Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Каталіцкія вернікі на Капыльшчыне адзначылі знамянальнае свята — Божае Нараджэнне. 24 снежня ў касцёле святых Пятра і Паўла ў Капылі адбылася ўрачыстая служба, якую правёў святар Андрэй Калядка. Каб сустрэць гэтае найчысцейшае свята, у храм прыйшло мноства капылян і жыхароў раёна. Уся зала касцёла была ўпрыгожана ў навагоднім і калядным стылі. Каля самага алтара знаходзілася традыцыйная калядная батлейка, якая адлюстроўвала нараджэнне Езуса Хрыста. Дарэчы, такая батлейка — адно з галоўных упрыгажэнняў кожнага касцёла. Прыемным падарункам для каталіцкіх вернікаў, якія завіталі на Святую Імшу, стаў святочны салют у гонар вялікага свята. 25 снежня ў дзень Божага Нараджэння вернікі таксама змаглі наведаць касцёл і прыняць удзел у святочнай літургіі. Кожны з іх узнёс да Пана Бога самыя шчырыя пажаданні і малітвы. Павел ШЭІН
Фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Снежаньскi карагод» сабраў сяброў у г. Барысаве. Туды прыехалі грамадзяне, якія наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці. [caption id="attachment_84209" align="aligncenter" width="840"] ■ Удзельнікі фестывалю з узнагародамі[/caption] Дэлегацыю Капыльскага раёна ўзначаліла дырэктар ДУ «Капыльскі ТЦСАН» Святлана Маліноўская. На суд журы музычны калектыў «Фіеста» аддзялення забеспячэння дзённага знахо-джання грамадзян Капыльскага ТЦСАН вынес тэатральную кампазіцыю «Шлях да мар». Салістка нумара — Вераніка Зяньковіч, галоўныя ўдзельнікі — Дзяніс Каралькоў, Георгій Курганскі і Дзмітрый Кед. Гледачы і госці фестывалю цёпла прынялі капылян. Як вынік — яны сталі дыпламантамі. У стварэнні нумара, вобраза, касцюмаў маладым людзям дапамагалі кіраўнік калектыву «Фіеста», загадчыца аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання інвалідаў Ірына Рай сумесна з супрацоўнікамі аддзялення дзённага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра. Несумненна, маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі ад абласнога фестывалю атрымалі шмат станоўчых эмоцый. У гэтым і ёсць асноўная мэта мерапрыемства — зрабіць жыццё інвалідаў насычаным і цікавым. Таццяна БОХАН
На чарговы прыём грамадзян да старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка паступіла пяць зваротаў грамадзян. Шэраг жыллёвых пытанняў паднялі жыхары дома № 3 па вул. Замкавай у Капылі. Па іх словах, у кватэрах холадна і сыра, тэмпература не даходзіць нават да сацыяльнага стандарта — 18 градусаў. Для вывучэння гэтага пытання створана камісія, якая выязджала на месца. Сяргеем Пілішчыкам дадзена даручэнне да канца гэтага года распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю на рамонт прыдамавой тэрыторыі з вулічным асвятленнем і ўключыць яе ў план добраўпарадкавання горада на наступны год. На 2021 год ЖКГ неабходна запланаваць уцяпленне тарцовых сцен дома. У ходзе асабістага прыёму жыхарцы Капыля дадзена тлумачэнне, што пакой у інтэрнаце ёй прадастаўлены толькі на перыяд працы ў адной з арганізацый раёна і пастаянная рэгістрацыя ў інтэрнаце не прадугледжана. Заяўніку рэкамендавана звярнуцца з заявай на прадастаўленне жылога памяшкання камерцыйнага карыстання. Жыхара аг. Ванелевічы хвалюе стан дарог Леніна-Цімкавічы і Васільчыцы-Перавоз-Саўкова. Дарожнай службай будзе праведзена іх абследаванне, і яны, калі знаходзяцца ў нездавальняючым стане, будуць прагрэйдзіраваны. Дадатковага вывучэння патрабуюць пытанні наконт продажу закінутага будынка мехдвара ў в. Смалічы і выдзялення зямель для фермерскай гаспадаркі побач з гэтай вёскай і в. Талмачава. Больш дэталёвага разгляду патрабуе і шэраг пытанняў наконт захавання заканадаўства ў сферы працоўных адносін і аказання паслуг. Сяргей КОЗЕЛ
О финансовых результатах и состоянии расчетов организаций рассказывает начальник отдела статистики Копыльского района Галина Чигирь: Выручка от реализации продукции, товаров, работ, услуг организаций Копыльского района за январь-октябрь 2019 г. в текущих ценах составила 207,2 млн рублей, что на 18,1% больше, чем за январь-октябрь 2018 г. Рентабельность реализованной продукции, товаров, работ, услуг в январе-октябре 2019 г. составила 3,1% (в январе-октябре 2018 г. – 3,2%), рентабельность продаж – 2,6% (за январь-октябрь 2018 г. – 2,7%). По результатам деятельности за 10 месяцев 2019 г. организациями района получено 10,6 млн рублей чистой прибыли, что в 2,1 раза больше, чем за аналогичный период предыдущего года. На 1 ноября 2019 г. дебиторская задолженность в целом по району составила 30,8 млн рублей и увеличилась по сравнению с 1 января 2018 г. на 17,4%. Просроченная дебиторская задолженность сложилась в сумме 16,6 млн рублей, или 53,8% всего объема дебиторской задолженности. Кредиторская задолженность на 1 ноября 2019 г. составила 179,5 млн рублей и превысила дебиторскую в 5,8 раза. По сравнению с 1 января 2019 г. задолженность организаций увеличилась на 11,8%. Просроченная кредиторская задолженность на 1 ноября 2019 г. сложилась в размере 80,1 млн рублей, что на 5,1% выше уровня 1 января 2019 г. Подготовила  Маргарита САКОВИЧ
Жыхары в. Слабада-Кучынка днямі мелі магчымасць сустрэцца са старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам. Напачатку Сяргей Міхайлавіч пазнаёміў з жыццём раёна і прапанаваў весці размову ў форме дыялогу. Вяскоўцы падтрымалі гэту прапанову. [caption id="attachment_84213" align="aligncenter" width="840"] ■ Сяргей Пілішчык (другі злева) гутарыць з мясцовым актывам[/caption] Ад імя жыхароў Слабада-Кучынкі шэраг самых набалелых пытанняў узняла старшыня мясцовага сельвыканкама Нэлі Гусева. У прыватнасці, падчас адной з рэарганізацый сельгаспрадпрыемства (2004 год), цэнтрам якога была Слабада-Кучынка, лёс шэрага аб’ектаў застаўся нявырашаным. І сёння лічацца праблемнымі будынкі лазні, гандлёва-грамадскага цэнтра, пустуючых дамоў. Застаецца ў населеным пункце праблема з дарожным пакрыццём некаторых вуліц, са спілоўваннем старых таполяў (асабліва каля дзіцячага сада). Прасілі вяскоўцы зацвердзіць графік прыезду аўтамагазіна райспажыўтаварыства і звярнуць увагу на іншыя пытанні. Кіраўніка раёна таксама цікавіла работа з асацыяльнай катэгорыяй грамадзян, узаемадзеянне мясцовай улады, насельніцтва з ААТ «Старыца-Агра», якое атрымала высокую ацэнку прысутных. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 2869 из 4898