Урачыстасць Уваскрэсення Хрыста з’яўляецца добрай нагодай для таго, каб паразважаць як над таямніцай паўстання Езуса з мёртвых, так і над неабходнасцю духоўнага адраджэння нас і нашага грамадства. Браты і сёстры! Сардэчна віншую ўсіх вас з радасным і збаўчым святам Уваскрэсення Хрыста! Віншую тых хрысціян, якія сёння таксама святкуюць гэтае свята свят! Віншую братоў і сясцёр праваслаўных, якія праз тыдзень будуць святкаваць Пасху! Віншую ўсіх людзей добрай волі! Дзялюся з усімі вамі радасцю ўваскрэсення Хрыста. Веру, што ўваскрэслы Хрыстус дапаможа нам годна адказаць на выклікі часу. Гэта Ён сёння нам кажа: «Будзьце адважнымі: Я перамог свет» (Ян 16, 33). Ад пустой магілы Хрыста з надзеяй і адвагай пойдзем у будучыню, бо з намі ўваскрэслы Езус. А калі Ён з намі, то хто супраць нас? (пар. Рым 8, 31) Гэтыя свае велікодныя пажаданні ўмацоўваю благаслаўленнем у імя Айца, † і Сына, і Святога Духа. Амэн. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі   Паважаныя парафіяне і жыхары г. Капыля, дарагія браты і сёстры, усе, хто верыць у Хрыста Уваскрэслага! IMG_7308 Сведкі пасхальнай радасці Касцёла! Жадаю ўсім вам святла Уваскрэслага Пана. Хрыстус Уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! Алелюя! Няхай жыццё ў еднасці з Тым, хто можа перамяніць слабасць у перамогу, прыніжанасць у хвалу і смерць у жыццё, будзе крыніцаю ўзрастання ў веры і святасці. Няхай радасць і спакой — гэтыя дары Уваскрэслага — дададуць сілы і будуць крыніцаю сведчання аб жыцці ў веры. Няхай Марыя, якая была пад крыжам разам са сваім Сынам, а цяпер знаходзіцца з Ім у нябеснай хвале, будзе нашай правадніцай на шляху веры і даверу да Добрага Пана. Няхай на гэты час велікодных свят Бог адорыць нас спакоем, радасцю і міласэрнасцю. Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА, пробашч  парафіі святых Пятра і Паўла  
З кожным годам у нашым раёне надаецца ўсё большая ўвага сяўбе шматгадовых траў і перазалужэнню лугоў і пашаў. [caption id="attachment_75964" align="aligncenter" width="580"]▪ Галоўны аграном Віталь Купрыянчык (справа) з механізатарам Аляксандрам Буйкевічам аглядаюць новую сеялку перад выхадам у поле ▪ Галоўны аграном Віталь Купрыянчык (справа) з механізатарам Аляксандрам Буйкевічам аглядаюць новую сеялку перад выхадам у поле[/caption] Па-першае, як адзначае першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля Ведзень, шматгадовыя травы — каштоўная крыніца бялку. Без яго немагчыма забяспечыць дойны статак паўнацэнным кормам. Па-другое, яны з’яўляюцца добрымі папярэднікамі для іншых культур. Найбольш каштоўныя бабовыя шматгадовыя травы (канюшына, люцэрна). Каштоўнасць іх заключаецца ў тым, што гэтыя культуры назапашваюць азот, які забяспечвае нармальнае азотнае харчаванне наступных культур па меры раскладання арганічных рэшткаў, не вымываецца з глебы; таксама яны пакідаюць у глебе і ў падворыўных пластах вялікую колькасць арганічнага рэчыва, спрыяюць павышэнню ўтрымання перагною. Канюшына аднагадовага карыстання можа пакідаць у глебе да 50-60 ц/га раслінных рэшткаў у выглядзе сухога рэчыва. Акрамя таго шматгадовыя травы чысцяць палеткі ад пустазелля, шкоднікаў і хвароб. «У гэтым годзе ў раёне трэба пасеяць 3290 га траў на раллі і 4840 га перазалужыць, — расказала Наталля Ведзень. — Праведзеная нядаўна інвентарызацыя лугавых угоддзяў і шматгадовых траў паказала, што ідзе тэндэнцыя да павелічэння плошчаў шматгадовых траў на раллі  і змяншэння ўгоддзяў, якія выкарыстоўваюцца пяць і больш гадоў. У мінулым годзе падсеяна і перазалужана 7000 га, на гэты год запланавана больш чым на 8000 га». Па разліках спецыялістаў, для таго, каб жывёла атрымлівала неабходную колькасць бялку, трэба, каб прыходзілася 0,4 га люцэрны на адну карову. У 2020 годзе пры такіх тэмпах раён павінен выйсці на гэты паказчык. Ён ужо дасягнуты ў ААТ «Семежава», «Старыца-Агра», ЗАТ «Жыліхава». Аграрыі раёна ўшчыльную падышлі да адводу і закладкі ўласных насеннікаў. Калі ў 2016 годзе было атрымана толькі 76 т насення шматгадовых траў, у 2017 — 106, 2018 — 154, то ў 2019 маецца 188 т. Такім чынам, ёсць чым сеяць і перазалужаць. Вельмі важнай лічаць справу сяўбы шматгадовых траў у сельгасфіліяле «Руднае». Тут нядаўна для гэтых мэт набыта спецыяльная сеялка СПУ-6 з анкернымі сашнікамі. Як расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Віталь Купрыянчык, агрэгат за адзін праход выконвае дзве тэхналагічныя аперацыі: падсеў траў і баранаванне яравых культур. Даверылі новы агрэгат механізатару са стажам амаль у чвэрць стагоддзя Аляксандру Буйкевічу. Аляксандр Леанідавіч на сваім МТЗ-1221 за дзень апрацоўвае каля 30-40 га. Праз некалькі дзён у гаспадарцы пачнуць сеяць люцэрну, запланавана звыш 100 га. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 3197 из 4903